• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    У 1835 быў створаны Сакрэтны к-т па уніяц-кіх справах. 1.1.1837 грэка-уніяцкая калегія была выведзена з-пад улады міністра ўнутр. спраў і пад-парадкавана обер-пракурору Св. Сінода. Смерць у 1831—38 пяці епіскапаў (А.Галаўня, К.Серацін-скі, Л.Явароўскі, І.Матусевіч, І.Жарскі) і мітрапа-літа ІЛ.Булгака. — праціўнікаў зліцця У.ц. з пра-васлаўем — аблегчыла рэалізацыю планаў скаса-
    вання уніі (гл. Полацкі царкоўнел сабор 1839). У 1596—1839 У.ц. ўзначальвалі мітрапаліты кіеў-скія: Міхаіл Рагоза (1596—99), Іпацій Пацей (1599—1613) Іосіф Вельямін Руцкі (1613—37), Ра-фаіл Корсак (1637—40), Антон Сялява (1641—55), Гаўрыіл Календа (1665—74), Цыпрыян Жахоўскі (1674—93), Леў Заленскі (1694—1708), Георгій Вінніцкі (1710—13), Леў Кішка (1714—28), Афа-насій .Шаптнцкі (1729—45/46?), Фларыян Гра& ніцкі (1748—62), Феліцыян Валадковіч (1762—78), Леў Шаптацкі (1779—80), Ясон Смагаржэўскі (1780—88), Феадосій Растоцкі (1788—95), Іраклій Лісоўскі (1806—09), Рыгор Кахановіч (1809—14), Іосіф Іасафат Булгак (1817—38).
    Ліквідацыя уніі выклікала пратэсты ў шэрагу мясцовасцей Беларусі, аб чым сведчаць судовыя справы аб ухіленні б. уніятаў ад праваслаўя; час-тка з іх здолела перайсці ў рыма-католікі. У 1840—50-я былі праведзены карныя аперацыі суп-раць жыхароў вёсак Дудаковічы Магілёўскай губ., Дзярновічы Віцебскай губ., Поразава Гродзенскай губ., якія не згаджаліся прымаць праваслаўе. Заха-ванне схільнасці да У.ц. аж да 1860-х г. на Белару-сі выкарыстоўваў у рэв. агітацыі К.Каліноўскі. Ен заклікаў да адраджэння У.ц., якую лічыў нац. цар-квой бел. народа. У 1864—75 У.ц. была скасавана на Падляшшы (у Люблінскай, Сувалкаўскай і Сядлецкай губ.), дзе ў 1875 было 159 880 прыха-джан і 538 парафій. Супраціўленне скасаванню уніі тут было найб. упартым. У вёсках Дралёва, Палубін і Пратулін пры сутыкненні сялян-уніятаў з войскам былі забітыя і параненыя (гл. Святмя і блажзнніля уніяцкія). Пасля 1875 У.ц. засталася толькі ў Галіцыі, на ўкр. землях у складзе Аўстра-Венгрыі. 3 пач. 20 ст. некаторыя дзеячы бел. нац. руху звярталіся да ідэі адраджэння У.ц. Адра-джэннем уніяцтва ў Зах. Беларусі займаліся місія-нерскія цэнтры ў Альбярціне (гл. Алббярцінская каталіцка-езуіцкая група), Вільні, Друі, Пінску. Першы уніяцкі прыход быў адкрыты ў 1924 у в. Гола Гродзенскага пав. У 1927 налічвалася 14 прыходаў, у 1932—36 прыходаў.
