Рэлігія і царква на Беларусі
		 	Энцыклапедычны даведнік
		  
		 
		 
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 		
		 
		 
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 
        Памер: 248с.
        Мінск 2015
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
Гудагайскі абраз Маці Божай.
казнасць за сваё выратаванне. Антмтрмнітар&іі ўвогуле адрынулі канцэпцыю грэхападзення. Па-водле праваслаўя, гал. мэтай жыцця з’яўляецца ад-наўленне ў чалавеку першапачатковага «вобраза і падабенства», якія дасягаюцца пасля смерці, калі веруючы ў выніку хрысц. жыцця заслужыў дара-ванне грахоў.
ГУДАГАЙСКІ АБРАЗ МАЦІ вбЖАЙ, ад-на з хрысціянскіх святынь на Беларусі. Знаходзіц-ца ў парафіяльным касцёле в. Гудагаі (Астравецкі р-н Гродзенскай вобл.). Паходжанне яго і час з’яў-лення ў Гудагаі невядомы. Паводле царк. падан-ня, абраз трапіў сюды праз рускіх купцоў, пазней належаў уладальнікам Гудагая Развадоўскім, з 1735 — Людвіцы Войнавай. У 1764 полацкі абоз-ны Юзаф Война з жонкай Людвікай (з Сулістроў-скіх) заснавалі пры касцёле кляштар кармелітаў. У гэты час абраз набыў вядомасць як цудадзейны. Пасля закрыцця касцёла (1866) абраз перанеслі ў касцёл у Ашмянах. У 1906 ён вернуты ў адроджа-ную гудагайскую парафію. Абраз намаляваны, ве-рагодна, у 16 — пач. 17 ст. на дошцы невялікіх памераў тэмперай: належыць да іканаграфічнага тыпу «Замілаванне», Маці Божая з дзіцём на пра-вай руцэ. Паводле характару жывапісу належыць да візант.-правасл. традыцыі, паўтарае іканагра-фічна вядомы візант. абраз «Маці Божая Уладзі-мірская». АЛЯрашэвіч.
ГУКАННЕ ВЯСНЬІ — язычніцкі абрад, першае па часе веснавое свята. У асобных месцах пачыналася 1 сак. ст. стылю (на хрысц. свята Аў-дакею), усюды — з 25 сак. (на Звеставанне). Удзельнікі абраду выходзілі на высокае месца (горку, бераг ракі, возера), раскладалі вогнішчы, спявалі вяснянкі, вадзілі карагоды. На Магілёў-шчыне палілі смецце (ачышчалі зямлю), на Го-мельшчыне запаленае кола пускалі на плыце па
86
ГУМАНІЗМ — ГУМАНІЗМ
рацэ (водгалас культу сонца — бога Ярылы). У свята Г.в. пранік і культ расліннасці: ушанаванне бярозы (на бярозу кідалі касгрыцу), забаранялася спяваць песні на голы лес (калі лісце не распусці-лася). Захаваліся сляды аграрна-магічнай функцыі хлеба ў печыве, якое рабілі ў выглядзе птушак (буслоў, жаўрукоў), прыносілі своеасаблівую ахвя-ру зямлі (закопвалі гаршчок кашы). ГАБарташміч.
ГУМАНІЗМ (ад лац. humanus чалавечы, чала-вечны) — сістэма светапогляду, кірунак філасоф-скай і грамадска-палітычнай думкі, паводле якіх чалавечая асоба ў яе гарманічных суадносінах з народам, нацыяй і грамадствам ёсць найвышэй-шая каштоўнасць сацыяльнага быцця і культуры. Паняцце Г. ў сучаснай гістарыяграфіі, філасофіі, сацыялогіі, мастацтвазнаўстве і культуралогіі тлу-мачыцца неадназначна. Да 20 ст. ў еўрап. навуцы і публіцыстыцы Г. звычайна ідэнтыфікаваўся са светапоглядам і культурай эпохі Рэнесансу, пера-важала яго вузкае тлумачэнне як свецкага вольна-думства, стымуляванага адраджэннем ант. культу-ры. Рэнесансавы Г. як тып культуры і светапогля-ду сфарміраваўся ў Італіі ў творчасці пісьменні-каў і вучоных Ф.Петраркі, Дж.Бакачыо, Ларэнца Вала, Піка дэла Мірандала, мастакоў Рафаэля, Ле-анарда да Вінчы, Мікеланджэла і распаўсюдзіўся на інш. рэгіёны разам з рухам Рэфармацыі (М.Мантэнь і Ф.Рабле ў Францыі, Ф.Бэкан і У.Шэкспір у Англіі, А.Дзюрэр і Эразм Ратэрдам-скі ў Германіі, М.Сервантэс у Іспаніі).
