Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
3 імем Р. звяЗана пашырэнне і прапаганда рэ-фармацыйных ідэй, арг-цыя рэфармацыйнай царквы ў ВКЛ. Паліт. ўплыў і аўтарытэт Р., які першы з магнатаў прыняў пратэстанцкае веравыз-нанне ў пач. 1550-х г., абумовілі пераход значнай часткі шляхты ў пратзстантазм. Спачатку ён схі-ляўся да лютзрантва, але з сярэдзіны 1550-х г. прыняў калбвінізм, які атрымаў найб. пашырэнне ў ВКЛ. Р. падтрымліваў сувязі з прадстаўнікамі асн. пратэстанцкіх плыней (лютэранамі, кальвініс-тамі, антытрынітарыямі), стаў гал. пратэктарам Рэфарліацыі. Валодаючы вялізнымі маёнткамі на Беларусі, у Літве і Польшчы, ён засноўваў там пратэстанцкія цэрквы —збора. У 1553 першы на Беларусі рэфармацыйны збор Р. залажыў у сваім замку ў Бярэсці. Каля 1557 пры яго ўдзеле аргані-завана гал. рэфармацыйная абшчына ВКЛ у Віль-ні. Першы Віленскі збор размяшчаўся ў радзіві-лаўскім палацы на Лукішках. Некаторы час Р. быў прыхільнікам стварэння Народнага сабора — свай-го роду дзярж. царквы, якая б аб’ядноўвала ўсіх хрысціян ВКЛ і Польшчы і была б больш неза-лежнай ад Ватыкана. У апошнія гады свайго жыцця Р. падтрымліваў антытрынітарыяў, якія ў рэ-лігійна-багаслоўскіх і сацыяльных пытаннях займалі найб. радыкальныя пазіцыі. У 1563 у падляшскім мястэчку Морды, што належала яму, адбыўся сінод, дзе большасць прысутных ухвалілі ідэі антытрыніта-рызму. Р. выношваў планы аб’яднання кальвініс-цкай і антытрынітарскай плыней.
Р. адыграў вялікую ролю ў развіцці мецэнац-тва ў розных сферах культуры Беларусі і Літвы, найб. у арг-цыі кнігадрукавання. У 1553 для пра-паганды рэфармацыйных ідэй Р. заснаваў пры Берасцейскім зборы першую на тэр. Беларусі дру-карню, у якой друкавалася не толькі рэліг., але і свецкая літаратура. У 1563 на сродкі Р. выдадзены польскі пераклад поўнага зводу Бібліі, найбуйней-шага па аб’ёме і аднаго з лепшых па маст. і палі-графічных якасцях рэнесансавага выдання. У гісто-рыю бел. кнігавыдання яна ўвайшла пад назвай «Брэсцкая, ці Радзівілаўская біблія» (гл. Брэсцкая Біблія). 3 імем Р. звязана таксама выданне арыгі-нальнага публіцыстычнага твора — паслання папскаму нунцыю ў Польшчы Алаізію Ліпаману, напісанага, верагодна, яго асабістым сакратаром, вядомым лексікаграфам Янам Маньчынскім, дзе
РАДЗІВІЛ — РАДЗІВІЛ
275
меліся рэзкія антыкаталіцкія і антыпапскія выпа-ды. Пад апекай Р. дзейнічала пратэстанцкая Няс-віжская друкарня, у арг-цыі якой прымалі ўдзел вя-домыя дзеячы Рэфармацыі — Сымон Будна, Ма-цей Кавячынскі, Лаўрэнцій Крышкоўскі. Некато-рыя свае творы яму прысвячаў Жан Кальвін. Шчодрасцямі радзівілаўскага двара карысталіся такія відныя тэолагі як С. Будны, Марцін Чаховіц, паэт Андрэй Тшэцэскі, кампазітары Кіпрыян Ба-зілік, Вацлаў з Шамотул і інш. Пасля смерці Р. ўсе яго дзеці пад уплывам паліт. абставін перай-шлі ў каталіцтва. Дзейнасць Р. як вялікага рэфар-матара кардынальна паўплывала на царк.-рэліг. і культурнае жыццё ВКЛ. Л.С.Імжм.
