• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ХРЫШЧЙННЕ РУСІ — увядзенне ў Кіеў-скай Русі хрмсціянства як дзярж. рэлігіі ў канцы 10 ст. Царк. традыцыя адносіць пачатак хрысція-нізацыі да першых стагоддзяў н.э. У летапісах ёсць сцверджанне пра хаджэнне апостала Андрэя Першазванага на Русь. Займаючыся місіянерскай дзейнасцю, ён трапіў на Кіеўскія горы, блаславіў іх, паставіў крыж і прадказаў узнікненне тут вял. горада. На думку М.Ю.Брайчэўскага, «Андрэева легенда» мае прыкметы глыбокай старажытнасці. Хрысціянізацыя ўсх. славян як прыкметная з’ява
    348
    ХРЫШЧЭННЕ — ХРЫШЧЭННЕ
    прасочваецца з сярэдзіны 9 ст. У дагаворы кіеў-скага кн. Ігара з грэкамі 945 упамінаюцца хрыс-ціяне на Русі. Верагодна, у Кіеве каля 955 прыня-ла хрысціянства жонка Ігара княгіня Вольга. У 980 рымскі папа накіраваў да кіеўскага кн. Уладзі-міра Святаславіча пасольства з мэтай схіліць яго да прыняцця хрысціянства паводле рымскай тра-дыцыі. Аднак каталіцкая царква не мела поспеху на Русі. Афіцыйнаму ўвядзенню хрысціянства на Русі папярэднічаў зварот візантыйскага імперата-ра Васіля II за дапамогай для задушэння паўстан-ня, якое выбухнула ў Візантыі. Уладзімір згадзіўся дапамагчы пры ўмове, што імператар выдасць за яго замуж царэўну Ганну. Паўстанне было заду-шана пры дапамозе прысланага Уладзімірам атра-да. Але імператар адмовіўся выконваць свае аба-вязацельствы. Тады Уладзімір з войскамі уступіў у Крым і пасля доўгай аблогі ўзяў Херсанес (Кор-сунь). Імператар паспяшыў заключыць з Уладзімі-рам мір і выканаць свае абавязацельствы. Перш чым заключыць шлюб, Уладзімір павінен быў прыняць хрысціянства і пакінуць Херсанес. Тут кіеўскі князь быў ахрышчаны сам і абвясціў хрысціянства рэлігіяй Русі. Паводле яго загаду кі-еўлян сагналі ў Дняпро, і грэчаскія святары іх ах-рысцілі. Аб тым, калі гэта адбылося, крыніцы да-юць супярэчлівыя звесткі. Побач з традыцыйнай датай 988 даследчыкі абгрунтоўваюць больш ран-нія і больш познія даты, у прыватнасці 989 і 990. На Русі з’явілася духавенства. На чале яго стаў мітрапаліт, які меў рэзідэнцыю ў Кіеве. Падпа-радкаваныя яму епіскапбі знаходзіліся ў буйных гарадах. Правам назначэння мітрапаліта карыс-таўся канстанцінопальскі патрыярх. Царква на Русі знаходзілася ў залежнасці ад грэчаскай цар-квы. Мітрапалітамі звычайна былі грэкі. Мітрапа-літу і епіскапам падпарадкоўвалася белае (жана-тае) духавенства, якое было ў гар. і сельскіх пры-ходах, а таксама чорнае духавенства — манахі. Падобна візантыйскаму, рус. духавенства пад-трымлівала свецкую ўладу і клапацілася аб улас-ных царкоўных выгадах. Царква атрымлівала ад князёў дзесятую частку дзярж. даходаў і значныя зямельныя ўладанні. Прыняцце хрысціянства ў параўнанні з язычніцтвам было вял. крокам напе-рад. Умацоўваліся сувязі Русі з інш. дзяржавамі. У манастырах адкрываліся школы для навучання грамаце, тут працавалі перапісчыкі кніг і мастакі. На Русі пачалі будаваць мураваныя цэрквы, якія былі ўпрыгожаны мазаікамі і фрэскамі.
    Пра пашырэнне хрысціянства на бел. землях звестак у пісьмовых крыніцах недастаткова. На-пэўна, прыняцце хрысціянства ў Полацку адбы-лося больш спакойна, чым у некаторых інш. гара-дах (у Ноўгарадзе княжацкія дружыннікі за су-праціўленне спалілі палавіну горада). У позніх лета-
    пісах пра полацкага кн. Ізяслава Уладзіміравіча [988—1001] гаворыцца, што ён чытаў хрысціян-скія кнігі і быў вельмі набожны. Пра Рагнеду Раг-валодаўну позні летапіс паведамляе, што яна пра-вяла апошнія гады свайго жыцця пад імем чарні-цы (манашкі) Анастасіі. Недастаткова высветлена, калі пачалі стварацца на бел. землях тэрытарыяль-ныя царкоўныя акругі — епархіі на чале з епіска-памі. Выказваюць меркаванні, што ў 992 была створана Полацкая праваслаўная епархія. У сярэдзі-не 11 ст. быў пабудаваны кафедральны Полацкі Сафійскі caffop. Першае ўпамінанне ў летапісе пра полацкага епіскапа Міну змешчана пад 1105. У 12 сг. ўзніклі першыя Полацхія манастыры. Есць свед-чанні пра заснаванне адной з першых цэркваў у Друцку (1001).