Паводле швейцарскага гісторыка 19 ст. Я.Бур-кхарта, «гуманісты» эпохі Рэнесансу імкнуліся да адраджэння ант. культуры, адкрыцця ўнутранага свету чалавека, сцвярджалі ўладалюбства, рост ін-дывідуалізму, гіпертрафію асабовага пачатку і ня-рэдка амаралізм, рэліг. вальнадумства, імкненне да энцыклапедызму ў творчасці і пазнанні. Эн-цыклапедызм, рацыяналізм, вальнадумства і эты-ка «разумнага эгаізму» — асн. прыкметы філа-софска-антрапалагічных канцэпцый еўрап. Асвет-ніцтва. Як ідэалагічная і сацыяльна-палітычная апазіцыя да індывідуалістычнага і арыстакратыч-нага Г. часоў Рэнесансу і Асветніцтва сфармірава-лася гуманістычная плебейская плынь утапічнага камунізму (Т.Мор, Т.Кампанела, Т.Мюнцэр у 16—17 ст., А.Сен-Сімон, Ш.Фур’е, Р.Оўэн у кан-цы 18 —пач. 19 ст.), прадстаўнікі якой выкрывалі антычалавечую, на іх погляд, сутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, буржуазнага грамадства, арыентаванага на эгаістычны асабісты інтарэс, ма-рылі пра справядлівае грамадства, засн. на прыя-рытэце агульнанародных, грамадскіх інтарэсаў, роўныя магчымасці для працоўнага люду, на ўсе-баковае выяўленне сваіх творчых сіл. У слав. рэгіёне канца 18—19 ст. сфарміраваліся і ярка выяві-
ліся ў асветніцкай філасофіі, літ. і грамадскай думцы, мастацтве крытычнага рэалізму самабыт-ныя плыні рэвалюцыйна-дэмакратычнага і народ-ніцкага Г., арыентаванага на «сплачванне доўгу» народу інтэлігенцыяй і пануючымі саслоўямі, па-будову справядлівага грамадства без эксплуатацыі і сацыяльнай няроўнасці (А.Радзішчаў, В.Бялінскі, МДабралюбаў, М.Чарнышэўскі, Л.Талстой у Расіі, К.Каліноўскі, пісьменнікі і публіцысты «Нашай нівы» на Беларусі).
На Беларусі гуманістычныя канцэпцыі свету, грамадства і чалавечай асобы самабытна і ў раз-настайных формах выяўляліся на ўсіх этапах раз-віцця культуры, філасофскай і грамадска-палітыч-най думкі. У дахрысц. перыяд гэта першабытная, натуральная гармонія чалавека з жыццёвым ася-роддзем і наіўны «гомацэнтрызм» міфалагічнай свядомасці, паводле якой уся разнастайнасць прыроды і сусвет у цэлым уяўляўся па аналогіі з чалавечым жыццём. У сярэдневяковы перыяд гіс-торыі Беларусі (канец 10—15 ст.) адбывалася зас-ваенне духоўных адкрыццяў хрысціянства, іх сут-насць раскрылася ў спасціжэнні духоўнага прыз-начэння чалавека, яго свабоды ад «рабства» ў пры-роды і вучэнне пра чалавека як завяршэнне зям-нога быцця і боскага тварэння. Хрысц. Г. прані-каў у свядомасць сярэдневяковага бел. грамадства праз рукапісную новазапаветную літаратуру (Jy-раўскае еванійле, Аршанскае еваніслле, Полацкія еваніел-лі, Аруцкае еваніелле, Лаўрмшаўскм сванійлс^ Мсціж-скае евангелле і Жыровіцкае евангелле), богаслу-жэнне і царк. вучэнне, хрысц. літаратуру (агіягра-фічная літаратура, «Дыёптрыя», творы Кірбілбі Ту-раўска/а, Клімента Смаляціча, дыдактычны зборнік «Пчала» і інш.), свецкую літаратуру («Слова аб палку Ігаравым», перакладныя аповесці), разнас-тайныя жанры народнай творчасці (фальклор, прыкладное мастацтва, дойлідства), царк. архітэк-туру, жывапіс, музыку. Асаблівасць гуманістыч-най культуры і грамадскай думкі на Беларусі эпо-хі Рэнесансу (16 — 1-я палавіна 17 ст.) — адсут-насць індывідуалістычных і элітарных канцэпцый чалавека, арыентацыя на гармонію чалавека і гра-мадства, на адзінства веры і пазнання, царк. і свецкага жыцця.
