Рэлігія і царква на Беларусі
		 	Энцыклапедычны даведнік
		  
		 
		 
		 
		 
		
		
        
		 
		 
		 		
		 
		 
		 	
		
  
		  
		 
		 
		 
        Памер: 248с.
        Мінск 2015
		 
		 
		
		 
		 
		 
		 
		 
		 
		 
	
      
    
	   
		   
	   
		   
		 
	
СВЯТЫЯ МЕСЦЫ — месцы, звязаныя з падзеямі свяшчэннай гісторыі, наведваннямі ба-гоў і святых, цудатварэннямі; важны элемент культу ўсіх рэлігій (гл. Культ рэлігійны). У хрыс-ціян асаблівым шанаваннем карыстаюцца святы-ні ў Палесціне, дзе жыў, прапаведаваў, прыняў па-кутніцкую смерць і ўваскрэс Ісус Хрыстос. Да С.м. адносяцца храмы і манастыры, дзе захоўва-юцца ліошчбі святых, цудатворныя іконы і інш. святыні, а таксама цудатворныя крыніцы, месцы, дзе адбываліся з’яўленні абразоў і інш. цудатва-рэнні. У каталіцызме адрозніваюць свяшчэнныя і С.м. Да С.м. адносяць вобласці Палесціны, звяза-ныя са старазапаветнымі падзеямі і жыццём Хрыста, Дзевы Марыі і апосталаў. Пад свяшчэн-нымі месцамі разумеюць асабліва адметныя ў культавай практыцы месцы, асвячоныя вышэй-шымі царк. іерархамі, а таксама цэрквы, алтары і могілкі. Паводле кананічнага права, свяшчэнныя месцы павінны быць унбсены ў літуріічныя кнііі і традыцыйна выключаны са свецкай юрысдыкцыі.
СВЯТЬІЯ ПРАВАСЛАЎНЫЯ, асобы, якія былі кананізаваны, г.зн. праслаўлены царквой за іх праведнае жыццё, стойкасць у веры, асаблівыя подзвігі ў імя Хрыстова. Вернікі ўзносяць маліт-вы святым, ушаноўваюць іх як нябесных заступні-каў і апекуноў. Жыццю святых прысвечана агіягра-фічная літаратура. На Беларусі асабліва ўшаноўва-
296 СВЯШЧЭННАСЛУЖЫЦЕЛІ — СЕКУЛЯРЫЗАЦЫЯ__________
юцца С.п., якія ўваходзяць у Сабор беларускіх свя-тбіх. (Гл. таксама Святмя Беларусі). Т.А.Матрунчык.
СВЯШЧЭННАСЛУЖЬІЦЕЛІ, у хрысціян-стве (пераважна ў правасл. і каталіцкай цэрквах) духоўныя асобы, узведзеныя ў сан (гл. Рукапала-жэнне). Да С. адносяцца: епіскапы, святары, дбіяка-ны. С. (акрамя дыяканаў) маюць права самастой-на праводзіць богаслужэнні, абрады і таінствьі.
СВ^ШЧЙННІЦКАД АДЗЁННЕ Ў ПРА-ВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЕ — адзенне свяшчэн-наслужыцеляў у час набажэнства, якое мае асаблі-вае духоўнае значэнне. Да яго належаць: с т ы х а р — доўгае роўнае адзенне з шырокімі рукавамі, p6tja (ф е л о н ь) — доўгае адзенне без рукавоў з адтулі-най для галавы, с а к о е — кароткі сгыхар з невя-лікімі рукавамі, яго носяць толькі епіскапы. Дыяка-ны носяць на левым плячы a р а р — вузкую доўгую стужку, а святары і епіскапы — е п і т -р а х і л ь — шырокую стужку на шыі. Значэнне надаецца і галаўным уборам асоб, што право-дзяць набажэнства. Да іх належаць: с к у ф’я — круглая аксамітавая шапка і камілаўка — высокі аксамітавы галаўны ўбор. Епіскапам, a таксама некаторым святарам за «асаблівыя заслу-гі» даецца права насіць мітру. Да адзення свята-роў адносяцца таксама набедранік — ча-тырохвугольная прадаўгаватая хустка і п а л і ц a — такая ж хустка ў форме ромба; іх носяць на поясе. У адзенне епіскапаў уваходзіць і а м а ф о р — шырокая стужка цераз плячо. Сваё святарскае адзенне маюць таксама служыцелі культу ў ісламе, іудаізме, будызме і інш. рэлігіях. Святарскаму адзенню надаецца сімвалічны сэнс, звязаны з асаблівасцямі веравучэння.
