Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Беларусі час. «Беларусь» апублікаваў 3 кн. Бібліі — «Паводле Лукі Святое Евангелле» і «Апакаліпсіс» (1990, № 1—12, перадрук з «Новага запавету і Псалмаў» у перакладзе Дзекуць-Малея і Луцкеві-ча), «Песню песняў» у перакладзе В.Сёмухі (1991, № 8—9). У 1990—92 час. «Спадчына» апубліка-ваў Евангеллі паводле Матфея, Лукі і Іаана ў пе-ракладзе А.Клышкі. Бел. біблейская камісія пад старшынствам мітрапаліта Філарэта ўхваліла да друку перакладзенае на бел. мову В.Сёмухам Евангелле паводле Матфея ў складзе грэка-слав.-рус.-бел. тэтраглоты (1990, на 4 мовах). Выдавец-тва «Беларуская энцыклапедыя» ўпершыню ажыц-цявіла перавыданне «Бібліі» Скарыны факсіміль-ным спосабам (т. 1—3, 1990—91).
Б. як збор разнастайных паводле жанру твораў (хронікі, кодэксы, паэтычныя медытацыі, мараль-на-філасофскія трактаты, прароцтвы, прытчы, афа-рызмы, гімны і інш.) — кніга гістарычная, гэта падкрэслівае яе другая назва — Святая гісторыя. Фундаментальным гістарызмам яна адрозніваец-ца ад класічнай культуры ант. цывілізацыі, творы якой пазначаны гарманічнай устойлівасцю і за-вершанасцю на ўсіх узроўнях — ад макракосма-су (вобразы язычаскіх багоў як сімвалы законча-най дасканаласці прыроды, сусвету) да мікракос-масу (вобразы дасканалых герояў як сімвалы гар-манічна сфарміраванага, «закончанага» чалавека). Біблейскія сюжэты і вобразы дэманструюць па-рыў ад небыцця да быцця, ад хаосу да гармоніі, ад злога пачатку да дабра, ад граху да пакаяння. Б. — першая кніга пра драматычны шлях станаў-лення чалавечай духоўнасці, першая «фенаменало-гія духа». Універсальнае значэнне Б. як гістарыч-най крыніцы абумоўлена шматжанравасцю яе асобных частак-кніг, спалучэннем паэтычна-маст., канкрэтна-гіст., філасофска-рэфлексійнага і праг-настычна-прарочага пазнання. Б. пачынаецца з кнігі Быццё, якая з’яўляецца сімвалічна-тэалагіч-ным адлюстраваннем станаўлення Сусвету і чала-
48
БІБЛІЯ — БІБЛІЯ
вечага грамадства, а заканчваецца Апакаліпсісам — сімвалічным малюнкам канца гісторыі. Першая кніга апавядае пра станаўленне часу і прасторы, жыцця і яго «вянка» — чалавека, г.зн. пра ўзнік-ненне гісторыі. Апошняя кніга прарочыць канец гісторыі, малюе вобразы катастрафічнага «зняц-ця» гістарычнага часу. У Б. выявіліся 3 этапы ста-наўлення гістарызму: эпіка-міфалагічны перыяд непасрэднага адзінства пазнання і быцця (Пяці-кніжжа Майсея, кнігі Ісуса Навіна, Суддзяў, Руф і інш.); перыяд аналітычна-эмпірычны (хранікаль-ны характар 4 кніг Царстваў, апалагетыка 2 кніг Дзей апостальскіх і інш.); этап станаўлення біб-лейскай філасофіі гісторыі (кнігі Іова, Эклезіяст, усе творы ў жанры прароцтваў). У аснове біблей-скай філасофіі гісторыі — тэадыцэя (апраўданне жыцця і яго крыніцы — Бога перад тварам сус-ветна-гістарычнага зла); правідэнцыялізм, паводле якога гістарычныя падзеі, з’яўляючыся выяўлен-нем волі людзей на універсальна-касмічным узроўні, прадвызначаны божай воляю; антынаміч-насць гісторыі, ход падзей якой спалучае свабоду чалавека выбіраць паміж дабром і злом і абсалют-на добрую па сваёй сутнасці боскую неабход-насць; месіянства — веру ў прыход збавіцеля і яго царства на зямлі, упэўненасць у тым, што ёсць выбраныя, прызваныя Богам народы і асоб-ныя людзі, якія аб’ектыўна выконваюць боскае прадвызначэнне; эсхаталагізм — перакананне ў тым, што гістарычны працэс, які разгортваецца ў часе і прасторы, меў свой пачатак і будзе мець свой канец, завяршэнне; у эсхаталагізме — сут-насць біблейскага гістарызму, бо без уяўлення пра пачатак гісторыі і яе канчатковую