• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    344
    ХАСІДЬІЗМ — ХЕДАР
    па ўсёй Рэчы Паспалітай, а пазней і сярод сусв. яўрэйства. У аснове веравучэння X. — спалучэн-не элементаў рабінізму і Кабійы (іудзейскай міс-тыкі). З’яўленне X. абумоўлена прыгнечаным ста-нам і сац. неарганізаванасцю яўрэйскіх працоў-ных гэтых тэрыторый, вял. пакутамі, якія выпалі на іх долю ў 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. ў выніку шматлікіх войнаў і ганенняў. Масы малапісьмен-най яўрэйскай беднаты страцілі духоўную апору і спадзяваліся знайсці яе ў містыцызме. Заснаваль-нікам X. стаў Ізраіль Бешт (1700—60; прозвішча створана ад слоў «Баал-Шэм-Тоў» — «чалавек доб-рага імя» ці «добры цудатворца»), які прапаноў-ваў дэзарыентаваным людзям містычны спосаб пазбегнуць роспачы і заняпаду без скрупулёзнага выконвання шматлікіх абрадаў і глыбокага выву-чэння Талмуда^ як таго патрабавалі рабінска-ка-гальныя вярхі. Ен унёс і прапагандаваў ідэю аб цадзіках (прапаведніках), якія адораны звышнату-ральнай сілай, знаходзяцца ў пастаянных зносінах з Богам, цудоўна вылечваюць сваім дотыкам і мо-гуць абараняць людзей нават ад божага накана-вання. X. звернуты на пачуццё і эмоцыі простага і неадукаванага чалавека (менавіта такія яўрэі пе-раважалі на Украіне), а не на розум і інтэлект.
    На Беларусі X. з’явіўся ў 1770-я г. і адразу сус-трэў супраціўленне з боку прыхільнікаў традыц. рабіністычнага іудаізму (хасіды называлі іх «міс-нагдым» — праціўнікі, апаненты). У адрозненне ад яўрэяў Украіны яўрэі Літвы і Беларусі мелі вы-сокі ўзровень рэліг. адукаванасці і строгую арга-нізацыю абшчыннага жыцця. Першым прапавед-нікам X. стаў рабін з прыгарада Пінска Карлін (Каралін) Аарон Карлінскі, які засн. тут першую хасідскую абшчыну. Гал. праціўнікам X. стаў вя-домы віленскі талмудыст Гаон («Геній»; 1720— 97), які меў бясспрэчны аўтарытэт сярод яўрэяў бел.-літоўскіх земляў. Па ініцыятыве Гаона і шклоўскіх рабіністаў у 1772—80 хасідаў адлучалі ад абшчын у Брэсце, Гродне, Пінску, Слуцку, вы-ганялі з гарадоў. Аднак пад кіраўніцтвам Саламо-на Карлінскага і Мендэля Віцебскага ствараліся новыя хасідскія абшчыны. У гэты перыяд пачаў дзейнічаць Шнеер Залман з Лёзна, духоўны права-дыр бел.-літоўскіх хасідаў, родапачынальнік ды-настыі Шнеерсонаў. Ен правёў рэформы ў рэліг. дагматыцы і абраднасці і стаў заснавальнікам но-вага, больш рацыянальнага кірунку ў X. — Хаба-да (абрэвіятура: «хохма» — мудрасць, «біна» — разуменне, «даат» — веды). Крыніцай веры Зал-ман лічыў не пачуццё, а розум. Свае ідэі ён ад-люстраваў у многіх творах, найб. значная кніга -—• «Танія» («Збор прамоў»). Буйныя цэнтры X. ўзніклі ў Століне, Ляхавічах і інш. 3 далучэннем бел. зем-ляў да Рас. імперыі хасіды атрымалі больш свабо-ды для прапаганды свайго вучэння. Аднак у 1798
    па даносе «міснагдым» Залман быў арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць у Пецяр-бургу. Яго абвінавацілі ў стварэнні шкоднай сек-ты, адпраўцы грошай у Палесціну для паліт. мэт (магчыма, для Н.Банапарта). Аднак у час допытаў Залман зрабіў добрае ўражанне на сенатараў і ім-ператара Паўла I і быў вызвалены. Пасля гэтага хасіды сталі выбірацца ў кагалы і трапілі ў праў-ленне Бел. сінагогі (кагальнай акругі). Нягледзячы на новы кароткачасовы арышт Залмана (1800—01), у 1804 урад выдаў «Палажэнне», у якім афіцыйна прызнаваў існаванне ў рас. яўрэйстве 2 кірункаў і ўзаконіў іх. Т.ч. X. заняў легальнае месца ў рэліг. жыцці яўрэяў Беларусі. У далейшым адбылося прымірэнне хасідаў з «міснагдым» на глебе агуль-най барацьбы супраць гаскалы (хаскалы) — руху ў яўрэйстве за авалоданне свецкімі ведамі. У наш час паслядоўнікам Хабада з’яўляецца плынь «Лю-бавіцкія хасіды» (назва ад мяст. Любавічы Маф лёўскай губ., цяпер у Смаленскай вобл. Расіі, дзе жылі нашчадкі Залмана), якая ўзначальваецца ды-настыяй Шнеерсонаў, з 1940 мае цэнтр у Нью-Йорку.
