Рэлігія і царква на Беларусі
		 	Энцыклапедычны даведнік
		  
		 
		 
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 		
		 
		 
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 
        Памер: 248с.
        Мінск 2015
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
А. Ф. Самусіх.
СЕНЧЫКЙўСКІ Францыск Фердынанд Яў-стаф’евіч (16.10.1837, маёнтак Сноў, цяпер вёска Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. —8.11.1907) бел. каталіцкі рэліг. дзеяч. Скончыў Мінскую каталіц-кую духоўную семінарыю. Служыў ксяндзом у памешчыцкіх дамах, прыходах, школах Мінскай губ. Чытаў пропаведзі і размаўляў з вернікамі на рус. і бел. мовах, чым выклікаў незадавальненне з
298
СЁМУХА — СІМВАЛ
боку польскай каталіцкай грамадскасці. Карысгаў-ся падтрымкай віленскага ген.-губернатара М.М.Мураўёва. У выкананне «Найвышэйшага за-гада» 1869 Аляксандра II аб дазволе ўводзіць рус. мову ў дадатковае богаслужэнне ў каталіцкіх кас-цёлах перавёў з польскай на рус. мову каля 30 кас-цёлаў Мінскай губ. У лют. 1872 адкрыў у Мінску вучылішча арганістаў для «рымска-католікаў па рэлігіі», але «чыста рускіх па паходжанні і народ-насці». Узнагароджаны многімі ордэнамі. 3 1873 С. —ганаровы канонік, з 1876 візітатар касцёлаў і памочнік кіраўніка Віленскай рымска-каталіц-кай епархіі ў Мінскай губ. 3 1882 на пенсіі. Рату-ючыся ад праследаванняў католікаў — праціўні-каў рус. мовы, у 1883 выехаў у Пецярбург, і па за-гадзе Аляксандра III накіраваны ў Туркестанскую ваен. акругу, дзе заснаваў каталіцкую капліцу. 3 1887 ксёндз Омскага касцёла, але неўзабаве адхіле-ны ад пасады. Аўтар і перакладчык на рус. мову шэрагу рэліг. кніг, складальнік зборніка бел. pa-Air. песень. АФ.Мяіяііыў.
СЕМУХА, Тройца, Зялёныя с в я т -к і — старажытнае земляробчае свята беларусаў і інш. славянскіх народаў. Лакальная назва зелянец. Святкавалася на сёмы (русальны) тыдзень пасля Вялікадня. Вытокі С. ў родавым грамадстве; у ас-нове яе культ зеляніны, шлюбу і продкаў. Пера-ходнае паміж веснавымі і летнімі земляробчымі цыкламі. Перад святам упрыгожвалі хату і двор «маем» (аерам, галінкамі бярозы, клёну, рабіны, дубу і інш.), прыбіралі магілы. У суботу напярэ-дадні С. спраўлялі дзяды. У час свята ў некаторых мясцовасцях адбывалася кумаванне, завівалі бя-розку, ладзілі гульні, карагоды, агульнае частаван-не, вілі вянкі. Ha С. спявалі сёмушныя песні, асн. матыў якіх — каханне. Ha С., перад пачаткам летніх палявых работ, на Беларусі спраўлялі шмат вяселляў. Свята Тройцы ўведзена ў культавую прак-тыку правасл. царквы ў 14 ст. На першы дзень свята (у нядзелю) у царкве асвячалі лугавыя і палявыя зёл-кі, якія вернікі потым доўга захоўвалі.
СІЕН — 1) узгорак у Іерусаліме, дзе, паводле біблейскай міфалогіі, знаходзілася стараж. крэ-пасць, рэзідэнцыя цара Давіда і храм бога (Яхве). Адсюль у іудаізме слова «С.» стала сімвалічна абазначаць «адданых богу» людзей. С. называюць таксама жыллё Бога — нябесны Іерусалім. 2) У правасл. кульце С. — від царк. начыння, прызна-чанага для захоўвання прасвірбі (асвячонага хлеба). С. рабілі звычайна з серабра і паўтаралі ў мінія-цюры архітэктурныя формы хрысц. храма. 3) У мастацтвазнаўстве — назва шэрагу грузінскіх ся-рэдневяковых цэркваў.
