Рэлігія і царква на Беларусі
		 	Энцыклапедычны даведнік
		  
		 
		 
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 		
		 
		 
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 
        Памер: 248с.
        Мінск 2015
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
СТАЎБЦбўСКІ КЛЯШТАР ДАМІНІКАН-ЦАў. Існаваў у 1623—1830 у г. Стоўбцы Мін-скай вобл. Засн. з дазволу віленскага біскупа Я.Ва-ловіча трокскім ваяводам А.Слушкам з жонкай Соф’яй, якія далі кляштару ў якасці фундушу фальваркі Кучкуны і Отцадку і 6 тыс. злотых. Да 1645 ужо быў пабудаваны мураваны касцёл св. Казіміра, але з-за вайны Расіі з Рэччу Паспалітай
312	СТРАЙНОўСКІ — СТРЫБОГ
1654—67 кансекраваны (асвячоны) толькі ў 1673 біскупам М.Слупскім. Касцёл быў 3-нефавы, па-мерам 15 х 8,5 сажняў, з 2-вежавым фасадам, 2 бакавымі купальнымі капліцамі і бабінцам. У ка-менную падлогу былі ўмураваны 13 мармуровых надмагільных пліт, у сцены — мармуровыя эпітафіі 18 ст. У скляпах касцёла хавалі прадстаўнікоў фе-ад. знаці (найперш Слушкаў) і духоўных асоб (у склепе пад капліцай св. Дамініка была труна па-мерлага ў 1644 манаха Фабіяна Малішэўскага, які шанаваўся як святы і да якога ладзіліся паломніц-твы аж з Украіны; лічылася, што гэта дапамагае ад каўтуна). У 1681 удава падскарбія надворнага ВКЛ Б.Ю.Слушкі Г.Патоцкая падаравала кляштару 10 тыс. злотых, на якія віленскія скульптары аздобілі інтэр’ер касцёла стукавай лепкай. У 1830 кляштар скасаваны. У 1865 закрыты касцёл, у 1867—83 пе-рабудаваны пад правасл. царкву св. Марыі Магда-ліны, у 1950-я г. разбураны. У 2-павярховым жы-лым корпусе кляштара пасля скасавання размя-шчалася нар. жаночае вучылішча (будынак не за-хаваўся). ЛЛЯрашівіч.
СТРАЙН(5ўСКІ (Stroynowskii) Іеранім (20.9.1754, в. Ходачкава Крамянецкага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 5.8.1815) — асветнік, правазна-вец, рэліг. дзеяч. Адукацыю атрымаў у навучаль-ных установах ордэна піяраў, членам якога быў у 1776—88. У 1776 пасвячоны ў ксяндза (пасля вы-хаду з ордэна заставаўся белым ксяндзом). 3 1776 выкладаў ў Варшаўскім калегіуме матэматыку, логіку, метафізіку, а потым натуральнае права, права народаў і паліт. эканомію. 3 1780 праф. ка-федры натуральнага права Гал. школы ВКЛ у Вільні. Удзельнічаў у рабоце Адукацыйнай камісіі Рэчы Паспалітай па Беларусі і Літве. У 1799— 1806 рэктар Віленскай Гал. школы, пераўтворанай у 1803 ва ун-т. Выступленні С. за свецкі характар адукацыі былі непрыязна сустрэты часткай духа-венства. 3 1806 займаў шэраг царк. пасад (тытуль-ны біскуп дамбезітанскі і каад’ютар біскупа Ayu-Kara, адміністратар віленскай дыяцэзіі), а ў 1814 стаў біскупам віленскім. Асн. твор С. «Навука аб прыродным і палітычным праве, палітычнай эка-номіі і праве народаў» (Вільня, 1785) неаднаразо-ва перавыдаваўся ў Вільні і Варшаве на польскай мове, а ў 1809 выйшаў у Пецярбургу на рус. мо-ве; ён выкарыстоўваўся як падручнік для вышэй-шых і сярэдніх навучальных устаноў Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны. Як і большасць філоса-фаў-асветнікаў таго часу, стаяў на пазіцыях дэізму і лічыў Бога тварцом і першапрычынай прыро-ды. Паводле С., пранікненне ў дасканалы меха-нізм прыроды, назіранні за нябеснымі целамі, даследаванні рознага роду прадметаў і будовы ча-лавека вымушаюць «чалавечы розум прызнаць іс-наванне вышэйшай сілы і мудрасці». Зыходзячы з тэорыі фізіякратаў, С. ў сваіх творах адзначаў, што з фізічнага парадку рэчаў вынікае маральны
парадак, які таксама не ўстаноўлены людзьмі і не можа быць зменены ў адпаведнасці з іх воляй і жаданнем. Ен дапускаў існаванне вечнага, нязмен-нага натуральнага закона, г. зн. канечную абумоў-ленасць такога закона боскай воляй. Аюдзі, на думку С., могуць быць шчаслівыя толькі праз глыбокае пазнанне і поўнае захаванне гэтага нату-ральнага закона; адыход чалавека або грамадства ад дакладных і разумных законаў прыроды непаз-бежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бед-ствы, беспарадкі. 3 натуральных правоў і патрэб-насцей, з прыроднай роўнасці людзей С. выво-дзіў сац. правы і абавязкі, да якіх ён адносіў веч-ныя і нязменныя правы асабістай свабоды, узаем-най дапамогі, недатыкальнасць уласнасці, недапу-шчальнасць ужывання сілы ў адносінах да іншых людзей, за выключэннем выпадкаў самаабароны.
