Рэлігія і царква на Беларусі
		 	Энцыклапедычны даведнік
		  
		 
		 
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 		
		 
		 
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 
        Памер: 248с.
        Мінск 2015
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
СЛбНІМСШ ДРУКАРНЯ. Існавала ў 1777(?)—1782(?) у Слоніме. Належала мецэнату М.К.Агінскаму, размяшчалася ў ягр палацы. 1-е выданне — «Рэлігійны культ Брунона, патрона картузаў» (1777, на лац. мове) — ажыццёўлена з удзелам дамініканцаў. На польскай і італьянскай мовах выдадзена «Кніжка для дзяцей, або ўяўлен-не аб прадметах, якія дзеці павінны вывучаць» (1778), на польскай —лібрэта опер «Сілы свету», «Становішча саслоўяў», «Елісейскія палі» (каля 1781), напісаныя, як мяркуюць, Агінскім.
СЛбніМСКАЯ ЕЗУІЦКАЯ РЭЗІДЙН-ЦЫЯ — установа ордэна йуітаў у г. Слонім Гродзенскай вобл. у 1709—25 місія Навагрудскага езуіцкага калегіума, у 1725—73 рэзідэнцыя. Пер-шыя спробы стварэння місіі зроблены ў 1664—65. У пач. 18 ст. зямельныя наданні слонімскім езуі-там рабілі жмудскі кашталян А.Уніхоўскі, муж і жонка Талаканскія, М.Кошыц, пробашч Вілей-скай кафедры ксёндз П.Палубінскі. Першы драў-ляны касцёл св. Іосіфа ўзведзены ў 1713—15, дру-гі мураваны будаваўся з 1740 (не завершаны). Пры місіі дзейнічалі школы: граматыкі (з 1713), паэтыкі і рыторыкі (з 1714). У 1736 пры рэзідэн-цыі створана школа філасофіі, з 1750 вывучаліся гісторыя і матэматыка. Меліся муз. бурса, канвікт (інтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты, б-ка. У розны час місіі і рэзідэнцыі належалі маёнткі: Ві-шаў, Грынькі, Дабосня, Шулякі, дзейнічалі місіі ў Ваўкавыску і Дабосні. Пасля скасавання рэзідэн-
Слонімскі кляштар бер-нардзінцаў.
цыі школа пераўтворана ў павятовае вучылішча. Будынкі не захаваліся.
СЛбНІМСКІ КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНАК. Існаваў у Слоніме Гродзенскай вобл. з 1640-х г. да пач. 20 ст. Засн. К.Юдзіцкай-Салятыцкай, якая ку-піла бернардзінкам пляц з дваром за 3 тыс. зло-тых. Браты 3. і К. Працлаўскія дакупілі кляштару суседнія пляцы за 1500 зл. 3 1645 існаваў драўляны касцёл Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі (згарэў у 1656). Першыя манашкі прыбылі сюды з Вілен-скага кляштара св. Міхаіла. Маёмасць кляштара складалася з пасагаў, агарода і капіталу ў 10 тыс. злотых ад Юдзіцкай. У 1670—96 пабудаваны му-раваны касцёл пад ранейшай назвай (асвячоны ві-ленскім біскупам Канстанцінам Бжастоўскім 4.12.1696). У 1760-я г. інтэр’ер касцёла аздоблены майстрам Гедэлем паводле праекта Я.Глаўбіца сту-кавай лепкай (алтары, амбон), тады ж пабудаваны 2-павярховы жылы корпус. Паслушніцы навучалі-ся музыцы, вышыўцы, франц. мове. 3 1696 пры кляштары існавала брацтва св. Міхаіла. У 1830 сюды пераведзены бернардзінкі з Брэста. Пасля 1905 са згоды біскупа Э.Ропа кляштар перададзе-ны манашкам ордэна Бязгрэшнага зачацця Дзевы Марыі (непакалянкам). Касцёл дзейнічае, у корпу-се кляштара размешчаны шпіталь. Помнік архі-ТЭКТурЫ рЭСП. ЗНаЧЭННЯ. АЛЯрашэвіч.
СЛбніМСКІ КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІН-ЦАУ. Існаваў у 1630—1864 у г. Слонім Гродзен-скай вобл. Засн. па ініцыятыве Я.Жарноўскага і ААукашэвіч. 30.5.1639 каралеўскі сакратар А.Радван заклаў фундамент мураванага касцёла св. Тройцы. Кіраўнік буд. работ мулярскі майстар С.Тарашке-віч з Нясвіжа. У 1655 касцёл згарэў. Адбудаваны
11. Зак. 287.