мэту не-магчыма ўспрыманне гісторыі. Паводле біблей-скай дыялектыкі, драматычнае і катастрафічнае гіст. быццё, разгортванне падзей і паступальны рух жыцця ад ніжэйшых да больш высокіх узроў-няў адбываецца праз барацьбу быцця і небыцця, пазначаных у этычным плане катэгорыямі дабра і зла, а ў сімвалічна-маст. аспекце — вобразамі святла і цемры. Першы раздзел кнігі Быцця ўяў-ляе сабою метафарычны малюнак-сімвал дачалаве-чай, касмічнай гісторыі, якая пачалася з «будаван-ня» Сусвету і супрацьстаяння святла і цемры. Ад-дзяленне «святла» ад «цемры» азначала сцвяр-джэнне дасканалага быцця, раздзяленне дабра і зла. На «сёмым» акце тварэння Бог «блаславіў» дасканалы Сусвет і на ім «спачыў». Закончылася касмічная гісторыя. Гісторыя чалавецтва пачалася актам «грэхападзення» першых людзей, пранік-неннем у жыццё злога пачатку. Адгэтуль пайшла драматычная барацьба дабра і зла, пад знакам якой праходзіла ўся зямная гісторыя. Яна была б немагчымай без гэтай барацьбы двух палярных пачаткаў: поўная перамога дабра азначала б завяр-
шэнне гісторыі, перамога зла над дабром прывя-ла б да татальнай смерці, знікнення быцця. Пер-шым актам гіст. драмы стала паўстанне Каіна, сы-на Адама, які з зайздрасці забіў свайго брата Аве-ля (кніга Быцця, 4, 1—12). Такім чынам вайна, a па сутнасці братазабойства, увайшла ў гісторыю чалавецтва і на тысячагоддзі стала адным з асн. гіст. фактараў, спосабам вырашэння канфліктаў.
Большасць кніг Старога запавету з’яўляецца гісторыяй стараж. Ізраільска-Іудзейскай тэакратыч-най дзяржавы і часткова іншых рэгіёнаў Блізкага Усходу (Егіпет, Сірыя, шматлікія родаплемянныя саюзы і першабытныя дзяржавы Палесціны) у святле правідэнцыялісцкай і эсхаталагічнай кан-цэпцыяй быцця і культуры. Асаблівасцю Б. як помніка культуры з’яўляецца сінкрэтызм — адзінства рэальнасці і міфа, гісторыі і тэалогіі, гіст. фактаў і цудаў, філасофіі і паэзіі, даследаван-ня і прароцтва, навук. і аксіялагічнага падыходаў да ацэнкі ідэй, фактаў, ідэалаў. Б. паўплывала на экзістэнцыялісцкую філасофію гісторыі. М.Бяр-дзяеў пісаў: «Для мяне міф не ёсць нешта суп-рацьлеглае рэальнаму, наадварот, паказвае на са-мую глыбокую рэальнасць». 3 19 ст. ў крытычнай біблеістыцы вызначыліся дзве плыні: гістарыч-н а я (Э.Цэлер, Д.Штраус і інш.), якая не адмаў-ляе рэальнасці міфалагізаваных герояў Б. і яе асн. апавядальнай канвы, і міфалагічная плынь (Б.Баўэр і інш.), паводле якой біблейскія персанажы (Аўраам, Ісаак, Якаў, Іосіф, Майсей, Аарон, 1<ус Навін, Самсон і інш.), у т.л. цэнтральны вобраз новазапаветнай часткі Б. Ісус Хрыстос, — персанажы міфалагічныя.
Біблейскія сюжэты, матывы, вобразы і сімва-лы шырока выкарысталі сусв. літаратура, выяўлен-чае, тэатральнае і музычнае мастацтва, кінематог-раф. У бел. літаратуры вобразная і сімвалічная сістэма Б. выявіліся ў 16—18 ст. у творчасці Ф.Скарыны, М.Сар^еўска/а, М.С.матрыцкаіа, \.Па-цея, братоў К.3ізанія і С.Зізанія, ХФіліповіча і уні-версальная — у паэзіі і аратарскай прозе Сімяона Полацкага. Біблейскія матывы сустракаюцца ў творчасці Я.Купалы, З.Бядулі, У.Караткевіча і інш. бел. пісьменнікаў, у фальклоры (чарадзейныя казкі, абрадавыя песні, легенды), школьным і прыгонным тэатры 17—19 ст. У савецкай гіста-рыяграфіі Б. не была прадметам комплекснага (агульнагіст., гісторыка-культурнага, археаграфіч-нага і філасофскага даследавання. Яе фрагмента-мі часта карысталіся для псеўданавук. выкрыцця «класавай прыроды» хрысціянства. Сучасны ўзро-вень сусветнай біблеістыкі дазваляе падрыхтаваць навуковае выданне Б. з фундаментальнымі камен-тарыямі.
