• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    ТЭДЖВІД (араб. фанетыка, правільнае вы-маўленне гукаў) кніга-падручнік па навучанні чы-танню Карана. Змяшчаў указанні, як чытаць Свя-шчэнную кнігу. У бел. татараў былі вядомыя ру-капісныя Т. з асн. тэкстам на старатурэцкай (ас-манскай) мове і з тлумачэннем на бел. або польс-
    кай мовах (арабскім пісьмом). Т. ёсць у б-цы Му-сульманскага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь.
    І.Б.Канапацх/.
    ТЭІЗМ (ад грэч. theos Бог) — рэлігійны све-тапогляд, які зыходзіць з разумення Бога як абса-лютнай асобы, што знаходзіцца па-за светам, ства-рыла яго і дзейнічае ў ім. Прызнанне замагільнас-ці Бога адрознівае Т. ад пантзізму, прызнанне не-парыўнай актыўнасці Бога — ад дэізму. Найб. ха-рактэрны для генетычна звязаных паміж сабой іу-даізму, хрысціянства і ісламу. Тэрмін упершыню ўжыты Р.Кедвортам.
    ТЭФСІР (у вымаўленні бел. татар т а ф с і р, т а п с і р; араб. — тлумачэнне, каментарый) — кніга-падручнік па тлумачэнні і каментарыі Кара-на. Дапамагаў зразумець змест Свяшчэннай кнігі. У бел. татар звычайна ў Т. арабскі тэкст (цытаты з Карана) пісалі гарызантальна, а пад ім наўскось — каментарый на бел. або польскай мсвах (арабскім пісбмом). Т. — звычайна вельмі вял. па памерах кніга, ёсць Т. у 2 тамах. У наш час Т. надзвы-чай рэдкія і захоўваюцца ў татарскіх сем’ях як рэліквіі.
    У б-цы Мусульманскага рэліг. аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь знаходзяцца 2 Т. 18 ст. Унікальны Т. 17 ст. (у 2 тамах) захоўваецца ў Цэнтр. навук. б-цы Нац. АН Беларусі.
    І.Б.Канапацхі.
    УВАСКРЙСЕННЕ — цудоўнае вяртанне да жыцня распятага на крыжы і памерлага ў пакутах Ісуса Хрыста, якое, паводле вучэння царквы, было правобразам надыходзячага ўсеагульнага ўваскрэ-сення мёртвых для апошняга страшнага суда над імі. У. — адлюстраванне ў рэліг.-фантастычнай форме вечнага веснавога адраджэння прыроды, якая «памерла» восенню і заставалася мёртвай усю зіму. Запазычана хрысціянствам з больш ста-раж. усходніх рэліг. культаў.
    УВЯДЗЕННЕ ў х рам Багародзіцы — адно з дванадзесятмх свлт рус. праваслаўя. Адзна-чаецца 21 лістапада (4 снежня). У яго аснову па-кладзена міфічная падзея — увядзенне трохгадо-вай Марыі (будучай маці Ісуса Хрыста) у Іеруса-лімскі храм, куды яна была аддадзена бацькамі на выхаванне. Падкрэсліваючы асаблівую значнасць гэтай падзеі, царКва акцэнтуе ўвагу на прыкладзе, які падалі бацькі будучай Багародзіцы, прылучыў-
    шы дачку з ранняга ўзросту да
    рэліг. веры. Яны
    Узнясенне.
    Сярэдзіна 17 ст. Беларуская іканапісная школа.
    Уваскрэсен-не. 19 ст. Бе-ларуская іка-напісная школа.
    паказалі ёй сапраўдны шлях у жыцці, які ўрэшце прывёў яе да таго, што менавіта Марыя была вы-брана Богам для ажыццяўлення яго плана «вырата-вання чалавецтва» ў якасці зямной маці Хрыста. Царк. прапаведнікі ўнушаюць усім хрысціянам, каб яны гэтак жа ставіліся да рэлігійнага выхаван-ня сваіх дзяцей, прыводзілі іх змалку ў храм на набажэнствы, знаёмілі з царк. абрадамі, звычаямі і традыцыямі.
