Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
/1. А. Мурына
РЫТОРЫКА
/I. А. Мурына
РЫТОРЫКА
Вучэбны дапаможнік для 10 —11 класаў агульнаадукацыйнай школы
Дапушчана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
мінск
ТАА "АРАКУЛ"
1998
УДК 82.085(075.3)
ББК 83.7 я 721
M91
Мурына Л. А.
М 91 Рыторыка: Вучэб. дапам. Для 10—11 кл. агуль-наадук. шк. — Мн.: ТАА «Аракул», 1998. — 320 с.
ISBN 5-87884-209-2.
У школьны вучэбны план уведзены новы прадмет — рыторыка, для засваення якога ўпершыню створаны адпаведны вучэбны дапаможнік. Яго задача — даць веды аб прадмеце, тэхніцы набыцця маўленчых уменняў, замацаваць тэарэтычны матэ-рыял пры дапамозе распрацаваных аўтарам, прафесарам БДУ Л. А. Мурынай, спецыяльных практыкаванняў.
УДК 82.085(075.3)
ББК 83.7 я 721
ISBN 5-87884-209-2
© Л. А. Мурына, 1998 © Афармлепне.
В. П. Масцераў, 1998 © ТАА «Аракул», 1998
ГІСТОРЫЯ РЫТОРЫКІ
Ы V
Красамоўства
—> «майстэрства... прыгожа гаварыць і тым схіляць іншых да сваёй думкі»
(М. В. Ламаносаў).
_ прамоўца;
Рытар (ад грэч. rhetor)
настаўнік рыторыкі, а таксама вучань рытарскай школы.
КАРОТКІ АГЛЯД
Антычнасць
Само паходжанне слова «рыторыка» ад грэча-скага rhetorike падказвае, дзе знаходзяцца гіста-рычныя карані навукі рыторыкі, — у Старажыт-най Грэцыі (V—IV стст. да н. э.). Гэта быў час,
3
калі на месцы плямёнаў, аб'яднаных у роды (рада-вы лад), сфарміраваліся антычныя1 дзяржавы з дэмакратычнай формай кіравання.
У Старажытнай Грэцыі былі народныя сходы, суды, якія дзейнічалі ў гарадах-полісах (горад і мясцовасць, якая прылягала да яго); у Старажыт-ным Рыме — сенат, народны сход, суды. Такія дзяржаўныя органы ўласцівы дэмакратычнаму грамадству.
Аднак у Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме выкарыстоўвалася рабочая сіла палонных-рабоў, якія ў параўнанні з карэнным насельніцт-вам (грамадзянамі) не мелі дэмакратычных правоў і свабод. Таму гэтыя старажытныя дзяржавы атры-малі назву: «дзяржавы рабаўласніцкай дэмакра-тыі».
Паміж арыстакратамі (алігархіяй) і дэмасам (простымі грамадзянамі) у дзяржавах рабаўласніц-кай дэмакратыі ішла няспынная барацьба: пер-шыя імкнуліся сканцэнтраваць палітычную ўладу ў сваіх руках, другія — пашырыць дэмакратыч-ныя свабоды. Менавіта ў гэты перыяд адбываецца росквіт рыторыкі ў Старажытнай Грэцыі і Стара-жытным Рыме. Дэмакратычны лад, пры якім у кіраванні дзяржавай праз народны сход удзель-нічаюць грамадзяне, патрабаваў ад палітычных дзеячаў кантактаў з насельніцтвам — публічных выступленняў, майстэрства казаць прамову. «Рэс-публіканская форма праўлення старажытных гра-мадстваў зрабіла красамоўства самым важным і неабходным мастацтвам» (В. Бялінскі).
Найбольш пашыранымі відамі прамоў у Ста-ражытнай Грэцыі і Старажытным Рыме былі па-літычныя. Атрымалі развіццё таксама судовыя прамовы, характэрныя для дэмакратычнага гра-мадства, у якім пераважае імкненне прававога вырашэння разнастайных канфліктаў. Трэці від прамоў, прызначаных усхваляць каго-небудзь, што-
1 Антычны — які тычыцца гісторыі і культуры старажыт-ных грэкаў і рымлян.
4
небудзь (за імі замацавалася ўмоўная назва «ўра-чыстыя прамовы»), развіваўся няроўна. Дэма-кратычнае грамадства не адчувае патрэбы ў хва-лебным, урачыстым красамоўстве, таму ўрачы-стыя прамовы ў гэты перыяд не былі распаў-сюджаны. Прынамсі, не яны здабылі антычным прамоўцам неўміручую славу.
