Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
ЧАРЙЙСКІЯ МАНАСТЫРЬ'і. У 1454 епіс-кап смаленскі Місаіл (з 1475 мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі) заснаваў праваслаўны Троіцкі манастыр каля возера Галаўля, на поўнач ад мястэчка Чарэя (цяпер вёска ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл.). У 17 ст. звесткі пра яго знікаюць. У канцы 16 ст. канцлер ВКЛ Леў Сапега заснаваў другі манастыр на востраве Чарэйскага возера; надаў яму сёлы Вобчына-Манастыр, Будзілава, Плескачы, Рыдам-ля і Клубінічы. У 1599 ён закончыў мураваную Троіцкую царкву, ад белых сцен якой манастыр атрымаў назву Белацаркоўскага. У яе склепах па-хаваны бацькі Л.Сапегі. У царкве мелася копія вя-домага наўгародскага абраза- «Маці Божай Зна-менне», перададзеная (ці вернутая) у 1640 з Ружан Казімірам Лявонам Сапегаю, сынам канцлера. 3 1601 манастыр быў уніяцкім. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 у Магілёўскім царкоўна-археала-
гічным музеі захоўваўся сярэбраны стацыянальны крыж 1596, падараваны ў Чарэю Л.Сапегам. У 1834 манастыр скасаваны. Царква захавалася ў на-паўразбураным стане. АЛЯрашзвіч.
ЧАСАСЛ(5ў — богаслужэбная кніга, пры-значаная для правасл. царк. чытальнікаў і пеўчых. У ім змяшчаюць псалмбі, малітвы, песнапенні і інш. тэксты богаслужэнняў (акрамя тэкстаў літур-гіі, якія змяшчаюць у служэбніку).
ЧАХ(5віЦ Марцін (1532, г. Збоншынь, Поль-шча — 1613) —тэолаг і арыянскі палеміст, паэт, ідэолаг левага крыла радыкальна-рэфармісцкага руху ў ВКЛ і Польшчы. Пасля заканчэння школы яго накіравалі ў Лейпцыгскі ун-т, дзе ён праву-чыўся год. Па запрашэнні Мікалая Радзівіла Чор-нага ў 1559 Ч. прыехаў у Вільню настаўнікам пра-тэстанцкай школы. Ен актыўна ўключыўся ў жыц-цё радыкальнай рэфармацыі і пад уплывам прапа-ганды Пятра з Ганёндза пачаў адыходзіць ад па-мяркоўнага пратэстантызму. У чэрвені 1561 Ра-дзівіл Чорны накіраваў Ч. ў Швейцарыю, каб па-мірыць Ж.Кальвіна з Г.Бляндратам, якога жэнеў-скі тэолаг абвінавачваў у прапагандзе ідэй М.Сер-
С.Чарневіч
356
ЧЫСТОВІЧ — ЧЫСЦІЛІШЧА
вета ў Польшчы і ВКЛ. У вер. 1561 Ч. прыехаў у Цюрых, за 3 дні знаходжання з дапамогай вядо-мага пратэстанцкага школьнага дзеяча атрымаў дэталёвае апісанне цюрыхскай гарадской школы, каб на яе ўзор стварыць школу ў Вільні. Пры вяр-танні дадому наведаў адну з анабаптысцкіх супо-лак у Маравіі і падрабязна пазнаёміўся з яе вучэн-нем і ладам жыцця. Відавочна, што Ч. хвалявалі сац. ідэі анабаптыстаў. Пасля вяртання ў Вільню ён атрымаў пасаду прапаведніка ў калбвінісцкім звора і пачаў энергічную прапаганду сац. радыка-лізму: выступаў з пропаведзямі, браў удзел у сіно-дах бел. і літоўскіх антытрынітарбіяў, дзе абара-няў сац. пазіцыі анабаптызму. Ч. падрыхтаваў да друку кнігу «Трохдзённая спрэчка аб хрышчэнні дзяцей», якая выйшла толькі ў 1583. Пад націскам кальвіністаў і гарадскога магістрата Ч. пакінуў Вільню і выехаў у Польшчу. Пасяліўся ў Куявіі ў маёнтку свайго аднадумца Яна Немаеўскага — заможнага шляхціца, суддзі і соймавага пасла. Там яны арганізавалі арыянскую суполку (гл. Арыянства}. Каля 1570 пад уплывам сац. ідэй Ч.