306
слуцкі — слуцкі
ў 1671, асвячоны біскупам М.Слупскім. У 1668 і 1750 да касцёла прыбудаваны капліцы Працлаў-скіх і Слізняў. У 1861 у касцёле адбываліся патры-ятычныя маніфестацыі, за што на яго накладзены штраф у 308 руб. На час закрыцця (21.12.1864) у кляштары знаходзіўся 21 манах. У 1866 касцёл пе-рароблены на царкву, прыпісную да сабора, кор-пус кляштара аддадзены паліцыі, а пляцы і агаро-ды — палаце дзярж. маёмасцей. Будынкі касцёла (цяпер Троіцкі правасл. сабор) і кляштара (інтэр-нат) — помнікі рэсп. значэння. ЛЛЯрашміч.
слўцкі ЕЗУІЦКІ КАЛЁГІУМ — установа ордэна езуітаў у г. Слуцк Мінскай вобл. ў 1689— 1773. У 1689—1704 місія, у 1704—15 рэзідэнцыя, у 1715—73 калегіум. У 1692 віцебскі падчашы Ян Слонскі з жонкай Кацярынай адпісалі езуітам двор у Слуцку і 2 вёскі. У 1696 другая жонка Слонскага Мар’яна ахвяравала на езуіцкую місію 10 тыс. злотых. Першыя драўляныя будынкі місіі і рэзідэнцыі месціліся ў гар. раёне Падвалле (не захаваліся). У 1715 у раёне Зарэчча пабудаваны драўляныя корпус калегіума і касцёл св. Тройцы — 8-гранны ў плане храм з галоўным купалам у цэн-тры і 4 вежамі па вуглах; стары корпус рэзідэн-цыі ў Падваллі быў перароблены ў канвікт (інтэр-нат). У 1698 адкрыта школа граматыкі, у 1702 — паэтыкі, у 1704 — рыторыкі. 3 ператварэннем рэзідэнцыі ў калегіум навуч. праграма стала адпа-вядаць праграме сярэдніх навуч. устаноў. Пры ка-легіуме існавалі муз. бурса (з 1713) і аптэка (з 1762). У бібліятэцы меліся каштоўныя старадрукі і рукапісы, у т.л. Літоўскі Статут 16 ст., Мазавецкі Статут 1541, аўтографы П.Скаргі. Пасля скасаван-ня калегіума ў бібліятэку Віленскага ун-та перада-дзена 2200 тамоў. У розныя часы калегіуму нале-жалі навакольныя маёнткі Багурын, Багурынак, Бокшыцы, Бранчыцы, Кіявічы, Новы Двор, Ру-мок, Уса, Ямінск; місіянерскія пункты існавалі ў Багурыне, Румцы, Ямінску. У 1773 калегіум скаса-ваны. У 1804 касцёл і ўсе пабудовы калегіума зні-шчаны пажарам.
/І/ш.: Г а б р у с ь Т. Слуцкі Троіцкі касціл сзуітаў // Случ-чына: мінулас і сучаснасць. Слуцк, 1995; Я с ж. Цуд з дрэва // Страчаная спадчына. Мн., 1998.
слўцкі ІЛЬІНСКІ МАНАСТЬІР, правас-лаўны манастыр у г. Слуцк Мінскай вобл. ў 16— 19 ст. Знаходзіўся ў Старым горадзе на вул. Вілен-скай перад Віленскай брамай. Дакладная дата за-снавання невядома. Упершыню згадваецца ў 1515. Царк. гісторыкі лічаць, што да 1611 манастыр быў мужчынскі, потым пераўтвораны ў жаночы. У 19 ст. манагіРырскі комплекс уключаў: халодную саборную царкву Увахода Ісуса Хрыста ў Іеруса-лім, цёплую царкву св. Іаана Златавуста, званіцу над гал. уязной брамай, дамок для ігуменні, ма-
настырскі корпус з 13 келлямі, гасп. пабудовы. Усе будынкі былі драўляныя. Паводле рашэння Сінода ў 1854 манастыр закрыты, а яго маёмасць перададзена Пінскаму Варварбінскаму манастыру. У 1856 будынак цёплай царквы перанесены на Замкавую гару ў Слуцку, а саборная царква ў 1861 перавезена ў в. Заўшыцы ў Слуцкім пав. (абедзве не захаваліся); дамок ігуменні і манас-тырскі жылы корпус перададзены гарадскому са-бору. Н.І.Пятровіч.
