Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Да арт.
Прачыстая другая. Нара-джэнне Маці Божай. 1648— 50. Беларус-кая іка-напісная школа.
Сімволіка і маст. структура П. зрабілі ўплыў на многія жанры бел. фальклору (чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл, балады), літаратуры («на-шаніўская» паэзія і проза, навелы Я.Коласа, апа-вяданні М.Багдановіча, аповесці В.Быкава і інш.). У маст. творы П. можа арганічна ўплятацца ў тканіну ўсяго аповеду (познія творы Л.Талстога, «Казкі жыцця» Я.Коласа), можа быць «апавяданнем у апавяданні» («Легенда пра Вялікага інквізітара» ФДасгаеўскага, «Апавядднне пра гусарасхімніка» І-Ільфа і Я.Пятрова). У.М.Ктан, СЮМідлў.
ПРЫХбд ніжэйшая царк.-адм. адзінка ў праваслаўнай і некаторых інш. хрысціянскіх цэр-квах: абшчына вернікаў (з кліру і свецкіх асоб), аб’яднаных пры храме. З’яўляецца часткай епархіі, знаходзіцца пад кіраваннем епархіяльнага архірэя і ўзначальваецца святаром-«<атішч“£4(- Прыход-ская абшчына ствараецца па добраахвотнай зго-дзе не менш як 20 рэгіструецца ў органах юсты-цыі ва ўстаноўленым законам парадку. Органа-мі кіраўніцтва П. з’яўляюцца прыходскі сход і прыходскі савет.
прыхбдскія вучь'ідішчы — ніжэй-шыя пачатковыя навучальныя ўстановы ў межах царкоўных прыходаў у 14 — пач 20 ст. Утрымлі-валіся за кошт прыхаджан, памешчыкаў і царквы. На Беларусі першыя П.в. ўзніклі ў 14 ст. Доўгі час да П.в. адносілі пачатковыя школы ўсіх ты-паў. Паводле школьнага статута 1804 у П.в. пры-маліся дзеці «ўсякага стану». Статут 1807 дазваляў для дзяцей дваран і рамеснікаў адкрываць двух-класныя П.в., а для сялян — толькі аднакласныя. Статут 1828 абвясціў П.в. школай для дзяцей «са-мых ніжніх станаў», ліквідаваў яго пераемнасць з 2-й ступенню адукацыі — павятовымі вучылішча-мі. У П.в. выкладаліся Закон Божы, чытанне, пісь-
270
ПРЫЧАШЧЭННЕ — ПСАЛОМШЧЫК
мо, лічэнне і царк. спевы. У 1864 П.в., якія ад-крываліся царквой, пераўтвораны ў царкоўнапры-ходскія школсл. Захаваліся толькі тыя П.в., якія ад-крывалі паводле статута 1828 у гарадах і мястэч-ках па лініі Міністэрства нар. адукацыі. У канцы 19 — пач. 20 ст. іх засталося каля 60. Гэта былі пераважна аднакласныя вучылішчы з 2-гадовым навучаннем; двухкласных 4-гадовых засталося 11.
ПРЫЧАШЧЭННЕ, е ў х а р ы с т ы — галоў-ны абрад, адно з 7 хрысціянскіх таінстваў. Займае цэнтр. месца ў літургіі. Заключаецца ў тым, што веруючыя з’ядаюць кавалачак асвячонага хлеба і вьшіваюць лыжачку віна, якія сімвалізуюць «цела і кроў» Ісуса Хрыста і тым самым далучаюцца да «боскай сутнасці». Паводле хрысц. веравучэння, Ісус Хрыстос у час апошняй трапезы частаваў сва-іх вучняў віном і хлебам, містычна ператвараючы іх у цела і кроў сваю, і даў ім наказ захоўваць гэ-ты абрад у памяць аб ім. У пратэстанцкіх цэр-квах П. разглядаецца як сімвалічны абрад, а не як таінства.
ПРЫЧТ, у хрысціянскіх цэрквах (звычайна ў праваслаўнай) свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі аднаго храма (прахода). У П. уваходзяць настая-целі, святар (часам 2—3 і больш), дмякан, пана-мар, псаломшчмк і інш.
ПРЭЛАТ (ад лац. praelatus вышэйшы, вышэй-стаячы) — у рымска-каталіцкай царкве тытул вы-шэйшага дыяцэзіяльнага духавенства. Часам у знак асаблівай павагі гэты тытул ужываецца прос-тымі вернікамі ў дачыненні да святароў.
ПРЭСВІТЙР (грэч. presbyteros старэйшына) — у раннехрысціянскай абшчыне асоба, якая кірава-ла яе справамі. Пасля ўзнікнення хрысціянскай царквы — святар і ўвогуле свяшчэннаслужыцель (у праваслаўі тэрмін «П.» звычайна ўжываецца як урачыстая назва святара). У пратэстантызме П. — адм. кіраўнік абшчыны, які, як і пастар, выбіра-ецца вернікамі са свайго асяроддзя. У прыхільні-каў кальвінізму на Беларусі П. называўся таксама с і н ь ё р а м.
