Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
ЦЕПАЯК (Cieplak) Ян (17.8.1857, г. Дамброва, Падляскае ваяв., Польшча — 17.2.1926), дзеяч рым-ска-каталіцкай царквы ў Расіі і Беларусі. Д-р .тэа-логіі (1901). Вучыўся ў Келецкай духоўнай семінарыі (1873—78) і Пецярбургскай духоўнай акадэміі (1878—82), дзе да 1908 быў выкладчыкам. Пасвя-чоны ў ксяндзы 24.7.1881. 3 1908 тытулярны біскуп і суфраган магілёўскі. Член Рымска-Каталіцкай ду-хоўнай калегіі ў Пецярбургу, у 1909—10 яе стар-шыня. Здзейсніў першую ў гісторыі візітацыю ў Сібір і на Сахалін (1908), наведаў іншыя рэгіёны Расіі. Візітацыя Мінскай дыяцэзіі прыпынена царскімі ўладамі ў 1910, а сам Ц. пазбаўлены вы-канаўчых функцый у Духоўнай калегіі. У 1914—17 генеральны вікарый Магілўскай рымска-каталіцкай архіепархіі (арцідыяцэзіі) і апостальскі адміністра-
тар Мінскай дыяцэзіі. Спрыяў узнікненню ў Пе-цярбургу «Таварыства хрысціянскіх рабочых». Па-сля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 склаў мемарыял аб свабодзе касцёла, ствараў новыя парафіі. 19.4.1917 удзельнічаў у канферэнцыі біскупаў Магілёўскай арцыдыяцэзіі ў Пецярбургу. 3 29.4.1919 тытуля-рны арцыбіскуп, у тым жа годзе ў выніку арышту магілёўскага арцыбіскупа Э. Ропа зноў прыняў кіраўніцтва Магілёўскай арцыдыяцэзіяй. За аба-рону правоў каталіцкай царквы арыштаваны са-вецкімі ўладамі ў 1920 і 1922, у сак. 1923 прыгаво-раны да смяротнага пакарання, замененага 10-гадо-вым турэмным зняволеннем. У 1924 дэпартаваны ў Латвію, адкуль выехаў у Польшчу, потым у Рым. 3 касгр. 1925 па даручэнні папы Пія XI рабіў візіта-цыю польскіх парафій у ЗША, падчас якой быў прызначаны арцыбіскупам Віленскай арцыдыя-цэзіі. Памёр да ўрачыстага прыняцця кафедры, пахаваны ў касцёле Св. Станіслава ў Вільні.
І.Г.Ганчарук.
ЦУД — звышнатуральнае, не даступнае розу-му здзяйсненне, якое парушае законы прыроды. Шматлікія паданні пра Ц. характэрны для ўсіх рэлігій. У т.зв. рэлігіях адкрыцця (хрысціянства, іслам, іудаізм) Ц. лічыцца сведчаннем сапраўднас-ці божага адкрыцця і доказам усемагутнасці Bora. У пратэстанцкай тэалогіі паняцце «Ц.» набыло шмат інтэрпрэтацый. М.Лютэр далучаў да Ц. ўсе здзяйсненні, якія адбываюцца ў свеце, сціраючы межы паміж натуральным і цудоўным. Лібераль-ная тэалогія, пратэстанцкі рацыяналізм 18—19 ст., неалібералізм 19—20 ст. імкнуліся даць рацыя-нальна-натуральнае тлумачэнне Ц., апісаным у Свяшчэнным пісанні. Прадстаўнікі Цюбінген-скай школы лічылі ўсе біблейскія паведамленні пра Ц. недакладнымі (Ф.К.Баўэр, А.Гільгенфельд, Г.Планк, Э.Цэлер). Пад уплывам І.Канта некато-рыя кірункі пратэстанцкай тэалогіі сцвярджалі, што месца Ц. ў суб’ектыўных перажываннях чала-века. Ф.Шлеермахер абвясціў Ц. рэліг. эквівален-там выпадковасці, Р.Бультман прапанаваў метад дэміфалагізацыі хрысціянства, згодна з якім хрысц. міфалопя страчвае рысы Ц., а сапраўднае тлумачэнне Ц. бачыў у атаясамленні веры ў Ц. і веры ў Бога.
ЦЭЛІВАТ (ад лац. caelebs нежанаты) — аба-вязковая бясшлюбнасць каталіцкага духавенства. Прапанавана папам Грыгорыем VII у 1075, уста-лявалася з сярэдзіны 13 ст. Энцыклікай «Аб цэлі-баце святароў» (1967) папа Павел VI пацвердзіў непахіснасць Ц.