СІКХІЗМ — рэлігійна-рэфарматарскі рух у індуізме ў 16—17 ст., які ператварыўся ў самас-тойную рэлігію і атрымаў пашырэнне гал. чы-нам у Пенджабе. Яго заснавальнік гуру Нанак (1469—1533). Асновай С. з’яўляецца адзінабожжа, адмаўленне ідалапаклонства, аскетызму, кастаў, пропаведзь роўнасці сікхаў перад богам і свя-шчэннай вайны з іншаверцамі. Прыхільнікі С. абавязаны насіць цюрбан, доўгія валасы і бараду, пастаянна мець пры сабе 3 стальныя рэчы: меч, грэбень і бранзалет. Кожнаму сікху прысвойваўся тытул «сінгх» (леў). Y 1765 сікхі стварылі сваю дзяржаву, якая існавала да 1849. Сучасны С. — рэлігія з традыц. догмамі. Сярод сікхаў паявіліся розныя абшчыны і паліт. партыі.
СІЛЬВЕСТР (у свеце Бялькевіч Стэфан Андрэевіч; ?—1567) — праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. Пры Жыгімонце II Аўгусце каралеўскі скарбнік і ключнік у Вільні. Пасля смерці архіе-піскапа Аляксія, настаяцеля Вілснскага Троіцка/а манастара, выпрасіў у вял. князя гэты манастыр у кіраванне. Яшчэ пры жыцці мітрапаліта Мака-рыя II атрымаў каралеўскую грамату (10.7.1551) на Кіеўскую мітраполію, захоўваючы і Троіцкі манастыр. У 1556—67 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі. Быў абвешчаны «нарачоным мітрапалітам» яшчэ ў свецкім стане і толькі праз паўгода ў вер. 1556 прыняў манаства і адразу заняў кафедру. У 1558 склікаў у Вільні сабор (магчыма для бараць-бы з Рэфармацыяй ці для выпраўлення ўнутры-царкоўных неладоў). Самачынна забраў у сваё кі-раванне шмат манастыроў (у т.л. Кіева-Мікалаеў-скі Пустынскі), змагаўся за Луцкую епіскапскую кафедру. Нізкія маральныя якасці С., на думку царк. гісторыкаў, вялі да аслаблення пазіцый пра-васл. царквы ў ВКЛ у 16 ст.
Л/т.: Карташев В.В. Очсркм по нсторнм русской цер-квн. Т. 1 — Парнж, 1959; М а ртос А. Бсларусь d нсторнчес-кой. государственной н церковной жнзнн. Мн.. 1990; М а к a -р н й. ммтрополмт Москопскмй м Коломенскмй, Нстормя Рус-ской церквм. Кн. 5. М., 1996. В.А.Цяплом.
СІМВАЛ ВЕРЫ — кароткі звод галоўных догматаў, якія складаюць аснову веравучэння пэў-най рэліг. плыні або царквы. С.в. павінен пры-мацца на веру, без доказаў. Агульнахрысціянскі (апостальскі) С.в. складаецца з 12 частак, або чле-наў. У першых 8 частках вядзецца размова пра траістасць Бога, «ачалавечванне» Ісуса Хрыста і збавенне ад грахоў; 4 апошнія часткі прысвечаны царкве, хрышчэнню і «вечнаму жыццю». С.в. складзены айцамі царкш і зацверджаны на Нікей-скім (325) і Канстанцінопальскім (381) усяленскіх саборах. С.в. чытаецца як малітва на набажэн-ствах і ў хатніх умовах, а таксама выконваецца хорам прысутнымі ў храме. Апрача апостальскага
СІМЯОН — СІМЯОН
_299
вядомы С.в. св. Афанасія (больш падрабязна вык-ладае вучэнне пра Тройцу і ўвасабленне Хрыста), С.в. Трыдэнцкага сабора (С.в. каталіцызму). Пад-рабязнае тлумачэнне С.в. даецца ў катэхізісах, ка-тэхізічных павучаннях або спец. дакументах, якія называюцца «спавяданне веры».