слўцкі ТРбіЦКІ МАНАСТЬІР, Т р а й -чанскі манастыр — праваслаўны муж-чынскі манастыр у Слуцку ў 15 — 1-й пал. 20 ст. Знаходзіўся на левым беразе р. Случ у прадмесці Трайчаны, якому даў сваю назву. Час узнікнення невядомы, упершыню згадваецца ў 1455. У гіста-рычнай літаратуры прынята лічыць, што гал. храм манастыра — царква св. Тройцы пабудава-на ў 1505, але дакументальнага пацвярджэння гэ-таму не выяўлена. Дакладна вядома, што ў 1654 яна была мураваная, узвышалася ў цэнтры ма-настырскага двара, усе астатнія пабудовы былі драўляныя. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 манастыр моцна пацярпеў, а царква была практычна знішчана. Тагачасныя ўладальнікі Слуцка кн. Багуслаў Радзівіл у 1667 даў на адбудо-ву «спустошанага і зруйнаванага непрыяцелем» манастыра неабходную драўніну «з мясцовых пу-шчаў», а жыхары Слуцка (пераважна купцы і шляхта) у 1668—69 рабілі ўзносы на мураванне царквы. У 18 ст. храм зноў разбураны. У 1785— 88 царква адбудавана паводле праекта і пад кіраў-ніцтвам архітэктара «Шаі Вольфавіча Турава, ме-шчаніна слуцкага» па заказу тагачаснага слуцкага архімандрыта В.СаВкоўскма. Храм быў у стылі ба-рока, крыжовакупальны ў плане, з дзвюма 3-ярус-нымі чацверыковымі вежамі-званіцамі на гал. фа-садзе; на паўн. вежы быў уманціраваны гадзіннік. Сцены тарцоў трансепта завяршаліся фігурнымі франтонамі. Перад гал. уваходам да сцяны быў прыбудаваны прытвор пад двухсхільным дахам. Над сяродкрыжжам на чацверыку ўзвышаўся вял. купал з вежавым завяршэннем. У храме зберагалі-ся цудатворныя абразы Маці Божай і Казанскай Маці Божай (абодва візантыйскага пісьма), Еван-гелле 1582, пісанае слуцкім кн. Юрыем Юр’еві-чам Алелькавічам, старажытныя партрэты слуцкіх князёў Алелькавічаў, у т.л. заснавальніка роду Аляксандра і трох яго сыноў — Юрыя, Сямёна і Аляксандра; вырабы з серабра і інш. Да 1860-х г. усе манастырскія пабудовы, акрамя Троіцкай царквы, былі драўляныя. У 1867 пастаўлены мура-ваны манастырскі корпус з цёплай царквой св. Іа-ана Багаслова, у 1868 — мураваная брама, над якой месцілася яшчэ адна цёплая царква — Даб-
СМАГАРЖЭУСКІ — СМАТРЫЦКІ
307
равешчанская. Трапезная, дом архімандрыта, дом для гасцей і гасп. пабудовы былі драўляныя. Пры манастыры працавала школа граматы і рамёстваў. У 1785—1840 на тэр. манастыра размяшчалася духоўная семінарыя (з 1793 наз. Мінская духоўная семінарыя). Дакладны час закрыцця С.Т.м. невядо-мы, усе будынкі разам з гал. храмам разбураны на працягу 1-й пал. 20 ст.
Aim.'. Русскне монастырм. М., 1995. Н.І.Пятровіч.
СМАГАРЖЙЎСКІ Ясон (каля 1714 — 1.2.1788) —уніяцкі царк. дзеяч Рэчы Паспалітай. Са шляхецкага роду Ваўкавыскага пав. герба «Юно-ша». Напачатку католік. Каля 1731 уступіў у ордэн базыльян. Вывучаў тэалогію і філасофію ў Грэчаскім калегіуме ў Рыме (1734—40). У 1740 пасвячоны ў святара. 3 1747 ген. афіцыял і вікарый Кіеўскай мітраполіі. Па даручэнні мітрапаліта Ф.Грабніцка-іа каля 1752—58 знаходзіўся ў Рыме. У 1762—80 архіепіскап полацкі. 16.9.1772 прысягнуў на вер-насць Расіі, атрымаў 2 дэканаты мітрапаліцкай епархіі (Гомельскі і Рагачоўскі, 1773) і Смален-скую епархію (1778), што паставіла пад уладу С. ўсе парафіі ў землях, далучаных да Рас. імперыі. Абараняў пазіцыі уніяцкай царквы ад пераводу вер-нікаў як у праваслаўе, так і ў каталіцтва. Імкнуўся абмежаваць дзейнасць правасл. епіскапа В.Садкоў-скага, вярнуць парафіі, што прынялі праваслаўе, забараніць святарам з Расіі працаваць у прыхо-дах. У 1774 дамогся ад папства пацвярджэння пастановы 1624 аб забароне уніятам пераходзіць у каталіцтва. У 1774 падрыхтаваў праект стварэння епархіяльнай семінарыі ў в. Струнь каля Полацка (адкрыта ў 1807). Заахвочваў развіццё базыльянскіх школ свецкага кірунку. У 1780—88 С. — мітрапа-літ кіеўскі і галіцкі. Спрабаваў захаваць за сабой і пасаду полацкага архіепіскапа, але 2.7.1780 імпе-ратрыца Кацярына II пазбавіла яго рас. паддан-ства. Выехаў у Рэч Паспалітую, жыў у сваёй рэзі-дэнцыі ў г. Радамысль (Кіеўскае ваяв.). Заснаваў семінарыі ў Радамыслі і Жытоміры. Намаганні С. не спынілі агульнай тэндэнцыі да паслаблення пазіцый уніяцкай царквы.