ЦЯПІНСКІ — ЦЯРЛЕЦКІ
Ц^ПІНСКІ (А м е л ь' я н о в і ч) Васіль Мі-калаевіч (1530-я або пач. 1540-х г., Полаччына — 1603) — бел. гуманіст і радыкальна-рэфармацый-ны дзеяч, кнігавыдавец, пісьменнік. 3 сям’і дроб-нага гаспадарскага баярына Полацкага пав. Міка-лая Амельяновіча. 3 1567 служыў малодшым афі-цэрам коннай роты аршанскага старосты Ф.Кмі-ты-Чарнабыльскага. Прымаў удзел у Лівонскай вайне 1558—83. Меў родавы маёнтак Цяпіна (Чашніцкі р-н). Служыў у падканцлера ВКЛ Аста-фія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзей-насць на Беларусі і ў Аітве. Некаторыя даслечыкі лі-чаць, што ў пач. 1570-х г. ён жыў на Валыні.
Ц. прадоўжыў гуманістычныя і культурна-ас-ветніцкія традыцыі Ф.Скармнбі, быў асабіста і ідэйна звязаны з С.Будным, падзяляў яго грамад-ска-палітычныя і рэліг. погляды. Як і С.Будны; ён прыйшоў ад калбвінізму да антытрынітарызму (гл. Антытрвшітараі). У кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціянскай веры» С.Будны паведам-ляў, што ў 1574 у доме «брата мілага Васіля Ця-пінскага» адбыўся сінод антытрынітарыяў. У дру-гой сваёй кнізе ён пісаў пра сінод 1578, на якім Ц. адстойваў пазіцыю, што валодаць маёнткамі і зямлёй, а таксама ўдзельнічаць у справядлівых войнах супраць нашэсцяў і пагрозы тыраніі — гэта не грэх і не супярэчыць Бібліі, як даводзілі крайне левыя антытрынітарыі. Такія погляды Ц. супадалі з поглядамі шляхецкага крыла пратэстанц-кага руху. У 1570-я г. Ц. на свае сродкі арганіза-ваў друкарню (знаходзілася, відаць, у маёнтку Ця-пін каля Лепеля) з намерам выдаваць кнігі на бел. мове. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на Дзвюх мовах — царк.-слав. і стараж.-рус. (бел.), Ц. распачаў цяжкую і складаную па тым часе працу па яе перакладзе. Зараз вядома толькі адно яго выданне — Евангелле, якое выйшла каля 1570 і змяшчае евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі (захоўваецца ў Рас. нац. б-цы ў С.-Пецяр-бургу). Гэта частка выдання выяўлена ў 19 ст. ў рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 дру-каваныя аркушы Евангелля Ц. Пры перакладзе Евангелля на бел. мову Ц. апіраўся на стараслав. пераклады Свяшчэннага пісання асветнікамі Кі-рылам і Мяфодзіем. Уся перакладчыцкая і друкар-ская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуц-цяў «своей Русі услугуючн». Пра сваё высокае прызначэнне служыць бел. народу Ц. пісаў у ру-капіснай прадмове да Евангелля. Ён высока цаніў «зацный, славный, острмй, довстнпный» бел. на-род, да якога адносіў і сябе. Ц. імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове як «сумы закону божмего», якое дае магчы-
В.М.Цяпінскі.
масць лепш разумець рэлігію. Яго падыход да рэ-лігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэліг. адукацыю ён звязваў з асветай наогул. Евангелле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. У сваёй прадмове да Евангелля Ц. пісаў, што з-за цяжкага матэрыяльнага становішча, про-цідзеяння непрыяцеляў, якія здзекаваліся з яго шчырага імкнення надрукаваць кнігу, яму давя-лося выпусціць толькі пісанні св. Матфея, Марка і пачатак з Евангелля Лукі. Выданнем Евангелля Ц. ставіў мэту не толькі спрыяць рэліг. выхаван-ню, але ўзняць асвету і нац. самасвядомасць бел. народа. Асн. прычыну цяжкага становішча і заня-паду сваёй айчыны ён бачыў у афіц. палітыцы па-ланізацыі і акаталічвання беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясц. феадаламі. Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкла-данне вялося б не на лац. ці польскай, а на бел. мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навуч. установах. У сваім выданні Евангелля Ц. змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы. Мяркуюць, што ў 1562 Ц. надрукаваў у Нясвіжы 2 творы С.Буднага: «Катэхізіс» і «Апраў-данне грэшнага чалавека перад Богам». У Супрасль-скім зборніку 16 ст. перад прадмовай да Еван-гелля Ц. змешчаны «Катэхмзнсь, або Соума Нау-кй детем в-ь хрмсте Нсусе», магчыма, тэкст пад-рЫХТаВаНЫ Ц. М.Б.Батвіннік.
