Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
ГВ.Штыхаў.
ТРЫНІТАРЫІ — манахі каталіцкага ордэна св. Тройцы, заснаванага ў канцы 12 ст. ў Францыі ў час крыжовых паходаў з мэтай выкупу ў мусуль-ман з няволі палонных хрысціян. Статут зацвер-джаны папам рымскім Інакенціем III 17.12.1198. На чале ордэна стаяў генерал, які жыў у Рыме (у 2-й пал. 18 ст. ім быў Станіслаў Аборскі з Валы-ні). Кляштары Т. былі ў Францыі, Іспаніі, Парту-галіі, Італіі, Германіі, Аўстрыі, Польшчы, ВКЛ (у канцы 18 ст. каля 300 у свеце). У Францыі ордэн скасаваны ў час рэвалюцыі 1789—99, у інш. кра-інах —у 1-й трэці 19 ст., захаваўся толькі ў Італіі. У 1685 першыя Т. з’явіліся ў Варшаве. У 1727 ут-ворана польская правінцыя ордэна Т. св. Іахіма, да якой належалі кляштары ў ВКЛ: у Бабінавічах (засн. ў 1782), Брэсце (1728, фундатар навагрудскі ваявода Ян Радзівіл, будынкі змураваны ў 1737— 39), Вільні (на Антокалі; 1694, віленскі ваявода К.Сапега), Віцебску (1758, віцебскі харунжы М.Рэ-ут), Крывічах (1770, трокскі цівун і падкаморы А.Укольскі з жонкай), Маладзечне (1758, трокскі ваявода Т.Агінскі), Оршы (1714, А.У.Саковіч), Трынопалі каля Вільні (1700, віленскі біскуп К.Бжастоўскі). У 1773 ва ўсёй правіцыі было 25 кляштараў, 303 манахі. За першае стагоддзе існа-вання польскай правінцыі Т. яе манахамі было выкуплена з палону 517 чал. Кляштары Т. на тэр. Літвы і Беларусі скасаваны ў 1832, Віленскі — у 1864. А-А.Ярашэвіч.
тупічйўскі СВЯТАДЎХАўСКІ МАНА-СТЫР — праваслаўны манастыр ва ўрочышчы Тупічэўшчына каля г. Мсціслаў у 1641—1918. Засн. як мужчынскі паводле завяшчання мсціслаўскага краўчага Канстанціна Маскевіча яго нашчадкамі, якія далі для гэтага 2 валокі зямлі; там у пач. 17 ст., паводле падання, з’явіўся цудадзейным чынам аб-
раз Маці Божай. Акрамя Маскевічаў апекунамі манастыра сталі мсціслаўскія зямяне: скарбнік Б.Кацёл, гродскі пісар Я.Галынскі, а гал. чынам падкаморы Б.Статкевіч. Апошні даў пляц з до-мам і агародам і атрымаў ад караля Уладзі-слава IV прывілей пабудаваць царкву, шпіталь і засна-ваць школы навук рускіх, польскіх і лацінскіх. Манастыр знаходзіўся ў непасрэднай юрысдык-цыі мітрапалітаў кіеўскіх. Драўляная крыжова-ку-пальная царква Зыходжання Св. Духа закладзена ў 1641 і асвячона 1.10.1645 епіскапам мсціслаў-скім, аршанскім і магілёўскім Сільвестрам Коса-вмм. Акрамя Тупічэўскага абраза Маці Божай у манастыры знаходзіўся прысланы патрыярхам маскоўскім Ніканам Карсунскі абраз Маці Бо-жай, які, як і першы, праславіўся цудамі вылячэн-няў. Т.С.м. карыстаўся падтрымкай рас. улад: цар Пётр I (наведаў яго ў 1708) і імператрыца Ганна Іванаўна давалі яму ахоўныя граматы. Па хадай-ніцтве Пятра I кароль Аўгуст II 28.11.1720 абвяс-ціў непарушнасць правасл. манастыроў у Рэчы Паспалітай, у т.л. Тупічэўскага (пацверджана Аў-густам III у 1735). У 1724 рас. Сінод дазволіў ма-настырскаму ігумену збіраць ахвяраванні ў Расіі. Верагодна, у 1-й пал. 18 ст. царква Зыходжання Св. Духа размалявана, пры школах была брацкая Успенская царква (згарэла ў 1771). У 1771 пры настаяцельскіх келлях пабудавана новая драўля-ная (цёплая) царква Уводзін прасвятой Багародзі-цы ў храм (перабудавана ў 1898). Пасля далучэн-ня Мсціслаўшчыны да Рас. імперыі (1772) Т.С.м. пакінуты па-за штатам, у 1842 страціў самастой-насць і прыпісаны да Мсціслаўскага Мікалаеўскага манастыра, у 1877 манахі пераведзены ў будынкі б. Бялбініцкаіа кляштара кармелітаў. У 1886 ма-настыр адноўлены ў старых памяшканнях у Тупі-чэўшчыне як жаночы і прыпісаны да Мазалаўскага, у 1903 зноў стаў самастойным і прылічаны да 2-га класа. У 1891—95 намаганнямі ігуменні Анатоліі (Ганны Чарняўскай) пабудаваны мураваны кры-жова-купальны Успенскі храм у неавізантыйскім стылі. У канцы 19 ст. пры манастыры дзейнічала царк.-прыходская школа з рукадзельным класам для дзяўчынак, шпіталь на 10 ложкаў, з 1902 пра-цавала амбулаторыя, якую наведвалі каля 2500 хворых штогод. У пач. 20 ст. манастыр меў 380 дзес. зямлі (з іх 270 не давалі прыбытку), 2 вадзяныя млыны, дом у горадзе; з 1903 як 2-класны атрым-ліваў штогод ад дзяржавы 2155 руб. Закрыты ў 1918, будынкі разбураны ў 1930-я г.