Немаеўскі і група куяўскіх шляхціцаў адмовілі-ся ад усіх дзярж. пасад, прадалі свае маёнткі, ма-ёмасць і раздалі грошы бедным. Ч. і Немаеўскі пераехалі ў Люблін і сталі на чале вялікай брац-кай суполкі, членамі якой былі мясц. гараджане, шляхта, навакольныя сяляне. Пасля смерці Нема-еўскага пад націскам памяркоўнага крыла арыян Ч. пакінуў сваю справу, аднак да канца жыцця вёў спрэчкі з прыхільнікамі Ф.Соцына, палеміза-ваў з кальвіністамі і сзуітамі. У 1581 у Лоску (ка-ля Валожына) ён вёў палеміку з С.Буднбгм. Ч. — аўтар твора «Хрысціянскія размовы» (1575), рэліг. песень, вершаванага выкладання Новага запавету (1570), а таксама яго перакладу з грэч. мовы (1577). Веру ён лічыў асабістай справай чалавека, патрабаваў рэліг. верацярпімасці, выступаў суп-раць каталіцкай рэакцыі і езуітаў на Беларусі, фе-
адальнага ладу, прыгонніцтва, адмаўляў свецкую ўладу, войны, царкву.
Літ.\ Подокшмн С.А. Рсформацня м обіцесгвенная мысль Белоруссмн м Лнтвы: (Вторая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн.. 1970.
ЧЫСТбВІЧ Іларыён Аляксеевіч (1828— 1893) — праваслаўны псторык і багаслоў. Прафе-сар багаслоўя (1862). Скончыў Пецярбургскую ду-хоўную акадэмію (1854) і пакінуты ў ёй выклад-чыкам. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі пра-васл. царквы і багаслоўі, у якіх даў характарысты-ку адносін стараж.-грэч. свету і хрысціянства да пытання аб бессмяротнасці чалавека. Апублікаваў са сваімі каментарыямі перапіску наўгародскага мітрапаліта Іова. Вывучаў гісторыю правасл. цар-квы на Беларусі.
7k: Очерк нсгорнм Западно-Русской церквн. Ч. 1. СП6., 1882: Санкт-Петербургская Духовная Академяя за последнме 30 лет (1858—1888). СПб., 1889. В.М.Чарапіца.
ЧЫСЦІЛІШЧА — паводле каталіцкага вера-вучэння, прамежкавае месца паміж раем і пек-лам. У Ч. душы грэшнікаў, якія не атрымалі дара-вання ў зямным жыцці, але не абцяжараныя смертнымі грахамі, перад тым, як трапіць у рай, гараць у ачышчальным агні. У каталіцкім бага-слоўі гэта выпрабаванне трактуецца як сімвал мук сумлення і раскаяння. Лёс душы ў Ч. можа быць палегчаны, а тэрмін знаходжання там скарочаны, калі ў памяць памерлага родныя і блізкія, пакіну-тыя на зямлі, будуць рабіць «добрыя справы» (малітвы, месы, матэрыяльныя ахвяраванні на ка-рысць царквы). Уяўленні аб Ч. склаліся яшчэ ў раннім хрысціянстве (1 ст.). Вучэнне пра Ч. рас-працаваў ФаліаАквінскі. Догмат аб Ч. быў прыня-ты на Фларэнтыйскім (1439) і пацверджаны на Трыдэнцкім (1562) саборах. У праваслаўі і пратэс-тантызме вучэнне пра Ч. адвяргаецца.