Да нашых дзён не згасла слава антычных пра-моўцаў — грэка Дэмасфена, рымляніна Цыцэрона. Тэорыя рыторыкі, распрацаваная ў антычнасці (у прыватнасці, грэкам Арыстоцелем, рымлянінам Квінціліянам), амаль без змен атрымана ў спадчы-ну ўсімі наступнымі гістарычнымі эпохамі.
У I ст. да н. э. Старажытная Грэцыя страчвае самастойнасць, апынуўшыся пад уладай заваёў-ніка Рыма, які пад канец гэтага стагоддзя з дэма-кратычнай рэспублікі ператвараецца ў імперыю (Рымская імперыя). 3 падзеннем дэмакратыі пры-ходзіць у заняпад і рыторыка. Рымскі гісторык Тацыт адзначыў: імперыя «ўтаймавала красамоў-ства, як і ўсё іншае».
Імперская дзяржава была зацікаўлена пера-важна ў адным відзе красамоўства — урачыстым (хвалебным). Палітычная ўлада і суд ізаляваліся ад грамадзян і падпарадкоўваліся толькі імпера-тару. Змянялася і мэта публічнага выступлення: не дабрабыт народа, а ўзвелічэнне асобы імпера-тара альбо яго акружэння. У сувязі з гэтым урачыстае красамоўства пачало набываць рысы квяцістасці і мудрагелістасці. Перараджэнне ўра-чыстай прамовы мела вынікі: слова «рыторыка» пачало ўжывацца ў пераносным значэнні — «на-пышлівае пустаслоўе» (знешне красамоўная, але празмерна ўпрыгожаная, пазбаўленая высакарод-ных думак прамова).
Сярэднявечча
3 падзеннем антычнай дэмакратыі, такім чы-нам, заканчваецца перыяд росквіту рыторыкі, якая аказалася незапатрабаванай у сярэднявеччы.
5
Адродзіцца рыторыка ў сваім сапраўдным пры-значэнні праз шмат стагоддзяў і ў іншым месцы — у XVII ст., у эпоху Новага часу, у Заходняй Еўропе, дзе ва ўпартай палітычнай барацьбе па-чнецца пераўтварэнне манархічных дзяржаў у буржуазна-дэмакратычныя.
Аднак вернемся да феадальнага сярэднявечча. Рыторыка ўсё-такі працягвала існаваць у лоне царквы, у пропаведзях яе дзеячаў. Безумоўна, го-лас гэты гучаў цішэй, але высакародная мэта — дабрабыт простага народа, духоўнасць побыту, — прыцягвала людзей, і таму свайго ўплыву на ро-зум і душу чалавека рыторыка не страціла. Спа-шлёмся на лёс епіскапа Канстанцінопаля (сталіца старажытнай Візантыйскай імперыі, зараз горад Стамбул, Турцыя) Іаана Златавуста (каля 350— 407 гг.; Златавуст як мянушка Іаана замацавалася пасля яго смерці — у VI ст.). Ён быў надзвычай папулярны ў народзе, у сваіх пропаведзях за-клікаў людзей абмяжоўваць сябе ў непамерных імкненнях да матэрыяльных даброт, крытыкаваў сацыяльную несправядлівасць. Гэта настроіла ма-нарха супраць яго, і ў 403 г. Іаан Златавуст быў адпраўлены ў ссылку. Аднак боязь гневу наро-да вымусіла ўлады вярнуць Златавуста са ссыл-кі, праўда, ненадоўга. У 404 г. ён быў зноў вы-сланы.
Папулярнасць і аўтарытэт Іаана былі настолькі вялікімі, што златавустамі сталі называць асабліва таленавітых рытараў. У XII ст. Златавустам назы-валі, напрыклад, епіскапа беларускага горада Ту-рава Кірылу Тураўскага, у XVI ст. — праваслаў-нага царкоўнага дзеяча Лявонція Карповіча, вы-хадца з беларускіх земляў (г. Пінск). Талент прапаведнікаў быў накіраваны на выхаванне мараль-насці, прагі самаўдасканалення, усведамлення сябе часцінкай цудоўнага свету навакольнай прыроды.
Магчымасці слова як сродку зносін (камуніка-цыі), а таксама сродку выхавання і духоўнага развіцця павялічыліся са з'яўленнем першых дру-каваных кніг.
6
Першая беларуская друкаваная кніга ўбачыла свет у 1517 г. у Празе, дзе распачаў друкаванне Францыск Скарына, вучоны, перакладчык, пісьмен-нік. У 1517—1519 гг. ён пераклаў на старабела-рускую мову для чытання і асветы простага бе-ларускага люду Біблію, пісаў да біблейскіх кніг прадмовы і пасляслоўі, у якіх тлумачыў: дабрабыт кожнага чалавека і грамадства ў цэлым залежыць ад таго, наколькі адукаваны народ, а таксама ад таго, наколькі мудрая, заснаваная на законе дзей-насць дзяржаўнага кіраўніка (узорам лічыў бі-блейскіх Маісея і Саламона).
