Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
280
РУЦКІ — РЫМСКА
даў, каля 2 тыс. чал. духавенства. У юрысдыкцыю РПЦ уваходзяць Японская і Кітайская аўтаном-ныя правасл. цэрквы, 6 епархій у Еўропе і 1 у Паўд. Амерыцы, прыходы ў ЗША і Канадзе. Сіс-тэма духоўнай адукацыі РПЦ уключае 5 духоў-ных акадэмій, 2 правасл. ун-ты, 23 семінарыі, 28 духоўных вучылішчаў і 13 пастырскіх курсаў. Дру-каваны орган — «Журнал Московской Патрмар-хнн». 3 2000 пад патранажам РПЦ пачала выдавац-ца шматтомная «Праваслаўная энцыклапедыя».
Літ.: Русская православная церковь. М., 1980; йстормя Рус-ской цсрквм: [в 9 т.]. М., 1994—97; Православная энцнклопедня: Русская православная церковь. М., 2000. Ю.В.Бажэнаў.
РУЦКІ Іосіф Вельямін (ва уніяцкай гістарыя-графіі I о с і ф IV; свецкае імя Іван Феліксавіч; 1573 ці 1574, маёнтак Рута, Навагрудчына — 5.2.1673) —беларускі пісьменнік, уніяцкі царкоўны дзеяч. Са шляхецкай кальвінісцкай сям’і герба «Вужака». Хрышчаны паводле правасл. абраду. Ву-чыўся ў Карлавым ун-це ў Празе, слухаў лекцыі па філасофіі ў Вюрцбургу, скончыў Грэчаскі калегіум у Рыме; перайшоў ва уніяцтва. 3 1603 у Вільні. У 1603—06 рэктар Віленскай уніяцкай се-мінарыі. Каля 1605—06 з місіянерскімі мэтамі наведаў Маскоўскую дзяржаву. У 1608 пастрыжа-ны ў манахі, дыякан, прэсвітэр, каад’ютар мітра-паліта Іпація Пацея, з 1609 архімандрыт Віленска-га Троіцкага манастыра, з 1612 епіскап галіцкі. У 1613—37 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (у 1614 зацверджаны булай папы рымскага Паўла V). Ар-ганізатар ордэна базылбян на Беларусі. Актыўна ўдзельнічаў у літ. палеміцы 1620 з Мялеціем Сматр<нцкім\ у адказ на яго палемічныя трактаты выдаў «Двайную віну» і «Экзамен абароны» (абод-ва 1621). Пісаў на старабел. і старапольскай мо-вах. Пакінуў багатую эпісталярную спадчыну. Ад-стойваў ідэі хрысц. адзінства. Адзін з ініцыятараў стварэння асобнай бел.-літоўскай уніяцкай патры-ярхіі.
Літ.: Т у р у к Ф. Уннатскмй мнтрополнт Мосяф Вельямпн Рутскяй (1613—1637) н его значенме в ясторнн западной рус-ской церквм. Пг., 1916; Савсрчанка П. Апостал яднання веры. Мн.. 1994. УЛКаротхі.
РЫЗА, 1) літургічнае адзенне хрысціянскага святара. Уяўляе сабой багата ўпрыгожаную зала-тым і сярэбраным шыццём (у каталіцкага свята-ра) накідку-безрукаўку з разрэзам для галавы, якая пакрывае грудзі, спіну і даходзіць амаль да кале-няў. Сімвалізуе цяжкасць Хрыстовай ношы, якую святар перакладвае на сябе, а таксама — даскана-ласць. У правасл. святара Р. (фелонь) — доўгае адзенне без рукавоў з разрэзам для галавы. 2) Фі-гурная металічная накладка на абразах, якая пакі-дае адкрытымі толькі выявы твару і рук.
РЫЗНІЦА — памяшканне ў хрысціянскіх храмах і манастырах, дзе захоўваюцца рвізм і інш. царкоўнае ўбранне святара і начынне для наба-жэнстваў. Р. можа знаходзіцца як у самім храме, так і ў асобнай прыбудове, а ў манастырах нават у невялікім асобным будынку.
