• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    Aim.: Анішчанка Я.К. Беларусь у часы Кацярыны II. Мн„ 1998. СВ.Калуля.
    СМАЛЁНСКІ АБРАЗ МАЦІ БЙЖАЙ, Смаленская Адзігітрыя — адна з галоўных праваслаўных святынь Беларусі і Расіі. Паводле царк. падання, намаляваны евангелістам Лукой. Да 11 ст. захоўваўся ва Улахернскім храме ў Канстанцінопалі, у 1046 прынесены ў Чарнігаў візант. прынцэсай Ганнай, нявестай кн. Усевалада Яраславіча. Яго сын Уладзімір Усеваладавіч Mana-Max перанёс абраз у Смаленскі Успенскі сабор, пабудаваны ім у 1101. Соф’я Вітаўтаўна, жонка вялікага кн. Васіля Дзмітрыевіча, прывезла ў 1398
    гэты абраз у Дабравешчанскі сабор (Масква). У 1456 па просьбе вялікага кн. ВКЛ Казіміра IV Яге-лончыка абраз вернуты ў Смаленск епіскапам Мі-саілам, а ў Маскве засталася яго копія. У памяць адваявання Маскоўскім княствам Смаленска ў пач. 16 ст. ў Маскве быў заснаваны Новадзявочы манастыр са Смаленскім саборам і прызначана дата святкавання цудадзейнага абраза (дакладней, яго маскоўскай копіі) 28 ліп. с. ст. У 1666 у Сма-ленску на Дняпроўскай вежы гарадской сцяны пастаўлена новая копія Смаленскай Адзігітрыі (намалявана ў 1602). У 1812 гэты абраз быў пры дывізіі генерала А.П.Ярмолава, у т.л. у Барадзін-скай бітве. Абраз з Успенскага сабора таксама вы-возіўся ў 1812, потым вернуты. Лёс сапраўднага абраза ў 20 ст. няпэўны: паводле адной версіі ён знік у 1941; паводле інш. — загінуў яшчэ ў 1611 у час пажару пры штурме Смаленска войскамі Рэчы Паспалітай; некаторыя каталіцкія гісторыкі лічаць, што абраз у 1611 трапіў да дамініканцаў; паводле царк. традыцыі, абраз і цяпер знаходзіцца ў Смаленскім Успенскім саборы. Вядома мноства копій С.а.М.Б., сярод іх каля 30 цудадзейных і шанаваных, у т.л. на Беларусі найб. знакамітыя абразы — дубянецкі (16 ст., цяпер у Нац. маст. музеі Беларусі) і дзісенскі (18 ст.). А.А.Ярашзвіч.
    СМАТРЫЦКІ Мялецій (свецкае імя Максім Герасімавіч; 1577, с. Смотрыч, цяпер гар. пасёлак Дунавецкага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна — 27.12.1633) —беларускі і ўкраінскі пісьменнік-па-леміст, грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч. Першапачатковую адукацыю атрымаў пад кіраў-ніцтвам бацькі і вучонага грэка Кірылы Лукарыса, будучага канстанцінопальскага патрыярха. Скон-
    308
    СМАТРЫЦКІ — СМІЛАВІЦКІ
    чыў Віленскую езуіцкую акадэмію. 3 1601 у кн. Б.Саламярэцкага (мястэчка Баркулабава Аршан-скага пав. Віцебскага ваяв., цяпер Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.). Разам з сынам князя ўдасканаль-ваў веды ў Лейпцыгскім і Вітэнбергскім ун-тах; па-бываў у Нюрнбергу, Вроцлаве, Вюрцбургу. Потым жыў у маёнтках Саламярэцкага каля Мінска. Усту-піў у Віленскае правасл. брацтва пры Троіцкім манастыры, дзе зблізіўся з ХКарповічам. Выступаў супраць Брэсцкайуніі 1596. Пісаў на стараж. бел. і ўкр., лац., польскай мовах (многія творы напісаны макаранічнай мовай). У 1608 супраць твораў І.Па-цея «Ерасі...» і «Гармонія...» выдаў «Антыграфі...», у 1610 пад псеўданімам Тэафіла Арталога — «Трэ-нас», дзе ад імя «маці-царквы», што сімвалізавала прыгнечаную радзіму, заклікаў народы Беларусі і Украіны да аб’яднання супраць каталіцызму. Твор выклікаў шырокую грамадска-паліт. рэак-цыю. На яго кнігу палемічнымі творамі адказалі П.Скарга і ІМарахоўскі. У 1617 пастрыгся ў манахі пад імем Мялецій. Працаваў у брацкай школе Ві-ленскага Свята-Духаўскага манастыра, быў рэкта-рам Кіеўскай брацкай школы (1618—20). Выні-кам педагагічнай дзейнасці стала «Грамматмкн словенскмя правнлная смнтагма...» (1618/1619, Еўе, цяпер Везіс, Літва), дзе ўпершыню на высо-кім навук. узроўні тлумачыліся арфаграфія, эты-малогія, сінтаксіс і прасодыя. Больш як 2 стагод-дзі яна была адным з самых аўтарытэтных пад-ручнікаў на слав. мовазнаўстве; двойчы перавыда-валася ў Маскве (1648, 1721), вытрымкі з яе І.