Літ.\ Дорошсвмч Э.К. Фмлософня эпохн Просвсіце-ння в Белорусснн. Мн., 1971; Ндсм гуманнзма в обшествснно-полнтнческой н фнлософской мыслм Белоруссмн (дооктябрьс-кмй пернод). Мн., 1977; Асветнікі зямлі Бсларускай: Энцыкл. да-всднік. Мн.. 2001. СФ.Ду(>янсцкі.
«СТРАШНЫ СУД» — у хрысціянскім вера-вучэнні канчатковая адплата ў выглядзе суда ў час другога прышэсця ІсусаХрбіста над усімі людзьмі, што жылі калісьці, якія для «С.с.» ўваскрэснуць целам і паводле прыгавору атрымаюць кожны ў адпаведнасці са сваімі справамі (або, як лічаць пратэстанты, па яго веры); вечнае шчасце ў раі або вечныя пакуты ў пекм. Уяўленне аб «С.с.» бярэ пачатак у егіпецкай рэлігіі і сгаразапаветным міфе аб Судным дні. Ен уяўляецца наступным чынам: з’явіцца Хрыстос на хмарах нябесных, на прасто-ле; перад ім збяруцца ўсе народы: апраўданыя стануць па правую, а асуджаныя па левую руку суддзі. У Евангеллі ад Матфея, ад Іаана і Апака-ліпсісе змешчана таксама апісанне сусветнай ка-тастрофы, якая спадарожнічае канцу Свету. У агульнахрысціянскі эсхаталагічны арсенал увайшлі таксама вобразы, створаныя раннехрысціянскімі пісьменнікамі, у т.л. Яўрэмам Сірьтым (4 ст.): «кніга лёсаў», вяртанне зямлёй і морам цел нябожчыкаў, працэдура прыгавору і яго выкананне ангеламі і д’ябламі, і інш. У сімвале веры ўяўленне аб «С.с.» апісана ў сёмым члене: вера ў Хрыста, які прый-дзе ізноў і будзе са славаю судзіць жывых і мёр-твых. Пратэстантызм увогуле пагаджаецца з гэты-мі ўяўленнямі аб «С.с.», аднак некаторыя яго кі-рункі тлумачыць сімвалічна і алегарычна. Эсхата-лагічныя і апакаліпсічныя карціны і погляды сён-ня цесна пераплятаюцца з т.зв. «экалагічным ка-тастрафізмам», які выяўляецца ў тэалагічна афар-баваных пратэстанцкіх канцэпцыях.
СТРЫБбг, адзін з язычніцкіх багоў усходніх славян, ідал якога ў 980 быў устаноўлены ў Кіеве разам з ідаламі інш. вярхоўных божышчаў. У на-родных вераваннях і фальклоры ўяўленне пра С. не захавалася. У «Слове аб палку Ігаравым» ветры
СТРЫГОЛЬНІЦТВА — суд
313
названы ўнукамі С., што, верагодна, паказвае на яго атмасферныя функцыі. Магчыма, ад назвы С. паходзяць бел. прозвішчы на Палессі Стрыбук і Страбук.