СЁКТА (лац. sekta школа, вучэнне), адзін з тыпаў рэлігійных аб’яднанняў, які вылучаецца да-следчыкамі побач з царквой і дэнамінацбіяй. Звы-чайна ўзнікае як апазіцыйная плынь да таго ці інш. рэліг. кірунку або як пратэст пэўнай сац. групы. Для С., асабліва ў ранні перыяд існавання, харак-тэрны крайні радыкалізм вучэння і адмоўнае стаўленне да інш. рэліг. кірункаў і «свету». С. прэ-тэндуюць на абранасць сваёй пазіцыі, выключ-насць ідэй і місіі, што нярэдка прыводзіць да са-маізаляцыі.
Асаблівая ўвага аддаецца ідэі духоўнага адра-джэння, якое атаясамліваецца звычайна з вяртан-нем да вытокаў вучэння, з якога вылучылася С. Кіраўнік С. лічыцца харызматычным, у той жа час падкрэсліваецца роўнасць усіх яе членаў. Ін-т свяшчэнства звычайна адсутнічае. Можа абвя-шчацца ўсеагульнае свяшчэнства. Практыкуецца добраахвотнае ўступленне ў абшчыну, строгае падпарадкаванне дысцыпліне, прынятым мараль-
ным нормам, рытуальным прадпісанням. Многія хрысціянскія С., якія ўзніклі ў 18—1-й пал. 20 ст. (напр., у Расіі — скапцы, у Беларусі — ілбінцт, маляеанцы, мурашкаўцы) у 2-й пал. 20 ст. спынілі існаванне. Некаторыя С. паступова пераўтварылі-ся ў інш. тыпы рэліг. арг-цый. Так, аб’яднанні еваніелбскіх хрысціян-баптыстаў, адвентыстаў, пяці-дзесятнікаў на сучасным гіст. этапе з’яўляюцца дэнамінацыямі. На побытавым узроўні і нават у л-ры тэрмін «С.» без дастатковых натое падстаў нярэдка ўжываецца ў адносінах да абшчын пры-хільнікаў пратэстантызму розных кірункаў, што не адпавядае сучаснаму стану гэтых рэліг. арг-цый.
Літл Г а р а д ж a В.14. Релйгноведенне. М.. 1995; Я б л о -к о в 14.Н. Релнгноведснне. М., 1998. Л.у.Бароўка.
СЕКТЫ ТАТАЛІТАРНЫЯ — апазіцыйныя традыцыйным канфесіям рэлігійныя аб’яднанні, якія характарызуюцца поўнай падпарадкаванас-цю паводзін і свядомасці вернікаў кіраўніцтву акты. Для С.т. характэрны культ «духоўнага нас-таўніка», вызначэнне абавязковых для ўсіх праві-лаў паводзін, катастрафічна-апакаліпсічны сэнс вучэння, актыўная місіянерская дзейнасць з выка-рыстаннем метадаў псіхалагічнага маніпуліраван-ня. Ва ўздзеяннях на свядомасць прыхільнікаў С.т. вылучаюць 3 этапы: дэпраграміра-в а н н е, у выніку чаго вернік адмаўляецца ад свайгомінулага; падпарадкаванне в о -л і вернікаў пры дапамозе спецыфічных псіха-тэхналогій; рэпраграміраванне, накіра-ванае на змену свядомасці і паводзін вернікаў. С.т. носяць дэструктыўны, антысацыяльны харак-тар: забараняецца удзел вернікаў у сацыяльным жыцці, патрабуецца спыненне зносін з сям’ёй і інш. Дзейнасць некаторых С.т. суправаджаецца гранічнымі антысацыяльнымі дзеяннямі: чалаве-чымі ахвярапрынашэннямі, тэрактамі і інш. Дзейнасць большасці С.т. забаронена заканадаў-чымі актамі ва ўсіх краінах. У Рэспубліцы Бела-русь забаронены «Аум Сінрыкё», «Багародзіны цэнтр», «Вялікае Белае Брацтва», «Сатаністы», «Сям’я любові». Гл. таксама Новбія рэліБі.
