Рэлігія і царква на Беларусі
Энцыклапедычны даведнік
Памер: 248с.
Мінск 2015
канстанцінопальскаму патрыярху (пасля рымска-га) прадасгаўляліся перавагі перад усімі інш. епіска-памі. Кіраўніком канстанцінопальскай царквы прызначаны Гроігорілй Назіянін. III У.с. — Э ф е с к і (931) праходзіў у абставінах жорсткай барацьбы цэркваў за першынства, асудзіў неста-рыянства, прызнаў дзеву Марыю Багародзіцай. У 449 у Эфесе скліканы новы сабор, які потым ат-рымаў назву «разбойніцкага». На ім александрый-скі патрыярх Дыёскар прымусіў цэрквы прыз-наць монафізіцтва. Ha IV У.с. — X а л к і д о н -с к і м (451) монафізіцтва асуджана, першынство ў хрысціянстве прызнавалася за канстанцінопальскім патрыярхам, замацаваны догмат пра Ісуса Хрыста як сапраўднага Бога і сапраўднага чалавека, адзі-насутнага Богу-Айцу, які ўвасабляе дзве існасці, але адну іпастась. Монафізіты адмовіліся прыз-наць гэта і вылучыліся ў асобную царкву. Ha V У.с. — II Канстанцінопальскім (553) асуджаны як ерасі вучэнні Феадора Мапсуэцкага, Феадарыта Кірскага і Івы Эдэскага, якія не прыз-навалі рашэнняў Халкідонскага сабора, падтрым-лівалі нестарыянства і не лічылі Хрыста Богачала-векам, а Марыю — Багародзіцай, а таксама Ары-гена за яго вучэнне аб прадыснаванні душ, кан-чатковым усеагульным выратаванні і інш. Ha VI У.с. — III Канстанцінопальскім (680—681) адноўлены мір з папствам, які быў па-рушаны ў сярэдзіне 7 ст. пасля арышту і ссылкі папы Марціна паводле загаду візант. імператара. У 692 у Канстанцінопалі скліканы У.с., які атры-маў назву Пяташостага, таму што яго ра-шэнні дапаўнялі рашэнні V і VI у.с. VII У.с. — II Н і к е й с к і (787) асудзіў іканаборства і зац-вердзіў азначэнне аб шанаванні абразоў і крыжа. Ha IV Канстанцінопальскім саборы (869—870) явіліся вострыя супярэчнасці паміж заходняй і ўсходняй хрысц. цэрквамі. Яго рашэн-ні, накіраваныя супраць канстанцінопальскага патрыярха Фоція, былі скасаваны на V К а н -станцінопальскімсаборы (879—880). У каталіцызме IV Канстанцінопальскі сабор прызна-ецца VIII у.с.
Пасля падзелу хрысціянства на каталіцмзм і праваслаўе (1054) агульнахрысц. саборы не скліка-ліся. 3 гэтага часу У.с. называюць сходы каталіц-кіх епіскапаў і інш. прадстаўнікоў каталіцкай цар-квы. У 12 ст. адбыліся 3 саборы: I Л а т э -ранскі (1123), II Латэранскі (1139), III Латэранскі (1179), на якіх вырашаліся ўнут-рыцарк. пытанні, праблемы адносін царквы са свецкімі ўладамі, барацьбы з ерасямі. У 13 ст. так-сама праведзены 3 У.с.: IV Латэранскі (1215), I Л і ё н с к і (1245), II Л і ё н с к і (1274). Ha IV Латэранскім саборы зацверджаны каля 70
336
УСЯЛЕНСКІЯ — УСЯЛЕНСКІЯ
прапаноў папы, у т.л. аб праследаванні ерасяў ка-тараў, вальдэнсаў і амальрыканаў. XV В ’ е н с к і У.с. (1311—12) вядомы суровымі рашэннямі аб праследаванні вальдэнсаў, спірытуалаў, бегардаў і інш. ератыкоў. Ha XVI Канстанцкім У.с. (1414) прыняты дэкрэты аб рэформе царквы, згодна з якімі У.с. станавіўся інстытутам кантро-лю дзейнасці папскай улады, вызначаны парадак і тэрміны склікання У.с. Гэты сабор вядомы рас-правай над Я.Гусам і Іеранімам Пражскім. У 1431—49 дзейнічаў XVII Базельска-Фла-рэнтыйскі У.с., які садзейнічаў канчаткова-му разгрому гусітаў у Чэхіі. На ім была заключа-на Фларэнтнйская унія (1439) каталіцкай і пра-васл. цэркваў, не прынятая большасцю праваслаў-ных. XVIII у.с. — V Латэранскі адбыўся ў 1512—17. XIX —Т р ы д э н ц к і У.с. (1545—63)
быў накіраваны на ўмацаванне каталіцызму, які страчваў свае пазіцыі ў перыяд Рэфарліацыі. Са-бор устанавіў догматы аб першародным граху, чысцйішчы, прыярытэце папскай улады над аўта-рытэтам У.с., аддаў анафеме гал. палажэнні пра-тэстантызліу, склаў т.зв. Трыдэнцкае веравызнан-не — тэкст царк. прысягі. Ha XX У.с. — I В a -тыканскім (1869—70) абвешчаны догмат аб бязгрэшнасці папы. Ha XXI У.с. — II В а т ы -канскім (1962—65) прыняты рашэнні аб рэ-формах літурііі і рымскай курті, экуменізме, місія-нсрстве, павышэнні ролі епіскапа, увядзенні ў бо-гаслужэнне нац. моў, вызначаны задачы каталіц-кай царквы на сучасным стане.
