Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
Літ.-. Ярсмснко П.К. Украінскяй пнсьменнмк-полеміст Хрнстофор Філалет і його «Апокрнснс». Львів, 1964.
У.Г.Кароткі.
ХРЫСЦІЯНЕ ВЕРЫ ЕВАНГЕАЬСКАЙ (ХВЕ) — найбольш пашыраная плынь сярод пя-цідзесятнікаў, якая вядзе свой радавод ад амеры-
346
ХРЫСЦІЯНСТВА — ХРЫШЧЭННЕ
канскай царквы Асамблея Бога. Пачала пашырац-ца ў Зах. Украіне і Зах. Беларусі ў 1920-я г., калі туды вярнуліся пасля заканчэння ў ЗША біблейскай школы мясцовыя жыхары І.Герыс, І.Чэрскі, П.Іль-чук, Т.Нагорны і І.Антанюк. Яны арганізавалі ms-par абшчын на тэр. Цярнопальскай, Ровенскай і Брэсцкай абл., якія тады ўваходзілі ў склад Поль-шчы. Пазней плынь пачала распаўсюджвацца ў інш. раёнах Польшчы. Паколькі большая частка паслядоўнікаў ХВЕ пражывала на тэрыторыях, якія ў 1939—40 апынуліся ў складзе СССР, яны стварылі свой «Саюз ХВЕ Зах. Украіны, Беларусі і Літвы». ХВЕ з’яўляюцца паўночнай галіной таго ж веравызнання, якое на поўдні (з цэнтрам у г. Адэса, кіраўнік — І.Я.Варанаеў) называлася хрыс-ціяне евангельскай веры (ХЕВ). У апошнія гады 2-й сусветнай вайны яны фармальна аб’ядналіся і сталі называць сябе «Епіскапальнай царквой ХЕВ». У 1945 кіраўніцтва ХВЕ падпісала пагаднен-не пра аб’яднанне з Саюзам евангельскіх хрысці-ян-баптыстаў (ЕХБ). Пасля гэтага частка абшчын ХВЕ далучылася да ЕХБ, а другая ўстрымалася. У 1989 аб’яднанне ХВЕ з ЕХБ распалася. Больш за ўсё абшчын ХВЕ і ХЕВ знаходзіцца на Украіне, Беларусі і ў Прыбалтыцы. На 1.1.2001 у Рэспублі-цы Беларусь налічваецца 470 абшчын ХВЕ, якія аб’яднаны ў саюз ХВЕ Беларусі.
ХРЫСЦІЯНСТВА, адна з сусветных рэлігій (побач з будызмам і іслаліам). Узнікла ў 1 ст. ва ўсходніх правінцыях Рымскай імперыі як рэлігія прыгнечаных, якія шукалі збаўлення ад бесчала-вечных умоў жыцця ў прыходзе месіі (збавіцеля). Хрысціянская ідэя адплаты абяцала пакутным і абяздоленым атрыманне шчасця і свабоды ў цар-стве нябесным. 3 цягам часу X. ў выніку змен, што адбываліся ў ім самім і ў навакольным све-це, ператварылася са зняважанай і гнанай «іудзей-скай секты» ў дзярж. рэлігію Рымскай імперыі (пач. 4 ст.). Адносна хуткаму распаўсюджанню X. сярод розных сац. і этнічных груповак імперыі спрыялі яго касмапалітызм, місіянерская дзей-насць, універсалізм маральных прынцыпаў, ніве-ліроўка класавых і нац. адрозненняў. Галоўнае ў X. — вучэнне пра богачалавека Ісуса Хрвіста — Сына Божага, які сышоў з неба на зямлю, пры-няў пакуты і смерць для збавення людзей ад пер-шароднага граху, уваскрэс і ўзнёсся на неба. У бу-дучым, паводле хрысціянскага вучэння, адбудзец-ца другое прышэсце Хрыста для суда над жывымі і мёртвымі. Прыхільнікі X. павінны выконваць запаветы Хрыста, пакорліва пераносіць цяжкасці жыцця, як гэта рабіў Хрыстос, а падзяку за гэта яны атрымаюць у замагільным. свеце. На фармі-раванне ідэалогіі X. прыкметны ўплыў зрабілі ўсх. культы, месіянскія іудзейскія секты (напр., эсены),
іудзейска-грэчаская філасофія (вучэнне пра логас Філона Александрыйскага), позні стаіцызм. Пер-шапачаткова X. не былі вядомы ўяўленні пра Тройцу, першародны грэх, богаўвасабленне, хры-шчэнне, прычашчэнне і інш. догматы, якія паяві-ліся пазней. Працэс фарміравання хрысціянскай дагматыкі расцягнуўся на некалькі стагоддзяў. Сфармуляваны Нікейскім і Канстанцінопальскім саборамі сімвал веры неаднаразова дапаўняўся і змяняўся. Як да сабораў, так і ў працэсе іх дзей-насці паміж рэгіянальнымі хрысціянскімі аб’яд-наннямі вяліся бязлітасныя спрэчкі па пытаннях разумення розных догматаў. Яшчэ больш працяг-лай была барацьба, звязаная з рознымі адносіна-мі да некаторых абрадаў, шанавання абразаў і г.д. У арганізацыйных адносінах X. ніколі не ўяўляла сабой адзінага цэлага. У ходзе свайго развіцця яно распалася на 4 асн. галіны: старажытныя ўсходнія (нехалкідонскія) цэрквы, праваслаўе, 'ка-таліцызлі і пратзстантвізм. У сваю чаргу ў кож-най з іх вылучыліся розныя плыні, кірункі, гру-пы, секты. Цяпер ў X. адбываюцца складаныя і супрацьлеглыя працэсы. 3 аднаго боку, назіраец-ца сац.-палітычная дыферэнцыяцыя духавенства хрысціянскіх цэркваў, паяўленне левых плыней і груповак, перагляд ранейшых сац. дактрын і ўста-новак, а з другога — інтэграцыя розных хрысці-янскіх канфесій, асабліва прыкметная ў экуменіч-ным руху і дзейнасці Сусветна/а савета цзркваў.