СТРЫГ(5ЛЬНІЦТВА — першая вядомая з гіст. крыніц руская «адкрытая ерась», якая ўзнікла на наўгародска-пскоўскіх землях у 2-й пал. 14 ст. Гэта быў арганізаваны рух, які выпрацаваў сваё вучэнне, зафіксаваў яго пісьмова і шырока прапа-ведваў. С. адмаўляла ўвесь інстытут тагачаснай царквы — ад святароў да канстанцінопальскага патрыярха («сёння Хрыстос не мае царквы на зямлі»), царкоўных таінстваў і нават (у найб. ра-дыкальным кірунку) догмата аб уваскрэсенні мёр-твых. На чале руху стаяў дыякан Карп. Духоўныя і свецкія ўлады ў 1375 утапілі лідэраў С. ў р. Вол-хаў. Самым абстрактным з прынцыпаў стрыголь-ніцкага вучэння і самым ідэалагічна значным бы-ло супрацьпастаўленне «дрэва пазнання» «дрэву жыцця», г.зн. розуму, які абмяжоўваў веру. Ідэа-лам стрыгольнікаў была апостальская царква, і свой супрацьцаркоўны «саюз» яны разглядалі як аднаўленне гэтага ідэала. У рамках ідэала перша-пачатковага хрысціянства яны ўстанаўлівалі год-насць чалавека, яго права быць настаўнікам веры ў жыцці незалежна ад прыналежнасці да духоўна-га саслоўя: «Павел і простаму чалавеку наказаў ву-■чыць». Пропаведзь лічылася не толькі правам, але і абавязкам кожнага, нават калі ён не з’яўляецца святаром, але вядзе «годны» лад жыцця. Нягледзя-чы на смяротныя пакаранні С. працягвала актыў-ную дзейнасць і ў 1-й чвэрці 15 ст. С. можна ха-рактарызаваць як гарадскі ератычны рух, які вы-ражаў інтарэсы рамесніцка-мяшчанскіх слаёў і ні-жэйшага духавенства. Творы стрыгольнікаў да нас не дайшлі (верагодна, яны былі знішчаны цар-квой). Інфармацыя аб стрыгольніках ёсць у лета-пісах і палемічных творах, накіраваных супраць іх. Засгаецца нявысвегленай сама назва ератыкоў — «стрыгольнікі».
СТРЙЧАННЕ — адно з дванадзесятах свят праваслаўнай царквы. Адзначаецца 2(15) лютага. У яго аснову пакладзена апісаная ў Евангеллі ад Лукі сустрэча старца Сімяона з немаўляткам Ісу-сам, якога бацькі, згодна са звычаем, прынеслі ў Іерусалімскі храм. Сімяон нібыта прадказаў, што бездапаможнае немаўлятка выйдзе «на служэнне выратавання людзей». Свята С., ўведзенае хрысці-янскай царквой для выцяснення свята ачышчэн-ня і пакаяння, якое адзначалася ў Рымскай імпе-рыі. У хрысціянскім свеце яно пачало адзначацца толькі ў 6 ст. У яго рытуал былі ўведзены ачы-шчальныя абрады, што замацаваліся ў нар. побы-це і не мелі прамых адносін да яго зместу. На Бе-ларусі С. ў свядомасці народа найперш звязвала-ся з гаспадарчай дзейнасцю. Яно азначала канец зімы і пачатак вясны, падрыхтоўку да веснавых палявых работ.
Да арт. Стрэ-чанне. Грам-ніцы. 1731. Беларуская іка-напісная школа.
стыхАр — царкоўнае адзенне правасдаўна-га і каталіцкага духавенства. У праваслаўі доўгае, звычайна парчовае адзенне з шырокімі рукавамі; у каталіцызме — белая кашуля да калень, Зздоб-леная карункамі.
СТЫХІРА — царкоўнае песнапенне, якое звычайна выконваецца пасля вершаў з псалтслра. Складаецца з вершаў, напісаных у адным паме-ры. Першапачаткова гэта былі старазапаветныя паэтычныя пісанні, на ўзор якіх складаліся хрысц. С. Першым аўтарам С. быў канстанціно-пальскі патрыярх 5 ст. Анатолій.
СУД ЦАРКЙУНЫ, суд духоўны. Разглядаў справы ўнутры канфесій, звязаныя са спрэчнымі пытаннямі па скаргах на духоўных асоб, пазбаў-леннем іх сану, высвятленнем ступеней роднасці пры ўзяцці шлюбу, міжканфесіянальнымі адносі-намі, парушэннямі шлюбнай вернасці, невыка-наннем рэліг. абавязкаў і інш. Традыцыйна ў та-кіх хрысц. канўесіях, як праваслаўс, каталіцмзм, уніяцтва вышэйшую судовую ўладу мелі мітрапа-літ, епіскап. У правасл. царкве ВКЛ органам С.ц. (як і кіравання) быў крылас — рада пры епіска-пе, якая складалася з пастаянных членаў і часова запрошаных, намеснікаў духоўных і свецкіх з мясц. прыхаджан, пратапопаў і дзесятнікаў. Белае прыходскае духавенства было падпарадкавана су-довай уладзе сваіх епіскапаў, а манаскае падпарад-коўвалася ім толькі тады, калі манастыр не меў свайго патрона. Прыхаджане епархіі таксама пад-лягалі С.ц. па духоўных справах, асабліва па шлюбных. С.ц. правасл. царквы ў ВКА кіраваліся наступнымі прававымі крыніцамі: Кормчелмі кні-