сімябн — праваслаўны царк. дзеяч ВКЛ. У 1459—81 архіепіскап полацкі пад імем С. III. Адыгрываў вял. ролю ў грамадска-паліт. жыцці Полацка. Падтрымліваў зносіны з рыжскімі гар. ўладамі. У 1481—88 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі (у ВКЛ з кафедрай у Навагрудку). Інтранізацыю С. ў Навагрудку правялі 2 экзархі канстанціно-пальскага патрыярха, якія прыехалі сюды спецы-яльна. У 1487 С. пасвяціў епіскапа ўладзімірскага (г. Уладзімір-Валынскі) і брэсцкага Васіяна. Пры С. правасл. цэрквам і манастырам быў зроблены шэраг значных падараванняў: гродзенскімі мя-шчанамі — Каложскаму манастыру, кн. Іванам Юр’евічам Мсціслаўскім — Ануфрыеўскаму ма-настыру, Іванам Стратовічам—Лаўрышаўскаму манастыру і інш. В.А.Варонін.
Сімябн пбЛАЦКІ (у свеце П я т р о ў -с к і-С і т н і я н о в і ч Самуіл Гаўрылавіч, па-водле некаторых звестак — Емяльянавіч; 1629, г. Полацк — 25.8.1680) — беларускі паэт, драма-тург, перакладчык, педагог, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Скончыў Кіева-Магілянскі калегіум (каля 1650), вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі (да 1653). 3 сярэдзіны 1650-х г. да 1664 настаўнік брацкай школы Полацка/а Богаяўленскаіа манас-тыра. У 1656 прыняў манаства пад імем Сімяон. Быў манахам ордэна базылбян (нават у маскоўскі перыяд жыцця падпісваў кнігі як «полацкі іера-манах ордэна св. Васілія Вялікага»). Прапаганда-ваў ідэю ўз’яднання хрысціян пад духоўнай эгі-дай рымскага папы і пад дзярж. патранатам мас-коўскага цара. У полацкі перыяд творчасці пісаў на бел., польскай і лац. мовах, раннія вершы («Акафіст», «Канон» 1648) маюць рэліг.-культавае прызнанне. 3 1664 жыў у Маскве. Арганізаваў «ла-цінскую» школу пры Заіконаспаскім манастыры, заснаваў незалежную ад патрыяршай цэнзуры Верхнюю друкарню, быў першым прыдворным паэтам рас. цароў, выхавацелем дзяцей Аляксея Міхайлавіча. Найбольшай падтрымкай карыстаў-ся ў цара Фёдара Аляксеевіча (1676—82). Пры-хільнік асветніцкага абсалютызму, быў у цэнтры дзярж. і рэліг. праблем Маскоўскай дзяржавы. Крытыкаваў стараабраднікаў, падтрымліваў рэ-формы патрыярха Нікана. Пазней выступаў з асу-джэннем Нікана на Вялікім саборы 1666—67, дзе быў сакратаром-перакладчыкам блізкаўсходніх патрыярхаў александрыйскага і антыяхійскаг>, a таксама мітрапаліта газскага Паісія Лігарыда. Вы-
Сільвестр.
