Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
«ПРАВАСЛАЎЕ» — ПРАВАСЛАЎНАЯ
261
месцаў у богаслужэбнай практыцы П. займаюць 7 хрысц. таінстваў: хрышчэнне, прычашчэнне, свяшчэнства, пакаянне (споведзь), мірапамазанне, шлюб, ялееасвячэнне (сабораванне). Вялікае зна-чэнне надаецца святам і пастам. У П. адвяргаецца шэраг прынятых у каталіцтве догматаў (аб бяз-грэшнасці папы рымскага, аб зыходжанні Св. Ду-ха і ад Бога-Айца, і ад Бога-Сына, аб чысцілішчы, аб бязгрэшным зачацці Ганнай Дзевы Марыі, аб цялесным унебаўзяцці Дзевы Марыі), па-іншаму выконваюцца некаторыя таінствы. Існуюць адроз-ненні ў царк. архітэктуры і начынні, строях свя-тароў, інш. атрыбутыцы і абраднасці. У П. бога-служэнне вядзецца на роднай (у слав. краінах — на царк.-слав.) мовах. Святары (не манахі) павін-ны быць жанатыя, архірэі — бясшлюбныя (па-свячаюцца з манаскага духавенства). У П. аўтаке-фальныя (самастойныя) цэрквы складаюць уся-ленскую правасл. царкву, аднак адзіны духоўны цэнтр адсутнічае. Канстанцінопальскі патрыярх, прадстаяцель царквы ў сталіцы б. Візант. імперыі, традыцыйна захоўвае тытул усяленскага, але не мае адм. улады над інш. цэрквамі. На 2001 у све-це 15 кананічных аўтакефальных цэркваў (Кан-станцінопальская, Александрыйская, Антыяхій-ская, Іерусалімская, Руская, Грузінская, Сербская, Румынская, Балгарская, Кіпрская, Эладская, Ал-банская, Чэшскіх зямель і Славакіі, Польская, Амерыканская (пералічаны паводле часу атрыман-ня аўтакефаліі; 9 першых з іх узначальваюцца патрыярхамі) са сваёй шматступеньчатай іерархі-яй (гл. Духавенства, Епіскап, Мітрапаліт). Шэраг рэліг. аб’яднанняў таксама называюць сябе цэр-квамі, але яны не атрымалі кананічнага прызнан-ня (Беларуская аўтакефалбная праваслаўная царква на элііграцыі, Украінская аўтакефальная правасл. царква, Кіеўскі патрыярхат). Прыхільнікі П. скла-даюць большасць вернікаў у Расіі, Беларусі, Укра-іне, Грузіі, Малдавіі, Балгарыі, Сербіі, Чарнаго-рыі, Македоніі, Грэцыі, Кіпры, Румыніі. П. знач-на пашырана ў Албаніі, Ліване, Сірыі і інш. кра-інах, а таксама сярод эмігрантаў з гэтых краін у Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі традыцыйна го-дам увядзення П. лічыцца 992 (заснаванне Полац-кай правасл. епархіі). Гісторыю П. на Беларусі гл. ў арт. Праваслаўная царква на Беларусі. ІО.В.Бажзнаў.
«ПРАВАСЛАУЕ» — рэлігійна-асветны часо-піс, які выдаецца з 1993 у Беластоку на беларус-кай мове адзін раз у год. Засн. Бел. правасл. брац-твам трох віленскіх пакутнікаў, Кірыла-Мяфодзі-еўскім правасл. брацтвам у Польшчы і выдавец-кім цэнтрам «Ортдрук» (г. Беласток). У 1993—95 (№ 1—3) меў назву «Праваслаўе у Беларусі і ў сьвеце». Гал. рэдактар — протаіерэй Г.Латушка. 3 часопісам супрацоўнічаюць рэліг. дзеячы, пісь-
меннікі, навукоўцы, актывісты брацкага руху Бе-ларусі і Польшчы. Mae рубрыкі: «Багаслоўе», «Рэ-лігійная думка», «Царкоўная гісторыя», «Духоў-ная спадчына», «Архівы і дакументы», «Мастацкае слова», «Пераклады» (Святога Пісання і царк. службаў), «Прыходскае жыццё». 3 1998 (№ 6) па-чата серыя, прысвечаная памесным правасл. цэр-квам. АЛЯскаіч.