Літ.'. ПятнмцкнйН. Тупнчевскнй монастырь Могнлев-ской спархмм. Могнлсв, 1907; Ржавуская Т. Насценныя роспісы ў царкве Тупічэўскага манастыра ў Мсціславе // Зап. ад-дзел гуманітарных навук Інсгытута бсл. культуры. Мн., 1928, Т. 1. сш. 1. А.А.Ярашэйч.
ТУРАУСКАЕ — ТЭАСОФІЯ
327
ТУРАўСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ — старажытна-рускі рукапісны помнік 11 ст.; самая ранняя (з тых, што захаваліся) кніга, створаная на бел. зем-лях. Збераглося 10 яго аркушаў. Напісана на пер-гаменце ўставам царк.-слав. мовай стараж.-рус. рэ-дакцыі, аздоблена ініцыяламі (старавізант. тып, выкананы на зялёным фоне, размаляваны чырво-най і сіняй фарбамі) і маргінальнымі ўпрыгожан-нямі ў выглядзе гронкі. Ёсць укладныя запісы 2.5.1508, 10.2.1513, 1781. Знойдзена ў Тураве ў 1865, вывезена М.Сакаловым у Віленскую публіч-ную б-ку. Зберагаецца ў б-цы АН Аітвы. У 1962— 63 рэстаўрыравана, зроблены новы пераплёт, ста-ры (17 ст.) захоўваецца асобна.
Літ.: Сводный каталог славяно-русскмх рукопнсных кннг, храняіцнхся в СССР, XI—XIII вв. Мн., 1984; Н і к а л а е ў М.В. Палата кнігапісная. Мн., 1993. М.В.Нікалаў.
ТЎРАЎСКАЯ ПРАВАСЛАўНАЯ ЕГіАРХІЯ — другая па старажытнасці праваслаўная епархія на Беларусі. Засн. ў канцы 10 — пач. 11 ст. як адм.-тэр. адзінка Кіўскай мітраполіі. Першапачаткова ахоплівала тэр. басейна р. Прыпяць і на Пн ад яе, уключаючы гарады Навагрудак, Мінск, Пінск, Ба-рысаў. Пасля разбурэння Турава (сярэдзіна 13 ст.) епіскапская кафедра перанесена ў Пінск, епархія стала наз. Турава-Пінская (або Пінска-Тураў-ская; далейшую гісторыю гл. ў арт. Пінская пра-васлаўная епархія). У 1878—1922 кіруючыя архі-рэі Мінскай епархіі тытулаваліся «мінскія і ту-раўскія». У 1992 Т.п.е. адноўлена як самастой-ная епархія Бел. экзархата Рус. правасл. царквы. Уключае тэр. 10 адм. раёнаў Гомельскай вобл.: Акцябрскага, Брагінскага, Ельскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага, Хойніцкага, у склад якіх уваходзяць 50 царк. прыходаў (на 2000). На тэр. епархіі дзейніча-юць 2 жаночыя манастыры. Епархіяльнае ўпраўленне знаходзіцца ў Мазыры. Выдаецца газ. «Пскра Православмя». Тытулы кіруючых ар-хірэяў: тураўскі (да сярэдзіны 13 ст.), тураўскі і мазырскі (з 1992). Сярод кіруючых архірэяў вя-домыя: Фама (узгад. 1005), Кірыла (1114—20), Сімяон (?), Ігнацій (?—1144), Іаакім (1144—?), Георгій (узгад. 1167), Кірыла Тураўскі (? — каля 1183), Лаўрэнцій (узгад. 1183), Пётр (В.П.Карпу-сюк, з 1992).
Aim.: Тураўская епархія // Беларускі праваслаўны каляндар. 2000. Мн.. 1999. В.К.Касцюк.
ТУРАЎСКІЯ КРЫЖЫ, каменныя крыжы 12 ст. з г. Турава і навакольных вёсак: Верасніца, Пагост, Перароў, Хлупін, Старажоўцы і інш. Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. З’яўляюцца сімвалам веры і прадметам культавага пакланення для хрысціян.
