Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
І.Сямашка
ТАБЕРНАКЛЬ (ад лац. tabernaculum шацёр) — 1) сховішча для асвячоных госціяў, якое знаходзіцца на алтары. Т. уяўляе сабой невялікую, унутры паза-лочаную або абабітую белым шоўкам шафку, з дзверкамі, якія зачыняліся. Як культавае напрастоль-нае прыстасаванне Т. з’явіўся ў каталіцкіх храмах у 16 сг., выціснуўшы больш раннія тыпы дараносіцы — навесныя алтарныя каўчэгі і насценныя сховішчы, якія, напр., захаваліся ў англіканаў. 2) Т. называюц-ца некаторыя інш. царк. збудаванні, напр., бал-дахін над папскім алтаром у саборы Пятра ў Рыме, сгвораны ў 17 ст. Л.Берніне.
ТАБУ (палінезійскае) — пашыраная ў перша-бытным грамадстве сістэма забарон, парушэнне якіх быццам бы караецца звышнатуральнымі сі-ламі. Звычай Т. ўпершыню апісаны Дж.Кукам у абарыгенаў астравоў Тонга (Палінезія) у 1771. У палінезійцаў табуіраваным было ўсё, што адносі-лася да багоў і духаў, усё, што належала жрацам і правадырам. Узнікненне Т. звязана з патрэбамі чалавечага грамадства, якое фарміравалася падпа-радкаваць паводзіны індывідуума інтарэсам ка-лектыву. У родавым грамадстве Т. рэгламентавала найважнейшыя бакі жыцця чалавека, найперш выкананне шлюбных экзагамных норм. Шырока распаўсюджаны таксама харчовыя Т. Перажыткі Т. захоўваюцца ў сучасных рэлігіях. Напр., у хрысці-янстве паняцце граху аналагічна Т.
ТАІНСТВЫ (лац. sacramentum) — у хрысці-янстве абрадавыя дзеянні, у якіх «пад бачным абра-зом паведамляецца вернікам нябачная боская ласка». Праваслаўе і каталіцызм прызнаюць Т. — хры-шчэнне, прычашчэнне, свяшчэнства, пакаянне (споведзь), мірапамазанне, шлюб, ялееасвяшчэнне (сабораванне). У большасці пратэстанцкіх плыней спраўляюцца толькі хрышчэнне і прычашчэнне, якія разглядаюцца як сімвалічныя абрады, што не адрозніваюцца ад іншых. Паводле вучэння цар-квы Т. ўстаноўлены Ісусам Хрыстом. Яны ўводзі-ліся ў хрысц. культ на працягу доўгага часу. Спа-чатку хрышчэнне і прычашчэнне, потым свя-
шчэнства і толькі ў 4—5 ст. астатнія. Вытокі Т. узыходзяць да стараж. вераванняў, магічных дзе-янняў стараж. людзей, якія былі ўпэўнены ў маг-чымасці непасрэдных зносін са звышнатуральны-мі сіламі, уздзеяння на іх. Пры ўстанаўленні Т. хрысціянства запазычыла шмат элементаў і з усх. рэлігій. Вялікую ўвагу царква надае правільнаму выкананню Т., маючы на ўвазе абавязковы ўдзел у ім «законнай» духоўнай асобы і прытрымліван-не ўстаноўленага парадку. Тым самым падкрэслі-ваецца роля царквы як «пасрэдніцы» паміж бо-гам і людзьмі, без якой Т. лічацца «несапраўдны-мі». Гэта ўмова не прызнаецца пратэстанцкімі цэрквамі, якія адмаўляюць ідэю пасрэдніцтва царквы ў зносінах чалавека з Богам.
ТАЛІСМАН (франц. talisman ад познагрэч. telesma рэлігійны абрад, асвячоны прадмет) — прадмет, які паводле прымхлівых уяўленняў ва-лодае магічнай здольнасцю прыносіць яго ўла-дальніку шчасце, поспех і г.д. Вера ў Т. узнікла ў першабытных людзей як адлюстраванне іх бяссіл-ля перад прыродай. Гл. таксама Амулет.