шамАнства, ш a м а н і з м (ад эвенкій-скага шаман, саман — узбуджаны чалавек) — ранняя форма рэліііі, найбольш характэрная для народаў Афрыкі, Паўн. і Усх. Азіі, індзейцаў і інш. Засн. на ўяўленнях аб магчымасці асаблівых людзей (шаманаў) быць пасрэднікамі паміж чала-векам і духамі. Шаманам таксама прыпісваліся здольнасці прадказваць будучыню, даведвацца, што адбываецца ў аддаленых пунктах, лячыць ад хвароб, выклікаць змены ў прыродзе, выпраўляць памерлых у падземны свет і інш. Шаманы вызна-чаліся т.зв. «шаманскай хваробай», якая перадава-лася нашчадкам: лічылася, што духі спачатку забі-ваюць такіх людзей, а пазней уваскрашаюць у но-вай якасці. Зносіны шамана з духамі адбываліся ў стане экстазу пры выкананні асаблівых рытуа-лаў (камланняў) пад суправаджэнне ўдараў бубна, калатушкі ці інш. музычнага інструмента, якому надаваліся містычныя якасці. Звычайна шаманы былі майстэрскімі гіпнатызёрамі, ілюзіяністамі, a таксама спевакамі, паэтамі. Абраднасць, адзенне, рытуальныя рэчы, уяўленні аб духах значна адроз-ніваліся ў Ш. розных народаў. Пэўныя функцыі шаманаў, на думку гісторыкаў, выконвалі і стара-жытнарускія валхвы.
ШАПТЬІЦКІ Афанасій (свецкае імя А н -т о н і й; 1685, Уваскрэсенцы Перамышльскай епархіі ў Галіцыі — 11.12.1745 або 1746), уніяцкі царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Са стараж. шля-хецкага роду б. Галіцка-Валынскага княства. 3 18.5.1713 архімандрыт унеўскі, адначасова каад’ю-тар (памочнік) свайго дзядзькі епіскапа львоўска-га Варлаама Шаптыцкага. У 1715—45 епіскап львоўскі, галіцкі і камянецкі; адначасова ў 1727— 28 каад’ютар уніяцкага мітрапаліта К.Кішкі, у 1729—45 уніяцкі мітрапаліт кіеўскі і галіцкі, яко-му падпарадкоўваліся і уніяты на тэр. Беларусі. Пашыраў унію ў Магілёўскай епархіі і на Права-бярэжнай Украіне за кошт праваслаўных прыхо-даў. У царк. кіраванні імкнуўся засяродзіць уладу ў сваіх руках. Пастаянна канфліктаваў з базылья-намі, якія спачатку не прызнавалі яго мітрапалі-там. У адпаведнасці з пастановамі Заліойскаіа сабо-ра 1720 ажыццяўляў захады па выпраўленні бога-
служэбных кніг, уводзіў у практыку каталіцкі сілі-вал всры, выключаў службы некаторым святым ус-ходняга хрысціянства, завяршыў друкаванне но-вага «Служэбніка» (Супрасль, 1727—32) і выдаў свой (Унеў, 1739). У 1720-я г. безвынікова імкнуў-ся падпарадкаваць сваёй уладзе Львоўскае брац-тва, якое мела статус стаўрапігіі. Выступаў суп-раць пераходу уніятаў у лацінскі абрад. Звяртаўся ў Рым (19.10.1744) з просьбай пацвердзіць забаро-ну змены абраду. 19.9.1730 каранаваў цудатворны Жыровіцкі аЬраз Маці Божай. Выдаткаваў сродкі і пачаў будаўніцтва кафедральнага сабора св. Юрыя ў Львове (1745), дзе і пахаваны. СВКа.уля
