• Газеты, часопісы і г.д.
  • Русальная традыцыя беларусаў міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

    Русальная традыцыя беларусаў

    міфапаэтычная сістэма, тыпалагічныя паралелі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 187с.
    Мінск 2006
    59.76 МБ
    4 Залісала Н.В.Сівіцкая ў 2005 г. у вёсцы Кашталянаўшчына Глыбоцкага раена Віцебскай вобласці ад Доўгай Станіславы Антонаўны, 1921 г. нар.
    5 Міфасемантыку русальніцы як гранічна-пераходнага каляндарнага часу гл. таксама ў сувязі з народна-хрысціянскай матывацыяй заканчэння на Тройцу пасхальнага перыяду: ‘Треная неделя — самаяўрэдная неделя... Дух ходя сем недель am Паскі — Троіца называется. После Троіцы — греная неделя ” [39, с. 110],
    што врэдна на гэтым тыдні, нічога нільзя рабіць, бо ўсе будзе плахоя. Вабшчэ, і калдаўство далжно быць на етым тыдні” (УЗ, вёска Сялец Брагінскага раёна)) або асобныя яго дні (гл. назвы серады, чацвярга, пятніцы на русальным тыдні, усяго тыдня, а таксама наступнага панядзелка адпаведна: Крывая/Градавая серада/дзень, Крывы/Сухі чацвер, Лядавая пятніца, Крывы тыдзень, Крывы панядзелакў так і ўласна міфалагема русалкі. Пра семіятычную насычанасць гранічна-пераходнай функцыянальнасці русальніцы сведчыць, увогуле, ужыванне храноніма русальны ў якасці азначэння перыядаў гранічна-пераходнага каляндарнага часу. Па матэрыялах Л.М.Вінаградавай, на Палессі апошні тыдзень перад Калядамі называлі таксама русальным; на год бывае аж тры русальныя тыдні: “Велікодня, на Труйцу і на Рожэство’’ (вёска Жахавічы Мазырскага раёна) [39, с. 110], Аўтэнтычную самабытнасць гранічна-пераходнай міфасемантыкі русальнай традыцыі выяўляе функцыянальная сінкрэтыка аграрнай прагматыкі вобраза русалкі (у тым ліку міфалогіка аніматычна-анімістычнай вегетацыйнай асацыятыўнасці, функцыянальны хтанізм міфалагемы) і ўяўленняў пра сезоннасць цыклаў расліннасці. Міфалагічны персанаж русалкі набываў у гэтым сэнсе як адзнакі сезоннага гранічна-пераходнага духа вясны-лета, так і яскравую парадыгматыку боства прыроды, якое памірае і ўваскрасае.
    Канцэпт касмічнай хаатычнаеці гранічна-пераходнага каляндарнага часу ў структуры русальнага тыдня выразіўся ў першую чаргу ў забаронах на пачынальна-стваральныя работы, праз якія рэалізуецца міфасемантыка касмаганічнага ўзнаўлення свету. Звернем увагу на забароны ткаць або пакідаць недатканымі кросны (“He оставляй на русалны тыждень, бо русалкі будуть ткать да сплутають ніткі. До русального тыжня стараюццаякможна доткать тэе кросна, ажза іконы тую навойку ховалі, коб не ткалі русалкі” [40, с. 376]), на перасцярогі шыць, бяліць у хаце, вязаць (каб памерлым не калолася ў ногі, каб не зашыць вочы памерлым/русалцы, “бо русалку ўшыеш ”, каб русалкам не запырскаць глінай вачэй, каб русалак не гнявіць, каб русалкі не замучылі, не заказыталі, каб русалкі давалі спаць, каб не было смерцяў у сяле [40, с. 385—386]), на забароны гарадзіць плот, вязаць бароны і інш. Сёмуху, па запісах Е.Р.Раманава, сяляне строга святкуюць тры дні, але і ўвесь сёмушны ці клечальны тыдзень шануюць, як і Каляды: не пачынаюць ніякае новае работы, не прадуць, не ткуць, не ўюць вяровак, нічога не свідруюць, не гародзяць платоў [164, с. 203], У Смаленскай губерні на русальным тыдні працавалі да поўдня, а ад поўдня зусім нічога не рабілі; увесь тыдзень стараліся пазбягаць наступных работ: не аралі, не
    сеялі, не вілі вяровак, не вязалі бароны, не пралі, не гарадзілі платоў; згодна з павер’ем, хто будзе араць у гэты тыдзень —• у таго скаціна будзе гінуць; хто будзе сеяць — у таго градам паб’е хлеб; хто будзе прасці воўну — у таго авечкі будуць круціцца; хто будзе гарадзіць плот, віць вяроўкі, вязаць бароны — той змарнее і таго сагне ў дугу, дзеці ў тых, хто парушыў русальны ці крывы тыдзень, нараджаюцца ўродамі; прыплод жывёлы ў тых гаспадароў бывае ненармальны [75, с. 599].