ТАЛМУД (ад стараж.-яўр. ламейд — вывучэн-не), збор дагматычных, рэлігійна-этычных і права-вых палажэнняў іудаізліу, складзены ў 4 ст. да н.э. — 5 сг. н.э. Пачатак яго стварэнню паклалі іўдзей-скія законавучыцелі (танаі), якія займаліся тлума-чэннем Пяцікніжжа, або Торы. Іх вусныя і пісь-мовыя тлумачэнні Торы ў 210 н.э. былі складзены і адрэдагаваны Іегудам Ганасі і атрымалі назву Мішна (паўтор, другі закон). Мішна напісана на іўрыце, падзелена на 63 трактаты, якія згрупаваны ў 6 раздзелаў (седарым): 3 е р а і м (Пасевы) — збор законаў аб пасевах і пазямельных абавязках, аб прынашэннях на карысць духавенства, бедных і інш. (у пач. гэтага раздзела змешчаны трактат аб малітвах і блаславеннях — Берахот); М о э д (Святы) — законы пра суботу, святы і пасты; Н а ш ы м (Жонкі) — аб шлюбах, разводах і інш. пытаннях сямейнага права; Н е з і к і н (Пашкоджанні) — грамадзянскае і крымінальнае
ТАЛОЧКА — ТАМІЗМ
права, а таксама трактат «Абот», які змяшчае па-вучальныя выслоўі; К а д а ш ы м (Святыні) — законы аб кашруце (рытуальных правілах харча-вання), ежы, а таксама аб ахвярапрынашэннях і абрадах іерусалімскага храма; Т a г а р о т (Ачы-шчэнні) — законы аб рытуальнай чысціні для святароў і недухоўных асоб. Кожны раздзел (се-дэр) падзяляецца на трактаты (месіхтот), кожны трактат на часткі (перакім), а кожная частка на артыкулы (мішны). Сама Мішна ў сваю чаргу ста-ла прадметам тлумачэння іудзейскім тлумачальні-кам (амараямі). Збор тлумачэнняў Мішны атры-маў назву Гемара (дапаўненне; напісана на ара-мейскай мове), якая разам з Мішнай склала Т. Тлумачэнні Мішны зроблены ў Палесціне і ў Ва-вілоніі, таму адрозніваюць 2 варыянты Т. — па-лесцінскі, або іерусалімскі (Т.Іерушалмі), і ваві-лонскі (Т.Баўлі). Т. змяшчае 613 рэдіг. прадпісан-няў. 365 з іх складаюцца з абмежаванняў і заба-рон, 248 — з указанняў. У Т. разам з рэліг. і гра-мадзянскім законамі змешчаны легенды, фальк-лор, а таксама звесткі па матэматыцы, геаграфіі, прыродазнаўстве, медыцыне, гісторыі і інш. наву-ках. Змесг Т. звычайна падзяляюць на 2 узаемапера-плеценыя часткі: галаху і агаду. У галасе падрабязна абмяркоўваюцца і дапаўняюцца законапалажэнні Мішны і ўказваецца сувязь гэтых законаў з біблей-скімі. У агадзе гал. месца займаюць маральныя па-вучанні, гутаркі аб розных з’явах жыцця, гістары-чныя паданні. На Беларусі Т. вядомы з канца 14 ст., калі тут былі заснаваны першыя яўр. абшчыны.
