• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ПРАВАСЛАЎНЫЯ — ПРАВІНЦЫЯ
    265
    ПРАВАСЛАЎНЫЯ ДУХбўНЫЯ ВУЧЫ-ЛІШЧЫ,духоўныя мужчынскія в у -чылішчы духоўнага в е д а м с т в а, ду-хоўныя навучальныя ўстановы, якія давалі пачат-ковую адукацыю і рыхтавалі дзяцей для служэння правасл. царкве. Да пач. 19 ст. функцыі вучылі-шчаў выконвалі семінарыі, якія сумяшчалі курс ніжэйшай і сярэдняй духоўнай школы. На Бела-русі існавалі ў канцы 18 — пач. 19 ст. наступныя вучылішчы: Невельскае (1780, да 1804 — гімна-зія), Гомельскае (1781), Бабалуцкае (1808). Выкла-даліся: катэхізіс, арыфметыка, чытанне і пісьмо рускае і царк.-славянскае, лацінская і польская мовы. У пач. 19 ст. духоўныя вучылішчы падзеле-ны на павйтовыя (для падрыхтоўкі і паступлення вучняў у духоўную семінарыю) і прыходскія (для падрыхтоўкі да павятовага вучылішча). У 1810 на гэтай аснове ў бел. губернях усталяваны 5 павято-вых вучылішчаў (Аршанскае, Віцебскае, Гомель-скае, Магілёўскае, Мсціслаўскае) і 15 прыходскіх (Бабалуцкае, Быхаўскае, Гомельскае, Дубровіцкае, Копыскае, Клімавіцкае, Любавіцкае, Магілёўскае, Мсціслаўскае, Невельскае, Себежскае, Уцеўскае, Чавускае, Чачэрскае, Чэрыкаўскае). Пасля некат. змяненняў іх статуты ў 1814 зацверджаны імпера-тарам Аляксандрам I. Прыходскія вучылішчы ме-лі 2 класы з гадавым тэрмінам навучання ў кож-ным. Павятовае вучылішча мела 2 аддзяленні (па 2 гады ў кожным). Прыходскія вучылішчы падпа-радкоўваліся павятовым, павятовыя — семінары-ям. У 1830—40-я г. адкрываліся і закрываліся но-выя вучылішчы; пасля скасавання ў 1839 Брэсцкай уніі 1596 6. уніяцкія вучылішчы былі пераўтвора-ны ў правасл., частка з іх закрыта. У пач. 1850-х г. адбылася рэформа духоўных вучылішчаў, пасля якой працягвалі дзейнічаць толькі павятовыя ву-чылішчы. Яны мелі 3 аддзяленні: ніжэйшае, ся-рэдняе, вышэйшае з двухгадавым курсам навучан-ня ў кожным. Асаблівасцю Беларусі была наяў-насць спец. духоўных вучылішчаў, якія рыхтавалі дзячкоў пры Літоўскай (з 1834) і Полацкай (з 1838) семінарыях. У пач. 1850-х г. гэтыя вучылі-шчы былі пераўтвораны ў класы па падрыхтоўцы псаломшчыкаў (праіснавалі да 1869). Паводле но-вага статута духоўных вучылішчаў 1867 замест 6-гадовага курсу навучання быў уведзены 4-гадо-вы, адбыліся змены ў вучэбнай праграме. Да ся-рэдзіны 1870-х г. паводле новага статута былі пе-раўтвораны ўсе духоўныя вучылішчы. Некаторыя з іх былі скасаваны. У Полацкай епархіі засталіся дзейнічаць 2 вучылішчы: Полацкае і Віцебскае, у Магілёўскай — 4: Аршанскае, Гомельскае, Магі-лёўскае, Мсціслаўскае, у Мінскай — 3: Мінскае, Пінскае і Слуцкае, у Літоўскай — 2: Віленскае і Жыровіцкае. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі
    1917 у выніку рэарганізацыі сістэмы асветы пра-васл. духоўныя вучылішчы былі скасаваны.
    СМ.Васчвіч.
    ПРАВЕДНІК у праваслаўі — святы, які праславіўся сваімі «подзвігамі і святасцю жыцця» у звычайных умовах, а не ў манастыры (святыя з манаскага асяроддзя называюцца прапа-добнымі).
