Рэлігія і царква на Беларусі
		 	Энцыклапедычны даведнік
		  
		 
		 
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 		
		 
		 
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 
        Памер: 248с.
        Мінск 2015
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
Большая частка рукапісаў і друкаваных кніг з б-кі Супрасльскага манастыра знаходзіцца ў Віль-нюсе, пэўная іх колькасць — у С.-Пецярбургу, Маскве, Варшаве і інш. 3 1980-х г. сіламі Польс-кай правасл. царквы манастыр пачаў аднаўляцца. Мяркуецца ўзнавіць і б-ку, зрабіць Супрасль ад-ным з сусв. цэнтраў слав. правасл. кніжнай куль-туры. Міжнар. даследчая праграма «Гісторыя кніжнай культуры Падляшша», над якой працу-юць славісты Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, прадугледжвае і падрабязнае вывучэнне шматмоў-най літаратуры і кніжнасці, створанай у яго сценах.
Aim.: Архсографмчсскнй сборняк документов, относяцяхся к ясторяя Севсро-Западной Руся. Т. 9. Вяльна, 1870; Доб-р я н с к я й Ф. Опяаняе рукопяссй Вмленской публячной бнблмотекн, церковнсклавянскях я русскях. Вяльна, 1882; Н я -колай (Далматов). Супрасльскнй Благовешенскмй мо-
316
СУПРАСЛЬСКАЯ — СУПРАСЛЬСКІ
настырь: Мсг.-сгат. опнсанмс. СПб., 1892; Р о г о в А.Н. Суп-расль как одмн мз цснтров культурных связсй Бслоруссмн с дру-гммм славянскнмн странамм // Славянс в эпоху фсодалмзма: К столетяю академнка Пмчсты. М., 1978; У л а ш, н к Н.Н. Введе-ннс в нзученне белорусско-лмтовского летопмсання. М., 1985; Лабынцсв ЮА. йздання Францмска Скормны н другмх славянскнх первопечатнмков в бмблнотеке Супрасльского мо насгыря // Белорусскнй просветнтель Францнск Скорнна н на-чало кннгопечатанмя в Белоруссяя н Антвс. М., 1979; Я г о ж. Пачатас Скарынам. Мн., 1990. ЮЛЛабынцаў.
СЎПРАСЛЬСКАЯ ДРУКАРНЯ. Існавала з пач. 1690-х г. да 1803 пры Супраслбскім Блаіаве-шчанскім манастыры (цяпер у Польшчы). Створа-на на аснове Свята-Троіцкай віленскай базыльян-скай друкарні. Размяшчалася ў мураваным будын-ку манастыра. Выпусціла больш за 420 выданняў. Зарэгістравана больш за 100 кірылічных выдан-няў, у т.л. «Собранме прчпадков краткое» (1772) на старабел. мове, буквары слав. мовы, першы славяна-польскі друкаваны «Лексікон» (1722), пер-шы кірылічны помнік нотадрукавання (1697, у зб. «Паследаванне пастрыгу»). У 18 ст. выпускала таксама стараверскія выданні. 3 сярэдзіны 18 ст. пад уплывам ідэі Асветніцтва павялічыўся выхад перакладной навук. і маст. літаратуры, арыгіналь-ных твораў мясц. аўтараў. На польскай мове вы-дадзены «Прыгоды Гулівера» (1784) Дж.Свіфта, «Авантуры філосафаў, якія пакахалі модных жан-чын» (1789), «Новыя байкі Эзопа», «Падарожжа да вострава кахання» (1782), «Кароткі збор польс-кай гісторыі і геаграфіі» (1767), «Асновы земля-робства», «Нясвіжская ардынацыя», «Трактат пра пчол», «Людвіг XVI, забіты сваім народам», «Дыялог бурмістра з войтам» і інш. У 1780—90-я г. выпусці-ла некалькі кніг на літоўскай мове. Друкарня мела манапольнае права выпускаць некаторыя выданні для уніяцкай царквы, што прыносіла значныя дахо-
ды. Была добра абсталявана, выкарыстоўвала раз-настайныя шрыфты, маст. ўпрыгожанні, наборны арнамент, фігурныя ксілаграфіі і гравюры на медзі.
/І/w.: Лабынцев Ю.А. В помоіць составнтелям сводно-го каталога старопечатных язданяй кнрнллячсского н глаголн-ческого шряфтов: Кмрнлловскме нзданмя Супрасльской тнпо-графнн. М.. 1978; Я г о ж. Графіка беларускіх выданняў Супрас-ля // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. N« 2; Ш м а т а ў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII сгсг. Мн.. 1984. Г.Я.Галснчанка.