    угдднік — у рэлігійным уяўленні святы, які дагадзіў Богу сваім бязгрэшным жыццём.
    УЗНЯСЕННЕ — адно з дванадзесяттх свят рускай праваслаўнай царквы, якое адзначаецца на 40-ы дзень пасля Вялікадня. Рэліг. аснову складае евангелічная легенда пра ўзнясенне Ісуса Хрыста на неба ў прысутнасці яго вучняў. Свята зарадзі-лася ў 4—5 ст., а сучасны выгляд і богаслужэбны рытуал набыло толькі ў 8—9 ст. Ідэолагі сучасна-га праваслаўя трактуюць У. як напамін аб прыя-рытэце духоўнага перад цялесным, ідэальнага пе-рад матэрыяльным, узвышанага перад ганебным.
    330
    УЛАДЗІМІР — УНІЯ
    ўЛАДЗІМІР СВЯТАСЛАВІЧ (у хрышчэнні Васіль; ? — 1015) — вялікі князь кіеўскі [каля 980—1015]. Пазашлюбны сын Святаслава Ігаравіча і Малушы Любячанкі — ключніцы-рабыні княгі-ні Вольгі. Паводле прапановы свайго дзядзькі Дабрыні быў пасланы ў Ноўгарад у якасці князя-намесніка (969). Пасля смерці Святаслава (972) паміж яго сынамі пачаліся жорсткія ўсобіцы. Ула-дзімір уцёк у Скандынавію. Неўзабаве з атрадам варагаў вярнуўся ў Ноўгарад і выгнаў брата Яра-полка. Каля 980 рушыў на Кіеў. Спыніўшыся ка-ля Полацка, Уладзімір пасватаўся да Рагнеды Раг-валодаўны — дачкі полацкага кн. Рагвалода. Калі Рагнеда адмовілася выйсці за яго замуж, Уладзі-мір захапіў Полацк, забіў Рагвалода, яго жонку і 2 сыноў, а Рагнеду прымусіў стаць сваёй жонкай. Пасля захапіў Кіеў, забіў і Яраполка. У 981 адвая-ваў у Польшчы Чэрвенска-Перамышльскую зям-лю, у 981—982 рабіў паходы на вяцічаў, у 983 — на яцвягаў, у 984 — на радзімічаў. Пашырыў і ўмацаваў межы Кіеўскай Русі. Для абароны паўд. межаў дзяржавы ад нападаў качэўнікаў (печане-гаў, чорных клабукоў) у 988 пабудаваў гарады-крэ-пасці на р. Трубеж, Сула, Стугна, Дзясна. Каб уз-мацніць сваю ўладу, напачатку выкарыстоўваў язычніцкую рэлігію і стварыў пантэон язычніц-кіх багоў на чале з Перуном. У 987 па просьбе ві-зант. імператара Васіля II дапамог яму задушыць паўстанне ў Візантыі пры ўмове, што сястра імпе-ратара Ганна будзе аддадзена за яго замуж. Перад узяццем шлюбу Уладзімір павінен быў прыняць хрысціянства і пакінуць Херсанес (Корсунь), які ён аблажыў сваім войскам. У 988—989 пры ак-тыўнай яго дзейнасці хрысціянства стала дзярж. рэлігіяй Кіеўскай Русі (гл. Хрышчэнне Русі). Уладзі-мір лічыў будаўніцтва цэркваў важнай справай дзяржавы. Пабудаваў у Кіеве велічны храм св. Ба-гародзіцы, для чаго запрасіў візант. майстроў, вы-даў грамату пра выдзяленне ёй дзесяціны. Каля 1011 грамата дапоўнена, створаны т. зв. Статут Уладзіміра. Пры Уладзіміры Кіеўская Русь дасяг-нула высокага паліт., эканам. і культ. ўзроўню: развіваліся земляробства, рамёствы, будаўніцтва, заснаваны школы падрыхтоўкі служылай знаці і духавенства. Наладзіў паліт., эканам. і культ. сувя-зі з Візантыяй, Балгарыяй, Польшчай, зах.-еўрап. краінамі. У канцы яго княжання паявіліся прык-меты раздробленасці Кіеўскай Русі. Меў 12 сыноў ад 5 жонак, 1-й была Рагнеда. Вялікая колькасць дзяцей, што прыпісваюцца Рагнедзе (4 сыны і 2 дачкі), тлумачыцца няўважлівым рэдагаваннем ле-тапісаў. Верагодна, заснаваў г. Ізяслаўль (Заслаўе) на Свіслачы ў канцы 10 ст. і назваў яго па імю Ізяслава Уладзіміравіча — свайго сына ад Рагне-
    ды, якому вярнуў «отчяну» (зямлю продкаў) — Полацкае княства. Аб’яўлены правасл. царквой роўнаапостальным і кананізаваны, як лічаць, у ся-рэдзіне 13 ст. па прапанове кн. Аляксандра Неў-скага. Найб. старажытны спіс «Жыція Уладзімі-ра» адносіцца да 13—14 ст. У нар. памяці застаў-ся шчодрым князем, якога ўслаўляюць быліны і называюць «Краснае Сонейка».