    У Тураве, верагодна, усталяванне хрысціянства суправаджалася крывавымі падзеямі. Тураўскае паданне апавядае пра каменныя крыжы, якія прыплылі ў горад па Прыпяці, вада ў рацэ была чырвонай ад крыві. Мяркуецца, што Тураўская праваслаўная епархія заснавана ў канцы 10 — пач. 11 ст. У «Кіева-Пячэрскім пацерыку» змешчана па-ведамленне аб яе заснаванні ў 1005. У 1013 тураўскі кн. Святаполк Яраполчыч узяў шлюб з дачкой польскага кн. Баляслава. Разам з яе акружэннем прыехаў калобжэгскі біскуп Рэйнберн, які ў Тура-ве пачаў рабіць захады па распаўсюджванні хрыс-ціянства паводле лацінскай традыцыі і спробы стварэння тут каталіцкай біскупіі. Кіеўскі кн. Ула-дзімір Святаславіч зняволіў у турму Святаполка, яго жонку і Рэйнберна, які хутка памёр. У 1054 хрысціянская царква канчаткова падзялілася на каталіцкую і праваслаўную. Некаторыя гісторыкі выказваюць спрэчныя меркаванні аб тым, што Тураў стаў цэнтрам епархіі пасля таго, як у 1088 тут пачаў княжыць праўнук Уладзіміра Святаполк Ізяславіч. Пасля яго смерці ў 1113 яго ўдава гра-чанка Варвара заснавала ў Тураве манастыр у імя св. Варвары, дзе жыла з дваімі дзецьмі. У 12 ст. ў Тураве існаваў мужчынскі Барыса-Глебскі манас-тыр, пры якім знаходзілася епіскапская рэзідэн-цыя. У летапісе пад 1146 упамінаецца тураўскі епіскап Іакім. Шырока вядомы ў гісторыі Белару-сі епіскап Кірбіла Тураўскі. Распаўсюджванне хрыс-ціянства на стараж. землях Беларусі мела агульныя рысы з зацвярджэннем новай веры на інш. землях усх. славян. У гарадах раней, чым у вёсках, пазна-ёміліся з хрысціянствам. Яно было прынята напа-чатку вярхамі і паступова распаўсюджвалася ся-род інш. слаёў грамадства.
    Ліш.: Брайчевскнй М.Ю. Утвержденне хрнстяансгва на Русн. Кмев, 1989; Русское православне: вехн нсторня. М., 1989; Ш т ы х о в Г.В. Язычество н хрнстпансгво в Полоцкой земле // Старожнтності Русі—Украінм. Кні'в, 1994; Гісторыя Бе-ларусі: у 6 т. Т. 1. Мн.. 2000. Г.В.Штыхаў.
    ЦАМБЛАК Грыгорый (свецкае імя Г а ў -р ы і л; каля 1364, г. Тырнава, цяпер Вяліка-Тыр-нава, Балгарыя — 1419 або 1420?) — праваслаў-ны царкоўны дзеяч ВКЛ, пісьменнік, мітрапаліт кіеўскі ў 1415—1419/20?. Пляменнік мітрапаліта Кіпрніяна і, верагодна, сваяк тырнаўскага патры-ярха Яўфімія. Атрымаў царк. адукацыю на Афо-не (Грэцыя). Пасля 1393 (захоп Тырнава туркамі і падзенне Балгарскага царства) займаў царк.-адм. пасады ў Канстанцінопалі, Малдове, Сербіі. У 1406 выкліканы Кіпрыянам у Маскву, але па да-розе (на Нёмане) даведаўся пра смерць Кіпрыяна і застаўся ў ВКЛ, дзе набыў вядомасць як вучоны кніжнік і прапаведнік. Праблема пастаўлення но-вага мітрапаліта (Кіеўская ліітраполія захоўвала ў той час адноснае адзінства) прывяла да канфлікту паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Канстанці-нопальскі патрыярх адхіліў прапанаваную вялікім кн. ВКЛ Вітаўтам кандыдатуру полацкага архіепіс-капа Феадосія і ў 1408 зацвердзіў кандыдата Мас-квы Фоція. У адказ у 1415 на скліканым па патра-баванні Вітаўта ў Навагрудку царк. саборы асоб-ным мітрапалітам кіеўскім у ВКЛ быў абраны Ц. Абранне адбылося без згоды канстанцінопальска-га патрыярха, гэта значыць некананічна паводле царк. права (пры гэтым спасылаліся на прэцэ-дэнт Клімента Сліаляціча), але садзейнічала ўнутр. ўмацаванню ВКЛ. Да найбуйнейшых падзей пе-рыяду кіравання Ц. належыць перанос у 1416 мітрапаліцкай кафедры з Кіева (спустошаны ў выніку набегу Нагайскай арды) ў г. Навагрудак і ўдзел Ц. ў Канстанцкім са^орьі 1414—18. Са смер-цю Ц. і пагаршэннем адносін ВКЛ з Польшчай у пач. 1420-х г. пытанне пра асобнасць мітраполіі страціла вастрыню; Вітаўт прызнаў царк. ўладу Фоція над заходнімі епархіямі. Наступны этап станаўлення правасл. царквы ВКЛ звязаны з імем і дзейнасцю Гры/орбія Бяліарбіна (яго ўжо ў стара-жытнарус. кніжнасці блыталі з Ц.). Літаратурная творчасць Ц. (жыціі, казанні, пахвальныя словы) ставіць яго ў шэраг найвыдатнейшых дзеячаў
    царк.-слав. і старабалгарскай культуры. Гіпотэза А.І. Яцымірскага пра добраахвотны адыход Ц. з мітраполіі, далейшае жыццё ў Малдове ў 1420— 40-я г. і пра яго тоеснасць з малдаўскім манахам-кніжнікам Гаўрыілам не сустракае прызнання многіх даследчыкаў.
