• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    2) Назва храма ў праваслаўі, уніяцтве і некат. інш. рэлігіях. Паводле рэліг. дагматыкі з’яўляецца домам Бога і месцам агульнага богаслужэння. Звычайна мае 3-часткавую кампазіцыю: прытвор, уласна храм, алтар. У прытворы (нартэксе, каты-хумене) стаяць аглашэнныя — людзі, якія збіра-юцца далучыцца да Ц., і тыя, на каго накладзена епітым’я (грэч. — пакаранне). Храм (грэч. — на-ос) — зала для малення абшчыны вернікаў — мужчын і жанчын; у цэнтры знаходзіцца амбон — узвышанае месца, з якога чытаецца Евангелле і прамаўляюцца пропаведзі. Алтар — памяшкан-не, даступнае толькі святару, там знаходзіцца прастол, або Св. Трапеза; алтар аддзяляецца ад малельнай залы іканастасам — драўлянай сцяной з абразоў у некалькі ярусаў з царскімі варотамі. У раннехрысціянскія часы, калі жанчыны маліліся асобна ад мужчын, для гэтага ладзіліся адмысло-выя канструкцыі — хоры і галерэі (па-грэч. — гі-некеі), або бабінцы; пазней, калі жанчынам дазво-лілі стаяць у прытворы, яго таксама сталі назы-ваць бабінцам. У архітэктурны комплекс Ц. мо-жа ўваходзіць званіца (бывае непасрэдна на бу-дынку або стаіць асобна). Ц. мае шматлікія сім-валічныя тлумачэнні (карабель, космас, чалавек, цела Хрыстова, дом Гасподзень, Іерусалімская гор-ніца). Падабенства да карабля або Ноева каўчэга ў тым, што вернікі ратуюцца сярод бурных вод жыцця і плывуць разам са Збавіцелем да нябесна-га Іерусаліма. Падабенства Ц. да космасу ў тым, што рукатворная Ц. — увасабленне Ц. нерукат-ворнай, г. зн. светастварэння. Антрапаморфнасць Ц. адлюстравана ў старадаўніх назвах элементаў пабудовы — галава (купал), шыя (барабан), плечы (скляпенні) і інш. Аздабленне Ц. мае ўстойлівую сістэму, якая склалася да 10 ст. ў Візантыі. Царк. размалёўкі ўвасабляюць вобраз свету, які ўключае гісторыю (Свяшчэнную гісторыю і гісторыю Ц.) і метагісторыю (стварэнне і канец свету). У асно-
    ве размалёвак — іерархічны падыход: чым вы-шэй выява, тым больш значная падзея або асоба. Царк. дэкарацыя развіваецца ад купала, які ўспрымаецца як рэальнае неба, адкуль прыйдзе Хрыстос у дзень другога прышэсця- Таму там раз-мяшчаецца выява Хрыста-Пантакратара (грэч. — Уседзяржыцеля). Вакол Хрыста — сілы нябесныя: архангелы, херувімы і інш. Ніжэй у барабане — выявы прарокаў, якія ўспрынялі і перадалі наро-дам волю Божую. Купал звязваецца з падкупаль-нымі слупамі з дапамогай канструкцыйных эле-ментаў паўсферычнай формы — ветразяў. Там знаходзяцца выявы евангелістаў, якія пашыраюць Добрую Вестку. На слупах насценныя выявы і аб-разы св. падзвіжнікаў — пакутнікаў і воінаў — «стаўпоў Ц.». На скляпеннях і сценах размяшча-юцца сюжэты з Новага і Старога запаветаў. Змест размалёвак можа адрознівацца ў залежнасці ад за-дадзенай багаслоўскай праграмы Ц. Па сваім зна-чэнні Ц. можа быць стаўрапігіяльнай — у непас-рэдным падпарадкаванні патрбіярха або Сінода\ кафедральнай — Ц. епархіяльнага архірэя\ пры-ходскай; могілкавай ці мемарыяльнай — каплі-цай. Найб. значныя Ц. таксама называюць сабо-рамі.