    Літ.: Повесть временных лет. Ч. 1—2. М.; Л., 1950; Нсгормя Росснм: С древнейшнх времен до конца XVII в. М., 1997; Т о -л о ч к о П. Володнмнр Святмй. Ярослав Мудрмй. Кмів, 1996; 3 а я ц ЮЛ. Заславль в эпоху феодаднзма. Мн., 1995.
    ГВ.Штыхаў.
    «ЎНІЯ» — рэлігійна-культурны часопіс бел. уніяцкай грамадскасці. Выдаваўся ў 1990—95 у Мінску на бел. мове. Мэта часопіса — адраджэн-не і папулярызацыя уніяцкай царквы на Беларусі, абуджэнне нац. свядомасці, выхаванне хрысц. культуры. Змяшчаў хроніку сучаснага уніяцкага жыцця, інтэрв’ю, рэліг. тэксты, арыгінальныя і перакладныя літ. творы, артыкулы па тэалогіі, гіс-торыі, мастацтве. Гіст. тэматыка пададзена арты-куламі Міхаліны «Жыццяпіс святой пакутніцы уніі», С.Мамчыца «Апалогія уніі», «Грэка-каталіц-кая царква на Украіне: выхад з падполля» (1990, № 1); С.Абламейкі «Архімандрыт Леў Гарошка», Л.Гарошкі «Няўміручая ідэя», С.Горбіка «Хорам на Нямізе» — пра Петрапаўлаўскую царкву (1990, № 2); С.Абламейкі «Невядомая унія: пе-радгісторыя ў 20 стагоддзі», П.Богдана «Царква: аналітычны агляд», А.ЛІцьвіна «Усходнія каталіц-кія абрады праз стагоддзі» (1995, № 4). Выйшла 5 нумароў. Заснавальнік С.Абламейка, гал. рэдактар І.Дубянецкая. А.Э.Гарі/зітка.