    Літ.: Герасімава I. Прадпасылкі і станаўлсннс хасідыз-му на Беларусі ў канцы XVIII — пач. XIX ст. // Нацыянальная палітыка расійскага самадзяржаўя на Беларусі ў канцы XVIII — пач. XIX ст.: Зборнік навуковых прац. Мн., 1995. І.П.Гсрасшам.
    ХЕДАР (ад стараж.-яўр. — хата) — яўрэйскія рэлігійныя пачатковыя школы, дзе вывучалі Свя-шчэннае Пісанне і малітвы. Існавалі X. прыват-ныя (платныя) і грамадскія (Талмуд-Тора, бяс-платныя), першапачаткова толькі для хлопчыкаў. Падзяляліся на 3 групы. У 1-й дзеці з 3 гадоў на-вучаліся азбуцы і чытанню, у 2-й з 5 гадоў выву-чалі Пяцікніжжа з каментарыямі Рашы, у 3-й з 8 гадоў — Талмуд і яго каментарыі. Размяшчаліся непасрэдна ў пакоі настаўніка (меламеда). У сістэ-ме яўр. нац. адукацыі X. адыгрывалі важную ро-лю, таму што ў іх адбывалася абавязковае выву-чэнне Торбі будучымі членамі абшчыны, што да-вала магчымасць захоўваць і перадаваць яўр. тра-дыцыю. На Беларусі X. былі найб. распаўсюджа-нымі яўр. навучальнымі ўстановамі. Паводле пе-рапісу 1897 у Гродзенскай губ. існавала 698, Мін-скай — 977, Магілёўскай — 882, Віцебскай — 499 X., у якіх навучалася 29 669 вучняў (з іх 17% дзеці заможных бацькоў, 55% — сярэдняга класа і 28% — бедных сем’яў). Асабліва былі пашыра-ны дробныя X., у якіх навучалася 10—12 дзяцей. У канцы 19 ст. ў процілегласць традыцыйным уз-ніклі X. рэфармаваныя (хедэры-метуканы), што было звязана з распаўсюджваннем ідэй сіянізму. У 1895 у Пінску сіяніст І.Бергер заснаваў адзін з першых у Расіі рэфармаваны X. (пазней яны наз. ўзорнымі). У іх вывучалі іўрыт, граматыку, гісто-рыю яўр. народа, геаграфію, арыфметыку. У пач.
    ХЕРУВІМЫ — ХРЫСЦІЯНЕ
    345
    20 ст. ўзорныя X. створаны ў Мінску, Бабруйску, Гомелі, Слуцку і інш. 3 цягам часу ўзорныя X. сталі пачаткам новага этапу ў яўр. нац. адукацыі. У гэты час ствараліся і жаночыя X., больш падоб-ныя на пачатковыя школы, дзе акрамя яўр. прад-метаў выкладаліся і абавязковыя. Для малазабяс-печаных дзяцей існавалі жаночыя X. на ўзор Тал-муд-Тора (у Мінску іх было 6, у Бабруйску і Глус-ку 4 і інш.). Ствараліся рэфармаваныя Талмуд-То-ра і для хлопчыкаў, дзе таксама выкладаліся агуль-наадук. прадметы і асновы рамёстваў. Але іх было няшмат. У 1897 у Гродзенскай губ. было 12 Тал-муд-Тораў (419 вучняў), у Мінскай — 18 (711 вуч-няў), Магілёўскай — 12 (429 вучняў), Віцебскай — 4 (218 вучняў). X. былі асноўнымі нац. школамі і ў першыя гады сав. улады. Пасля прыняцця ўказа ў 1922 «Аб забароне выкладання дзецям яўрэй-скай нацыянальнасці да 18 гадоў рэлігіі ў хедарах, талмуд-торах і ешыботах» X. да сярэдзіны 1930-х г. існавалі падпольна. І.П.Ге/ш-імам.
    ХЕРУВІМЫ — гл. Анёлы.
    ХІЛІЯЗМ (ад грэч. chilias, chilioi тысяча), м і -ленарызм — рэлігійна-утапічнае вучэнне пра другое прышэсце Хрыста і яго тысячагадовае царства, прадказаныя ў Адкрыцці Іаана. Хіліясты верылі, што гэта царства адбудзецца на зямлі, a не ў замагільным свеце. X. узнік у раннім хрысці-янстве, быў асуджаны царквой у 3 ст., але не ад-нойчы адраджаўся ў сярэдневяковых ерасях (іаахі-міты, гусіты, амальрыкане), у час Рэўармацоіі (Мюнцэр, анабаптнстбі) і пазней.