ХРЫШЧЙННЕ — адно з сямі хрысціянскіх таінстваў. Паводле царк. вучэння, азначае пры-няцце чалавека ва ўлонне царквы, які пасля X. «памірае для жыцця грэшнага і адраджаецца ў жыццё духоўнае, святое». Пачатак X. паклаў Іаан Хрысціцель, які хрысціў у рацэ Іардан Ісуса Хрыста. Рытуал X. ў праваслаўі заключаецца ў апусканні не-маўлят у купель, у каталіцкай царкве — у паліванні вадой галавы таго, каго хрысцяць, мірапамазанні, вымаўленні святаром строга вызначанага тэксту і надзяванні на ахрышчанага нацельнага крыжыка. Хрысц. царква дапускае X. і дарослых. Карані X. ў старажытных водных ачышчальных абрадах. У раннехрысціянскіх абшчынах X. называлі нара-джэннем верніка «ад вады і Духа», яно праводзі-лася міранамі, у т.л. жанчынамі (дыяканісамі), над людзьмі рознага ўзросту. X. папярэднічала ас-кетычная падрыхтоўка. Паступова абрад X. стаў выключнай прэрагатывай духавенства. 3 8 ст. за-мацаваўся звычай хрысціць немаўлят. У ранняй патрыстыцы X. трактавалася гал. чынам як далу-чэнне да Хрыста, у сувязі з неабходнасцю збавен-ня ад першароднага граху. У барацьбе каталіцкай царквы з ератыкамі, якія адмаўлялі X., выпрацава-ны формулы X. (зацверджаны IV Латэранскім і Фларэнтыйскім саборамі), неабходнага для «адра-
ХРЫШЧЭННЕ — ХРЫШЧЭННЕ
347
джэння з дапамогай вады ў слове», пакаяння і ап-раўдання. У 16—17 ст. анабаптысты («перахры-шчэнцы»), крытыкуючы ідэалогію каталіцызму, настойвалі на X. дарослых, што захавалася як ад-метная прыкмета веравучэння баптызму.
ХРЫШЧЙННЕ ЛІТВЬІ — увядзенне ў Літве хрмсціяяства як дзяржаўнай рэлігіі ў 13—14 ст. Язычніцкія літоўскія плямёны пакланяліся сілам прыроды, шанавалі лясы і воды. Сярод багоў, якім яны пакланяліся, былі ўладальніца зямлі Жэ-мяпата, заячы бог Дысверыкс, лясны бог Лайдэй-на, Лялевель, які змясціў на небе Сонца. Важнае месца займаў культ змей, якім прыносілі ахвяра-ванні. Хрышчэнне літоўскіх плямён з пач. 13 ст. імкнуліся правесці 2 крыжацкія ордэны — Ін-флянцкі (Лівонскі) і Нямецкі (Тэўтонскі). Апош-ні пасля захопу Прусіі пачаў з 1283 агрэсію суп-раць Жамойці, Літвы і бел. зямель у Панямонні. Першым з вял. князёў ВКЛ прыняў хрысціянства Міндоўг. Наконт яго хрышчэння існуюць 2 вер-сіі. Паводле адной (Густынскі летапіс 17 ст.), ён прыняў праваслаўе ў 1246: «В сме же лето велмкмй князь лнтовскмй Ммндовг прмя веру хрястнан-скую от Востока, co многямм своммн бояры, по немнозе же сын его Войшелк пострмжеся во яно-чество». Але гэта супярэчыць Іпацьеўскаму летапі-су 13 ст., які паведамляе аб прыняцці князем у 1251 каталіцтва. Міндоўг быў ахрышчаны разам з жонкай, двума малодшымі сынамі і ўсім дваром прэсвітэрам. Інфлянцкага ордэна Хрысціянам. Але па звестках таго ж летапісу, Міндоўг употай маліўся язычніцкім багам. Разам з Міндоўгам хрысціянства прынялі балты-язычнікі, што знахо-дзіліся пад яго ўладай, хоць і не ўсе. Рымскі папа Інакенцій IV у 1251 прызначыў на пасаду біскупа Літвы Хрысціяна, якому ў 1254 Міндоўг дараваў землі ў зах. частцы Жамойці. На пасаду біскупа Літвы