ФАЛЬК(5ўСКІ Якуб (свецкае імя Шыман Тадэвуш; 28.10.1778, Беластоцкі пав. Падляшскага ваяв., Польшча —22.11.1836) —беларускі літара-туразнавец, тэолаг і педагог. Скончыў Віленскую гімназію (1797) і адразу ўступіў у дамініканскі ор-дэн прапаведнікаў, дзе атрымаў імя хрысц. апос-тала Якуба Завядзея. Вышэйшую адукацыю набыў у Віленскім ун-це (1803—06). Быў прапаведнікам і прафесарам маральнай тэалогіі ў Полацку, прэ-фектам і настаўнікам літаратуры ў Гродне (1817). 3 Гродна выязджаў у Расію да каталіцкага мітра-паліта. Выступаў з евангельскімі пропаведзямі на Беларусі, Украіне, у Літве і Латвіі. Быў ігуменам кляштара св. Якуба на Лукішках (Вільня) і інш. Апошнія гады жыцця (1832—36) правёў у За-бельскім кляштары. Планаваў выдаць 12 тамоў сваіх казанняў на польскай мове пад назваю «Но-вая прапаведніцкая літаратура». Першыя 2 тамы «Нядзельных казанняў» (1832) апублікаваны ў дру-карні піяраў і 3—6-ы тамы пад назваю «Прапа-ведніцкія творы» (1827—29) у друкарні І.Завад-скага. У Гродне надрукаваны яго прывітальныя прамовы з нагоды ўступлення на пасаду гродзен-скага губернатара і інш. творы красамоўства, оды «На дзень нараджэння найяснейшага цара Аляк-сандра 1» (1816), на імяніны гродзенскага губерна-тара і віцэ-губернатара. Сярод рукапіснай спадчы-ны Ф. захаваліся 3 тамы «Збору розных твораў». У 3-м томе гэтага рукапісу сістэматызаваны курс пад назваю «Усеагульная літаратура», які, відаць, ён чытаў у Гродзенскай гімназіі. У ім аўтар дае вызначэнне ўсім родам і жанрам літаратуры. На яго думку, літаратура (пад гэтым паняццем разу-мелася амаль уся гуманітарная культура) — аб’-ект вывучэння «прыгожых навук» і падзяляецца на рэліг. (гісторыя царквы, аскетычная мараль, пропаведзь і г.д.) і свецкую (філасофія, «сем воль-ных мастацтваў», прыгожыя мастацтвы). Акрамя таго, ён падзяляў літаратуру на тэарэтычную (тэо-рыя красамоўства, крытыка, дыпламатыя, паліты-
ка, права і інш.) і практычную — разнастайныя звесткі і вынаходніцтвы. Паводле свайго светапо-гляду і метаду выкладання Ф. быў асветнікам-гума-ністам акадэмічнага складу, лаяльным да царскага ўрада.
/І/w.: К о н о н В.М. Рост нацнонального самосознання н белорусскос нскусство // Очеркн нсторнн фмлооофской н со-цнологмчсской мыслм Бслорусснм (до 1917 г.). Мн., 1973.
УМ.Конан.
ФАМА АКВІНСКІ, Тамаш Аквінскі (Thomas Aquinas, 1225, каля Акуіна, Італія — 7.3.1274) —сярэдневяковы філосаф, тэолаг, сістэ-матызатар схаластакі, заснавальнік тамізму. Вы-хоўваўся і вучыўся ў бенедыкцінскім кляштары Монтэ-Касіна, пазней у Неапалі. У 1244 уступіў у ордэн дамініканцаў. Адукацыю працягваў у Па-рыжы, дзе вучыўся ў Алббёрта Вяліка/а. Выкладаў у Парыжы, Рыме, Неапалі. 3 1257 д-р тэалогіі. У асн. працах «Сума тэалогіі» (не скончана, 1269— 73) і «Сума філасофіі, аб сапраўднасці каталіцкай веры супраць язычнікаў» (1259—64) імкнуўся даць філасофскае абгрунтаванне каталіцкаму ве-равучэнню, сінтэзуючы рацыянальнае і рэліг. паз-нанне і пераасэнсоўваючы з хрысц. пазіцый ву-чэнне Арыстоцеля. Паводле Ф.А., вера не супярэ-чыць розуму і тэалогія выкарыстоўвае філасофію для таго, каб ісціны адкрыцця сталі больш дас-тупнымі чалавечаму разуменню. Догматы веры падзяляў на рацыянальна зразумелыя, якія можна растлумачыць пры дапамозе тэалогіі і філасофіі (існаванне Бога, бессмяротнасць душы і інш.), і рацыянальна незразумелыя, якія спасцігаюцца толькі пры дапамозе веры і тэалогіі, звышрацыя-нальныя і недаступныя логіцы (створанасць свету, траістасць Бога, догмат аб першародным граху). Дасканалае пазнанне, паводле Ф.А., магчыма толь-кі ў раі ці ў стане рэліг. экстазу і заключаецца ў сузіранні Бога. У адрозненне ад Аўусціна, Арыге-на, Сігера Брабанцкага, якія ігнаравалі ролю ця-
12. Зак. 287.