    На Беларусі будаўніцтва Ц. вядзецца з пач. 11 сг. (Ц. Багародзіцы «Старой» у Полацку). У 11 ст. на аснове творчага пераасэнсавання візант. будаў-нічых традыцый склалася Полацкая школа дой-лідства, у 12 ст. — Гродзенская архітэктурная школа. Ц. перыяду ВКЛ мелі рысы старабел. тра-дыцый і зах.-еўрап. культуры (Мураванкаўская цар-ква-крэпасцб, Сынковіцкая царква-крэпасцб, Супрасль-ская царква-крэпасць). У 17 ст. на Беларусі існа-вала самастойная Магілёўская школа царк. архі-тэктуры. Пасля скасавання царк. уніі у 1839 з 2-й пал. 19 ст. да пач. 20 ст. будаўніцтва і ўладкаван-не Ц. праводзіліся пад наглядам Сінода. Сучасныя бел. Ц. будуюцца і пад уплывам гіст. узораў (гал. чынам маскоўскіх), і па праектах, якія выкарыстоў-ваюць рысы нац. дойлідства (напр., Ц. ў гонар Мін-скаіа абраза Маці Божай у Мінску, арх. А.Трухін).
    Л/т.: Рстковская Л.С. Вссленная в мскусстве Древнсй Русн // Труды П4М. Вып. 33. М.. 1961; Голубннскнй Е. йсторня Русской церквн. Т. 1. М.. 1980; П у ч к о в П.П.. Казьммна О.Е. Релмгмн современного ммра. М.. 1998; С a -м ы г н н С.Н.. Нечнпуренко В.Н., Полонская М.Н. Релмгноведснне: соцнологмя н пснхологмя рслмгнн. Ростов-н/Д.. 1996. А.у.Всрашчаііна, Г^Лаўрэцкі.
    ЦАРКОўНАПРЫХОЛСКІЯ ШКблЫ (ЦПШ), адзін з тыпаў пачатковых царкоўных школ. Пад-парадкоўваліся Св. Сіноду, давалі адукацыю ў ду-ху правасл. веры і царквы. Фактычна існавалі пры цэрквах і манастырах задоўга да афіц. іх прыз-
    ЦАРКОЎНАСЛАВЯНСКІЯ — ЦАРКОЎНАСЛАВЯНСКАЯ JJj
    нання ў 1836, калі імператар Мікалай I запрасіў правасл. духавенства навучаць сялянскіх дзяцей чытанню, пісьму і лічэнню. Да пач. 1860-х г. наз. «царкоўныя школы», «школы свяшчэннікаў», «прыходскія вучылішчы». Паводле «Правіл аб царкоўнапрыходскіх школах» (13.6.1884) ЦПШ падзяляліся на аднакласныя з 2-гадовым і двух-класныя з 4-гадовым курсам навучання. У іх вы-кладаліся: Закон Божы, царк. спевы, чытанне царк. і грамадз. друку і пісьма, пачатковыя звесткі па арыфметыцы, у 2-класных яшчэ і звесткі з царк. і рас. гісторыі. Паводле «Палажэння аб царкоўных школах ведамства праваслаўнага веравызнання» (1.4.1902) курс навучання ў аднакласных ЦАШ па-вялічаны да 3 гадоў, у 2-класных — да 5 гадоў. У іх выкладаліся Закон Божы, царк. спевы, царк.-слав. грамата, рус. мова, пісьмо, пачатковая арыфметы-ка, для дзяўчынак — рукадзелле; у 2-класных яшчэ кароткая царк. і рас. гісторыя, геаграфія з кароткімі звесткамі пра з’явы прыроды, чарчэнне і, пры магчымасці, маляванне. Акрамя звычай-ных агульнаадукац. ЦПШ на Беларусі існавалі 2-шсяыя царкоўна-настаўніцкія школы (да 1902), школы з рамеснымі аддзяленнямі (Вайханская Га-радоцкага пав. са сталярным, Межаўская Полацка-га пав. з кавальска-слясарным), з с.