СЕКУАЯРЫЗАЦЫЯ (ад лац sacularis свецкі) — ператварэнне царк. маёмасці ў свецкую. Праводзі-лася ў розных краінах свету з мэтай паслаблення эканамічнай магутнасці і паліт. ролі царквы ў дзяржаве. На Беларусі ажыццяўлялася з канца 18—20 ст. Канфіскацыі 1770—90-х г. закранулі толькі частку царк. маёнткаў (больш за 40 тыс. рэ-візскіх душ — сялян мужчынскага полу), што на-лежалі пераважна Віленскаму біскупству. У Рэчы Паспалітай у 1773 быў скасаваны ордэн езуітаў, a яго маёнткі перададзены Адукацыйнай камісіі, якая распрадала іх шляхце пры умове выплаты 6% з даходаў на ўтрыманне вучылішчаў. На 1790
СЕМІНАРЫІ — СЕНЧУКОУСКІ
297
у паезуіцкіх маёнтках на тэр. зах. і цэнтральнай Беларусі знаходзіліся 644 гарадскія і 7179 сельскіх дымоў. Ва ўсходняй Беларусі езуіты захаваліся да высылкі іх з Рас. імперыі паводле ўказа 1820. Па-лажэннем К-та міністраў і ўказам Сената ад 13.4.1822 35 маёнткаў (9830 рэвізскіх душ), што належалі езуітам, былі канфіскаваны і замацава-ны за казной. Карэнны пералом у адносінах да царк. маёмасці ў зах. губернях наступіў пасля паў-стання 1830—31 у рамках палітыкі нейтралізацыі шляхецка-каталіцкай апазіцыі. Указам ад 19.7.1832 аб ліквідацыі некамплектных (што не мелі поўна-га складу манахаў) рымска-каталіцкіх кляштараў іх маёнткі перададзены ў склад казны. У 1837 на Беларусі былі 93 паманастырскія маёнткі з 10 183 рэвізскімі душамі. Калі ў Віцебскай і Магілёўскай губ. адбыліся хваляванні з-за пераводу уніятаў у праваслаўе, у 1833 і 1834 у рымска-каталіцкага і уніяцкага духавенства было забрана 5 маёнткаў і ўстаноўлена казённае кіраванне яшчэ адным. Па-водле 8-й рэвізіі (1834) у пауніяцкіх вёсках наліч-валася 2894 рэвізскія душы. Са спасылкай на тое, што «непрыстойна духоўнай асобе адрывацца ад яго прамых святарных абавязкаў», 25.12.1841 пад-пісаны шэраг указаў аб прыёме ў дзярж. маё-масць усіх населеных маёнткаў вышэйшага пра-васл. і іншавернага духавенства зах. губерняў. 10.5.1843 прыняты ўказы пра перадачу ў казну на-селеных маёнткаў прыходскіх цэркваў, a 28.2.1844 — вылучаных па «эксдывізіях» (па рашэнні суда) ва ўласнасць каталіцкага духавенства. Такіх падухоў-ных маёнткаў у 1847 у 5 бел. губернях было 546 і 87 269 рэвізскіх душ сялян; /з з іх прыпадала на Віленскую губ. Рэшткі царк. уладанняў секуляры-заваны ў выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917.
Літ.: С о с н о n В.А. Конфяшцня церковных нменнй на Беларусн прн включенмн ее D состав Росснйской ммпермм // Наш радавод. Гродва, 1992. Кн. 4. ч. 3; Яго ж. Секулярнзацмя цсрковных креатьян на Беларусй в 30—40-е гг. XIX в. // Цер-ковь в нстормм слаоянскчх народов. М.. 1997. УЛ.Сісна.