    Актыўнымі дзеячамі на ніве адраджэння уні-яцкай ідэі былі біскуп ЮМатулевіч, ксяндзы ВЛдважноі, В.Аношка, І.БобІч, К.Гарошка, В.Гадлў-скі, А.Зянкевіч, Б.Станкевіч, ў .Талочка, А.Цікота. Але уніяцкі рух у Зах. Беларусі ў 1920—30-я г. су-тыкнуўся з моцным супраціўленнем розных гра-мадска-паліт. сіл, найперш з боку правасл. царквы, якая за пасляўніяцкі перыяд умацавала свае пазіцыі. Неадназначна ставіліся да уніяцтва польскія ўла-ды, памешчыкі і рымска-каталіцкая царква: калі частка яе духавенства падтрымлівала уніяцтва, бо бачыла ў ім сродак пашырэння ўплыву Ватыкана, іншыя лічылі уніяцкую кампанію антыпольскай па сваім характары. У 1939 укр. мітрапаліт Ан-
    334
    УНІЯЦКАЯ — УНІЯЦТВА
    дрэй Шаптыцкі стварыў пад сваёй юрысдыкцыяй Бел. грэка-каталіцкі экзархат на чале з К.Неманцз-вічам. У ліст. 1941 папа Пій XII зацвердзіў апош-няга апостальскім адміністратарам для католікаў усх. абраду на Беларусі. Але пасля арышту ў 1942 Неманцэвіча ням. акупац. ўладамі дзейнасць эк-зархата спынілася, 1 епархіяльных структур у бел. уніятаў з таго часу не існавала. У 1946 Львоўскі са-бор скасаваў Укр. У.ц. і пасганавіў увайсці ў склад Рускай правасл. царквы, аднак у Зах. Украіне бога-служэбная дзейнасць асобных уніяцкіх святароў увесь час працягвалася ў падполлі. Сярод беларусаў прыхільнікі У.ц. былі ў эміграцыі. 3 канца 1980-х г. пачалося масавае легальнае адраджэнне У.ц. на Украіне.
    На Беларусі таксама сталі стварацца суполкі вернікаў-уніятаў (пераважна з інтэлігенцыі). Ду-шапастарам для беларусаў-уніятаў замежжа з’яў-ляецца апостальскі візітатар А.Надсон. У 1994 Ваты-кан афіцыйна зацвердзіў для бел. уніятаў беларуска-моўную версію літургічных тэкстаў. На 1.1.2001 на Беларусі зарэгістравана аўтаномна 13 уніяцкіх су-полак у Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Івацэвічах, Лідзе, Магілёве, Маладзечне, Мінску, Полацку. Паводле сваёй унутр. структуры яны аб’яднаны ў дэканат. У 1990—95 выдаваўся час. «Унія«, выдаюцца газ. «Царква» (з 1995), «Шлях да Хрыста» (з 1999), «Наша вера» (з 2000).
    У гістарычнай навуцы існуюць розныя пун-кты гледжання на гісторыю і ролю У.ц., што ўскладняе яе аб’ектыўнае вывучэнне. У рэліг. гіс-тарыяграфіі рымска-каталіцкія і грэка-каталіцкія даследчыкі падаюць яе ў апалагетычным, права-слаўныя — у дыскрэдытацыйным духу. Пры гэ-тым каталіцкі бок заяўляе, што унія — гэта сро-дак адрадзіць страчанае былое адзінства ўсялен-скай хрысціянскай царквы; праваслаўны бок адзначае, што католікі бясспрэчнай умовай уся-кай уніі ставяць прызнанне сваёй дагматыкі, хаця ўласна каталіцкія догматы сталі з’яўляцца толькі з канца 6 ст. і фарміраваліся аж да 20 ст. У бел. гіс-тарыяграфіі сярод інш. можна вылучыць 2 проці-леглыя погляды на прычыны ўзнікнення, прызна-чэнне, шляхі пашырэння, метады дзейнасці, ролю У.ц. ў гісгарычным лёсе Беларусі, наступствы яе скасавання і альтэрнатыўныя ацэнкі яе дзеячаў. Каля вытокаў першай гістарыяграфічнай канцэп-цыі знаходзяцца працы М.В.Каяловіча, Ю.Ф.Крачкоўскага і інш., якія безумоўна крыты-кавалі У.ц., падавалі яе паслухмянай зброяй у ру-ках польска-езуіцкіх колаў для акаталічвання і па-ланізацыі бел. народа і г.д. Многія прадстаўнікі нац.-адраджэнскага кірунку (В.Ластоўскі, А.Стан-кевіч, А.Цвікевіч) лічылі з’яўленне У.ц. заканамер-ным і станоўчым працэсам развіцця ідэі аб’яд-нання праваслаўя і каталіцызму, бачылі ва уніяц-