    ЎНІЯ ЦАРКбўНАЯ — арганізацыйнае аб’яднанне пад адзіным кіраўніцтвам дзвюх або некалькіх цэркваў на ўмовах вяршэнства дагма-тыкі адной з іх пры захаванні іншымі своеасаблі-васцей у абраднасці. у.ц. заключаліся пераважна рымска-каталіцкай царквой з праваслаўнай, а так-сама са стараж. ўсходнімі (нехалкідонскімі) цэр-квамі з мэтай падначаліць іх уладзе рымскіх пап. Пры гэтым сцвярджалася, што т.ч. аднаўляецца былое адзінства ўсяленскай хрысціянскай царквы. 3 13 ст. візант. імператары таксама імкнуліся пай-сці на У.ц. з папствам, каб атрымаць яго дапамогу ў барацьбе супраць туркаў. Рымскія папы двойчы спрабавалі заключыць У.ц. з Канстанцінопальскім патрыярхатам: у 1274 падпісана Ліёнская У.ц. (не падтрымана большасцю духавенства і народа Ві-зантыі, асуджана Канстанцінопальскім саборам 1285), у 1439 — Фларэнтбійская унія 1439 (адхіле-на Іерусалімскім 1443 і наступнымі царк. сабора-
    УНІЯТЫ — УНІЯЦКАЯ
    331
    мі; у ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве яе беспаспяхова імкнуліся ўвесці мітрапаліты Ісідор і Грн/орйійБал-гарын). У 1596 рымска-каталіцкая царква падпіса-ла з правасл. царквой Рэчы Паспалітай Брзсцкую унію 1596 (гд Уніяцкая царква на Беларусі). У 17 ст. ў Венгрыі з мясц. правасл. царквой была заключа-на Ужгарадская унія 1646 [напачатку дзейнічала на тэр. Закарпацця і Славакіі, у 1699 пашырана на правасл. насельніцтва Альба-Юлійскай епархіі Трансільваніі (цяпер у Румыніі)]. Наступная Трансільванская унія 1760, заключаная па ініцыя-тыве аўстрыйскіх улад, ахапіла ўжо большую час-тку гэтай тэрыторыі. у.ц. былі падпісаны пап-ствам і з некат. стараж.-ўсх. цэрквамі, у выніку ча-го былі створаны уніяцкія цэрквы халдзейскага (у Іраку), мараніцкага (у Ліване і Сірыі), армянскага (на чале з патрыярхам кілікійскім у Турцыі), сі-рыйскага, копцкага (у Егіпце) абрадаў. Ідэя У.ц. была выкарыстана і Рускай праваслаўнай царквой у дачыненні да стараабраднікаў. у 1800 было афор-млена адзінаверства — кірунак, прыхільнікі яко-га падначальваліся Сіноду, але службу ім дазваля-лася спраўляць паводле сваіх старых абрадаў.
    Л/т.: Макармй (Булгаков М.П.) Нсторня Русской церквн. Кн. 5. М.. 1996. ІО.В.Бажэнаў. А.В.Міранчліч.
    УНІЯТЫ — прыхільнікі уніі царкоўнай.
    УНІЯЦКАЯ ЦЛРКВА на Беларусі, грэка-каталіцкая царква на Беларусі, аб’яднанне уніяцкіх епархій на Бе-ларусі ў 1596—1839. Створана ў выніку Брэсцкай уніі 1596, калі праваслаўная царква на Беларусі і Украіне (гл. Кіўская мітраполія) арганізацыйна аб’ядналася з каталіцкай царквой на ўмовах пад-парадкавання рымскаму папе і прыняцця ката-ліцкай дагматыкі пры захаванні правасл. абрад-насці. Спробы ажыццявіцьунію і^арксўную ў ВКЛ рабіліся з 15 ст. (гл. Канстанцкі сабор 1414—18). Фларэнтыйскуюунію 1439, падпісаную з боку Кіеў-скай мітраполіі мітрапалітам Ісідорам, не прынялі ў ВКЛ; аднак шэраг літоўска-навагрудскіх мітра-палітаў былі яе прыхільнікамі, у т.л. Гршорый Бал-гармн, Місаіл, Іосіў I. На Брэсцкім саборы 1596 большасць правасл. епіскапаў на чале з мітрапалі-там Міхаілам Рагозам падтрымала унію. Нова-ўтвораная У.ц. захавала свае структуры; усе пра-васл. .епархіі, якія ахоплівалі бел. землі, сталі уні-яцкімі (Пінска-Тураўская уніяцкая епархія, По-лацкая уніяцкая архіепархія, Смаленская і Уладзі-міра-Берасцейская епархіі), а кіраўнікі У.ц. захава-лі тытул мітрапалітаў кіеўскіх з кафедрай у Нава-грудку, Вільні, часам у Варшаве (з 18 ст.). Дагма-тычныя, абрадава-літургічныя, іерархічныя і юрыд. асновы У.ц. вызначаны 33 «берасцейскімі