нікам тэолага-арганізац. спрэчак стаў яго трактат «Жазло праўлення» (1667). Прапаведніцкая дзей-насць С.П. адлюстравана ў 2 зборніках «Абед ду-шэўны» (1675, выд. 1681) і «Вячэра душэўная» (1676, выд. 1683). Аснову літ. спадчыны С.П. скла-даюць 2 вялікія зборнікі, падрыхтаваныя ў канцы 1670-х г., але выдадзеныя пасмяротна: «Вертаград многацветны» і «Рыфмалагіён, ці Вершаслоў» (1678, выдадзеныя ў 1681). Яшчэ пры жыцці яго першы зборнік быў ацэнены як энцыклапедыя, з якой чэрпалі веды па хрысц. сімволіцы, гісторыі, ант. міфалогіі, тэалогіі. У другім зборніку зме-шчаны драм. творы «Камедыя прытчы пра блуд-нага сына...» і «Пра Навухаданосара цара», якія ставіліся ў прыдворных тэатрах Крамля і с. Прэ-абражэнскага. Як перакладчык С.П. пазнаёміў чы-тача з многімі папулярнымі ў той час творамі: «Казанне пра Магамета», «Тастамент, або запавет Васіля, цара грэчаскага», «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» і інш. Сваю прыватную бібліятэку С.П. завяшчаў Полацкаму Богаяўленскаму, Маскоўска-му Заіконаспаскаму, Кіеўскім Пячэрскаму і Брац-каму манастырам. У Маскве да грамадзянскай і рэліг. дзейнасці С.П. і яго творчай спадчыны ста-віліся неадназначна. 3 асуджэннем асобных тво-раў С.П. выступілі «грэкафілы» Епіфаній Славі-нецкі, які быў яго настаўнікам, і Яўфімій Чудаў-скі. Паводле рашэння ЮНЕСКА імя С.П. было ўнесена ў каляндар памятных дат 1980. Да нашага часу большасць твораў С.П. не перавыдадзена, творы на польскай і лац. мовах не перакладзены на беларускую.
7k: Нзбр. соч.. М.-Л., 1953; Внршм. Мн., 1990.
Arm.-. Прашковіч М.І. Сімяон Полацкі // Гісторыя бе-ларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. I. Мн.. 1968; Г р ы н -ч ы к М.М. Шляхі бсларускага вершаскладання. Мн., 1973; Панченко А.М. Русская стнхотворная культура XVII века.
300
СІНАГОГА — СІНОД
Л., 1973; М а л ь д з і с А.І. На скрыжаванні славянскіх трады-
цый. Мн., 1980.
УГКароткі.
СІНАГбГА (ад грэч. synagpge сход, месца сходу), у іудаізліе — культавы будынак. Першыя С. ўзніклі ў 1-й пал. 1-га тысячагоддзя да н.э. ў Палесціне і Егіпце. Пасля разбурэння рымлянамі Іерусалімскага храма (70 н.э.) і пашырэння дыяс-пары будаваліся ўсюды, дзе жылі яўрэі. У адроз-ненне ад храма лічыцца не домам Бога, а домам малітваў, сходаў і вучэння. У С. праводзяцца на-бажэнствы, вывучаюцца Біблія і Талмуд, спраўля-юцца рэліг. абрады, абмяркоўваюцца штодзён-ныя справы абшчыны. Паводле яўрэйскіх рэліг. правіл С. павінна быць самым высокім будын-кам у горадзе. Аднак мясц. ўлады патрабавалі, каб С. не была вышэйшая за цэрквы і мячэці, таму на С. устанаўлівалі шост, які ўзвышаўся над нава-кольнымі будынкамі, а для павелічэння вышыні залы падлогу рабілі ніжэй за ўзровень зямлі. Звонку на С. прымацоўвалі Маген-Давід (шасці-канцовую зорку) і табліцы з рэліг. запаветамі. Унутры С. на сценах вывешвалі табліцы з малі-тоўнымі тэкстамі, біблейскімі і талмудычнымі выслоўямі, упрыгожвалі іх геаметрычным ці рас-лінным арнаментам, сімвалічнымі выявамі жы-вёл (2 мядзведзі з вінаграднай гронкай — добрая вестка, паўлін — вечнае жыццё сярод райскай прыроды, лань — сімвал кахання, алень — сім-вал дабра і інш.). Выявы чалавека забараняліся. Прамавугольная зала мела вокны для сузірання неба, гал. сцяна арыентавана на Іерусалім (у еўра-пейскіх, у т.л. бел., яўрэяў на У). Каля гэтай сця-ны ў спец. шафе арон-кодэш («святы каўчэг») зна-ходзіўся скрутак Торбі, а ў цэнтры залы — кафед-ра (біма; магла быць і каля арон-кодэша). Па-мяшканне для жанчын размяшчалася за мужчын-скім або на балконе.