ПРЭСВІТЭРЫЙНСТВА (ад грэч. presbyteres, старшы, старэйшы) — рэлігійная плынь, якая ўзнікла ў перыяд Рэфармацвіі ў Шатландыі і Ан-гліі ў 2-й пал. 16 ст., разнавіднасць калбеінізму. Паслядоўнікі П. адвяргалі жорсткую царк. цэн-тралізацыю і епіскапат, змагаліся супраць каталі-цызму, які карыстаўся ў Шатландыі ў часы праў-лення Марыі Сцюарт дзярж. падтрымкай, і суп-раць англіканства з-за яго кампрамісу з каталіц-твам. He падзялялі яны і радыкалізм кангрэгацы-яналістаў-індэпендэнтаў, а складалі памяркоўнае крыло пурігітанізму. На першым этапе Англій-
скай рэвалюцыі (1640—48), калі валодалі боль-шасцю ў парламенце і былі фактычна правячай партыяй, прэсвітэрыяне імкнуліся захаваць ма-нархію і зрабіць П. дзярж. рэлігіяй. У сувязі з гэ-тым яны выступалі за прызнанне Вестмінсцэр-скай споведзі, распрацаванай імі, — сімвала веры ўсіх англійскіх пратэстантаў. Яны былі паслядоў-нікамі дактрыны невыкараненай грахоўнасці ча-лавека, таму яго выратаванне выступала як нічым не заслужаная і прадвызначаная боская ласка. Лі-чылі, што абмежаванасць чалавека праяўляецца і ў яго няздольнасці спасцігнуць бога праз стварэн-не, г.зн. рэальны свет, таму выключнае значэнне ў іх вучэнні набывае боская ласка, якая выяўляецца праз Ісуса Хрыста і Свяшчэннае пісанне. Сваёй дактрынай і арганізац. прынцыпамі П. блізкае да рэфарматарства. Культ і абраднасць П. гранічна простыя. Каталіцкае і англійскае прэлацтва заме-нена сістэмай прэсвітэрства з рэзка паслабленымі адм. функцыямі і цэнтралізацыяй. У кангрэгацы-ях дзейнічае царк. дэмакратыя, якая выяўляецца ў выбранасці прэсвітэраў і прапаведнікаў, якія складаюць кансісторыю абшчыны. На больш вы-сокім узроўні (ад акругі да дэнамінацыі) дактры-нальныя і эклезіястычныя пытанні разглядаюцца прэсвітэрыямі, сінодамі і асамблеямі. Апрача Вя-лікабрытаніі прэсвітэрыянскія цэрквы існуюць у кантынентальнай Еўропе і гал. чынам у былых ан-глійскіх калоніях, найперш у ЗША. Найб. уплы-вовыя прэсвітэрыянскія цэрквы: у Шатландыі (з 1592 з’яўляецца дзярж.), у Англіі, Паўночнай Ір-ландыі, ЗША, аб’яднаная прэсвітэрыянская цар-ква Паўн. Амерыкі. Многія прэсвітэрыянскія цэрквы ўваходзяць у Сусв. альянс рэфармацкіх цэркваў.
ПРЭФЁКТ (лац. praefectus начальнік) у к a -таліцкай царкве — 1) ксёндз, які вы-кладае кананічнае права. 2) Кардоінал, які ўзначаль-вае кангрэгацыю рымскай курыі. 3) Прзлат, які выконвае функцыі ардынатара на акрэсленай тэ-рыторыі, што не набыла статуса дыяцэзіі і ўласна-га кліру і падпарадкоўваецца кангрэгацыі прапа-ганды веры.
ПСАЛМЫ — малітоўныя песнапенні, якія выконваліся ў іерусалімскім храме Яхве пры роз-ных абрадавых цырымоніях. Сярод П. вылучаюц-ца тыя, што выконваліся пры ўзвядзенні на прас-тол цара і ў час штогодняга рытуалу «ўступлення на трон Яхве», а таксама калекгыўныя і індывіду-альныя малітвы і пакаянныя гімны, вершы гіст. зместу.
: ПСАЛдмШЧЫК — царкоўны служка ў праваслаўнай царкве, у абавязкі якога ўваходзіць чытанне Свяшчэннага пісання і спевы на клірасе,
ПСАЛТЫР — ПЯЦІДЗЕСЯТНІКІ
271
царкоўнае справаводства. Гэта найменне ўведзена ў 1885 як агульнае для ўсіх дзячкоў.