СЎПРАСЛЬСКІ АБРАЗ мАці БбЖАЙ, Супрасльская Адзігітрыя — адна з хрысціянскіх святынь Беларусі і Польшчы, уша-наваная правасл. і грэка-каталіцкай цэрквамі як цу-датворная. Паводле прыходскай кнігі Супраслбскаіа Блаіавешчанскаіа манастара, быў унесены ў 1503 смаленскім епіскапам Іосіфам (пазней мітрапаліт Кіеўскі Іосі^ 11 Солтан) у Супрасль у дар манасты-ру разам з царк. начыннем і богаслужэбнымі кні-гамі. Пашыраная на Беласточчыне легенда сцвяр-джае, што абраз быў яўлены на водах р. Супрасль двум манахам. Іканапісны звод паходзіць ад ві-зантыйскага абраза Маці Божай — Улахернскай Адзігітрыі («Пуцевадзіцельніцы»), напісанай, па-водле царк. падання, евангелістам Лукой непас-рэдна з Багародзіцы і перанесенай у пач. 12 ст. кі-еўскім кн. Уладзімірам Манамахам у Смаленск. У адрозненне ад Улахернскай Адзігітрыі і яе спісаў (гл. Смаленскі абраз Маці Божай) на С.а.М.Б. дзі-цятка Ісус трымае ў руцэ не скрутак, а кнігу; над галавой Маці Божай знаходзіцца Бог-Айцец у аб-локах з анёльскімі чынамі. У Супрасльскім манас-тыры пры архімандрыце Сергію Кімбару абраз быў у 1557 упрыгожаны сярэбранай вызалачанай шатай з каштоўнымі камянямі. Цудатворны абраз захоўваўся ў Супраслі да 1915, потым з-за наступлен-
Да арт. Супрасльскі
Благавешчанскі манастыр.
Гравюра пач. 20 ст.
СУПРАСЛЬСКІ — СУПРАСЛЬСКІ
317
ня герм. войск быў перанесены ў Слуцк, далейшы лёс невядомы. Захаваліся 2 копіі, адна з якіх зна-ходзіцца ў царкве Іаана Багаслова ў Супрасльскім манастыры. Традыцыйны дзень ушанавання — 25 сак. (7 крас.), з 19 ст. таксама 28 ліп. (10 жн.) — дзень агульнага святкавання Смаленскай Адзігітрыі. У гэты час ідуць паломніцтвы да абраза, ладзяцца міжнар. навук. канферэнцыі і семінары. АЛ.Яскаіч.
СУЦРАСЛЬСКІ БЛАГАВЁШЧАНСКІ МА-НАСТЫР, Супрасльскі Дабравешча-нскі манастыр — праваслаўны мужчын-скі манастыр у г. Супрасль (цяпер у Польшчы). Засн. у 1498 навагрудскім ваяводам і маршалкам ВКЛ А.І.Хадкевічам пры ўдзеле архіепіскапа сма-ленскага Іосіфа (гл. Іосіф II Солтан) у родавай ся-дзібе Хадкевіча ў Гарадку-на-Супраслі. У 1500 пе-ранесены ніжэй па р. Супрасль ва ўрочышча Сухі Груд. Першыя манахі прыйшлі з Кіеўскай лаўры. У 1501 пабудавана драўляная царква Іаана Бага-слова (згарэла ў 1650). Канстанцінопальскі патрыярх Іаакім блаславіў заснаванне манастыра падзячным лістом Хадкевічу. У 1503 архіепіскап Іосіф перадаў манастыру Cynpauscxi абраз Маці Бажай і ахвяраваў яму ў 1506 вял. зямельную маёмасць у Бельскім пав. У 1510 Хадкевіч падарыў манастыру «двор н мес-то Хворошчу». У 1510 пабудавана Супрасльская царква-крэпасць у імя Дабравешчання Прасвятое Багародзіцы. Манастыру дадзены Статут, і ён стаў не толькі адным з буйнейшых цэнтраў бел. пра-васл. культуры, але і цэнтрам агульнаслав. значэн-ня (другім пасля Кіеўскай лаўры). Меў сувязі з Кі-евам, Слуцкам, Масквой, Сербіяй, Балгарыяй; у ім фарміраваліся багаслоўска-філасофская, ікона-графічная і архітэктурная школы, склаўся свое-асаблівы стыль царк. спеваў — супрасльскі распеў. Тут напісаны «Пасланне каталіцкаму Іерарху пра ерась каталіцызму» (1511), «Супрасльскі летапіс», «Валынскі летапіс», «Кіева-Пячэрскі пацярык» (усе 1519), дзейнічалі залатарская, пераплётная і інш. майстэрні. Пры ігумене Сергію Кімбару (1532— 65) пабудавана царква Уваскрэсення Хрыстова над катакомбамі, трапезная, гмах з манаскімі кел-лямі, млын, выкапаны сажалкі, наладжана гаспа-дарка ў манастырскіх фальварках. У бібліятэцы манастыра захоўваліся сотні каштоўных рукапіс-ных і старадрукаваных кніг. Манахі на чале з ар-хімандрытам Іларыёнам (кн. Масальскім) змагалі-ся супраць Брэсцкайуніі 1596, тут напісана і выда-дзена 8 палемічных антыуніяцкіх твораў. Пры ар-хімандрыце Герасіме Веліконцію (1609—35) -ма-настыр стаў уніяцкім і падпарадкаваны ордэну базылбян-, з 1722 у манастыры знаходзілася гал. рэ-зідэнцыя гэтага ордэна. У 1645—1853 пры манас-тыры дзейнічала (з перапынкамі і пераўтварэння-мі) духоўнае вучылішча (пераведзена ў Гродна), у 1695—1803 — Супраслбская друкарня, у 1710— 1834 — паперня. У 1645—52 пабудаваны палац архімандрытаў, у 1695—97 —мураваная званіца
Царква-крэ-пасць Су-прасльскага Благавешчан-скага мана-стыра. Гра-вюра. 19 ст.
(адноўдена пасля пажару як брама-званіца ў сярэ-дзіне 18 ст.); у 2-й пал. 18 ст. — манаскія келлі, гасп. пабудовы. У выніку 3-га падзелу Рэчы Пас-палітай (1795) манастыр знаходзіўся на тэрыто-рыі, што адышла да Прусіі, пасля Тыльзіцкага мі-ру (1807) — да Расіі. Уніяцкія манахі фінансава падтрымалі паўстанне 1794, удзельнічалі ў паў-станні 1830—31. У 1-й трэці 19 ст. манастыр за-няпаў, на яго тэр. размяшчаўся шпіталь (да 1833), частка будынкаў належала ням. фабрыканту За-херту. На момант скасавання уніі Полацкім цар-коўным саборам 1839 у С.Б.м. было 5 базыльян, якія адмаўляліся перайсці ў праваслаўе. У 1842 маёмасць манастыра канфіскавана. Да 1864 пра-васлаўе ў С.Б.м. адраджалася марудна з-за непры-хільнага стаўлення да яго навакольных памешчы-каў-католікаў. У 1875 на старых манастырскіх мо-гілках пабудавана царква св. Панцеляймона, у 1890 — цёплая царква Іаана Багаслова, у 1901 — царква Георгія Пераможцы на новых могілках. У 1915 у сувязі з 1-й сусв. вайной манахі эвакуірава-ны ў глыб Расіі, з 1918 яны пачалі вяртацца. У 1919 польскі ўрад нацыяналізаваў маёмасць ма-настыра і апячатаў цэрквы, у 1924 адтуль выдале-ны апошні манах. У 1925 значная частка маёмас-ці манастыра аддадзена ў арэнду каталіцкаму ор-дэну салезіянаў. У 1927 віленскі біскуп Р.Ялбжы-коўскі асвяціў Дабравешчанскую царкву ў ката-ліцкі касцёл. У час вызвалення Зах. Беларусі ў 1939 храмы і будынкі манастыра моцна зруйнава-ны. У 1943 сюды вярнуліся правасл. манахі і па-чалі адраджаць храмы. У час адступлення ням.-фаш. захопнікі ў ліп. 1944 узарвалі Дабравешчан-скую царкву і спалілі манастырскія будынкі ра-зам з б-кай. Пасля вайны польская адміністрацыя перадала манастыр салезіянам (гэтаму садзейніча-
318
СУСВЕТНЫ — СХІЗМА
ла і выгнанне правасл. манахаў бандай акаўцаў 31.5.1945). 3 1948 у манастыры месцілася школа механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1958 вернікі адбудавалі царкву Іаана Багаслова. У 1984 дзяржа-ва вярнула вернікам руіны Дабравешчанскай цар-квы. Архіепіскап беластоцкі і гданьскі Сава адра-дзіў С.Б.М. спачатку ў часовым памяшканні, а по-тым перавёў яго ў старыя манастырскія будынкі. У 1996 польскі ўрад замацаваў увесь манастырскі комплекс за правасл. царквой. У 1999 завяршылася праца па адбудове Дабравешчанскай царквы, вядуц-ца работы па аднаўленні яго інтэр’ера. М.Р.Гайдук.
СУСВЁТНЫ САВЁТ ЦЙРКВАЎ (ССЦ) — цэнтр экуменічнага руху (гл. Экуменізм), адна з найбуйнейшых міжнар. арганізацый. Засн. ў 1948 на 1 Генеральнай асамблеі ССЦ у Амстэрдаме як аб’яднанне 3 пратэстанцкіх рухаў («Вера і пара-дак», «Жыццё і дзейнасць», «Міжнародны місія-нерскі савет»). Мэта ССЦ — садзейнічанне зблі-жэнню хрысц. цэркваў у пытаннях веравызнання. На асамблеях ССЦ распрацоўваюцца агульныя хрысц. праграмы, накіраваныя на сац. і эканам. пераўтварэнне свету, абмяркоўваюцца глабальныя праблемы чалавецтва і шляхі выхаду з сац.-эканам. і экалагічнага крызісаў. ССЦ аб’ядноўвае больш за 300 рэліг. аб’яднанняў са 100 краін свету. У яго склад уваходзяць пратэсганцкія і правасл. арг-цыі, у т.л. Русская прмасмўная царква з 1961.