    ХРАМ — культавае збудаванне, якое лічыцца месцам знаходжання Бога (у монатэізме) ці багоў і духаў (у політэістычных вераваннях), мае алтар, прызначана для выканання рэлігійных абрадаў. Архітэктура асн. тыпаў X. (свяцілішча, хрысц. кас-цёл, царква і сабор, будыйская пагада і інш.) гіста-рычна відазмяняліся адпаведна развіццю дойлід-ства ў розных краінах і набывалі яркую нац. свое-асаблівасць (ліячэцб, сінаюга і культавыя будынкі ў пратэстанцкіх канфесіях не маюць алтара і лі-чацца дамамі малітвы, а не X.). На працягу тыся-чагоддзяў X. выконвалі не толькі рэліг., але і нека-торыя грамадскія функцыі (урачыстыя сходы, цы-рымоніі; многія X. мелі мемарыяльны характар), адыгрывалі ролю абарончых збудаванняў, напр., храм-крэпасць. У сімволіцы архітэктурных частак раскрываліся асн. рысы светапогляду эпохі. Гл. таксама Кляштар, Манастыр.
    ХРЫСТАЛбгіЯ — традыцыйны раздзел ба-гаслоўскіх, рэлігійна-філасофскіх і містычных ву-чэнняў, які грунтуецца на ўяўленні аб Ісусе Хрбіс-це як цэнтральным сімвалічным вобразе хрысці-янскай культуры. Спалучае дагматычныя палажэн-
    ні з філасофска-метафізічнымі пабудовамі. Асно-вай хрысталагічных канцэпцый служыць вучэнне пра траістую сутнасць Бога: Бог-Айцец — увасаб-ляе касмічна-універсальны пачатак, Бог-Сын — канкрэтнасць і цялеснасць універсальнага; Святы Дух — містычны сінтэз, закончанасць і паўнату. У сувязі з гэтым гісторыя разглядаецца як пасля-доўнасць увасабленняў Айца, Сына і Святога Ду-ха (І.Флорскі, М.Экхарт, Я.Бёме, У.С.Салаўёў, М.А.Бярдзяеў і інш.). Эпоха Айца характарызуец-ца як «язычніцкі натуралізм», эпоха Сына — як час усведамлення рэліг. адзінства Бога і чалавека; эпоха Святога Духа — як эпоха Богачалавецтва. Прышэсце Ісуса Хрыста разглядаецца як пачатак сусветнай гісторыі, цэнтрам якой з’яўляецца асо-ба як анталагічны цэнтр светабудовы, як суб’ект дасканалага пазнання.
    ХРЫСТАфбР ФІЛАЛЕТ (у перакладзе з грэч. — Хрыстаносец Праўдалюб) — псеўданім беларуска-ўкраінскага пісьменніка-пале-міста, пад якім выйшаў у 1597 на старапольскай у Вільні, а ў 1598 на старабел. у Астрозе «Апокры-сіс, або Водпаведзь на кніжкі пра Берасцейскі са-бор ад імя люду старажытнай грэчаскай веры........... Большасць даследчыкаў гіпатэтычна лічаць, што пад псеўданімам Х.Ф. выступаў валынскі шлях-ціц-пратэстант Марцін Бранеўскі, які быў у бліз-кіх адносінах з кн. К.К.Астрожскім, па даручэнні якога і напісаў «Апокрысіс», скіраваны супраць Брэсцкай уніі 1596 і ананімна выдадзенай кнігі П.Скарзі «Апісанне і абарона сабору рускага Бе-расцейскага» (1597). Пісьменнік шырока выка-рыстоўваў тэкст Бібліі, пісанні грэчаскіх і лацін-скіх айцоў царквы, для доказу пэўных палажэн-няў звяртаўся да сучасных яму дзярж. дакументаў і прыватных лістоў вядомых асоб. У творы ад-стойваецца права на самабытнасць праваслаўя ў Рэчы Паспалітай, даказваецца згубнасць шляху гвалтоўнага насаджэння уніі, якое можа прывесці да грамадз. вайны. «Апокрысіс» насычаны вобра-замі-алегорыямі, прыказкамі, прымаўкамі, эпітэ-тамі, пераказамі сюжэтаў з Эзопа і Федра. Віда-вочная залежнасць спосабу вядзення палемікі ад пратэстанцкіх прац 16 ст. У сваю чаргу, «Апокры-сіс» зрабіў уплыў на творчасць К.Астрожскага, аў-тара «Перасцярогі», М.Сматрацкага і інш. Поў-ны тэкст «Апокрысіса» на польскай і старабел. мовах надрукаваны ў «Рускай гістарычнай біблія-тэцы» (т. 7. 1882).