РАДЗІВІЛ Соф’я, Соф’я Слуцкая (1.5.1585 — 19.3.1612) — рэлігійная дзеячка, бела-руская праваслаўная святая. Дачка слуцкага кн. Юрыя Юр’евіча (1559—86) і Барбары Кішкі, апошняя з княжацкага роду Алелькавічаў. Выхоў-валася ў праваслаўі. Рана асірацела і стала ўладаль-ніцай вялікай латыфундыі пад апекай сваякоў Хадкевічаў. Пасля смерці дзядзькоў Аляксандра (1591) і Яна Сымона (1592) да Соф’і адышло ўсё Слуцкае княства з гарадамі Слуцк і Капыль, мяс-тэчкамі Раманава, Старобін, Любань, Пясочнае і Ленін, 32 фальваркі. Яе апекуны Хадкевічы завіна-ваціліся Радзівілам вялікую суму грошай, і ў 1600 дамовіліся выдаць Соф’ю замуж за Я.Радзівіла (у будучым віленскі кашталян), за што доўг скаса-ваўся і Хадкевічы атрымалі яшчэ 360 тыс. злотых і 500 валок зямлі. Аднак спрэчкі паміж Хадкевіча-мі і Радзівіламі ледзь не выліліся ў баявыя дзеян-ні. Пры пасрэдніцтве караля Жыгімонта III Вазы
Да арт. С.Радзівіл. Праведная Соф'я, княгіня Слуцкая.
Да арт. С.Радзівіл. Соф’я Слуц-кая. 3 карціны Я.Ждана. 1991.
бакі паразумеліся. Хадкевічы адмовіліся ад апекі, атрымалі 360 080 злотых і 500 валок зямлі, іх доўг быў скасаваны. 1.10.1600 у Брэсце адбыўся шлюб Соф’і з Радзівілам. Хоць муж вызнаваў кальві-нізм, Р. засталася праваслаўнай. Шмат увагі адда-вала дабрачынным справам, падтрымлівала пра-васл. цэрквы і манастыры ў Слуцкім княстве, якое дзякуючы ёй захавала сваё правасл. аблічча. Пасля заўчаснай смерці Р. Слуцкае княства згод-на з далейшай дамоўленасцю, перайшло ў род Ра-дзівілаў. Труна з астанкамі Соф’і знаходзілася ў царкве Слуцкага Трайчанскага манастыра і шана-валася як цудатворная. Зараз мошчы зберагаюцца ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. Соф’я ўваходзіць у Сабор беларускіх святых. Дзень яе памяці 19 сакавіка.
Літ.: Грнцкевмч А.П. Древннй город на Случм. Мн., 1985; Мельннков А.А Путь непечален: йсторнчсскме свя-детельсгва о святосгн Белой Русн. Мн., 1992. А.П.Грыцксвіч.
РАДЗІВІЛ Юрый (Ежы; 31.5.1556, в. Лукішкі, цяпер у межах г. Вільня, —23.1.1600) — каталіцкі царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Сын Мікалая Радзівіла Чорнага. Вучыўся ў Лейп-цыгскім ун-це (да 1572), вывучаў філасофію і тэа-логію ў Рымскім калегіуме (1575—76). У дзяцін-стве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, але ў 1574 перайшоў у каталіцтва. Каад’ютар (памочнік-на-меснік) біскупа В.Пратасевіча. Біскуп віленскі (1581—91) у 1583 атрымаў званне кардынала. Ак-тыўна змагаўся супраць Рэфарлчацыі, у 1581 упер-
276
РАЙ — РАСКОЛ
шыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі (епархіі) цэнзуру друку. У 1582 адчыніў на ўласныя сродкі каталіц-кую духоўную семінарыю ў Вільні. У 1582—84 адначасова намеснік караля (губернатар) у Інфлян-тах. На элекцыйным сейме 1587 пасля смерці Стафана Баторыя падтрымліваў прадстаўніка аў-стрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміляна, але абраны быў Жыгімонт III Ваза. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Р. пры двары зноў узрос. 3 1591 біскуп кракаўскі. Спры-яў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дому Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых да-радчыкаў караля, у 1596—97 вёў перагаворы аб далучэнні Рэчы Паспалітай да антытурэцкай ката-ліцкай лігі.