Пачаткам друкавання Т. стала выданне ў 1483—1520 у г. Санчына (Паўн. Італія) трактата Берахот. Першае поўнае выданне Т. — Т. ваві-лонскі, надрукаваны ў 1520—23 у Венецыі ў дру-карні Д.Бомберга. У 16—18 ст. Т. друкаваўся ў многіх гарадах Еўропы, у т.л. ў ВКЛ. 3 адкрыц-цём у канцы 18 — пач. 19 ст. на Беларусі яўр. друкарняў выданне Т. адзначана ў Копысі — Т. вавілонскі, Т. іерусалімскі, і ў Шклове — Т. іеру-салімскі. Найб. значным на Беларусі з’яўляецца Т. вавілонскі, выдадзены сумесна друкарамі гродзен-скім З.Нахімовічам і віленскім М.Ромам у Вільні ў 1835 (30 тамоў). У 1836 палажэннем К-та мініс-траў яўр. друкарні ў Рас. імперыі закрыты (за выключэннем Вільні і Кіева). У 1845 дазвалялася дзейнасць яўр. друкарняў у Вільні і Жытоміры. Т. ч. Вільня стала гал. цэнтрам яўр. кнігавыданняў у дзяржаве. Найб. значнай у гэты перыяд была ві-ленская друкарня братоў Ром (спачатку дзейніча-ла ў Гродне; вядома яе віленскае выданне Т. 1846). У 1862 зноў дазволена адкрываць яўр. друкарні на тэр. ўсёй мяжы яўрэйскай аселасці і ў С.-Пецяр-бургу. Шмапомнае выданне Т. вавілонскага ў друкарні Ромаў 1880—86 стала стандартным узо-рам для наступных выданняў Т. ў Расіі і ва ўсім свеце. У 1897 кнігі Т. вавілонскага выдаваліся ві-
ленскай друкарняй А.Разенкранца. У 1901—09 ві-ленскі талмудыст Б.Ратнер выдаў збор выпраўлен-няў да Т. іерусалімскага «Veria lectiones». У 1920-я г. дзейнасць друкарні Ромаў працягвалася (вядома выданне Т. іерусалімскага 1922). Першыя перакла-ды асобных трактатаў Т. (Мішны) на рус. мову былі надрукаваны ў Пецярбургу ў 1866 і 1868. У 1869 трактат Берахот у перакладзе на рус. мову А.Воля і В.Кагана надрукаваны ў Вільні. 3 1996 у Ізраілі пачалося выданне тамоў Т. на рус. мове пад рэдакцыяй рабіна А.Штайнзальца.
Літ.'. Бсленькнй М.С. Что такое Талмуд? М., 1963; Гераснмова 14. Еврейская печаті» н тнпографмн в Бела-русн. Мсгорня н соврсменность // Недзяржаўная выдавецкая дзейнасць у Беларусі. Мат-лы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі. Мн., 1997. В.Ф.Бацжу, Л.!^ўнар.
ТАЛбЧКА Уладзіслаў [6(8?).2.1887, г. Гродна — 13.11.1942] —бел. рэліг. і культ.-асв. дзеяч, культу-ролаг, гісторык, літ. крытык. У 1896—1904 вучыў-ся ў Гродзенскай гімназіі. 3 кастр. 1906 семіна-рыст Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У 1909 пасвячоны ў святара. У 1909—14 вывучаў тэалогію і філасофію ў каталіцкім ун-це ў Інсбруку (Аўстрыя). 3 1914 святар у Вільні. Адзін з першых пачаў ужываць бел. мову ў набажэнствах. Публі-каваў матэрыялы гіст. тэматыкі ў Віленскім ката-ліцкім час. «Dwutygodnik Diecezjalny» («Дыяцэзі-яльны двухтыднёвік»). У 1-ю сусв. вайну выкладаў рэлігію ў бел. школах г. Вільня. Падтрымліваў вы-данне бел. каталіцкай газеты «Беларус». У 1915 — 18 адзін з ініцыятараў і арганізатараў Віленскага к-та дапамогі пацярпелым ад вайны, бел. дзіцяча-га прытулку «Золак». У 1916—17 выкладаў на кур-сах для непісьменных і для рабочых. 3 1917 звя-заны з бел. нац.-рэліг. арг-цыяй «Хрысціянская дэ-макратычная злучнасць», у яе друкаваным органе — газеце «Кгупіса» («Крыніца») змяшчаў артыкулы культ.-адраджэнскай і рэліг. праблематыкі. Y 1918 удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні Беларус-кай канферэнцыі ў Вільні, Беларускага з’езда Ві-леншчыны і Гродзеншчыны. Уваходзіў у склад Лі-тоўскай Тарыбы. У міжваеннае дваццацігоддзе адзін з вядучых публіцыстаў час. віленскіх краёў-цаў «Przeglqd Wileriski» («Віленскі агляд»). 3 1920-х г. праследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. 15.12.1938 як «нядобранадзейная асоба» выселены ў Беласток. На пач. 2-й сусв. вайны вяр-нуўся ў Вільню.
