• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ПЯЦІДЗЕСЯТНІКІ — паслядоўнікі адной з плыняў у пратзстантбізме. Узніклі ў ЗША ў пач. 20 ст. У аснову іх веравучэння пакладзена еван-гельскае паданне пра сыходжанне Св. Духа на апосталаў — вучняў Ісуса Хрыста на 50-ы дзень пасля яго ўваскрэсення (свята Пяцідзесятніцы), што дало і назву П. Адсюль зыходзіць сцверджан-не, што для сапраўднага верніка патрэбны непас-рэдныя зносіны з Богам праз Св. Духа, а таксама наяўнасць яго дароў — «гаварэння на іншых мо-вах» (гласалалій), прароцтва. Значнае месца ў П. адводзіцца ідэі блізкасці канца свету, другога прышэсця Хрыста і ўсталявання яго 1000-гадовага царства на Зямлі. Неабходны для П. абрад «хры-шчэння Св. Духам» дасягаецца праз асаблівы комплекс доўгіх маленляў і пастоў. Для культу П. характэрна наяўнасць «прарокаў» і «прарочыц», вера ў магчымасць цудатворнага вылячэння і інш. Існуюць абрады воднага хрышчэння і хле-бапраламлення, у часткі П. — абмывання ног. П. не маюць цэнтралізаванай арг-цыі. Іх дысцыпліна грунтуецца на адзінстве веравучэння і абраднас-ці. Існуе шэраг самастойных кірункаў П., у т.л. і на Беларусі: хрысціяне веры евангелбскай (ХВЕ), хрбіс-ціяне вера апосталбскай (ХВА), хрысціяне поўнага евангелля (ХПЕ).
    272
    ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦА — ПЯЦІКНІЖЖА
    Першыя паслядоўнікі ХВЕ з’явіліся на тэр. ІІалескага ваяв. ў Зах. Беларусі ў 1920-я г. ў выніку дзейнасці замежных місіянераў і рээмігрантаў з ЗША і наз. таксама зелена-свёнткаўцы (ад польскай назвы свята Пяцідзе-сятніцы — Zielene Swiqtki). Ва Усх. Беларусі, дзе іх было значна менш, яны наз. таксама варанаеў-цы (у гонар першага прапаведніка гэтага вучэння ў СССР І.Я.Варанаева). Кіраўнікамі ХВЕ ў Зах. Беларусі ў той час былі І.К.Панько, С.Нядзвецкі, Г.К.Селюжыцкі. У 1930 абшчыны ХВЕ Палескага ваяв. (больш за 1 тыс. чал.) увайшлі ў саюз ХВЕ у Польшчы (цэнтр у г. Лодзь). 3 1929 саюз выдаваў час. «Прмммрмтель» на рус. мове. У канцы 1944 была створана Царква ХВЕ ў БССР, УССР і Літ. ССР з цэнтрам у г. Баранавічы на чале з епіска-пам Панько і ген. сакратаром С.І.Вашкевічам. Ад-нак гэтая царква не была зарэгістравана з-за яе эк-статычнай абраднасці. Тады частка абшчын на ча-ле з кіраўніцтвам Царквы ХВЕ ў 1945 увайшла ў зарэгістраваны Саюз евангельскіх хрысціян-бап-тыстаў (ЕХБ) са згодай адмовіцца ад гаварэння на «іншамовах». Частка абшчын ХВЕ, якія не пайшлі на рэгістрацыю, дзейнічала ў падполлі. У 1-й па-лавіне 1970-х г. некаторыя абшчыны ХВЕ атрыма-лі дазвол на аўтаномную рэгістрацыю (па-за ме-жамі ЕХБ), у 1989 аб’яднанне ХВЕ з ЕХБ распала-ся. У наш час ХВЕ займаюць першае месца на Бе-ларусі сярод пратэстанцкіх плыней. На 1.1.2001 зарэгістравана 470 абшчын, якія аб’яднаны ў Caras ХВЕ Беларусі.
    ХВА (або евангельскія хрысціяне ў духу апос-тальскім — ЕХВДА, таксама смародзінцы ў гонар заснавальніка гэтай плыні ў Расіі ў пач. 20 ст. М.П.Смародзіна) прызнаюць большасць агульных догматаў П., але адмаўляюць траістасць Бога. На іх думку толькі ў Ісусе Хрысце ўвасабля-ецца Бог-Айцец, Бог-Сын і Бог-Св. Дух. Адсюль іх інш. назва — і с у с а ў ц ы. Разам з тым Хры-шчэнне Св. Духам у шэрагу іх абшчын не лічыц-ца абавязковай умовай для асабістага выратаван-ня. Паслядоўнікі ХВА пашыраны ў Гродзенскай вобл. (Масты і Мастоўскі р-н, Гродна і інш.) і ў
    Брэсцкім р-не (в. Страдзічы, Медна і інш.). Засна-вальнікам гэтай плыні ў Заходняй Беларусі быў селянін в.Ханявічы Скідзельскай воласці Гродзен-скага пав. І.Казячы, які ў 1919 быў пасвячоны ў прапаведніка ў г. Іжэўск (Расія), а ў пач. 1920-х г. вярнуўся на радзіму. Ен заснаваў шэраг абшчын на Гродзеншчыне, а ў 1924 пераехаў у Страдзічы. У 1947 ЕХВДА, каб атрымаць рэгістрацыю, як і ХВЕ увайшлі ў Саюз ЕХБ, у 1970-я г. іх пачалі рэ-гістраваць аўтаномна. На 1.1.2001 на Беларусі за-рэгістравана 9 абшчын ХВА.