РАН — у хрысціянскім веравучэнні — мес-ца вечнага шчасця, якое абяцаецца праведнікам у будучым жыцці. У Старым запавеце — зямны сад Эдэм, які знаходзіцца на Усходзе (у Паўночнай Месапатаміі). 3 Эдэма былі выгнаны першыя лю-дзі Адам і Ева (гл. Выгнанне). У Новылі запавеце — сонечны нябесны Іерусалім, горад без смутку і смерці. У апакрыфічных апісаннях нябесныя яру-сы населеныя анёламі. Пытанне пра месцазнахо-джанне Р., яго суадносіны з зямлёй і космасам па-рознаму разглядаліся тэалогіяй, ерасямі і нар. мысленнем. Вобраз Р. як нябеснага горада харак-тэрны для тэорый будучыні і утопій (напр., «Хрысціанопаль» І.В.Андрээ). У ранняй патрыс-тыцы і рэліг. літаратуры 6—12 ст. сустракаюцца вучэнні аб іерархіі душ праведнікаў. Для пратэс-тантызму характэрна адмаўленне лакалізацыі Р.
Расціслаў Мсціславіч (Благаверны Расціслаў-Міхаіл, князь Смаленскі).
ў нябёсах і сцвярджэнне ўсёпрысутнасці Бога. Хрысц. Р. адпавядае Джана ў мусульманстве, Брахмалока ў індуізме і Абхіраці ў будызме.
РАМАН (? — 1362) — праваслаўны царкоў-ны дзеяч ВКЛ. Паводле «Рагожскага летапісца» (помнік цвярскога летапісання 15 ст.), паходзіў з цвярскіх баяр, сваяк вялікага князя Алб/ерда па лі-ніі яго жонкі Ульяны. У 1354—62 мітрапаліт лі-тоўска-навагрудскі, пастаўлены канстанцінопальс-кім патрыярхам Філафеем па просьбе Альгерда, які дамагаўся для ВКЛ самастойнай мітраполіі. Адначасова з Р. мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі з цэнтрам у Маскве быў пастаўлены Алексій, ро-дам з Чарнігава. Паўнамоцтвы паміж мітрапалі-тамі не былі размежаваны, абедзве мітраполіі прэтэндавалі на права агульнарус. царк. цэнтра. Р. прыняў захады, каб перанесці сваю кафедру ў Кіеў, які фармальна ўваходзіў у сферу дзейнасці Алексія, але знаходзіўся на тэр. ВКЛ. Пасля скаргі Алексія абодва мітрапаліты былі выкліканы ў Канстанцінопаль на патрыяршы суд. Канстанці-нопальскі сабор 1356 усталяваў тэр. Літ.-Навагруд-скай мітраполіі ў межах навагрудскай мітрапаліц-кай, Полацкай, Тураўскай, Уладзімірскай (Ва-лынь), Луцкай, Холмскай, Галіцкай і Перамыш-льскай епархіі, а пасля далучэння да ВКЛ Бранска-га княства — і Бранска-Чарнігаўскай епархіі Р. не адмовіўся ад захадаў пашырыць сваю ўладу і на Кіеў, што было расцэнена Канстанцінопалем як перавышэнне яго паўнамоцтваў. У 1361 патрыярх накіраваў сваіх паслоў для расследавання гэтай справы, якая была спынена ў 1362 у сувязі са смерцю Р. Пасля яго смерці тэр. Літ.-Новагруд-скай мітраполіі перайшла ў падначаленне да міт-рапаліта Алексія. Пры Р. пабудавана Мікалаеўская царква ў Вільні, праведзена рэканструкцыя ін-тэр’ера царквы Навагрудскага замка, засн. манас-тыры Троіцы і Іаана Прадцечы ў Полацку і інш.