    Т«.: Жнтне на Стефан Дсчанскн. Софня, 1983.
    Л/т.; Яцнмнрскнй А.М. Грнгорнй Цамблак: Очерк сго жнзнн, адмннмстратнвной м кннжной деятсльностн. СПб., 1904; Грнгорнй Цамблак: Жмвот н творчество. Софня, 1984; Шальксвіч В. Цамблак і Вітаўт // Голас Радзімы. 1998. 10 вер. В.В.Антонаў.
    ЦАРКВА (ад грэч. kyriake дом Божы) — 1) арганізацыя вернікаў, якая склалася ў працэсе раз-віцця веравучэння і аб’яднання людзей у межах агульнай рэлі/іі (звычайна ў хрысціянствё). Для Ц. характэрна існаванне сістэмы абавязковых догма-таў, абрадаў (культ). Кіраванне ёю, як правіла, зас-навана на іерархічных прынцыпах.
    Паводле праваслаўнай і каталіцкай дагматыкі, Ц. ёсць усталяваная ад Бога супольнасць людзей, якія аб’яднаны верай, законам Божым, свяшчэн-ным кіраўніцтвам і таінствамі; «містычнае цела Ісуса Хрыста», пасрэдніца паміж Богам і чалаве-кам, ахоўніца святых дароў, без якой немагчыма выратаванне. Пратэстанцкая трактоўка паняцця «Ц.» заснавана на адмаўленні яе функцыі як пас-рэдніцы паміж Богам і чалавекам (догмат аб ап-раўданні верай) і адвяргае традыцыйны падзел на свецкіх асоб і клір (духавенства), абвяшчаючы дог-мат аб «агульным свяшчэнстве». Хрысціянская Ц. як сац. інстытут складалася паступова на аснове невял. аб’яднанняў вернікаў — эклесій (грэч. — сходаў), у якіх яшчэ не было ні прафесійнага ду-хавенства, ні развітой абраднасці. У 2—3 ст. у іх з’явіўся клір на чале з епіскапамі. Для прыняцця агульных рашэнняў праводзіліся з’езды епіскапаў (саборы). У 1054 адбыўся падзел хрысціянскай Ц. на каталіцкую і праваслаўную, а ў 16 ст. ўзнікалі пратэстанцкія ссктбі, некаторыя з іх пераўтвары-
    350
    ЦАРКВА — ЦАРКОЎНАПРЫХОДСКІЯ
    ліся ў Ц. У сучасным рэлігіязнаўстве акрамя Ц. і секты вылучаюць і дэнамінацыю. У наш час роз-ныя хрысціянскія канфесіі істотна адрозніваюцца па сваёй арг-цыі. Толькі каталіцкая Ц. і нестары-янская асірыйская Ц. Усходу з’яўляюцца адзіны-мі (кожная паасобку) у арганізацыйным плане, у той час як у праваслаўі і монаўізіцтее існуе знач-ная колькасць самастойных памесных Ц. Пратэс-тантвізм не ўяўляе сабой адзінага цэлага і скла-даецца з вял. колькасці плыняў (англіканства, лю-тзранства, калбвінізм, баптызм, метадызм, пяці-дзесятніцтва і інш.), якія, у сваю чаргу, падзяля-юцца на асобныя Ц. і дэнамінацыі. Гісторыю розных Ц. на Беларусі гл. ў арт. Праваслаўнал цар-ква, Рбімска-каталіцкая царква, Уніяцкая царква.