РЬІМСКА-КАТАЛІЦКАЯ ЦАРКВА н a Беларусі. Хрысціянства на землях Беларусі ўведзена ў 992 у яго ўсх. форме яшчэ да афіц. па-дзелу на праваслаўс і каталіцмзм. Заходнехрысц. ўплывы пранікалі на тэр. Беларусі праз місіяне-раў, гандлёвыя і эканам. сувязі з заходнееўрап. краінамі. Каля 1010—13 вядома місія з г. Калоб-жэг (Польшча) біскупа Рэйнберна ў Тураве. Дып-ламатычную падтрымку ў папы Грыгорыя VII шу-каў скінуты ў 1068 вял. кн. кіеўскі і кн. тураўскі Ізяслаў Яраславіч, а яго сын Яраполк 17.4.1075 ат-рымаў ад Грыгорыя VII булу на вялікае княжан-не ў Кіеве (падзеі 1075 адлюстраваны ў мініяцю-рах Трырскага псалтыра). У 1250-я папа Інакен-цій IV падпарадкаваў сваёй уладзе новае біскупства, межы яго адпавядалі дзярж. граніцам ВКЛ, але ў пач. 1260-х г. яно спыніла існаванне. У 1263— 1387 Р.-к. ц. не мела ў ВКЛ тэр. арг-цыі, аднак мі-сіянерская дзейнасць не спынялася. У 1320-я ня-мецкія дамініканцы і францмсканцм мелі ў Вільні і Навагрудску па аднаму кляштару, каталіцкія ма-нахі былі пры дварах вялікіх кн. Віценя і Гедзімі-на. Трывала Р.-к. ц. замацавалася ў ВКЛ пры вялі-кім кн. Ягайле, калі ён сам прыняў каталіцтва і хрысціў язычнікаў. Ен заснаваў у 1387 Віленскую рымска-каталіцкую епархію (у 1388 зацверджана папам) — першую царк.-адм. адзінку Р.-к. ц., якая падзялялася на 7 парафій, 3 з іх на тэр. Бела-русі: у Абольцах, Гайне, Крэве. Тэр. біскупства ахоплівала літоўскія і большую частку бел. зямель, акрамя паўднёва-заходніх з Брэстам і Пінскам, якія ўваходзілі ў склад Уладзімірскага біскупства (г. Уладзімір на Валыні). У 1-й чвэрці 15 ст. Вілен-скае і Жмудскае (створана ў 1417) біскупствы бы-лі падпарадкаваны гнезненскаму архібіскупу (у Польшчы), а Уладзімірскае біскупства ў 1425 аб’ядналася з Луцкім. 3 1613 на ўсходніх землях ВКЛ існавала Смаленскае біскупства (кананічна ў 1636—1798). Да 1430 узнікла яшчэ 20 парафій, у 1772 у Віленскім біскупстве іх было 429 (большая частка ў этнічнай Літве і паўночна-заходніх зем-лях Беларусі), філіяльных касцёлаў і публічных капліц — 192. Гал. патронам Віленскага біскуп-ства быў абвешчаны св. Казімір. У канцы 15 — 1-й пал. 16 ст. Р.-к. ц. перажывала крызіс і частко-ва страціла свае пазіцыі ў перыяд Рэфармацыі. Для пераадолення крызісу праведзена царк. рэ-форма, якая зарадзілася ў манаскім асяроддзі і была падтрымана папствам і санкцыянавана Тры-
РЫМСКА — РЫМСКА
281
дэнцкім саборам (1545—63, гл. таксама Контррз-фармац<яя\ Гал. ўвага аддавалася павышэнню аду-кацыі духавенства і дысцыпліны. У парафіях ад ксяндзоў патрабавалася весці метрычныя запісы, здзяйсняць паломніцтвы, ствараць каталіцкія брацтвы, шпіталі, пачатковыя школы, б-кі. Гал. ролю на землях Беларусі ў пашырэнні каталіцыз-му адыгралі ордэнт ліанаскія. Ордэнскае духавен-ства перавышала дыяцэзіяльнае (епархіяльнае), прадстаўляла ўсе групы манаскіх