ТАМІЗМ (ад лац. Thomas Фама) — напрамак у схаластычнай філасофіі і каталіцкім багаслоўі, які зарадзіўся пад уплывам ідэй Фама Аквінскаш. Гал. асаблівасць Т. — імкненне рацыянальна аб-грунтаваць многія палажэнні хрысц. веры. Нягле-дзячы на славу Фамы пры жыцці, пашырэнне Т. сутыкнулася першапачаткова з супраціўленнем аўгусцініянцаў (у большасці — францасканцаў, але часткова і Замгніканцаў), якія ў справах веры аддавалі перавагу інтуіцыі. Але ўжо ў 1278 Т. пры-
ТУМАШАНСКІ — ТАРАСЕВІЧ
знаны афіцыйным вучэннем дамініканскага ор-дэна. Пасля кананізацыі Фамы Аквінскага ў 1323 Т. замацоўваўся ва ун-тах Парыжа і Кёльна. Аднак у 15—16 ст. Т. не стаў універсальным царк. ву-чэннем, а ў Італіі гуманісты моцна падарвалі яго ўплыў. Толькі пасля Трыдэнцскага сабора, дзяку-ючы дзейнасці ісзуітаў, ва ўмовах т.зв. другой сха-ластыкі, буйным прадстаўніком якой з’яўляецца Ф.Суарэс, Т. стаў дамінуючым каталіцкім вучэн-нем, а ў 1879 энцыкліка Льва XIII зацвердзіла яго ў якасці пануючай каталіцкай дактрыны.
ТАМУШАНСКІ Роберт Язэп (3.7.1940, г. Порт-Чэсгэр, штат Нью-Йорк, ЗША — 10.12.1996) — рэ-лігійны і грамадска-культурны дзеяч бел. замеж-жа, філолаг, публіцыст. Унук бел. селяніна з Аў-густоўскага пав. Д-р філалогіі (1974). Скончыў Атаўскі ун-т у Канадзе (1964), Кёнігштайнскую ка-таліцкую духоўную семінарыю ў Германіі (1966), Лонданскі ун-т (1971), Папскі інстытут арабістыкі і ісламскіх навук у Рыме (1977). У 1966 пасвячоны ў ксяндза. Працаваў у Бел. каталіцкай місіі ў Лон-дане, актыўна ўдзельнічаў у рэліг.-культ. жыцці бел. замежжа. 3 1967 нам. дырэктара Бел. школы імя св. Кірылы Тураўскага ў Лондане, з 1971 нам. кіраўніка Беларускай бібліятэкі і музея імя Фран-цішка Скарыны ў Лондане. Чл. англа-бел. навук. т-ва. 3 1974 нам. гал. рэдактара, з 1977 — гал. рэ-дактар Бел. секцыі радыё Ватыкана. Вывучаў слав. і германскую філалогію, арабістыку, гісто-рыю філасофіі і рэлігіі, бел.-яўр. літаратурныя су-вязі канца 19 — пач. 20 ст. Супрацоўнічаў з час. «Божым шляхам», «Унія» і інш. Аўтар прац «Ста-ронкі з гісторыі царквы ад пачатку да 1850 году» (1977), «Сістэматычнае і гістарычнае выясненне Боскае літургіі паводле бізантыйскага абраду» (1991) і інш. Высгупаў па Ватыканскім радыё з прамовамі па рэліг.-царк. гісторыі Беларусі, з малітвамі і ка-заннямі. Чытаў сваю тэалагічную працу «Бог і чала-век. Дапаможнік тым, што шукаюць праўды», пе-рапрацаваў для радыёперадач «Кароткі катэхізм для беларусаў-католікаў» Я.Рэшаця ў выглядзе рэліг. гутарак. Ю.Р.Вашеўскі. Л.У.Языкшіч.