    Як гранічна-пераходны каляндарны кантынуум яскрава характарызуе русальны тыдзень тэма актуалізацыі хтанічнага пачатку. Вынікам парушэння забарон у гранічна-пераходны каляндарны час з’яўляецца, у прыватнасці, пагроза нападзення або сустрэчы з хтанічнымі жывёламі (параўнайце ў славян ваўчыныя, мышыныя, чарвівыя і пад. дні [3, с. 366—367]). Тэма актуалізацыі хтанічнага пачатку паказальная ў сувязі з парушэннем забароны на пачынальна-стваральныя работы ў русальскі час: “будаваць дом паміж Духавым днём і Пятровым, — як лічаць беларусы, — непажадана — будзе заводзіцца розная нечысць: прусакі, тараканы, цвыркуны, клапы” [164, с. 314]. Паводле ўяўленняў беларусаў, у русальскі час актывізуюцца ваўкі: на русальным тыдні страшылі “тучніцай” — воўчай зграяй, якая быццам бы ўвесь тыдзень гуляе ў лесе і полі [196, с. 147], Паводле павер’яў чэхаў, пачынаючы з Тройцы, лятае вогненны змей plivnfk, якога называюць vlkoun [159, с. 304]. Параўнайце: паўднёваславянскія самадзівы і вілы баяцца ваўка [40, с. 46]. У карпатаславянскім рэгіёне першы дзень Пятроўскага посту (Розыгрй) ушаноўваўся як “звірове сьвято”, калі звяр’ё “іграе” і псуе скаціну; гуцулы верылі, што, калі б разыграныя ваўкі аказаліся ў гэты час на паланіне, дзе ўсё яшчэ пасвяцца авечкі, яны б знішчылі ўсю атару [3, с. 555], Гранічна-пераходнай міфалогікай нападзення хтанічных жывёл выразна тлумачацца ў структуры русальнага тыдня на Палессі асабліва актуальныя перасцярогі ад чарвей-“русалныц”: “Русалныця, русальныйтыждень. Капусты нэ дюгалы. казалы, русалныця капусту будэ йісты ”[170, с. 56]. У канцы абраду “провадаў русалкі” русальскія вянкі або зеляніну з маскі русалкі разрывалі і неслі на гароды, каб не было чарвей: “А Русалку разбіраюць жанчыны і прыносяць на гарод і тыркаюць на гародзе, штобмядзьведзьканя еланікапусту, нібуракоў—нішчо ” [20, с. 164], У вёсцы Кузьмінічы Добрушскага раёна ля жыта “абрывалі з Русалкі траву і неслі яе дамоў, на градкі клалі, штоб не было чарвей”; “лісцья жэ, каторымі была ўбрана русалка, людзі бралі сабе дамой, ійтоб адвесці ад агарода бяду (ад мядведак, для харошага ўражая, ад засухі) ” [149, с. 158—159],
    Характэрная для міфапаэтыкі гранічна-пераходнага каляндарнага часу тэма праяўлення унікальных з’яў і артэфактаў адлюстравалася ў надзвычайнай метамарфічнасці русалкі, здольнасці яе да пярэваратніцтва (гл. па аналогіі з няпэўнасцю, метамарфічнасцю ў балканскай традыцыі духа святак караконджула [40, с. 102]). Паводле ўяўленняў беларусаў, русалка на русальным тыдні можа “ўсяко" абярнуцца, стаць “чым хоч Вобразамі пераварочвання міфалагічнай істоты могуць быць, прынамсі, птушка (лебедзі, сарокі, гусі, вялікія птушкі), карова, конь, цяля, кот, сабака, вавёрка, ласка, заяц, пацук, жаба, кола, стог сена, клубок нітак, лісце і да т.п. Параўнайце: багінкі могуць прыняць выгляд сабакі, ката, паўліна, стага сена, начнога матылька. Вілы спарадычна ператвараюцца ў птушак і матылькоў [79, с. 178; 39, с. 105; 40, с. 45]. Часавая матывацыя пярэваратніцтва русалкі выразная ў павер’і: на Піншчыне асцерагаліся на Розыгры ісці на поле, “бо на тыя Розыгры саўка ходіть да буде лякаты на полі. Яна може буты як жэншчына, і як деўка, і як пташка... Як тую саўку стрэтыш, то можэ хоробою наградыты ” [40, с. 363].