    ХПЕ па сваім веравучэнні і рэліг. практыцы найб. блізкія да ХВЕ. Першыя абшчыны ХПЕ уз-ніклі на Беларусі ў пач. 1990-х г. з актыўным удзе-лам місіянерскіх груп з ЗША, Канады, Швецыі. Іх членамі сталі пераважна маладыя вернікі з аб-шчын ХВЕ у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Міка-шэвічах (Брэсцкая вобл.). Адрозніваюцца ад ХВЕ у асноўным знешнім бокам сваіх малітоўных схо-даў. Шмат увагі надаецца сумесным спевам рэліг. гімнаў з плясканнем у далоні і танцамі пад акам-панемент сучасных музычных ансамбляў. Вялікім аўтарытэтам у вернікаў карыстаецца пастар, які на кожным сходзе праводзіць абрад вылячэння верай з ускладаннем рук. На 1.1.2001 налічвалася 58 абшчын, якія ўваходзяць у рэліг. аб’яднанне абшчын ХПЕ ў Рэспубліцы Беларусь.
    Літ.: Баптнзм м баптнсты. Мн.. 1969; Москаленко А.Т. Пятндесятннкн М., 1973; ІО.В.Бажэнау, Л.у.Бароўка, А.у.Вс-рашча/іна.
    ПЯЦІДЗЕСЯТНІЦА — хрысціянскае свята — 50-ы дзень пасля Вялікадня; гл. С'імуха.
    ПЯЦІКНІЖЖА — першыя 5 кніг Бібліі (Быццё, Зыход, Левіт, Лікі і Другазаконне), вядо-мыя таксама пад назвай Закон, або Вучэнне (па-яўрэйску — Тора); гал. свяшчэнныя кнігі іудаіз-му. П. — раздзел Старога запавету, складзены ў 1-м тыс. да н.э. Стварэнне яго прыпісваюць біб-лейскаму герою Майсею. У 1519 Ф.Скарына вы-пусціў у Празе ў 5 асобных кнігах на старабел. мове.
    РАБІН (ад стараж.-яўрэйскага рабі — мой настаўнік) — служыцель культу ў іудаізме. Тлума-чыць догматы веравучэння, вырашае патанні, звя-заныя з рытуаламі, выконвае некаторыя абрады, выступае ў сінаюзе з пропаведзямі рэліг.-мараль-нага зместу. Ін-т Р. аформіўся ў раннім сярэдня-веччы ў дыяспары. У сярэднія вякі і новы час Р. кіраваў не толькі рэліг. але і паліт. і эканамічным жыццём яўрэйскай абшчыны. У 16 — 17 ст. у Польшчы і ВКЛ Р. часам кіравалі ешыботам. У Рас. імперыі статус Р. вызначаўся дзярж. пастано-вамі. Паводле палажэння аб яўрэях 1835 Р. паві-нен быў весці метрычныя кнігі і выконваць абра-ды. Паводле закона 1857 пасаду Р. маглі займаць толькі выпускнікі рабінскіх вучылішчаў. У пач. 1990-х г. на Беларусі Р. са спецыяльнай духоўнай адукацыяй практычна не было. Цяпер іудзейскія рэліг. абшчыны арганізаваны ў Іудзейскае рэліг. аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь (ІРА ў РБ), адм. кіраўніком якога з’яўляецца старшыня, а найб. аўтарытэтам у справах веры карыстаецца гал. Р. ІРА ў РБ. Гл. таксама Духавенства.