    ПРАВІНЦЫЯ бРДЭНА — у каталіцкай царкве адм.-тэр. адзінка ордэнаў манаскіх, якая аб’ядноўвае некалькі кляштараў. Узначальвае П.о. правінцыял, які выбіраецца ці назначаецца на пэўны тэрмін. Калегіяльным органам улады з’яў-ляецца правінцыяльны капітул. Падзел ордэнаў на правінцыі ўведзены каля 13 ст. П.о. атрымліва-лі назву ад імя святога-заступніка, назвы свецкай або царк. адм.-тэр. адзінкі, пэўнай гіст. вобласці ці дзярж. ўтварэння. Ордэн францысканцаў падзя-ліўся на правінцыі ў 1217, ордэн дамініканцаў — у 1220. Ордэны з вялікай колькасцю кляштараў на тэр. Беларусі стваралі тут асобныя П.о., напр., Літоўская правінцыя Анёла Ахоўніка ў дамінікан-цаў, Літоўская правінцыя ў бірнардзінцаў. Ордэ-ны, якія мелі на Беларусі толькі адзінкавыя кляш-тары, уключалі іх у свае замежныя правінцыі, напр., Бярозаўскі кляштар картззіянцаў уваходзіў у Рэйнскую правінцыю гэтага ордэна. У Рэспублі-цы Беларусь асобных П.о. не існуе. /Г.Ганчарук.
    ПРАВ/НЦЫЯ ЦАРКбўНАЯ — у каталіц-кай царкве адм.-тэр. адзінка, якая аб’ядноўвае шэ-раг суседніх дыяцэзій і ўзначальваецца мітрапалі-там. Пры мітрапаліце ствараецца правінцыяль-ны сінод. П.ц. з’явіліся ў першыя стагоддзі н.э. ва ўмовах адм.-тэр. падзелу Рымскай імперыі на ды-яцэзіі і правінцыі, калі духоўная ўлада стала тэры-тарыяльна адпавядаць свецкай. Функцыі і правы П.ц. вызначаюцца кодэксам кананічнага права. Ліквідацыя П.ц., заснаванне новых і змена іх ме-жаў не могуць адбывацца без згоды апостальскай сталіцы. Колькасць дыяцэзій у складзе П.ц. не абумоўлена, але кожная дыяцэзія павінна ўвахо-дзіць у пэўную П.ц. Некалькі П.ц. могуць аб’яд-ноўвацца ў царк. рэгіёны. У 1920—30-я г. ў Поль-шчы было 5 П.ц.: Гнезненская і Пазнанская, Вар-шаўская, Кракаўская, Львоўская, Віленская. Апош-няя ўключала Віленскую, Пінскую, Ломжынскую дыяцэзіі і т.ч. ахоплівала тэр. ўсёй Заходняй Бела-русі. У Рэспубліцы Беларусь існуе адна П.ц. — Мінска-Магілёўская, у якую ўваходзяць Гродзен-ская і Пінская дыяцэзіі, Мінска-Магілёўская архі-дыяцэзія. Гродзенская дыяцэзія ахоплівае Гро-дзенскую вобл., Пінская — Брэсцкую і Гомель-скую, Мінска-Магілёўская — Мінскую, Магілёў-СКуЮ І ВіцебскуЮ. І.Г.Ганчарук.
    266
    ПРАДВЫЗНАЧЭННЕ — ПРАТАСЕВІЧ
    ПРАДВЫЗНАЧ^ННЕ, наканаванне, промысел Божы (ад лац. provideo, прад-бачу, прадугледжваю) — паводле рэлігійных ву-чэнняў, наперад устаноўленыя этапы здзяйснення сусветных падзей і развіцця лёсаў індывідаў, супо-лак, народаў, чалавецтва. Ідэя П. лічыцца універ-сальным выяўленнем і прызнаннем усемагутнасці Бога і бяссілля чалавека. Іудзеяхрысціянская дак-трына П., якая мела на ўвазе звышнатуральнасць стваральніка і прадвесніка, была накіравана суп-раць ант. ідэй безаблічнага лёсу і касмічнай неаб-ходнасці. Першай сістэматызаванай канцэпцыяй П. быў правідэнцыялізм Аўгусціна. Ён уключаў вучэнне пра дар божы, або П. да выратавання выбраных, і тэлеалагічную канцэпцыю гісторыі, якая ўяўлялася ажыццяўленнем недасягальнага ча-лавечаму разуменню боскага плана і павінна за-вяршыцца канцом свету і ўсталяваннем божага царства. Альтэрнатывай жорсткаму П. было дапу-шчэнне свабоды волі, якая часткова азначала пэў-ную самадзейнасць чалавека ў пытаннях вырата-вання і сацыяльнай творчасці (пелагіянства) і ў большай меры — здольнасць да граху і магчы-масць збавення пры пасрэдніцтве царквы (каталі-цызм, праваслаўе). Пратэстантызм ажывіў і развіў ідэі аўгусціянства. Лютэранства прыняло больш мяккія прынцыпы П., што тлумачыцца некаторы-мі ўступкамі каталіцызму і адбілася ў Аўгсбург-скай споведзі (яшчэ ў большай ступені гэта адно-сіцца да англіканства). Кальвінізм у трактоўцы да-ру божага прапаведваў ідэю жорстка ўстаноўлена-га П. яшчэ да нараджэння індывіда, а ў разуменні свецкай гісторыі — прынцыпы эсхаталогіі і фата-лізму. У трактоўцы гісторыі для большасці сучас-ных пратэстанцкіх плыняў характэрна разуменне яе як барацьба дабра і зла, канчатковы вынік якой прадвызначаны на карысць сіл дабра.
    ПРАРбКІ (празорліўцы, п р а д -в е с н і к і ) — у іудаізме, хрысціянстве і ісламе асобы, якія быццам бы надзелены дарам успры-мання Божага паслання і здольнасцю паведам-ляць яго людзям. Лічылася, што яны пасрэднікі паміж Богам і людзьмі і могуць выступаць пра-зорліўцамі і прадказальнікамі ад імя Бога буду-чых падзей (засух, голаду і да т.п.) рэліг. або гіст. характару, а таксама індывідуальнага лёсу. На Ста-раж. Усходзе была значная колькасць П., яны адыгрывалі важную ролю ў жыцці народаў. Так, у іудаізме вядомы П. старажытныя, або раннія (сярод іх Майсей), і познія — аўтары пісьмовых твораў (Ісаія і інш.). Вядомымі біблейскімі П. бы-лі Ілія і яго вучань Елісей (9 ст. да н.э.), Амас, Осія, Міха (8 ст. да н.э.), Іерамія, Сафонія, Ава-кум (7 ст. да н.э.) і інш. Запісаныя пропаведзі не-каторых з П. увайшлі ў Старбі janaeem. П. зрабілі
    вял. ўплыў на рэліг.-паліт. мысленне. Да іх ідэй звярталіся хрысц. ератычныя рухі сярэдневякоўя, ідэолагі сялянскіх войнаў і інш. нар. рухаў, сацы-ялісты-утапісты.
    Літг. Р н ж с к н й М.Н. Бнблейскне пророкм н бнблсйскне пророчества. М., 1987.
    ПРАРбцТВА рэлігійнае — прадка-занне, прадбачанне будучага, якое робіцца прад-казальнікамі нібыта па волі багоў, шляхамі ўзае-масувязі са звышпрыроднымі сіламі. У пратэстан-тызме найбольш характэрна для пяцідзесятнікаў. Чалавек, які моліцца, у стане эйфарыі, экзальта-цыі, трансе і інш. аналагічных перажыванняў пад уражаннем якіх-н. уяўленняў (галюцынацыі) па-чынае выкрыкваць асобныя словы, адрывістыя сказы, якія і расцэньваюцца прысутнымі ў якасці праяўлення божай волі. Потым яны «тлумачацца» спецыяльнымі людзьмі — «тлумачальнікамі», ра-дзей — свяшчэннікамі. Прароцтвы адыгрываюць выключна вялікую ролю ў рэліг. жыцці пратэс-танцкіх цэркваў і сектаў, разглядаюцца кіраўніка-мі і радавымі вернікамі як непасрэдныя ўказанні Бога аб тым, што іх чакае і што яны павінны ра-біць у бліжэйшым будучым. Аналіз П. сведчыць, што ў іх звычайна дамінуюць ідэі пра канец све-ту, тысячагадовае царства Хрыста і вечнае жыццё. Зразумела, што розныя жахі, звязаныя з «пагібел-лю гэтага свету», якія перадаюцца ад імя самаго Бога, робяць на вернікаў велізарнае ўражанне, на-раджаюць у іх страх і няўпэўненасць у сваім быц-ці. Адсюль гарачыя малітвы і слёзы. П. ўласцівы ўсім кірункам хрысціянства, але асабліва папуляр-ныя яны ў харызматыкаў і ў рухах рывайвелізму.
    ПРАСКАМІДЫЯ — першая частка хрысці-янскай літургіі, у час якой святары рыхтуюць хлеб і віно для прбічашчэння вернікаў.
    ПРАСТбл — у праваслаўным храме стол з мошчамі, накрыты пакрывалам; гал. прыналеж-насць алтара. На П. знаходзіцца антымінс (хустка з выявай палажэння ў труну Ісуса Хрыста), прас-тольнае Евангелле, даразахавальніца, напрастоль-ны крыж. Каля П. адбываецца прычашчэнне, пра-водзяцца богаслужэнні. Прастольнае свята — дзень святога, у гонар якога пабудавана царква. Часам у адным храме бывае некалькі П., асвячо-ных у гонар розных святых, аднак увесь храм на-зываецца па гал., цэнтральным П.
    ПРАТАСЕВІЧ (Пратасевіч-Шуш-к о ў с к і) Валяр’ян (каля 1509, маёнтак Шушкова каля в. Крайск Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 31.12.1579) — дзяржаўны і рэлігійны (каталіцкі) дзеяч ВКЛ. 3 баярскага роду герба «Дравіца». У 1532—44 пісар вялікакняжацкай канцылярыі, з 1533 адначасова плябан (пробашч) у Крожах (цяпер
    ПРАТЭСТАНТЫЗМ — ПРАЧЫСТАЯ