СЕМІНАРЫІ ДУХЙўНЫЯ — навучальныя ўстановы рымска-каталіцкай і правасл. царквы. Іх узнікненне звязана з Трыенцкім саборам (1545—63), на якім вырашана арганізаваць шэраг спец. навуч. устаноў для падрыхтоўкі добраадукаваных асоб. Каталіцкія С.д. звычайна адкрывалі мясцовыя біскупы. Выкладчыкамі ў іх былі прад-стаўнікі якога-н. ордэна манаскаіа. На Беларусі першыя С.д. засн. ў Вільні (1582) і Краславе (1755), належалі ордэну місіянераў, які да 1-й трэ-ці 19 ст. кантраляваў С.д. ў Беластоку, Вільні, Зас-лаўі, Магілёве. Дамініканцам належала С.д. ў Мін-ску. С.д. існавалі таксама ў Брэсце і Нясвіжы. Пры Віленскім ун-це ў 1808—32 дзейнічала гал. С.д., якая рыхтавала біскупаў, прэлатаў і канонікаў каталіцкага і уніяцкага веравызнання. Яна мела
праграму духоўнай акадэміі і была разлічана на 50 кліракаў. Пасля задушэння паўстання 1830—31 большасць С.д. скасавана. У сярэдзіне 19 ст. ка-таліцкія С.д. захаваліся ў Вільні, Мінску, Магі-лёве. Яны былі разлічаны на 20—50 клірыкаў; у іх выкладаліся багаслоўе, царк. абрады, мараль-ная, дагматычная, палемічная тэалогіі, кананічнае права, рыторыка, логіка, духоўнае красамоўства, свяшчэнная і айчынная гісторыя, лац., француз-ская, польская і рус. мовы, народнае права, фізі-ка, патрыстыка, матэматыка, спевы, паліт. экано-мія. 3 1822 выкладчыкамі маглі быць толькі асо-бы, якія мелі дыпломы дактароў і магістраў багас-лоўя. Для паступлення патрэбен быў дазвол губер-натара. У пач. 20 ст. каталіцкая С.д. захавалася толькі ў Вільні. 3 1990 дзейнічае Гродзенская в«-шэйшая духоўная ссмінарыя. Першая у н і я ц -к а я С.д. адкрыта ў 1746 у Свержані. У пач. 19 ст. яны дзейнічалі ў Лаўрышаве, Супраслі, Полацку, Жыровічах. Навуч. праграма была такая ж, як і ў каталіцкіх С.д., у 1820—30-я г. яны скасаваны ці ператвораны ў праваслаўныя. Праваслаў-н ы я С.д. пачалі стварацца на Беларусі з 2-й пал. 18 ст. (у 1752 у Магілёве, у 1785 —у Слуцку) і па сваёй праграме нагадвалі езуіцкія калегіулш. У ад-паведнасці са статутам 1808 мелі 6 класаў і падпа-радкоўваліся Духоўным акадэміям. Іх праграма адпавядала 4 старэйшым класам гімназіі, выклада-ліся рус., грэч. і лац. мовы, эстэтыка, рыторыка, гісторыя, геаграфія, алгебра, геаметрыя, механіка, медыцына, логіка, метафізіка, мараль, багаслоўе, герменеўтыка, царк. абрады, сельская гаспадарка. Пасля заканчэння С. лепшыя выпускнікі працяг-валі адукацыю ў акадэміях, астатнія выкладалі ў пав. і прыходскіх духоўных вучылішчах ці ішлі ў манастыры. У 1867— 69 адбыдася рэформа С.д., паводле якой яны сталі незалежнымі ад духоўных акадэмій, з навуч. праграмы выключаны сельская гаспадарка і медыцына, уведзена педагогіка; пры С.д. адкрыты нядзельныя школы. У 1884 прыняты новы статут С.д., паводде якога ў іх павінен быў выкладацца поўны курс класічнай гімназіі, а так-сама псіхалогія, гісторыя філасофіі, сельская гас-падарка і медыцына. На пач. 20 ст. такія С.д. дзейнічалі ў Віцебску, Вільні, Мінску, Магілёве. У наш час. дзейнічае Мінская еышэйшая духсўная семі-нарыя. Гл. таксама Духоўнбія навучсшныяўстановы.