-г. і рамесным аддзяленнямі (хутар Прыволле Аршанскага пав.), чыгуначныя (Аршанская, Жлобінская, 2 Гомель-скія) для падрыхтоўкі дзяцей служачых чыгункі да паступлення ў тэхн. чыгуначныя вучылішчы. Ву-чэбны курс у апошміх быў пашыраны за кошт матэм. прадметаў. У ЦПШ вучыліся ў асн. дзеці бел. сялян правасл. веравызнання. ЦПШ былі бедна абсталяваны, знаходзіліся ў непрыстасава-ных памяшканнях, вучням не хапала вучэбных дапаможнікаў, выкладчыкі мелі нізкі адукацыйны ўзровень. Намаганнямі Сінода, духавенства, час-ткі грамадства ў 1910-я г. ЦПШ па ўзроўні наву-чання наблізіліся да аднатыпных школ інш. ве-дамстваў. Напярэдадні 1-й сусв. вайны сельскія ЦПШ Беларусі ўключаны ў агульнагуб. школьныя сеткі ўсеаг. навучання. Утрымліваліся за кошт суб-сідый Сінода, мясц. сял. абшчын, губ. земскіх збораў, пасля ўтварэння земстваў — губ.-земскіх субсідый і прыватных ахвяраванняў. У 1911 у Лі-тоўскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Полацкай і Мінскай епархіях існавала 75 двухкласных і 2523 аднакласных ЦПШ, у якіх навучалася 142 269 дзя-цей. У 1913 у Літоўскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Полацкай епархіях каля 41% ЦПШ не мелі ўласных будынкаў, 2,2% настаўнікаў былі свя-шчэннаслужыцелямі, 20,2% свецкіх настаўнікаў мелі вышэйшую або сярэднюю адукацыю, 5,3% — спец. пед. адукацыю, 71,9% —толькі званне нас-
    таўнікаў аднакласных школ, а астатнія — званне настаўніка школы граматы або не мелі ніякага пасведчання. У 1-ю сусв. вайну школы з зах. і цэнтр. Беларусі эвакуіраваны ці зачынены ў сярэ-дзіне 1915, на ўсходзе большасць школ працавала да 1918. Частковае адраджэнне ЦПШ пачалося ў 1990-я г. ў выглядзе нядзельных школ. С.М.Ватвіч.
    ЦАРКОўНАСЛАВЯНСКАЯ мбВА — лі-таратурная мова, пашыраная ў большасці славян-скіх народаў у 11—17 ст. Утварылася ў выніку пранікнення ў стараслав. мову фанетычных, гра-матычных і лексічных элементаў жывых слав. моў. Вылучаюцца зводы (рэдакцыі) Ц.м.: сярэдне-балгарскі, сербскі, чэшскі, рус., бел. і інш. Самы багаты па колькасці помнікаў рус. звод.
    На Беларусі Ц.м. выкарыстоўвалася амаль выключна ў рэліг. сферы (богаслужэнне, царк. лі-таратура). Сярод помнікаў бел. зводу Ц.м. — «Жыціе Ефрасінні Полацкай» (спіс 14 ст.), «Чэц-ця» (15 ст.), большая частка «Зборніка біблейскіх кніг № 262» (16 ст.) і інш. У іх пры захаванні ар-хаічных рыс стараслав. мовы адчувальны і бел. моўны ўплыў. У фанетыцы паралельнае ўжыванне няпоўнагалосных і поўнагалосных форм («глась», «злато» — «голос», «золото»), розных рэфлексаў праслав. спалучэнняў dj, tj («надежда», «свеіца» — «надежа», «свеча»), пачатковых «е» і «о» («едннь», «езеро» — «одмнт»», «озеро»); у марфалогіі выка-рыстанне розных форм скланення і спражэння, напр., канчаткаў прыметнікаў роднага склону мужчынскага і ніякага роду «-аго» і «-ого» («велн-каго», «добраго»), форм на «-шн» і «-mi» у дзея-словах 2-й асобы адзіночнага ліку («будешм», «несе-шй» — «будешь», «несеш'Ь»); у лексіцы ўжыванне розных сродкаў для абазначэння адных і тых жа рэ-алій і паняццяў («блюстн», «глаголата», «жнтннца», «персгь», «страна» — «стеречя», «мовнтн», «гумно», «палеіуь», «краіна») пры перавазе першых.