ПР^ВАСЛАўНАЕ БЕЛАРЎСКАЕ ДЭМА-КРАТЫЧНАЕ АБ’ЯДНАННЕ (ПБДА) — рэлі-гійна-грамадская арганізацыя ў Заходняй Беларусі. Існавала з крас. 1927 да 2-й палавіны 1930-х г. У склад яго кіраўніцтва (знаходзілася ў Вільні) ува-ходзілі В.Багдановіч, Б.Коўш, Л.Голад, А.Назарэў-скі і інш. Друкаваны орган — час. «Праваслаўная Беларусб». ПДБА ставіла за мэту абарону рэліг., па-літ., культурна-нац., эканамічных, юрыдычных правоў заходнебел. насельніцтва. Выступала за вы-карыстанне бел. мовы ў правасл. богаслужэннях і ўсіх сферах грамадскага жыцця, змагалася з прая-вамі нац., рэліг. і інш. дыскрымінацыі беларусаў у Польшчы. Вырашэнне эканамічных праблем за-ходнебел. вёскі бачыла ў справядлівым падаткааб-кладанні, развіцці разнастайных форм каапера-цыі, надзяленні зямлёй бяднейшых пластоў. Ак-тыўна выступала супраць польскага абшарніцтва ў Заходняй Беларусі, падтрымлівала патрабаванні рабочых аб увядзенні 8-гадзіннага рабочага дня, устанаўленні справядлівай сістэмы зарплат і пен-сій, забароне дзіцячай працы і інш. У складзе Бел. цэнтральнага выбарчага камітэта і Блока нац. меншасцей ПБДА удзельнічала ў выбарчай кампа-ніі ў польскі сейм і сенат (сакавік 1928). Дзей-насць ПДБА падвяргалася нападкам з боку польс-кіх арг-цый нацыяналістычнага кірунку і правасд,-манархічных колаў рас. эміграцыі. Ю.Р.Вашсўскі.
«ПРАВАСЛАЎНАЯ БЕЛАРЎСЬ» — рэлі-гійна-грамадскі і палітычны часопіс, орган Права-слаўнаіа Беларускага дэмакратычнаіа aFяднання. Выдаваўся з кастр. 1927 да 1928 у Вільні (у 1927 два разы, у 1928 тры разы ў месяц) на бел. мове. Рэдактар Л.Голад. Меў рубрыкі «Царкоўная хроні-ка», «Палітычная хроніка», «3 беларускага жыц-ця», «Наша пошта», «Абвесткі» і інш. Выкрываў палітыку польскіх улад у адносінах да нац. мен-шасцей, у т.л. беларусаў, у Заходняй Беларусі (арт. «Блок нацыянальных меншасцей», «Юпітэр злуец-ца» В.Васілевіча, «Польскі радыкалізм і справы нацыянальных меншасцей» У.Самойлы пад псеў-данімам Наглядчык), востра крытыкаваў іерархаў правасл. аўтакефальнай царквы ў Польшчы за сервілізм і ўгодніцтва перад уладай («Аўтакефа-лія», «Адказ мітрапаліта Дзіянісія мітрапаліту Сер-гію», «Мітрапалічы блок» В.Багдановіча). Шмат увагі аддаваў асвятленню выбарчай кампаніі напярэ-
262
ПРАВАСЛАЎНАЯ — ПРАВАСЛАЎНАЯ
дадні выбараў у польскі сейм і сенат (сак. 1928), праводзіў ідэю стварэння адзінага выбарчага бло-ка нац. меншасцей, крытыкаваў пазіцыю Рус. нац. аб’яднання за адмову ўдзельнічаць у ім («Мы і РНА» пад псеўданімам Сябра), рыхтаваў грамад-скую думку Зах. Беларусі да выбараў («Палітыч-ная спеласць», «Чарговае заданне» Голада, «Бела-рускія выбарныя справы» Сябра). Змясціў інфар-мацыю пра з’езд бел. выбаршчыкаў у Вільні (27.12.1927) і прынятую ім платформу Бел. цэн-тральнага аб’яднанага выбарчага камітэта блока нац. меншасцей, пра дзейнасць створанага пасля выбараў Бел. пасольскага клуба, «працэс 56-і» над дзеячамі Бел. сялянска-работніцкай грамады, дак-лад Багдановіча «Беларускі пасольскі клуб і яго праца ў сейме і сенаце 1922—27 гг.» і яго ўспамі-ны «Дзесяць гадоў таму назад» пра ўдзел у Вялі-кім царк. саборы ў ліст. 1917 у Маскве, матэрыя-лы пра праследаванне польскімі ўладамі праваслаў-ных у Заходняй Беларусі («Маламажэйкаўская му-раванка» пад псеўданімам Мураванкаўскі прыха-джанін, «Навадворская царква» Я.Гаротнага) і інш. Выйшла больш за 10 нумароў, асобныя з іх былі канфіскаваны. А.СЛіс.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА н а Б е л a -р у с і — аб’яднанне правасл. епархій на тэр. Бе-ларусі. Хроісціянства ў яго ўсх. форме (з 1054 пра-васлаўе) уведзена на бел. землях у канцы 10 ст. як дзярж. рэлігія. Большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што заснаванне Полацкай праваслаўнай епархіі — першай на тэр. Беларусі — адбылося ў 992, што традыцыйна лічыцца пачаткам тут гісто-рыі П.