арг-цый. У 1772 на тэр. Беларусі дзейнічалі кляштары 21 ордэнаў (19 мужчынскіх і 8 жаночых), найб. манахаў было ў ордэнах жабрацкіх (аўгусцікцм, бернардзінцы, дамі-ніканцы, кармеліты, францысканцаі). У 16—18 ст. з’явіліся новыя манаскія ордэны: баніфраты, езуі-mot, камуністы, марбіяне, місіянеры, піярбі, рахіты, трвінітарыі і інш. Большасць кляштараў знахо-дзілася ў гарадах. Значным манаскім асяродкам была Вільня, якая ў 1772 займала 1-е месца ў Рэчы Паспалітай па колькасці ордэнскага духавенства (774 чал.) і 3-е па колькасці кляштараў (22). Дзей-насць Р.-к. ц. прыносіла на Беларусь заходне-еў-рап. культурны ўплыў і пакінула прыкметны след у яе гісторыі і культуры, спрыяла развіццю навуч. устаноў і кнігадрукавання, фарміраванню навук. кадраў, у галіне мастацтва прынесла культуру ба-рока, культывавала традыцыі школьных тэатраў, грыгарыянскіх спеваў, вакальна-інструментальнай музыкі. 3 манаскага асяроддзя паходзілі Ф.Бага-молец, Я.Багамолец, ^.Дабшэвіч, К.Кяяловіч, СЛаў ксмін, К.Нарбут, Ф.М.Нарвойш, М.Пачобут-Аддя-ніцкі, М.К.Сарбўсяі, І.Страйнрўскі, С.Шадурскі, С.Б.Юндзіл і інш.
У 1772 у выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай да Рас. імперыі адышла тэрыторыя, на якой жыло каля 100 тыс. католікаў. Указам імператрыцы.Ка-цярьіны II ад 22.11.1773 створана Бел. рымска-ка-таліцкая епархія (дыяцэзія) з цэнтрам у Магілёве; яе біскупу (на той час С.І.Богуш-Сестранцэвіч) былі падпарадкаваны ўсе касцёлы і кляштары ў дзяржаве. На ўтрыманне біскупа і кансісторыі бы-ло выдзелена 10 тыс. рублёў. Але тады стварэнне епархіі не было санкцыянавана папствам. Указам ад 17.1.1783 замест Бел. дыяцэзіі ўтворана Магілёў ская рымска-каталіцкая архіспархія (архідыяцэзія), пры ёй былі кансісторбія і капітул з 12 канонікаў. Архіепархія зацверджана булай папы Пія VI ад 15.4.1783. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795—98 замест скасаванага Віленскага дзёйніча-ла Інфлянцкае біскупства з цэнтрам у Вільні, у 1798 адноўлена Віленскае біскупства. У 1795—98 зроблена спроба стварыць Пінскую рымска-ката-ліцкую епархію (скасавана папскім нунцыем Л.Лі-там як некананічна ўтвораная). Усяго на 1798 у Рас. імперыі было 6 рымска-каталіцкіх дыяцэзій, з іх 3 (Віленская, Магілёўская, Мінская) ахоплівалі
I РуцкІ
тэр. Беларусі і Літвы. Для кіравання Р.-к. ц. 26.2.1797 створаны дэпартамент для рымска-ката-ліцкіх спраў пры Юсгыц-калегіі Ліфляндскіх, Эст-ляндскіх і Фінляндскіх спраў, які 26.1.1798 быў вылучаны асобна. У 1801 замест дэпартамента зас-навана рымска-каталіцкая духоўная калегія — вы-шэйшая рымска-каталіцкая ўстанова Рас. імперыі, якой былі падпарадкаваны ўсе начальнікі, устано-вы і духавенства. Супраць паўнамоцтваў калегіі выступалі біскупы і папства, адзначаючы, што та-кая ўстанова звужае правы біскупаў і супярэчыць вучэнню Р.-к.