    Павышэнню аўтарытэту і нармалізацыі Ц.м. садзейнічала з’яўленне дапаможнікаў па ёй («Гра-матыка» К.Зізанія, 1569, «Граматыка» М.Сліатрнй,-кага, 1618, 1619, слоўнікаў «Лексіс» Зізанія, 1569, «Лексікон...» П.Бярынды, 1627, 2-е выд., 1653). Ц.м. на праідягу многіх стагоддзяў уплывала на бел. літ.-пісьмовую мову, аднак царкоўнаславяніз-маў у ёй захавалася вельмі мала. Гэтым бел. мова адрозніваецца ад рус. літ. мовы, якая за час гіст. развіцця арганічна ўвабрала ў сябе цэлыя пласты слоў і фразеалагічных зваротаў стараслав. пахо-джання.
    Літ.: Ван-Вейк Н. йсгормя старославянскага языка: Пср. с нем. М., 1957; Ж у р а ў с к і А.І. Гіеторыя бсларускай лі-таратурнай мовы. Т. 1. Мн.. 1967. А.М.Булыка.
    ЦАРКОЎНАСЛУЖЫЦЕЛІ — ЦЭЛІБАТ
    ЦАРКОўНАСЛУЖЫЦЕЛІ — прадстаўні-кі ніжэйшага духавенства ў праваслаўных і нека-торых іншых хрысціянскіх цэрквах, якія выкон-ваюць дапаможную ролю ў падрыхтоўцы і правя-дзенні богаслужэнняў. Над Ц. не ўчыняецца таін-ства свяшчэнства (хіратоніі), яны пасвячаюцца на пасаду толькі благаславеннем архірэя, якое назы-ваецца хіратэсія (рукаўскладанне).
    ЦВІНГЛІЯНСТВА — адна з рэфармацый-ных плыняў 16 ст. ў Швейцарыі і Германіі. Засн. швейцарскім святаром Ульрыхам Цвінглі, які ў 1522 абвясціў 67 тэзісаў па прынцыпах Рзўарма-ц<лі, згодна з якімі каталіцкая царква была рэфар-мавана. Кляштары былі зачынены, гандаль індулб-іенцыямі забаронены, з храмаў былі выдалены аб-разы, статуі, крыжы, мошчы, алтары, арганы — усё, што паводле Ц., адцягвае ўвагу ў храме ад са-мапаглыблення і разлічана на пачуццёвае ўздзеян-не. Богаслужэнне было зведзена да пропаведзі, малітвы і спявання псалмоў. У арганізацыі цар-квы ажыццяўляліся прынцыпы самакіравання аб-шчыны з выбраннем і зняццем служыцеляў куль-ту. Нягледзячы на самастойнае развіццё, Ц. мела агульныя рысы з лютзранствам. У аснове Ц. ву-чэнне апостала Паўла пра збаўленне Хрыстом ад першароднага граху і выратаванне чалавека праз веру. Цвінглі спавядаў строгі дэтэрмінізм і сцвярджаў, што выратаванне спасцігне толькі нешматлікіх выбраннікаў, крытычна падыходзіў да царк. устанаўленняў. Таінствбі ў Ц. лічыліся толькі сімваламі: еўхар<ястмя разглядалася як на-памін аб ахвяры Хрыста, хрмшчзнне сімвалізавала прыняцце' верніка ў абшчыну і г.д. Пасля смерці Цвінглі Ц. было выцеснена, але дзякуючы нама-ганням пераемніка Цвінглі Г.Булінгера зноў пача-ло распаўсюджвацца. Да канца 16 — пач. 17 ст. Ц. злілося з калбвінізмам.