ЦЯРЛЕЦКІ, Т а р л е ц к і Кірыла (свецкае імя невядома, імя па бацьку Сямёнавіч; ?, Пін-шчына —май 1607) —беларускі і ўкраінскі цар-
354
ЦЯРЛЕЦКІ — ЦЯРЛЕЦКІ
коўны і дзярж. дзеяч. 3 правасл. шляхецкага роду. У пач. 1570-х г. пратапоп пінскай саборнай цар-квы св. Дзмітрыя. У час міжкаралеўя 1574—75 прызначаны Радай ВКЛ епіскапам пінскім і ту-раўскім, што пацвердзіў прывілеем у 1576 кароль Стафан Баторый. Шмат намаганняў прыклаў да маёмаснага ўпарадкавання епархіі, збіраў даку-менты, выдадзеныя на карысць правасл. царквы. У 1585 кароль прызначыў яго епіскапам луцкім і астрожскім. Луцкая епархія мела каля 40 царкоў-ных маёнткаў, у т.л. 4 мястэчкі, што зрабіла Ц. ўплывовай асобай. Шмат клапаціўся пра павелі-чэнне царкоўных даходаў, вяртанне царкоўных маёнткаў, якія апынуліся ў прыватным трыманні. У час вяртання з Масквы канстанцінопальскага патрыярха Іераміі ў 1589 атрымаў ад яго ганаро-вы сан патрыяршага экзарха (намесніка), што было ўпершыню ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У 1590-х г. Ц. стаў адным з ініцыятараў уніі правасл. царквы Рэ-чы Паспалітай з каталіцкай. У чэрв. 1591 на сабо-ры ў Брэсце разам з інш. епіскапамі падпісаў гра-мату аб магчымасці заключэння уніі на пэўных умовах. Ц. было даручана весці перагаворы з міт-
рапалітам Міхаілам Ра/озам, папскім нунцыем і каралём пра заключэнне уніі. Удзельнічаў у вы-працоўцы ў 1594—95 «Артыкулаў» пра ўмовы уніі. Кароль Жыгімонт II пагадзіўся на патрабаванні епіскапаў, адзначаў вял. намаганні Ц. ў падрых-тоўцы злучэння цэркваў. У вер. 1595 Ц. разам з епіскапам уладзімірскім Іпаціем Пацеем выехаў да рымскага папы Клемента VIII. 23.12.1595 яны прысягнулі яму. Ц. садзейнічаў паспяховаму пра-вядзенню ў кастр. 1596 сабора ў Брэсце, дзе была прынята Брэсцкая унія 1596. Праціўнікі уніі аб-вясцілі пра пазбаўленне Ц. сана, але Жыгімонт III узяў яго пад сваю апеку. 30.5.1569 кароль даў Ц. ў кіраванне Кобрынскі Спаскі манастыр, у снеж. 1597 — прывілей на ўладанне багатым Жы-дзічынскім манастыром каля Луцка (аднак Ц. не завалодаў ім з-за процідзеяння інш. прэтэндэн-таў). У апошнія гады жыцця Ц. адышоў ад паліт. дзейнасці. Пахаваны, верагодна, у Луцку.
Літ.\ Амнтрнев М.В. Посолытво Нпатня Потмя м Км-рмлла Терлецкого в Рйм в 1595—1596 годах // Славяноведенне. 1996. N" 2. В.С.Пазднякіў.
ЧАРНЕВІЧ Станіслаў (15.8.1728, с. Шламава каля г. Каўнас, Літва — 20.7.1785) — каталіцкі рэлігійны дзеяч. Чл. ордэна езуітаў з 1743. У 1747—50 вывучаў тэалогію ў Вільні, Мінску і Слуцку, потым да 1757 — у Віленскім ун-це. У 1756 пасвячоны ў ксяндза. У 1759—68 у Рыме, сакратар і пракуратар Польскай правінцыі езуітаў пры генерале ордэна В.Рычы. 3 1768 на Беларусі. У 1772, калі да Расіі была далучана усх. Беларусь, стаў рэктарам Полацкага езуіцкага калегіума. 3 15.10.1773 віцэ-правінцыял езуітаў на далучанай да Расіі частцы Беларусі. У ліст. 1773 разам з Г.Лянкевічам і Ю.Катэнбрынгам наведаў Пецяр-бург, дзе яны прысягнулі імператрыцы Кацярыне II ад імя усіх езуітаў, у т.л. замежных. У студз. 1774 Кацярына II вызваліла езуітаў ад падаткаў і сурова забараніла не толькі абвяшчаць, але нават і прывозіць у рас. ўладанні булу рым. папы Клі-мента XIV аб забароне ордэна езуітаў (1773). Ч. і яго паплечнікі дамагліся легалізацыі дзейнасці езуітаў у Рас. імперыі. У 1780 Ч. дамогся адкрыц-ця ў Полацку езуіцкага навіцыяту, што вырашы-ла праблему пераемнасці кадраў у ордэне. Шмат увагі аддаваў дзейнасці школ. Т.ББлінм