Aim.: М а рто с А. Беларусь в мстормческой государствен-ной н церковной жнзнн. 4.1—3. Буэнос-Айрэс, 1966 (репр. мзд. Мн., 1990); Мейендорф Н. Внзантня н Московская Русь. Парнж. 1990; A а п і ц к і М. Праваслаўе ў Вялікім княстве Лі-тоўскім да часоў панавання Уладыслава Ягайлы. Нью-Йорк, 1978. Л.Я.Кулажанка.
РАСА (ад грэч. rason выцертая, паношаная) — паўсядзённае верхняе адзенне духоўных асоб роз-ных ступеней з доўгімі і шырокімі рукавамі. Час-цей бывае чорнага колеру, але можа быць і цём-на-сіняга, карычневага, зрэдку белага ці шэрага колераў. У стараж. хрысц. царкве выкарыстоўвала-ся толькі манахамі. Пазней увайшла ва ўжытак і белага духавенства.
рлскдл — рэлігійна-грамадскі рух у Расіі, у выніку якога адбылося аддзяленне ад рускай пра-васлаўнай царквы самастойнай рэлігійнай плыні —
РАСТОЦКІ — РАСЦІСЛАў
277
стараверства (гл. Стараверы\ Зачэпкай ддя Р. сталі рэформы 1653—60, праведзеныя патрыярхам Ні-канам з мэтай павышэння аўтарытэту царквы і патрыяршаства і ўсталявання аднастайнасці ў царк. службе. Рэформа ліквідавала адрозненні па-між рус. і грэч. чынамі богаслужэння і прадугле-джвала выпраўленні розначытанняў у рус. царк. кнігах паводле грэч. узораў. Нікан шырока выка-рыстоўваў рэліг. практыку правасл. царквы Рэчы Паспалітай, дзе адрозненняў ад грэч. царквы не было; святары і манахі з Беларусі і Украіны (напр., Сімяон Полацкі) актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні рэформы. Так 8-канцовы крыж быў заменены на 6-канцовы, 2-пальцавае хрышчэнне — 3-пальцавым, двайная (сугубая) алілуя — трайной і інш. Супраць новаўвядзенняў і за захаванне ста-рой набожнасці выступіла частка духавенства на чале з пратапопамі Авакумам, Даніілам, Іванам Няронавым і інш. На царк. саборах 1654—55 і 1666—67 перамаглі прыхільнікі рэформ. Аднак праціўнікі перамен не падпарадкоўваліся сабор-ным пастановам і т.ч. «раскалолі» царкву (адсюль Р.). Раскольнікі падвяргаліся праследаванням з боку патрыяршаства і царскай улады: іх высылалі на ўскраіны Расіі, знявольвалі ў турмы і манастыры, катавалі і каралі смерцю; шмат іх уцякло за мя-жу, у т.л. ў Рэч Паспалітую. У 2-й пал. 17 ст. ста-раверства стала ідэйным сцягам самых розных апазіцыйных рухаў — ад антыфеадальна-сялян-скіх да кансерватыўна-баярскіх. Супярэчлівы ха-рактар, сац. неаднароднасць удзельнікаў Р. абумо-вілі наяўнасць розных па арганізацыі і ідэалогіі гру-повак стараверсгва. Доўгі час захоўваліся 2 асн. плыні: папоўшчына — найб. блізкая да правасл. царквы, з яе вылучаюць беглапапоўцаў, адзінаверцаў і паслядоўнікаў Белакрыніцкай іерархіі (аформіла-ся ў 1846 у в. Белая Крыніца на Букавіне, Украі-на, тады ў Аўстрыйскай імперыі, дзейнічала ў Маскве); беспапоўшчына — адмовілася ад святароў, ліквідавала шэраг таінстваў, падзяля-лася на розныя кірункі (толкі і сагласы): памор-скі, федасееўскі, філіпаўскі, бягунскі, спасаўскі і інш., якія былі ў Зах. Сібіры, Яраслаўскай, Сара-таўскай абл., на Урале, Каўказе і інш. У наш час на Беларусі стараверства захавалася ў абодвух формах. ІО.В.Бажзнаў.