Літ.: Някольскяй Н.М. Древняй Нзрамль. 2 нзд. М.. 1922; Внппер Р.Ю. Возннкновенме хрмстманской лмтерату-
«БІБЛІЯ» — БОГ
„49
ры. М.; Л., 1946; Ф р э з е р ДжДж. Фольклор в Ветхом завете: Пер. с англ. М.; Л., 1981; Марковскнй М.С. Бмблейская археологня. 2 нзд. Саратов, 1948; Р обертсо н Дж. Псрвона-чальное хрмстнанство: Цер. с англ. М., 1930; Ш у п a С. 3 гісто-рыі новабеларускіх псракладаў Бібліі // Весгн. Бслорусского Эк-зархата. 1990. № 4; К о н а н У. Каля вытокаў духоўнасці // Бе-ларусь. 1990. № 1. УМ.Конан.
«БІБЛІЯ» Ф.СКАРЫНЫ — першае бед. вы-данне Бібліі (1517—19). Гл. ў арт. Біблія.
БІСКУП — духоўны сан у каталіцкай цар-кве, які адпавядае сану епіскапа ў праваслаўнай царкве. Часта біскупамі называлі епіскапаў грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы.
БЛАГАСЛАВЕННЕ — асобы знак рукой або ўскладанне рук на галаву, які сімвалізуе пера-дачу (паднясенне) бласлаўляемым бла/адаці бо-жай. Выконваецца архірэямі або свяшчэннікамі. На свята Праабражэння Гасподняга свяшчэннік праводзіць Б. пладоў — акрапляе святой вадой прынесеныя ў храм выспеўшыя садавіну (гал. чы-нам яблыкі і ігрушы) і гародніну. На ўсяночнай адбываецца Б. хлябоў, пшаніцы, віна і алею, як напамін вернікам пра пяць хлябоў Ісуса Хрыста, якімі ён накарміў 5 тыс. чалавек.
БААГАЧЫННЕ — у праваслаўнай царкве частка спархіі, якая аб’ядноўвае групу прыходаў і цэркваў, што знаходзяцца ў непасрэднай блізкас-ці. Звычайна ўключае ад 10 да 30 цэркваў. Межы благачынняў і іх назвы вызначаюцца архірэямі су-месна з епархіяльным саветам. УзначальваеЦца благачынніям, якога прызначае архірэй.
БААГАЧЫННЫ — святар, памочнік кіру-ючага епіскапа ў Рускай і іншых праваслаў-ных цэрквах. Пасада Б. ўзнікла ў 17 ст., калі па-водле рашэння Маскоўскага сабора (1667) нагляд за цэрквамі і духавенствам быў даручаны «прата-попам» і «папоўскім старастам». Назва «Б.» за-цвердзілася ў канцы 17 ст. Правы і абавязкі вызна-чаліся спец. інсгрукцыямі. Свяцейшага сінода (1-я выдадзена ў 1721). Да 1860-х г. у многіх епархіях Б. выбіраліся самім духавенствам з ліку свяшчэн-нікаў епархіі. 3 1880-х г. паводле ўказа сінода Б. выбіраўся архірэямі з найб. вопытных свяшчэн-нікаў. Б. павінен быў наглядаць за жыццём і дзей-насцю прыходаў і духавенства сваёй акругі — бла-гачыння (клопаты пра царк.-маральнае выхаванне ве-руючых, выкананне пасганоў і ўказаў епархіяльнай улады, нагляд за захоўваннем і будаўніцтвам будын-каў, унясенне прапаноў аб узнагародах і інш.). Ця-пер абавязкі Б. вызначаюцца Статутам Рус. правасл. царквы. У Рус. правасл. царкве існуе пасада Б. ма-настыра (яна зацверджана сінодам у 1779).
БС5БІЧ Ільдэфонс (1890, в. Дзедзіна Міёрскага р-на Віцебскай вобл. — 28.4.1944) — беларускі
рэлігійны і культурны дзеяч. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю (1911). Вышэй-шую духоўную адукацыю атрымаў у Рыме (1911—13). Дамогся папскага блаславення на выданне пер-шай бел. каталіцкай газ. «Беларус», у якой супра-цоўнічаў пад псеўданімам Пётра Просты. 27.7.1915 пасвячоны ў ксяндзы. Служыў у розных прыходах, быў настаўнікам у Віленскай бел. гім-назіі, карыстаўся бел. мовай у пропаведзях. Аўтар працы на бел. мове «Нядзелішнія эванэліі і наву-кі» (т. 1—3, 1921—22), артыкулаў па рэліг. і куль-турных пытаннях, вершаў. Склаў 2 кнігі казанняў «Роднае слова ў касцёле» і «Навучайце ўсе наро-ды» (у рукапісах). І.І.Трацях.