Неўзабаве пасля з'яўлення першай беларускай друкаванай кнігі Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выпускаюць у Маскве ў 1564 г. рускую друка-ваную кнігу таксама біблейскага зместу.
Адраджэнне
Эпоха Адраджэння — пераходны перыяд ад ся-рэднявечнага феадалізму да капіталістычнага но-вага часу, калі пачынаецца падзенне манархій і фарміраванне буржуазна-дэмакратычных дзяржаў. Гэта час змянення грамадскага светапогляду: гра-мадства паварочваецца да культурных каштоўна-сцяў антычнасці (адраджаюцца ідэалы антычна-сці — адсюль і назва эпохі).
У гэты перыяд атрымліваюць развіццё, з аднаго боку, ідэі асветы простага народа, яго духоўнага ўдасканалення, з другога — ідэі адукаванага ма-нарха і грамадскага спакою, адлюстраваныя ва ўрачыстым красамоўстве. Нярэдка гэтыя дзве тэндэнцыі суіснавалі ў творчасці рытараў таго часу.
Асабліва шырокае распаўсюджанне ўрачыстае красамоўства атрымала ў Францыі, дзе грамадскі спакой неўзабаве ўзарве Вялікая французская рэвалюцыя. Ва ўсходніх славян гэты від прамоў-ніцкага мастацтва звязаны са славутымі імёнамі беларуса Сімяона Полацкага, рускіх Феафана Пра-каповіча, Міхаіла Ламаносава. Адукаваны народ,
7
моцная дзяржава на чале з адукаваным манар-хам — іх ідэал гарманічнага існавання грамадства.
Новы час
Новы час пазначаны падзеннем манархій, фар-міраваннем буржуазных дзяржаў з дэмакратыч-нымі органамі кіравання, капіталізацыяй грамад-ства і барацьбой мас за пашырэнне дэмакратыч-ных свабод на працоўныя слаі грамадства. Гэтыя фактары садзейнічалі адраджэнню палітычнага і судовага красамоўства.
Патрэба ў палітычнай прамове ўзнікае ў пер-шую чаргу ў працэсе развіцця такога органа кі-равання, як парламент, у прыватнасці ў ходзе парламенцкіх дэбатаў. Прыкладам можа быць англійскі парламент, традыцыі і вопыт якога са-дзейнічалі фарміраванню прамоўніцкага майстэр-ства прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі У. Чэрчыля, які атрымаў у 40—50-я гады XX ст. шырокую вя-домасць у свеце.
Каштоўны вопыт палітычнага красамоўства на-запашаны ў ЗПІА. Гэтая дзяржава з самага пачат-ку свайго існавання выбрала дэмакратычны шлях. К. Маркс назваў Дэкларацыю незалежнасці ЗТП A першай дэкларацыяй правоў чалавека. Яна была прынята ў 1776 г. і абвяшчала ўтварэнне сама-стойнай дзяржавы Злучаных Штатаў Амерыкі. Та-ленавітымі прамоўцамі былі прэзідэнты ЗША Аў-раам Лінкальн, Франклін Рузвельт. Яны ведалі цану добрай прамовы і прыклалі шмат намаган-няў, каб авалодаць прамоўніцкім майстэрствам. «Вялікія думкі ідуць з сэрца», — гаворыць стара-жытнае выслоўе. Названыя палітычныя дзеячы пакінулі па сабе памяць як аб людзях строгай маралі і ўнутранай дысцыпліны, вялікай муж-насці і сімпатый да простага народа, прыхільніках свабоды і правоў чалавека.
Рэвалюцыйны рух у Еўропе і Расіі вылучыў сваіх лідэраў палітычнага красамоўства. У пер-шую чаргу трэба назваць дзеячаў Вялікай фран-
8
цузскай рэвалюцыі (напрыклад, Рабесп'ер, Марат), міжнароднага камуністычнага руху (К. Маркс, Ф. Энгельс), расійскіх бальшавікоў (У. I. Ленін, A. В. Луначарскі).
Развіццё судовага красамоўства абумоўлена працэсамі дэмакратызацыі грамадства, якія патра-буюць фарміравання прававой базы і спрыяюць актывізацыі дзейнасці юрыстаў. У Расіі ў XIX ст. найбольшую вядомасць атрымалі судовыя прамо-вы такіх, напрыклад, юрыстаў, як А. Ф. Коні, П. А. Аляксандраў, Ф. Н. Плявака.