338
ФАРЫСЕІ — ФІЛАРЭТ
леснага, лічыў, што «чалавек не ёсць толькі душа, але спалучэнне душы і цела». Сцвярджаў, што ў аснове чалавечай дабрадзейнасці знаходзіцца «на-туральны закон», які патрабуе ад чалавека пазбя-гаць зла і ствараць дабро. Мэтай чалавека лічыў дасягненне замагільнага шчасця пры дапамозе дабрадзейнага жыцця і садзеяння Бога. Усе віды ўлады, паводле Ф.А., ад Бога. Гал. задачай дзярж. улады лічыў садзейнічанне агульнаму шчасцю, за-хаванне міру і справядлівасці ў грамадстве. Адда-ваў перавагу манархічнай форме праўлення, але сцвярджаў, што народ мае права зрынуць неспра-вядлівага манарха. Царк. ўлада, паводле Ф.А., вы-шэй за манархічную; усе зямныя правіцелі павін-ны падпарадкоўвацца папе рымскаму. Філасоф-ска-тэалагічная сістэма Ф.А. з’яўляецца вяршыняй у развіцці схаластыкі; з 14 ст. яна стала гал. кірун-кам развіцця каталіцкай філасофіі. Ф.А. атрымаў тытулы «анёльскага доктара», «усеагульнага настаў-ніка» і «князя схаластаў». У 1323 ён кананізава-ны каталіцкай царквой, у 1567 прызнаны «пя-тым настаўнікам царквы». У 1879 вучэнне Ф.А. прызнана папам Львом XIII «адзіна сапраўднай філасофіяй каталіцызму», што стала падставай для развіцця неатамізму (Ж.Марытэн, Э.А.Жыльсон і інш.) — сучаснай рэліг. каталіц-кай філасофіі.
ФАРЫСЕІ (грэч. pharisaios ад стараж.-яўр. «перушым» — якія аддзяліліся), паслядоўнікі гра-мадска-рэлігійнай плыні, якая існавала ў Іудзеі ў 2 ст. да н.э. сярод гандлёва-рамесніцкіх слаёў. Імкнуліся вытлумачыць Пяцікніжжа ў адпавед-насці з новымі сац.-эканам. ўмовамі. Былі неп-рымірымымі ворагамі раннехрысціянскага ■ ву-чэння.
ФЕАДбСІЙ В а с і л е в і ч (?— 11.3.1678) — праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалі-тай. Быў архімандрытам Слуцкага Троіцкага манастмра. У пач. вайны Расіі з Рэччу Паспалі-тай 1654—67 выступіў у падтрымку Расіі, у ліп. 1654 паслаў цару Аляксею Міхайлавічу ліст аб вернасці. Неўзабаве змяніў арыентацыю і як на-меснік мітрапаліта кіеўскага ў крас. — маі 1655 заклікаў жыхароў Магілёва здацца войску Рэчы Паспалітай; лічыў, што правасл. духавенства пад уладай Масквы траціць незалежнасць. 3 1664 кіра-ваў Маіілёўскай праваслаўнай епархіяй як адмініс-тратар, у 1669 пасвячоны ў епіскапа магілёўскага. 3 1676 (паводле інш. звестак з 1675) меў таксама тытул «епіскап беларускі». Зацверджаны на епіс-капскай кафедры прывілеем караля Міхала Кары-бута-Вішнявецкага ад 20.4.1672 з захаваннем за са-бой Слуцкага манастыра. У .1672 пры Ф. завер-
шана будаўніцтва Мікалаеўскай царквы — выдат-нага помніка барока ў Магілёве, распачата ўзвя-дзенне Успенскай царквы, у якой знаходзіўся вя-домы абраз «Нараджэнне Маці Божай» Пятра Яў-сеевіча з Галынца (1649). У 1674 дзякуючы нама-ганням Ф. з Маплёўскага Спаскага манастыра выдалены манахі-базыльяне. У 1677 кароль Ян III Сабескі спец. прывілеем пазбавіў Ф. епіскап-ства, аднак Ф. кананічна лічыўся епіскапам да смерці. Памёр у г. Люблін, пахаваны 23.10.1678 грэч. мітрапалітам Макарыем Ліга-рыдам у Дзятлавіцкім манастыры (цяпер на тэр. Лунінецкага р-на).