ц. У 1847 паводле канкардата (дага-вора) паміж Расіяй і папствам зацверджаны ме-жы і колькасць дыяцэзій, правы рымска-каталіц-кай калегіі звужаны да ўстановы — пасрэдніка паміж урадам і біскупамі і кіраўніка маёмаснымі справамі. У 1866 рас. ўрад перастаў выконваць умовы канкардата: правы калегіі зноў пашыраны (хаця ранейшае становішча адноўлена не было), скасаваны Мінская (1869) і Камянецкая дыяцэзіі. Бел. губерні ўвайшлі ў склад 2 дыяцэзій — Вілен-скай (Віленская і Гродзенская губ.) і Магілёўскай, у якую акрамя Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губ. увайшлі ўсе вялікарас. губерні (за выключэн-нем Саратаўскай, Самарскай і Астраханскай), Вя-лікае княства Фінляндскае і Астзейскі край (за выключэннем Курляндскай губ.). Рымская курыя не пагадзілася з такім падзелам і лічыла яго неза-конным. У 1875 папства прызнала рымска-ката-ліцкую духоўную калегію, але толькі як установу, якая загадвае адм.-гаспадарчымі справамі; яна складалася з 2 членаў (пад кіраўніцтвам магілёў-скага архібіскупа) і 12 засядацеляў. У 1883 папа рымскі заключыў новае пагадненне з рас. урадам і даручыў кіраванне касцёламі б. Мінскай дыяцэ-зіі магілёўскаму архібіскупу. У 19 ст. двойчы (пас-ля паўстанняў 1830—31 і 1863—64) царскія ўла-ды праводзілі масавыя закрыцці кляштараў па аб-
282
РЫМСКА — РЫМСКА
вінавачанні манахаў у нелаяльнасці. Кляштары, што заставаліся, былі выведзены з падпарадкаван-ня правінцыялаў (гл. Правінцыя ордэна) і непас-рэдна падначалены мясц. біскупам (жаночыя) ці візітатарам з белага духавенства, якія зацвярджалі-ся міністрам унутраных спраў па рэкамендацыі біскупа (мужчынскія, з 1842). Духоўную адука-цыю ў канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. рымска-ката-ліцкае духавенства Беларусі атрымлівала ў Рыме, Віленскайроімска-каталіцкай духоўнай акадэміі, По-лацкай езуіцкай акадэміі, семінарыях у Вільні, Бе-ластоку, Магілёве, Мінску. У 2-й пал. 19 ст. ў Рас. імперыі дзейнічала 1 ВНУ (Рымска-каталіцкая ду-хоўная акадэмія ў Санкг-Пецярбургу) і сярэднія — па адной семінарыі ў кожнай дыяцэзіі. Магілёў-ская архіепархіяльная семінарыя знаходзілася так-сама ў Пецярбургу, у 1881 сярод яе выхаванцаў было 48 палякаў, 26 літоўцаў, 19 латышоў, 10 бе-ларусаў, 1 немец. У 1871 у Мінску адкрыта вучы-лішча для касцельных арганістаў. Традыц. дзей-насць каталіцкага духавенства — выхаванне свец-кай моладзі — паступова выцяснялася са скаса-ваннем у 19 ст. езуіцкіх навучалбныхустаноў, школ і калегіумаў піяраў і дамініканцаў. 10.12.1892 па-водле загаду імператара ўсе вучылішчы, што яшчэ засталіся пры касцёлах, перададзены міністэрству народнай асветы. Выдавецкая дзейнасць Р.-к.ц. аб-мяжоўвалася выданнем казанняў для абвяшчэння ў касцёлах і т.зв. рубрыцеляў (календароў) на лац. мове (з 1860-х г. улады прадпрымалі захады, каб зрабіць іх рускамоўнымі).