Тыповым дзеячам культуры гуманістычнага кі-рунку быў асветнік, настаўнік, кнігавыдавец, дзярж. дзеяч. Сінтэз раннехрысц. і рэнесансавага Г. характэрны для этыкі і аксіялогіі Ф.Скарбінбі. Аснова грамадскага жыцця, прававой дзяржавы і маралі, на яго думку, ёсць абсалютны этычны пастулат Новаіа Запавету. «Вось усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, дык тое рабіце і вы ім». Бел. асветнік называе яго натуральным, прыроджаным законам чалавечага жыцця і фармулюе не толькі ў пазітыўнай форме маральнага «прыказання»,
IWAHI3M — ГУМАНІЗМ
87
але і ў «адмоўным», прававым плане: «Людьское естество двоякям законом бываеть справовано: от Бога, то есть прмроженым, а напмсаным. Закон прмроженый в том наболей соблюдаем бываеть: To чпняте яным всем, что самому лябо ест от нных всех; я того не чянятя яным, чего сам не хоцешн от яных яметя. А на том, яко на удне-няя, вся законы пнсаны я заложены суть... Сей закон пряроженый напясан ест в серця еднного каждого человека». Грунтуючыся на гэтым гума-ністычным імператыве, Скарына прапанаваў сваю сістэму заканадаўства і прававой дзяржавы. Гуманістычная этыка і прававыя ідэі Скарыны паўплывалі на Статуты ВКЛ, адзін з найб. гуман-ных зводаў законаў у тагачаснай Еўропе, якія грунтаваліся на хрысц. справядлівасці, правах ча-лавечай асобы, прынцыпах доказнасці віны, суро-вай адказнасці за паклёп і дыфамацыю, прынцып выключна асабістай адказнасці, праве на выезд за мяжу «для пошуку сабе лепшай долі». Ідэі грамад-скай справядлівасці развівалі С.Буднн, й.Цяпінскі, ЯДаманеўскі, А.Волан. Гуманістычным пафасам прасякнута творчасць новалац. паэтаў Беларусі Міколы Гусоўскага і Я.ВІсліцкага. На станаўленне гуманістычнага светапогляду 10—18 ст. паўплыва-ла засваенне народамі Сярэдняй Еўропы, у т.л. бе-ларусамі, ант. свецкай культуры — у сярэднявеч-чы пераважна праз візант. ўплыў на правасл. рэгі-ён, пазней, у перыяды Адраджэння, барока і Ас-ветніцтва — праз рымска-каталіцкі касцёл, перак-лады ант. пісьменнікаў і філосафаў, творчасць Сі-млона Полацка/а, М.К.Са/>Бўска/а, Б.Буднага, І.Ка-піевіча, Б^\аБшэвіча, К.Нарбута, АДоўгірда, інш. дзеячаў бел., літоўскай, польскай культур. Важнае значэнне для развіцця Г. на Беларусі мела развіц-цё свецкай паэзіі (творчасць А.Рымшы, Сімяона Полацкага і інш.), жывапісу, музыкі, тэатральнага мастацтва і архітэктуры ў 15 — пач. 19 ст., тэо-рыя паэзіі і красамоўства (К.Зізаній, М. Сматрыц-кі, Сарбеўскі, Я.ФалбКоўскі, Ф.Галянскі, Л.Бароўскі, Э.Славацкі і інш.). Свецкая гуманітарная навука і маст. культура рэабілітавалі красу прыроды і ча-лавека, яго творчай дзейнасці, імкнуліся гармані-заваць ідэалы і штодзённае жыццё, наблізіць ду-хоўныя каштоўнасці да чалавечага грамадства.
У канцы 18 — 1-й палавіне 19 ст. пад уплывам французскай рэвалюцыі, нямецкай класічнай фі-ласофіі і еўрап. утапічнага сацыялізму на Беларусі ўзніклі дэмакратычныя і сацыяльна-утапічныя плыні гуманістычнай думкі, накіраванай супраць прыгонніцтва, сацыяльнага нераўнапраўя, за па-будову грамадства без эксплуатацыі, на аснове хрысц. згоды і гармоніі (кніга Ю.Паўлікоўскага «Аб польскіх прыгонных», рукапіс віцебскага шляхціца Сямёна Зяновіча «Сапраўднае вучэнне аб правах асобнага чалавека і правах народаў»,
хрысц.-сацыялістычная утопія Я.Яленскага «Доб-рая вестка Ізраілю Расійскаму...», тайнае «Дэмак-ратычнае таварыства» ў 1836—38 на чале з Ф.Са-вічам). На крытыцы буржуазна-ліберальнай тэо-рыі «асабістай карысці» грунтавалася гуманістыч-ная грамадска-паліт. і асветніцкая праграма та-варыства філаматаў. У 19 ст. сфарміравалася нац.-бел. дэмакратычная плынь гуманісгычнай думкі, што імкнулася вярнуць народу спрадвечныя гіст. і духоўна-культурныя каштоўнасці, адрадзіць яго нац. самасвядомасць. Яна выявілася ў развіцці фалькларыстыкі і этнаграфіі, станаўленні новай бел. літаратуры і маст. прафесійнай культуры (творчасць Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, У.Сыраком-лі, ВДуніна-Марцінкевіча, А.Абуховіча), у духоў-на-гуманітарным лідэрстве бел. пісьменнікаў, іх актыўным удзеле ў паўстанні 1863—64 на чале з К.Каліноўскім (сям’я Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Ба-гушэвіч) і барацьбе за нац. самавызначэнне бел. народа (Цётка, Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, пісьменнікі і публіцысты газ. «Наша ніва» і інш.). Пасля 1-й сусв. вайны, Лютаўскай і Кастр. рэвалю-цый 1917 і распаду Рас. імперыі былі гераічныя спробы рэалізацыі бел. нац.-гуманістычнай ідэі (абвяшчэнне Бел. Народнай Рэспублікі, нац.-выз-валенчы рух на Беларусі ў 1917—21).