Мясцовыя жыхары вешалі на крыжы стужкі, лам-падкі, пакрывалі іх хусткамі, ахвяравалі на падно-жжа крыжоў манеты, сувоі, мяса, рыбу, птушак і інш., хадзілі да іх хрэсным ходам (найчасцей на Узвіжанне). Паводле павер’я, Т.к. прыплылі па Дняпры і Прыпяці з Кіева і засцерагаюць ад хва-роб. Крыжоў было больш за 10 (вышыня ад 1 м да 2 м, шырыня 0,6—0,7 м). Найбольш вядомы т.зв. Тураўскі, ці Святы, крыж (вышынёй 2 м, шырыня 0,7 м), які стаяў на могілках в. Пагост на беразе р. Прыпяць. 3 1979 зберагаецца ў Го-мельскім абл. краязнаўчым музеі. Там жа захоўва-юцца 2 крыжы (вышыня 1 м, шырыня 0,6 м), якія стаялі на тураўскіх Барыса-Глебскіх могілках. В вёсках Пагост і Верасніца над крыжамі былі па-будаваны капліцы. Некаторыя Т.к. знаходзяцца ў Тураўскай царкве. Л.у^ічыіз
ТЫАРА — трайная карона папы рымскага, якая ўскладалася на епіскапскую мітру, сімваліза-вала траіснасць правоў папы як суддзі, заканадаў-ца і свяшчэннаслужыцеля. Існавала з 14 ст. Выра-блялася з каштоўных металаў і ўпрыгожвалася ка-штоўнымі камянямі. Папа Павел VI у 20 ст. ахвя-раваў сваю Т. бедным, а наступныя папы — Іаан Павел I і Іаан Павел III — наогул адмовіліся ад акта каранацыі.
ТЭАКРАТЫЯ (ад грэч. theos Бог + kratos ула-да) — форма праўлення, пры якой кіраўнік дзяр-жавы з’яўляецца адначасова і яе рэлігійным кіраў-ніком. Існавала ў 5—1 ст. да н.э. ў іудзеі, дзе ўла-да належала вярх. жрацу. Тэакратычнымі дзяржа-вамі былі халіфаты Амеядаў, Абасідаў, а таксама Папская вобласцб, дзе папа ажыццяўляў і палітыч-ную, і духоўную ўладу. У наш час тэакратычнай дзяржавай з’яўляецца Ватмкан
ТЭАЛбпЯ — гл. ў арт. Багаслсўе
ТЭАС(5фіЯ (ад грэч. theos Бог + Sophia муд-расць) — у шырокім сэнсе Т. — містычнае бога-пазнанне. У адрозненне ад багаслсўя, якое абапіра-ецца на рэліг. догматы, асновай Т. з’яўляецца суб’ектыўны містычны вопыт, выкладзены ў выглядзе цэласнай сістэмы. Да Т. некаторыя даслед-чыкі адносяць герметызм, інасттцслзм, кабалу, неаплатанізм, разенкрэйцараўскае светаразуменне, a таксама шэраг вучэннях 16—18 ст., якія знахо-дзяцца па-за царк. традыцыяй (Я.Бёме, Пара-цэльс, Л.К.Сен-Мартэн, Э.Сведэнбарг, Ф.Этынгер і інш.). Ф.В.Й.Шэлінг разумеў пад Т. сінтэз міс-тычнага богапазнання і рацыянальнай філасофіі; набліжана да яго паняцце «свабоднай Т.» у У.С.Салаўёва. Ідэі Т. паслужылі прадметам асэнса-вання М.Гандзі, Я.І. і М.К.Рэрыхаў, В.Кандзінска-га і інш. У вузкім сэнсе Т. — рэліг.-містычнае ву-чэнне Я.П.Блавацкай і яе паслядоўнікаў. У асн.
328
ТЭДЖВІД — ТЭФСІР
працы Блавацкай «Тайная дактрына» (ч. 1—2, 1888) спалучаны канцэпцыі брахманізму, будыз-му, індуізму (вучэнне пра карму — пераўвасаб-ленне чалавечай душы і касмічнай эвалюцыі як маніфестацыі духоўнага абсалюту), а таксама акулбтызму і некаторых элементаў гнастыцызму. Яна імкнулася аб’яднаць розныя веравызнанні праз раскрыццё тоеснасці сэнсу рэліг. сімвалаў і стварыць на гэтай аснове універсальную рэлігію, не звязаную пэўнай дагматыкай. Паводле яе ву-чэння, мэта чалавека — дасягненне акультных ве-даў і звышнатуральных здольнасцей — ажыццяў-ляецца пры дапамозе эзатэрычнай традыцыі не-шматлікіх «пасвячоных», або «майстроў», якія інспі-руюць духоўную эвалюцыю чалавека. У 1875 у Нью-Йорку Блавацкая і амер. палкоўнік Г.Олкат заснавалі тэасофскае таварыства, уплыў якога хут-ка пашырыўся па краінах Еўропы і Азіі. У 1879 яго цэнтр перанесены ў Індыю. У канцы 1900 — пач. 1910 г. у тэасофскім таварыстве адбыўся рас-кол, у выніку чаго было створана антрапасофскае таварыства на чале з Р.Штэйнерам (гл. Антра-пасофія).