    тве спробу Беларусі самаакрэсліцца ў хрысціян-скім свеце і г.д. За апошнія дзесяцігоддзі гісто-рыю уніі і У.ц. асвятлялі бел. гісторыкі, філоса-фы, філолагі С.Абламейка, М.Гайдук, В.Грыгор’е-ва, А.Грыцкевіч, Ю.Драгун, У.Кароткі, У.Конан, Ю.Лабынцаў, Л.Лыч, Я.Мараш, С.Марозава, А.Мі-рановіч, С.Падокшын, І.Саверчанка, У.Сосна, А.ФІлатава, М.Хаўстовіч, Л.Царанкоў, В.Цяплова і інш. Асабліва праявілася цікавасць да уніяцкай тэматыкі ў 1990-я г.
    Хаця навук. дыскусія ў поглядах на У.ц. пра-цягваецца, ідзе адмаўленне ад крайнасцей вышэй названых канцэпцый, адыход ад спрошчанага ра-зумення «берасцейскага» працэсу, пашырылася кола даследчыкаў і сам прадмет даследаванняў, уз-мацнілася дакументальная база даследаваняў.
    Кр.: Унмя d документах. Мн., 1997; Архіў уніяцкіх мітрапа-літаў. Дак. па гісторыі царквы ў Беларусі (XV—XIX сгст. у фон-дзс «Канцылярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў у Расіі»: Ла-всд. Мн.; Полацк, 1999.
    Літ: М a р а ш Я.Н. Полмтнка Ватнкана н католмчсской церквн в Западной Белоруссйй (1918—1939). Мн., 1983; Католн-цмзм в Белорусснм: траднцноналнзм м прнспособленйе. Мн., 1987; 3 н о с к о К. Нстормческмй очерк церковной унмн, ее пронсхожденйс м характср. М., 1993; Берестейська унія (1596— 1996): Статгі й матеріалн. Львів, 1996; Га йдук Н. Брсстская унмя 1596 г. Мн., 1996; 3 гісторыі уніяцтва ў Бсларусі ў канцы XVII — пачатку XIX (канец XVII—XX ст.). Мн., 1996; М а р о -з а в a С.В. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Бсларусі (1596—1839 гг.). Гродна, 1996; Брэецкай царкоўнай уніі — 400: Матэрыялы міжнар. навук. канф. Брэст, 1997; Матермалы науч.-богословской конф., посвяц. памятн преподобномучсннка Афанасмя, мгумсна Брестского й 400-летню Бресгскмх церков-ных соборов. Мн., 1997; Падокшын С.А. Унія. Дзяржаў-насць. Культура: філас.-гіст. аналіз. Мн., 1998; Канфесіі на Бела-русі (канец XVIII—XX ст.). Мн., 1998; Гу д з я к Б. Крнза і рс-форма: Кмівська мімтрополія, Царгородськнй патріархат й гснсза Берестейскоі уніі. Львів, 2000; ГрыцксвічА. Рэлігій-нае пытаннс і знсшняя палітыка царызму перад падзеламі Рэчы Паспалітай // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1973. № 6; Абламсйка С. Хай будуць усе адно // Бел. мінуўшчына. 1994. N»» 4; Тнмошенко Л.В. Артнкулн Берестейськоі' уніі 1596 р. // Украінськйй ісгор. журн. 1996. N« 2; Unia Brzeska: Gcneza, dzieje i Konsekwencje w Kulturze narodow siowianskich. Krakow; Dylqgowa H. Dzieje Unii Brzeskiej (1596—1918). Warszawa, Olsztyn, 1996; Unia brzeska z perspektywy czterech stuleci. Lublin, 1998. СВ.Марозам, А.М.Філатам.