ПСАЛТЫР (ад грэч. psalterion назва музычна-га інструмента) — зборнік псалмаў, якія ўвахо-дзяць у Стары запавет. У традыц. (масарэцкі) тэкст Старога запавету ўваходзяць 150 псалмаў, падзеленых на 5 кніг; у Септуагінце — 151 пса-лом. Нумерацыя псалмаў, а таксама і тэксты не-каторых з іх у масарэцкім тэксце і ў Септуагінце не супадаюць. У сучасным выглядзе П. узнік, віда-вочна, не раней канца 5 — пач. 4 ст. да н.э., хаця асобныя псалмы значна больш ранняга паходжан-ня. Большасць псалмаў у П. — аўтарскія; сярод аўгараў упамінаецца цар Давід (многія псалмы суаднесены з фактамі яго біяграфіі), Саламон, Асаф і Эман — сыны Карэевы. Адзін псалом прыпісваецца Майсею. Загалоўкі многіх псалмаў утрымліваюць указанні (не зусім ясныя), да якога жанру яны належаць і у суправаджэнні якіх ін-струментаў іх трэба выконваць.
ПУРЫТАНІЗМ (лац. purus чысты, puritas чысціня) — у 2-й пал. 16 ст. ў Англіі апазіцыйна-рэлігійны рух за паслядоўную рэфармацыю англі-канскай царквы, «ачышчэнне» яе ад рысаў каталі-цызму. Прадстаўнікі П. вызначаліся рэліг. фана-тызмам, заклікалі да аскетызму, маральнай і фіз. чысціні. Падзяляліся на памяркоўную (прзсвітэрт-яне) і радыкальную (кангрэгацыяналісты) плыні. П. стаў ідэалаг. абгрунтаваннем бурж. рэвалюцыі 17 ст., у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі абе-дзвюх плыней.
ПЯРУН — вярхоўнае язычніцкае божышча ўсх. славян; бог грому і маланкі. Падобны да ста-раж.-грэч. Зеўса, стараж.-рым. Юпітэра, балцкага Пяркунаса. Лічыўся ўладаром неба, даравальнікам дажджу; ад яго залежаў плён сял. працы, таму ўшаноўваўся і як земляробчы бог. У «Аповесці мінулых гадоў» пад 980 П. называецца сярод ба-гоў першы. У 10 ст. лічыўся таксама богам-заступ-нікам князевай дружыны. У гонар П. будавалі свяцілішчы, рэшткі некат. з якіх знойдзены на тэр. Беларусі (гл. Капішча). 3 пашырэннем хрыс-ціянства на Русі рысы П. нададзены св. Ілію (Ілью-прароку), у гонар якога ў Кіеве пастаўлена першая царква (944). Уяўляўся волатам з залатой барадою, які трымае лук (вясёлку) і калчан з вог-неннымі стрэламі (маланкамі). Сляды культу П. захаваліся ў некаторых павер’ях, праклёнах. У бел. мове і некаторых інш. слав. мовах слова «П.» аз-начае — той, хто б’е, ударае; а таксама агульная назва грому і маланкі.
ПЯТНІЦКІ Іван Канстанцінавіч (1856—?) — духоўны пісьменнік, выдавец. Адукацыю атрымаў у Пецярбургскай духоўнай акадэміі. Працаваў
выкладчыкам у Магілёўскай духоўнай семінарыі, быў рэдактарам «Могалевскйх епархйалбных ведомос-тей». Аўтар працы «Тупічэўскі манастыр Магілёў-скай епархіі» (Магілёў, 1889) і інш. Пад яго рэдак-цыяй выдадзены «Словы і прамовы Георгія Kanie-Kara, архіепіскапа магілёўскага» (Магілёў, 1892). Пад назвай «Рускі сектант у сваёй гісторыі» апуб-лікаваў раскольніцкі рукапіс секты вандроўнікаў, або бегуноў, са сваёй прадмовай, пасляслоўем і заўвагамі (1884).
ПЯТР(5, П я т р a , П я т р о к — старажыт-нае земляробчае свята ў беларусаў і інш. славян-скіх народаў, своеасаблівы працяг Купалля. Адзна-чалася 29 чэрв. ст. стылю. Назва язычніцкага свята, з якім злілося хрысціянскае свята апосталаў Пятра і Паўла, не захавалася. У бел. фальклоры П. — апя-кун хлеба і хлебаробаў. Калі спрыяла надвор’е, з П. пачыналі сенакос («Хто ў пятроўку сена не ко-сіць, той зімою ў сабак просіць»), 3 гэтага свята звычайна пачыналіся т.зв. пятроўскія карагоды, якія працягваліся да Спаса. У час святкавання спявалі пятроўскія песні, адбывалася кумаванне дзяўчат з хлопцамі, якому ў старажытнасці папя-рэднічала кумаванне дзяўчат паміж сабой (абмя-няўшыся пярсцёнкамі або чым-небудзь з вопрат-кі, яны на працягу года лічыліся кумамі). Пасля П. дзень ішоў на спад, лета хілілася на восень («Прыйшоў Пятрок — час дня ўвалок», «Прый-шоў ПятрОК, апаў ЛІСТОК»), Л.В.ЦІтакц.