ц. У перыяд Кіеўскай Русі вызначыліся асн. сферы дзейнасці П.ц., узнікала буйное царк. зем-леўладанне, сфарміравалася епархіяльная структу-ра, з’явіліся манастбірбі. Полацкая, Тураўская пра-васлаўная епархія і інш., у склад якіх у розныя га-ды ўваходзілі бел. землі, былі падпарадкаваны Кі-еўскай мітраполіі, якая ў царк.-кананічных адносі-нах падначальвалася Канстанцінопальскаму пат-рыярхату. Цэнтрамі хрысціянізацыі былі гарады (напр., аналіз курганнага могільніка Заслаўя свед-чыць, што прыхільнікаў язычніцтва ў 1020-я г. было не больш за 9—13%, у сярэдзіне 11 ст. — 2—2,5%). У сельскай мясцовасці хрысціянізацыя адбывалася больш павольна і завершана ў канцы 12 — пач. 13 ст. (некаторыя даследчыкі адносяць канец гэтага працэсу да 2-й пал. 13 ст. і нават да 14 ст.). У 1303 у Галіцка-Валынскім княстве ство-рана Галіцкая мітраполія (існавала з перапынкам да канца 14 ст.), адной з 7 епархій якога была Ту-рава-Пінская (гл. ў арт. Пінская праваслаўная епар-хія). 3 1316 у ВКЛ узнікла незалежная ад Кіеўскай мітраполіі (з пач. 14 ст. яе цэнтр у Маскве) Літоў-ска-Навагрудская мітраполія, якая таксама назы-
вала сябе Кіеўскай. Да сярэдзіны 15 ст. Канстанці-нопальскі патрыярхат, які не жадаў канчатковага падзелу П.ц. ВКЛ і Вял. княства Маскоўскага, прызначаў мітрапалітаў у Навагрудак нерэгуляр-на, нягледзячы на просьбы вял. князёў ВКЛ. Пас-ля смерці першага літ.-навагрудскага мітрапаліта Феаўіла (1330) новы мітрапаліт не быў пастаўле-ны, епархіі ў ВКЛ вярнуліся пад уладу мітрапаліта кіеўскага ў Маскве. У 1355 у Навагрудак прызна-чаны мітрапаліт Раман, якому падпарадкоўваліся 7 епархій на тэр. ВКЛ і Галіцыі: Турава-Пінская, Полацкая, Галіцкая, Уладзіміра-Валынская, Луц-кая, Холмская, Перамышльская. Пасля смерці Pa-Mana (1362) патрыярх канстанцінопальскі аднавіў адзінства мітраполіі ўсяе Русі. У 1414 па ініцыя-тыве вял. князя Вітаўта Навагрудскі сабор абвяс-ціў незалежнасць П.ц. ВКЛ ад Кіеўскай мітраполіі ў Маскве і Канстанцінопальскага патрыярхата. Аднак у 1420 пасля літ.-навагрудскага мітрапаліта Грыгорыя Цамблака кіраўніком П.ц. ў ВКЛ быў прызнаны кіеўскі мітрапаліт (у Маскве) Фоцій. У 1458 П.ц. ў ВКЛ і Вял. княстве Маскоўскім кан-чаткова падзялілася на 2 незалежныя адна ад ад-ной мітраполіі: Кіеўскую з цэнтрам у Навагрудку (у 1472 мітрапаліт Грбіюрый Баліарын атрымаў ка-нанічнае прызнанне Канстанцінопальскага патры-ярха) і Маскоўскую (стала так афіцыйна наз. з 1459). 3 таго часу да сярэдзіны 16 ст. з 12 мітра-палітаў П.ц. ў ВКЛ (мелі тытул мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі) 9 мелі родавыя маёнткі на Бе-ларусі або займалі вышэйшыя месцы ў бел. царк. іерархіі.
На працягу стагоддзяў П.ц. адыгрывала знач-ную ролю ў культурным і грамадскім жыцці Бе-ларусі: развіцці школьніцтва, пашырэнні кніж-най навукі і пісьменства, вядзенні судаводства (справы, звязаныя з парушэннем царк. канонаў; духавенства часта выступала дарадцамі князёў). У сярэдзіне 16 ст. ў Вільні было 17 цэркваў, у На-вагрудку — 10, у Брэсце і Полацку — па 9, у Ві-цебску — 7, у Гродне і Слоніме — па 6, у Магі-лёве, Клецку і Слуцку — па 5. У 15—16 ст., калі вял. князі ВКЛ сталі актыўна спрыяць каталіцкай канфесіі, П.ц. і правасл. свецкая знаць павялі ба-рацьбу за свае правы. 15.10.1432 яны дамагліся ад Ягайлы выдання прывілея, які ўраўноўваў пра-васл. феадалаў у правах з католікамі і т.ч. аслабляў дыскрымінацыйны Гарадзельскі прывілей 1413. Прывілеем 1434 вял. кн. Жыгімонта Кейстутавіча «руская» знаць дамаглася саслоўнай роўнасці з ка-толікамі, але па-ранейшаму абмяжоўвалася ў кіра-ванні дзяржавай. У 1563 Жыгімонт II Аўгуст ад-мяніў Гарадзельскі прывілей і ў 1568 пацвердзіў гэта. Асн. палажэнні аб верацярпімасці да права-слаўных зафіксаваны ў «Акце Варшаўскай Канфе-дэрацыі» 1573, а потым перанесены ў Статут Вя-