Ка-піевіч надрукаваў у Галандыі («Руковеденне во грамматнку словенороссмйскую», 1706). У 18 — 1-й пал. 19 ст. яна стала ўзорам для сербскай, хар-вацкай, румынскай і балгарскай граматык. 3 1620 С. — архіепіскап полацкі, епіскап віцебскі і мсціслаўскі. Аўтар «Трактата пра паходжанне Святога Духа» і «Палінодыі...» (каля 1615), прад-мовы да «Евангелля вучыцельнага патрыярха Ка-ііста» (1616), «Казання... на чэснае пахаванне... Ля-
    вонція Карповіча» (1620), «Апраўдання нявіннасці» і «Абароны апраўдання» (1621), «Дадатку да аба-рон апраўдання» і «Выкрывання з’едлівых твораў» (1622), «Юстыфікацыі...» і «Суплікацыі...» на імя сената і караля (1623). Напалоханы ўзмацненнем нац.-вызваленчага руху і забойствам уніяцкага ар-хіепіскапа Х.Кунцэвіча, паломнічаў па св. мясцінах Блізкага Усходу (1624—25). У 1627 тайна, у 1628 адкрыта перайшоў на бок уніятаў. У творах «Апа-логія...», «Разважанне пра шэсць розніц паміж Ус-ходняй і Заходняй цэрквамі», «Пратэстацыя» (усе 1628), «Пранэсіс...» і «Экзатэіс...» (1629) адрокся ад сваіх антыуніяцкіх твораў, выступаў супраць пра-васл. пісьменнікаў-палемістаў С.Зізанія, Клірыка Астрожскага, Хрвістафора Філалета. С. — прад-стаўнік барока. Стыль і мова яго твораў сталі ўзо-рам для Л.Карповіча, З.Капысценскага, КМужы-лоўскаіа і інш.
    ^/т.:П рокошяна Е.С. Мелетнй Смотрнцхай. Мн.. 1966; Гісторыя беларускай дакасгрычніцкай літаратуры. Т. 1. Мн.. 1968; Нстормя белорусской дооктябрьской лнтературы. Мн.. 1977; Короткмй В.Г. Творческнй путь Мслетмя Смот-рмцкого. Мн.. 1987. у.ГКароткі.
    СМІЛАВІЦКІ КЛЯШТАР МІСІЯНЁРАў. Існаваў у 1747—1832 у мяст. Смілавічы Чэрвеньс-кага р-на Мінскай вобл. Засн. Марцыбелай Заві-шанкай з Агінскіх. Яна размясціла ксяндзоў з аб’яднання місіянераў пры драўляным касцёле і завяшчала грошы на мураваныя будынкі. Кляш-тар знаходзіўся на краі мястэчка пры гасцінцы Мінск—Ігумен. У 1774 пабудаваны 2-павярховы мураваны корпус місійнага дома (кляштара). Трох-нефавы з 2-вежавым фасадам касцёл св. Тройцы быў кансекраваны (асвячоньі біскупам) у 1785, з’яўляўся таксама і парафіяльным. У сярэдзіне хра-ма было 6 ілюзіяністычных алтароў з абразамі і скульптурамі. У 1832 кляштар закрыты, касцёл заставаўся парафіяльным да 1865, пазней перабу-даваны пад царкву. Будынкі разбураны ў 1930-я г.
    А.А.Яуашэвіч.'
    Смілавіцкі кляштар місіянераў 3 малюнка. Н.Орды. 1870-я гады.
    СОФ’Я — СПОВЕДЗЬ
    309
    С(5ф’Я СЛУЦКАЯ — гл. Радзівіл Соф’я.
    С(5іДЫН (Socino, Sozzini) Фауст (5.12.1539, г. Сіена, Італія — 3.3.1604) — італьянскі тэолаг-ан-тытрынітарый, філосаф, заснавальнік сацыніян-ства (гл. Сацыніяне). У 1579 ён прыехаў у Кракаў і актыўна ўключыўся ў радыкальна-рэфармацый-ны рух Польшчы і ВКЛ. У ідэйнай спрэчцы пра-вага і левага крыла антытріянітарыяў займаў цэнтрысцкія пазіцыі. Успрыняў і развіў некато-рыя сацыяльныя і рэліг.-філасофскія ідэі С.Будна-га, аднак асудзіў яго вучэнне пра натуральнае па-ходжанне Ісуса Хрыста і выступіў супраць атэіс-тычных тэндэнцый у бел. антытрынітарызме. Вы-рашальным крытэрыем у ацэнцы Бібліі лічыў ін-дывідуальны чалавечы розум. Вера, на думку С., залежыць ад свабоднай волі, маральнай пазіцыі чалавека, таму насільна навязаць яе не мае права ні царква, ні дзяржава. У 1588 на сінодзе ў Брэс-це прыхільнікі С. атрымалі ідэйную перамогу, з таго часу ён стаў ідэолагам польскага і бел. анты-трынітарызму. СЛПаЗокшын.