была прызначана і другая кандыдатура — польскі дамініканец Віт. Але ў сувязі з тым, што Міндоўг падтрымаў Хрысціяна, рымскі папа Аляксандр IV у 1255 зняў Віта. Літоўскае біскуп-ства перастала існаваць пасля разрыву Міндоўга з Інфлянцкім ордэнам і адмовы ад каталіцтва ў 1260. Многія з дачок вял. літ. князёў пры заклю-чэнні шлюбаў з хрысціянамі прымалі праваслаўе або каталіцтва ў залежнасці ад веравызнання мужа. Сярод іх дачка Трайдзеня Гаўдэмунда (Соф’я) — жонка Баляслава Плоцкага, дачка Гедзіміна Аль-дона (Ганна) — жонка Казіміра III Вялікага. Не-каторыя з літоўскіх князёў прымалі праваслаўе, напрыклад, сын Міндоўга Войшалк, які нават стаў манахам. Польскае каралеўства рабіла спро-бы хрысціянізацыі Літвы ў 1349, 1351, 1358 і 1373. Шэраг іх звязаны з дзейнасцю Казіміра III, якога падтрымліваў рымскі папа Клімент VI. Гер-
манскі імператар Карл IV таксама 18.5.1358 звяр-таўся да Гедзімінавічаў з прапановай прыняць хрысціянства і абяцаў ім падтрымку. Але літоў-скія князі паставілі ўмовай вяртанне ім зямель, захопленых крыжакамі. У 1373 рымскі папа Гры-горый XI заклікаў князёў Кейстута, Альгерда і Лю-барта прыняць хрысціянства, але, як і папярэднія спробы, гэта не было здзейснена. Сыны Кейстута, як і сыны Альгерда ад цвярской княжны Ульяны, пры жыцці бацькоў не былі ахрышчаны. Таму язычніцтва ўладароў Літвы, як і літоўскага насель-ніцтва ў цэлым, апраўдвала ў вачах каталіцкай Еў-ропы агрэсіўную дзейнасць Нямецкага ордэна. Прыняцце каталіцтва выкарыстаў у палітычных мэтах вял. князь ВКЛ Ягайла, які пасля заключэн-ня Крэўскай уніі 1385 разам з братамі Карыгай-лам, Свідрыгайлам і Вігандам быў ахрышчаны 15.2.1386 у Кракаве ў кафедральным саборы. Пас-ля гэтага ён ажаніўся з польскай каралевай Ядві-гай і быў каранаваны як польскі кароль. Пасля прыняцця Ягайлам каталіцтва настаў 2-і этап хрышчэння Літвы. Зімой 1386—87 кароль пры-быў у Літву разам з прэлатамі і інш. духоўнымі асобамі. У Вільні адбыўся з’езд, на якім прысутні-чалі браты караля Скіргайла, Вітаўт, Уладзімір, Карыбут, рыцарства і прадстаўнікі народу. Ягайла заклікаў пакінуць «фальшывых багоў» і прыняць «веру адзінага праўдзівага Бога і яго хрысціян-скую рэлігію». Кароль загадаў загасіць вечны агонь на капішчы ў Вільні. Ідалаў разбівалі і зні-шчалі. Тым літоўцам, хто згаджаўся прыняць хрысціянства, Ягайла даваў новае адзенне, якое прывёз з Польшчы. Яму дапамагала духавенства з Польшчы і манахі віленскага францысканскага кляштара. Пасля Вільні кароль з духавенствам па-чаў аб’язджаць інш. месцы для хрышчэння на-сельніцтва. 17.2.1387 была заснавана Віленская рымска-каталіцкая епархія, якой Ягайла аказваў паліт. і матэрыяльную падтрымку. У 1387 засн. першыя парафіяльныя касцёлы ў Вількаміры, Мейшагале, Немянчыне, Медніках, Крэве, Аболь-цах і Гайне і інш.
Ліпі.: Н а с е в і ч В. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Мн., 1993; Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялі-кага княства Літоўскага. 2 выд. Rzeuzow, 2000. ЛМ.Фматам.