    Матывы выродлівасці, пачварнасці перыяду русальнага тыдня як гранічна-пераходнага часу выразныя ў міфалогіцы з’яўлення выродлівага, пачварнага — “няправільнага” патомства чалавека, хатняй жывёлы, або ў тэме знікнення патомства наогул у выніку парушэння тэмпаральных забарон. Гл. у павер’ях і перасцярогах: цяжарнай жанчыне нельга працаваць на русальным тыдні, інакш у яе народзіцца вырадак [75, с. 59]; па вераваннях балгараў, зачатаму на русальным тыдні пагражае параліч [188, с. 283]. Украінцы верылі: калі муж спіць з жонкаю “проці святой нядзелі” і зачнецца хлопец,—дык ён будзе ваўкалакам [61, с. 223]. На русальным тыдні нельга саджаць курыцу на яйкі — выведуцца вырадкі, куранят паесць драпежнік або забярэ русалка, як у былічцы: “Я нарусальныйтыждень сажала, амене казалі: “He будеш бачыть!” Так і було: сажала на семнаццать, а вывелось четырнаццать, іусі оны пропалі, — нема ні однэга качэня, ні одной курочкі, ні перьев. Усіх русаўказабрала. Онаўлесужыве. Можэзабрать наее тыждень ” [40, с. 386],
    Матывы актывізацыі і матэрыялізацыі антысвету, дэманічнага пачатку як выражэнне “дрэннага/злога часу”, што актуальна падтрымліваліся ў структуры русальнага тыдня міфалогікай сакральна-негатыўнай вегетацыйнасці вобраза русалкі, заўважныя ў міфалогіцы разгулу нячыстай сілы ў траецка-купальска-пятроўскі час. У агульнаўсходнеславянскіх уяўленнях русалкі на русальным тыдні — злыя, небяспечныя, дэманічныя істоты. Звернем увагу на міфасемантыку антыпаво-
    дзінаў людзей у русальскі час, г.зв. “русальнічанне”: у Цэнтральнай Расіі на русальным тыдні (дзесятым пасля Пасхі) ніводная вясковая дзяўчына не пойдзе ў лес адна, без сябровак з-за боязі “злых русалак”, якія на гэты час перасяляюцца з рэк і азёр у лясы, а мужыкі прымаюцца “русальнічаць” — гуляюць ваўсю і п’юць цэлы тыдзень да самых запустаў Пятроўскага посту [129, с. 87]. У кантэксце міфалогікі актывізацыі антысвету вераемны аспект антыпаводзінаў у гранічна-пераходны каляндарны час набывае фальклорная эротыка і аргаістычнасць русальніцы, матывы абрадавай і міфалагічнай аголенасці рытуальніц/русалкі, разняволенасці і пад.
    3 вегетацыйна-прадукавальнай прагматыкай вобраза русалкі з вялікімі вачамі (гл. вышэй) параўнайце матыў сакральна-негатыўнага позірку, ліхіх вачэй міфалагічнай істоты: ад жудасных русалчыных позіркаў тыя, хто іх бачыў, адразу і назаўсёды скрыўляліся [87, с. 563]; параўнайце: калі вілу раззлаваць, то яна можа пакараць або забіць сваім поглядам [92, с. 65].
    Матыў матэрыялізацыі антысвету, дэманічнага пачатку яскравы ва ўяўленнях пра нараджэнне на русальным тыдні людзей з надзвычайнымі здольнасцямі. Паводле вераванняў сербаў і балгараў, тыя, хто быў зачаты, нарадзіўся або памёр у злы час — напярэдадні вялікага свята, у “ваўчыныя” святы, на калядным, тодаравым, русальным тыдні, — маглі стаць упырамі [40, с. 77—78],
    Актуальнасць у сістэме фальклорна-этнаграфічнага комплексу русальнага тыдня тэмы смерці як трансляцыі міфасемантыкі гранічнапераходнага каляндарнага часу выразная ва ўяўленнях пра смертаноснасць перыяду. Што бачым у павер’ях пра парушэнне каляндарных забарон, а таксама ў матыве “смерць як вынік сустрэчы з русалкай”: “На русальну неделю нельзя беліть, шіть, узелкі завьязывать, вязать не надо. Як ты чоловеку можэш пошіть, а он наденет, дак ён хоть убьецца, хотьутопіцца... Така буде смерть ” [40, с. 385]; “Нехорошо, пагано русалку побачыть. Якась непріятность буде ў роду, — може [хто-небудзь] повесіцца, можеутопіцца... ” [40, с. 379]; “Як встретішрусалку — бежы саўсех ног: дагоніть — памреш” [40, с. 379]. На Палессі ў чацвер пасля Тройцы пажылыя людзі прасушвалі сваё адзенне “на смерць” [3, с. 308].