    СПІРЫТУАЛІЗМ (ад лац. spiritualis духоў-ны) — філасофскі погляд, процілеглы як матэрыя-лістычнай, так і пазітывісцкай канцэпцыі існага. Галоўны тэзіс С. — нязводнасць чалавека да пры-роды. С. разглядае дух у якасці першаасновы рэ-чаіснасці, як асобую бесцялесную, «тонкую» суб-станцыю, якая існуе па-за матэрыяй і незалежна ад яе. Як філасофскі тэрмін «С.» уведзены Кузенам (пач. 19 ст.); у далейшым такім тэрмінам сталі ка-рысгацца французскія і італьянскія філасофскія школы 19—20 ст. Па сутнасці, спірытуалістычны-мі з’яўляюцца ўсе рэліг? вераванні ў існаванне Bora і бессмяротнасць душы. У філасофіі С. сінтэзу-юцца самыя разнастайныя культурныя феномены старажытнасці (магія, містыка, тэургія, астралогія і інш.) і новага часу (месмерызм, гіпнатызм, эк-страсенсорыка, парапсіхалогія і інш.), якія сцвяр-джаюць субстанцыянальнасць духоўнага пачатку і займаюцца практычным вывучэннем псіхічных, астральных, ментальных з’яў.
    СПІРЫТЫЗМ (ад лац. spiritus душа, дух) — містычная плынь, прыхільнікі якой вераць у пас-лясмяротнае існаванне душ памерлых і магчы-масць зносін з імі. Узнік у сярэдзіне 19 ст. ў ЗША і ў хуткім часе пашырыўся ў Зах. Еўропе. Узыходзіць да стараж. анімістычных вераванняў (гл. Лнімізм), разнастайных уяўленняў пра існа-ванне звышнатуральнага свету і нематэрыяльных істот (духаў, дэманаў, анёлаў і да т.п.) і магчымас-ці пры пэўных умовах зносін з імі, у т.л. з душа-мі памерлых. Сувязь са светам духаў лічылася прывілеяй нешматлікіх спецыяльна «пасвечаных» людзей — магаў, жрацоў, прадказальнікаў, а спо-сабы гэтай сувязі складалі прадмет глыбокай тай-ны. Тэарэтыкамі С. былі амерыканец А.Дж.Дэй-віс і француз А.Кардэк.
    СПбВЕДЗЬ, пакаянне — адно з 7 хрысціянскіх таінстваў, якое заключаецца ў пры-знанні вернікам грахоў перад свяшчэннікам, які дазвольнымі (магічнымі) словамі ад імя Ісуса Хрыста адпускае грахі хрысціяніну, што шчыра пакаяўся. У 2—3 ст. у хрысц. абшчынах склалася дэталёвая рэгламентацыя пакаяння за розныя ка-тэгорыі праграшэнняў (смяротныя, прабачаль-ныя) перад абшчынай (публічная С.). Звычай пуб-лічнай С. існаваў да 7 ст., пазней пачала перава-жаць індывідуальная тайная С. перад свяшчэнні-кам. У 12—13 ст. у схаластычнай літаратуры ішла вострая палеміка адносна вытокаў С., яе сутнасці і абавязковасці (Гуга Сен-Вікторскі, Пётр Ламбард-скі, Фама Аквінскі). Формула абавязковай тайнай С., прадпісаная IV Латэранскім саборам (1215) і зацверджаная Трыдэнцкім (1545—63), прадугле-джвала неабходнасць пакаяння для ўсіх католікаў «разумнага ўзросту» не радзей як адзін раз на год. У рус. праваслаўі тайная С. узаконена ў 17 ст. За-хаванне тайны С. ўстанаўлялася ў якасці абавязко-вага патрабавання дэкрэтамі пап Клімента VIII і Інакенція XI, аднак некаторыя тэолагі абгрунтоў-валі магчымасць яе парушэння ў надзвычайных выпадках. У Расіі ў 1722 царскі ўказ абавязаў свя-шчэннікаў даносіць пра выяўленыя на С. замахі супраць дзярж. і царк. улад. С. звязана з гал. хрысціянскім таінствам — прычашчэннем (еўха-рыстыяй), якому яна, як правіла, папярэднічае. Сярэдневяковыя ератычныя рухі і пратэстанты рашуча адвяргалі права свяшчэннікаў адпускаць на С. грахі, назначаць адкупныя пакаранні, вы-даваць індулбіенцбіі. Пратэстантызм захаваў С. толькі як традыцыйны царкоўны абрад, які вы-яўляе пакаянне і шкадаванне хрысціяніна пра ўчыненыя ім грахі, пазбавіўшы яго характару таінства.