    УНІЯЦТВА (ад лац. unio саюз, яднанне) — царкоўная плынь, заснаваная на саюзе розных хрысціянскіх цэркваў з рымска-каталіцкай цар-квой ва ўмовах прызнання вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаванні традыцый рэліг. культу і выкарыстанні адпаведна традыц. сакральнай ці народнай мовы ў богаслу-жэнні. Да У. належаць цэрквьі грэчаскага (б. пра-васл.), армянскага, копцкага (у Егіпце), мараніц-
    VPA3A — УСЯЛЕНСКІЯ
    335
    кага (у Ліване і Сірыі) і інш. абрадаў. Пра У. на Беларусі гл. ў арт. Брэсцкая унія 1596, Уніяцкая царква.
    УРАЗА-БАЙРАМ (цюрк. ураза — пост + + байрам — свята), і д альфітр, ід а с -сагір, к а ч у к - б а й р а м, шакер-бай-р а м — мусульманскае свята з выпадку заканчэн-ня посту ураза месяца рамаЗана-, адно з гал. мусуль-манскіх свят. Адзначаецца 3—4 дні, пачынаючы з 1 шаваля (10-й месяц мусульм. месячнага кален-дара). У першы дзень адбываецца спецыяльная агульная малітва, у далейшым арганізуюць свя-точныя трапезы, ходзяць на магілы продкаў. На-пярэдадні святочнага богаслужэння вернікі разда-юць бедным і жабракам міласціну (закят аль-фітр, фітр-садака).
    УРСУЛІНКІ назва ад імя святой Урсулы — манашкі жаночага каталіцкага ордэна, заснавана-га ў Італіі ў 1535. Займаюцца выхаваннем дзяўчат, працуюць у шпіталях і бальніцах. Ордэн мае свае арг-цыі ў многіх краінах Зах. Еўропы і Амерыкі. У Францыі ў час Вялікай французскай рэвалюцыі (канец 18 ст.) ордэн быў закрыты, пазней адноў-лены Напалеонам I.
    УСПЁННЕ БАГАРбдЗІЦЫ — адзін з дву-надзесятых святаў у праваслаўі (гл. Прачыстая). У каталіцызме догмату аб У.Б. адпавядае догмат аб цялесным Унебаўзяцці Дзевы Марыі, які быў канчаткова зацверджаны ў 1950.
    УСЯЛЁНСКІЯ сабЬры — сходы вышэй-шага духавенства, на якія дэлегуюцца прадстаўні-кі хрысціянскіх памесных цэркваў. На У.с. рас-працоўвалася і ўстанаўлівалася сістэма веравучэн-ня і кудьту, фарміраваліся кананічныя нормы і правілы богаслужэння, абмяркоўваліся розныя багаслоўскія канцэпцыі, вызначаліся спосабы ба-рацьбы з ерасямі. Пачалі праводзіцца па ініцыя-тыве візант. імператараў, якія надавалі рашэнням У.с. статус дзярж. законаў, а часам старшынствава-лі на іх. I У.с. — Н і к е й с к і (325) прыняў у першай рэдакцыі сіліеал вера, асудзіў арвіянства як «бязбожную ерась», вызначыў час святкавання Вя-лікадня, выпрацаваў 20 канонаў, у т.л. аб перава-гах александрыйскага, рымскага, антыяхійскага і іерусалімскага мітрапалітаў перад усімі іншымі. Ha II У.с. — Канстанцінопальскім (381) удакладняліся Нікейскі сімвал веры і метады барацьбы з ерасямі арыян, еўнаміян, фатыніян, савеліян, маркеліян і інш.; распрацавана формула траістасці Бога, кананізаваны сімвал веры, а так-сама ўсталяваны правілы, паводле аднаго з якіх