ШАПТЬІЦКІ Леў (свецкае імя Людвіг; 23.8.1717—25.5.1779), уніяцкі царкоўны дзеяч. Д-р кананічнага права. Са стараж. шляхецкага роду б. Галіцка-Валынскага княства. Вучыўся ў Львоў-скім калегіуме тэатынаў, вывучаў багаслоўе і пра-ва ў Рыме. Пасля вяртання ў Рэч Паспалітую прыняў манаства ў ордэне базылбяц. Архіман-дрыт Мелецкага манастыра на Валыні (1743—49), епіскап львоўскі, галіцкі і камянецкі (1749—79). Быў каад’ютарам з правам наступства пры мітра-паліце Ф.Валадковічу, у час яго ўдзелу ў Барскай канфедэрацыі і наступных уцёкаў (1768—70) ча-сова кіраваў Кіеўскай мітраполіяй, улада якой па-шыралася і на уніятаў Беларусі. 3 24.2.1772 генераль-ны адміністратар Кіеўскай мітраполіі. Фактычна вы-конваў функцыі мітрапаліта на ўкраінскай частцы мітраполіі. 3 лют. 1778 да канца жыцця мітрапаліт кіеўскі і галіцкі. У царкоўным жыцці быў прыхіль-нікам павышэння ролі белага духавенства і абмежа-вання ўплыву базыльян, якіх імкнуўся пазбавіць права займаць пасады епіскапаў. СВКа.уля
ШАРАШбўСКАЕ ЕВАНГЁЛЛЕ, беларускі рукапісны помнік 16 ст. У 16—17 і 19 ст. было напрастольным у царкве вёскі, пазней мястэчка Шарашова (цяпер гарадскі пас. у Пружанскім ра-ёне Брэсцкай вобл.). Тэкст напісаны чорным чар-нілам, загалоўкі, надпісы — кінавар’ю. Мастац-кае аздабленне складаецца з 4 мініяцюр з выявамі евангелістаў, выкананых чырвонай, карычневай і залашста-зялёнай фарбамі, 5 заставак, малюнкаў
358
ШАРЫЯТ — ШЫІЗМ
на палях (раслінная арнаментыка) і ініцыялаў. Зберагаецца ў Нац. маст. музеі Рэспублікі Беларусь.
Літ.: Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. Мн.. 1980. С. 23—25. В.Ф.Шматау.
ШАРЫЯТ (ад арабскага шарыа — правільны шлях да мэты) -— комплекс мусульманскіх юры-дычных норм, прынцыпаў і правіл паводзін, вы-кладзены ў Каране, іуне і інш. рэліг. творах. У Ка-ране Ш. азначае выкладзены людзям Алахам праз прарока Мухамеда шлях, прытрымліваючыся яко-га мусульманін трапляе ў рай. Канчатковую рас-працоўку Ш. набыў у 11—12 ст. Ен складаецца з і б а д а т у (рэгулюе знешнія формы адносін людзей да Бога), муамаляту (правілы адно-сін людзей адзін да аднаго) і у к у б а т у (вызна-чэнне пакаранняў за парушэнне правіл). Асн. праблемы Ш. распрацоўваюцца ў фікху (му-сульм. правазнаўстве). На практыцы Ш. рэалізу-ецца ў мусульм. (шарыяцкіх) судах. Паводле му-сульм. уяўленняў, Ш. — вечны і нязменны божы закон, у якім прадугледжаны правілы паводзін на ўсе выпадкі жыцця і змешчаны ўсе рэліг., мараль-ныя, юрыдычныя, бытавыя нормы і звычаі. Па-водле тэарэтыкаў ісламу, Ш. — агульны арыен-цір, які не дае адназначных адказаў і рацыяналь-нае асэнсаванне якога дазваляе знайсці правільнае вырашэнне канкрэтнай праблемы. У шэрагу су-часных краін сфера дзеяння Ш. звужана за кошт увядзення свецкіх норм права.