    РАГбЗА Міхаіл (каля 1540 — паміж 18.6. і 15.8.1599) —праваслаўны, потым уніяцкі царкоў-ны дзеяч Рэчы Паспалітай. Са шляхецкага роду герба «Рагоза» Мінскага ваяв. У 1576 пісар валын-скага ваяводы кн. Богуша Карэцкага. Пасля пры-няцця манаства архімандрыт манастыроў Мінска-га Ушэсця (з 1579), Слуцкага Траецкага (з 1582), Морацкага. 3 1589 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Праводзіў рэформы правасл. царквы з мэтай па-высіць аўтарытэт і адукацыю духавенства і памен-шыць умяшанне свецкіх улад у царк. справы. 3 1590 увёў практыку штогадовых сабораў з удзелам прадстаўнікоў духавенства, шляхты, брацтваў. Пры Р. свецкім асобам забаронена кіраваць ма-настырамі, усталявана новая працэдура прызна-чэння епіскапаў і мітрапаліта: кароль зацвярджаў адну з 4 кандыдатур, вылучаных на такім штога-довым саборы. Сабор 1594 падпарадкаваў брац-твы царк. іерархам, што ўзмацніла супярэчнасці паміж імі (напр., у 1595 Р. забараніў выступаць з
    казаннямі прапаведніку Віленскага брацтва Ста-фану Зізанію). 3 1594 Р. далучыўся да падрыхтоўкі злучэння правасл. царквы з каталіцкай. Пад яго старшынствам царк. сабор у Брэсце абвясціў Брэсцкую унію 1596 і зацвердзіў яе ўмовы. Р. заха-ваў у новаўтворанай уніяцкай царкм тытул мітрапа-літа. Правасл. сабор 1596, які адбыўся ў Брэсце ад-начасова з уніяцкім, абвясціў аб пазбаўленні Р. сана, аднак гэта і інш. падобныя захады правасл. духавен-ства не мелі вынікаў. Змагаўся з апанентамі пера-важна адм. сродкамі, у пашырэнні уніі карыстаўся падтрымкай каралеўскай улады. С.В.Казуля.
    РАГ(5ўСКІ Казімір (9.6.1728, Навагрудчына — 5.1.1810) — беларускі тэолаг, філосаф, педагог. Вучыўся ў Слонімскім езуіцкім калегіуме, дзе ў 1735 уступіў у езуіцкі ордэн. Пасля праходжання 2-гадовага навіцыяту і вывучэння рыторыкі і фі-ласофіі ў 1750—55 выкладаў у Навагрудскім езуіц-кім калегіуме. Наступныя 3 гады вывучаў тэалогію і грэч. мову ў Полацку, дзе ў 1759 пасвячоны ў святара. У 1760—61 прапаведнік у Слоніме. Напі-саў жалобныя элегіі на смерць падканцлера Вялі-кага княства Літоўскага М.Сапегі. У 1761—62 прафесар паэтыкі і стараж. моў у Віленскім езуіц-
    274
    РАДАУНІЦА — РАДЗІВІЛ
    М.Радзівіл
    кім калегіуме. У 1763—65 выкладаў філасофію ў Крошынскім калегіуме, у 1766—67 — рыторыку на віленскім семінары для езуіцкіх клірыкаў, у 1768—70 —філасофію, маральную і палемічную тэалогію ў Віленскай акадэміі, займаючы пасады в.а. сіндыка акадэміі, дэкана філасофскага ф-та, асістэнта, прафесара філасофіі, рыторыкі, грэч. і лац. моў. У 1792 апублікаваў збор лац. і грэч. афа-рызмаў павучальнага характару для моладзі. У 1798 запрошаны на пасаду выкладчыка грэч. мо-вы, якую займаў да 1804.
    РАДАУНІЦА, раданіца, наві дзень (ад стараж.-рус. навь — нябожчык) — дзень па-мінання памерлых ва ўсходніх славян. Паводле стараж. традыцый падчас Р. адбываліся трапезы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Правасл. царква ўключыла Р. ў свой культ і прымеркавала яе да першага тыдня пасля Вллікадня. Падчас Р. праводзяцца богаслужэнні. Традыцыя наведваць могілкі на Р. захоўваецца.
    РАДЗІВІЛ Мікалай (мянушка Ч о р н ы; 4.2.1515, Нясвіж — 28/29.5.1565) — палітычны, рэлігійны і культурны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Юнацтва правёў пры каралеўскім двары ў Крака-ве, дзе зблізіўся з будучым вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам II Аўгустам. Імклівае ўзвышэнне па службе Р. пачалося пасля 1544, калі на Берасцей-скім вальным сойме быў прыняты акт, паводле якога Жыгімонт I Стары перадаваў поўную ўладу ў ВКЛ свайму сыну Жыгімонту II Аўгусту. У 1574 Р. атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла V права на княжацкі тытул для ся-бе і асобных прадстаўнікоў свайго роду. 3 гэтага часу ён стаў называцца князем «на Алыцы і Няс-віжы». У 1549 Р. удзельнічаў у ваенных дзеяннях
    супраць татараў на Валыні. У 1550 атрымаў паса-ду канцлера ВКЛ. Гал. сферай яго дыпламатычнай дзейнасці былі адносіны з Лівоніяй, вынікам чаго стала ў 1561 інкарпарацыя Польшчай і ВКЛ боль-шай яе часткі і ліквідацыя там Ордэна мечанос-цаў. Р. быў шчырым прыхільнікам незалежнасці ВКЛ ад Польшчы. На соймах, якія абмяркоўвалі праекты уніі дзвюх дзяржаў, Р. выступаў за суве-рэннасць ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай.