• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэлігія і царква на Беларусі Энцыклапедычны даведнік

    Рэлігія і царква на Беларусі

    Энцыклапедычны даведнік

    Памер: 248с.
    Мінск 2015
    253.28 МБ
    314
    CYHA — СУПРАСЛЬСКАГА
    гамі; скруткам Яраслававым, вядомым з часоў вял. кн. Вітаўта і пацверджаным з некат. дапаў-неннямі ў 1503, 1514 каралём Жыгімонтам I; мясц. царк. звычаямі; шматлікімі граматамі, вы-дадзенымі вял. князямі і каралямі, што тычыліся епіскапаў, цэркваў і манастыроў; Статутамі ВКЛ 1529, 1566 і 1588, якія хоць і тычыліся цывільных і крымінальных спраў, але закраналі і некат. ду-хоўныя аспекты. У 1542 Жыгімонт I з панамі-ра-дай выдаў чарговы эдыкт аб неўмяшанні свецкіх улад у духоўныя справы і вырашэнні гэтых спраў епіскапамі. Пасля ўключэння Беларусі ў склад Рас. імперыі змянілася ў некат. ступені і судовае духоўнае права. Як і раней яно належала епіска-пам і мітрапалітам, але ўказамі ад 1805 і 1810 свя-цейшы Сінод забраў у епіскапаў права скасавання шлюбу і вырашаў гэтыя справы сам. Епіскапы і кансісторыі пры вядзенні судовых спраў карыста-ліся Духоўным рэгламентам 1721, Зборам законаў 1832, Статутам духоўных кансісторый 1841. Мена-віта ў апошнім былі канкрэтна вызначаны фун-кцыі С.ц. пры епархіяльнай кансісторыі. Кампе-тэнцыі С.ц. ў адносінах да духоўных асоб падля-галі: праступкі і злачынствы супраць пасады, сану і добрапрыстойнасці; цяжбы аб карыстанні царк. маёмасцю; скаргі духоўных і свецкіх асоб на ду-хавенства (за выключэннем крымінальных спраў). У адносінах да свецкіх асоб С.ц. належалі: неза-конныя шлюбы; скасаванне шлюбаў і аднаўленне іх у выніку незаконнасці разводу; выдача шлюб-ных пасведчанняў і пасведчанняў аб нараджэнні ад законнага шлюбу; праступкі свецкіх асоб, за якія належаць царк. пакаранні. У некат. епархі-яльных судах для дапамогі благачынным пры правядзенні следства былі свае судовыя следчыя. За злачынствы супраць шлюбу, пралюбадзейства і інш. каралі царк. епітбім’ёй і высылкай у манас-тыр. Апошнюю меру часта выкарыстоўвалі суп-раць старавераў і сектантаў. Некат. праступкі свецкіх людзей разглядалі сумесна свецкія і духоў-ныя суды: парушэнне шлюбнай вернасці; шлюбы, узятыя гвалтоўна; перавышэнне колькасці шлю-баў (не больш як тры); злачынствы супраць веры і царквы. Асобым царк. пакараннем была адмова ў царк. пахаванні для самазабойцаў. Самым цяж-кім пакараннем было адлучэнне ад царквы, якое накладалася толькі Сінодам. Аналагічныя судовыя функцыі мелі каталіцкія і уніяцкія епіскапы і мітрапаліты. У судовых справах яны кіраваліся рас. рэгламентамі 1769, 1798, 1800, 1801, Зборам законаў 1832, канкардатам 1847, рашэннямі сваіх сінодаў і інш. Судовыя справы пратэстантаў разглядаліся на пасяджэннях сінодаў. Судовымі справамі ў кальвінісцкай царкве як у часы ВКЛ і Рэчы Пас-палітай, так і Рас. імперыі займаўся Віленскі сі-нод. Мусульмане да канца 18 ст. звярталіся па спрэчных справах да муфтыя Асманскай імперыі, а з 1831 —у Таўрычаскае духоўнае ўпраўленне (у Крыме), якому яны былі падпарадкаваны. Духоў-
    нымі судовымі справамі ў іудзеяў займаўся рэліг. суд кагалу. Ва ўказах 1786 і 1795 было абумоўле-на, што павятовыя і губернскія кагалы «не павін-ны закранаць ніякіх іншых спраў, акрамя абрадаў закону і богаслужэння». Пасля скасавання кагалаў дзейнічалі рабінскія духоўныя суды ў складзе ка-легіі з рабіна і трох «морэ гарое» (вырашальнікаў рэліг. пытанняў). Гэтыя суды займаліся справамі па скасаванні шлюбаў. Пасля аддзялення царквы ад дзяржавы ў 1918 С.ц. ўсіх канфесій страцілі сваё значэнне і тычыліся амаль выключна духавенства.
    Літл М a к а р м й (Булгаков). йстормя русской цер-kdh. М.. 1996. Кн. 5, 8. А.М.Філатава.
    СУНА (ад араб. звычай, паводзіны, лад дзеян-няў) — свяшчэннае пісанне іслаліу, выкладзенае ў апавяданнях (хадысах) пра ўчынкі і выказванні прарока Мухамеда. У ісламе С. надаецца значэнне крыніцы, якая тлумачыць і дапаўняе Каран і слу-жыць другой (пасля Карана) асновай мусульман-скага права. Складанне С. ўзыходзіць да 2-й пал. 7 — пач. 8 ст. Шэсць зборнікаў С. з’яўляюцца ка-нанічнымі; галоўныя з іх складзены аль-Бухары (810—870) і Муслімам (817—875). Разам з пера-важным легендарным матэрыялам у С. ёсць гіст. звесткі, якія характарызуюць працэсы развіцця іс-ламу і становішча розных сац. слаёў у першыя 2 стагоддзі Халіфата. Сучаснае мусульманскае бага-слоўе пры тлумачэнні С. звычайна мадэрнізуе яе.
    СУНІЗМ — кірунак у /сламе, які мае найб. колькасць паслядоўнікаў ва ўсіх мусульманскіх краінах (акрамя Ірана і Ірака). Склаўся ў 10—11 ст. і развіваўся як плынь, процілеглая шбіізму. Гал. ад-розненнем вучэння С. ад шыізму з’яўляецца ад-маўленне магчымасці пасрэдніцтва паміж Ллахам і людзьмі пасля смерці Мухамеда, непрызнанне асаблівай прыроды Алі і права яго нашчадкаў на імамат (гл. Імам). Агульнапрызнанага зводу дог-матаў у С. няма. Суніты (ахль ас-суна ва-ль-джама — людзі суны і згоды абшчыны) прытрымліваюцца традыцый, акцэнтуюць увагу на суне (учынкі і выказванні прарока Мухамеда), зафіксаванай у хадысах (канец 7 — пач. 8 ст.).
    СЎПРАСЛЬСКАГА БЛАГАВЕШЧАНСКА-ГА МАНАСТЫРА БІБЛІЯТЭКА — адна з буй-нейшых бібліятэк ВКЛ. Супраслбскі Благавешчанскі манастыр засн. ў 1498 маршалкам ВКЛ А.І.Хадке-вічам сумесна з епіскапам смаленскім (пазней кі-еўскі мітрапаліт) Іосіфам II Солтанам у Блудаў-скай пушчы (цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча). Пры архімандрыце Сергіі Кімбары (1532—65) манастыр стаў называцца лаўрай. У 1-й палавіне 16 ст. ён стаў буйным цэнтрам правасл. культуры, ахвяраванні ў які, у т.л. кніжныя, паступалі нават «с Торопца места з Москвы». У гэты час і пазней запісы аб памінанні ў манастыры рабілі і жыхары Маскоўскай дзяржавы, сярод іх «род Афанасмя Гле-бова з земле Резаньской», «род Памва псковнтмна».
    СУПРАСЛЬСКАГА — СУПРАСЛЬСКАГА
    315
    Да сярэдзіны 16 ст. ўзмацніліся сувязі з паўднёва-слав. культурамі. Працягвалі развівацца сувязі з укр. і рус. землямі. 3 часоў архімандрыцтва Ц.В.Злобы (1575—90) манастыр стаў сховішчам папер роду Хадкевічаў, дзе, мабыць, знаходзіліся і дакументы пра выдавецкую дзейнасць І.Фёдарава і П.Мсці-слаўца ў Заблудаве. Пры архімандрыце Герасіме Веліконціі (1609—35) манастыр прыняў унію. Ад-нак праваслаўе ў ім было настолькі моцным, што яшчэ цэлае стагоддзе захоўваліся ўсе яго знешнія прыкметы. Да 1720 набажэнства тут правілася па ранейшых кнігах правасл. рэдакцыі, а ў справа-водстве выкарыстоўваліся бел. мова і кірыліцкае пісьмо. Манастыр даваў для чытання кірыліцкія кнігі з б-кі і свецкім асобам (у 1654 кн. Януш Ра-дзівіл узяў у б-цы 2 кірыліцкія кнігі — Хроніку і Ірмалогій, — пра што даў уласнаручную распіс-ку, пабудаваў школу для навучання «рускай» гра-маце»). У ім працягвалася перапіска кірыліцкіх ру-капісаў, помнікаў візант., сгараж.-рус., балгарскай і сербскай літаратур, захоўваліся выданні Ф.Скарынн, помнікі музычнай культуры і інш. У ліку выдатных кніжнікаў былі манах манастыра Яўстафій, які ў 1580 перапісаў зб. «полеммческмх н поучнтельных сгатей», і Багдан Анісімовіч, «спевак родом с Пмн-ска», які пакінуў выдатны помнік усходнеслав. му-зычнай культуры канца 16 — пач. 17 ст.
    Першы вопіс манастырскай б-кі, складзены ў 1557 архімандрытам Сергіем Кімбарам, зафікса-ваў 209 кніг, у т.л. на грэч. і лац. мовах. У вопісе 1645 зафіксавана каля 600 кніг, сярод якіх перава-жалі друкаваныя на лац. (212 тамоў) і польскай (152 тамы) мовах. Кірыліцкіх кніг было больш за 200, асн. масу складалі рукапісныя, зафіксаваныя яшчэ папярэднім вопісам. Сярод друкаваных кніг было нямала выданняў «друку Скормннно-го», унікальны экзэмпляр «Евангелля» й.Цяпінска-га, выданні Фёдарава, а таксама, мабыць, выданні Ш.Фіёля і маскоўскай ананімнай друкарні. Па-водле вопісу 1688, друкаваныя кнігі пераважалі над рукапіснымі, але колькасць лац. і польскіх кніг паменшала ў 2 разы і склала 104 лац. і 72 польскія кнігі. Кірыліцкіх кніг было каля 200 (пе-раважна рукапісныя). Зберагаліся таксама халдзей-ская граматыка, грэч. кнігі (Евангелле, Новы запа-вет, грэч. граматыка). У 17 ст. Супрасльскі кніга-збор заставаўся адным з найбуйнейшых не толькі Беларусі, але і ўсходнеслав. зямель. Тут зберагаліся выдатныя помнікі слав. кірылічнай кніжнасці з 11 ст., у т.л.- Супрасльскі рукапіс, летапісны збор-нік 1-й палавіны 16 ст., зборнік 1519 з самым поўным спісам 2-й рэдакцыі Беларуска-літоўскага летапісу 1446. Гэтыя помнікі выдадзены ў 19 і 20 ст. і маюць першаступеннае значэнне для гісторыі і культуры беларусаў і ўсіх слав. народаў. Зберагаў-ся тут і найстараж. (з тых, што дайшлі да нас) кі-рыліцкі рукапіс нотна-лінейнага пісьма — Суп-
    расльскі Ірмалагіён 1598—1601, а таксама знач-ная колькасць рукапісаў і кніг, у т.л. маскоўскага паходжання. Сярод кірыліцкіх кніг некалькі было напісана на пергаменце.
    Акрамя асноўнай, у манастыры былі і келей-ныя бібліятэкі. У 18 сг. манастыр значна папоўніў б-ку пераважна за кошт лаціна- і польскамоўных кніг, у т.л. надрукаваных у Супраслбскай друкарні. Вопіс 1764 фіксуе 1456 кніг, з іх больш за 800 на лац. мове, больш за 300 на польскай, некалькі дзе-сяткаў на французскай і італьянскай, больш за 10 на нямецкай мовах, больш за 100 рукапісных і друкаваных царк.-слав. кніг. У пач. 19 ст. б-ка па-чала прыцягваць увагу буйнейшых славістаў све-ту. Вучоныя зрабілі ў ёй шэраг значных адкрыц-цяў, у т.л. адкрылі Супрасльскі рукапіс 11 ст. — адну з найстараж. кніг усяго славянства. Тады ж пачаўся паступовы адток кніжных каштоўнасцей з б-кі, у чым найперш вінаватыя ігумены манас-тыра. Вопіс 1836 фіксуе 1862 кнігі: на стараж. мо-вах (амаль выключна на лацінскай) — 1100; на французскай — больш за 50; на нямецкай — больш за 20; на італьянскай — больш за 100; на польскай — каля 400; «Бібліятэка славянская» (раздзел на царк.-слав. мове) налічвала амаль 130 кніг, сярод іх кніга «Іоў», надрукаваная ў 1517 у Празе Скарынай. На момант поўнай перадачы ў 1876 у Віленскую публічную 6-ку значная частка Супрасльскага кнігазбору, найб. стараж. і каштоў-ная, ужо была вывезена рознымі асобамі. Акрамя 1109 кніг, у Вільню было перададзена ў 1876 каля 200 спраў манастырскага архіва. У манастыры зас-талося толькі некалькі дзесяткаў кніг, пераважна царк.-службовых, новага друку. Дзякуючы ігумену манастыра архімандрыту Мікалаю (Далматаву) з 1880-х г. б-ка і архіў сталі паступова папаўняцца. Яго ж клопатамі складзены каталог б-кі, якая на пач. 20 ст. налічвала каля 1000 адзінак захоўвання, і вопіс архіва (да 700 спраў). Усе яны былі ўжо не такія каштоўныя, але і гэты збор у далейшым быў страчаны, а сам манастыр практычна зруйнаваны.