Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
У дэмакратычным грамадстве вялікае месца займае волевыяўленне грамадзян, іх удзел у вырашэнні дзяржаўных пытанняў. Гэта патрабуе ад членаў грамадства пэўных ведаў і ўменняў у галіне майстэрства слова (рыторыкі).
На думку Арыстоцеля, рыторыкай кары-стаюцца ўсе на кожным кроку, яна аднолькава патрэбная як у справах штодзённых, так і ў справах дзяржаўных: кожны раз, як чалавек пачынае схіляць да чаго-небудзь другога чалаве-ка, ён звяртаецца да рыторыкі.
Кнігу «Рыторыка» (335 г. да н. э.) Арыстоцель напісаў з мэтай даць уяўленне аб агульных пра-вілах прамоўніцкага майстэрства, паказаць, чым павінен карыстацца прамоўца альбо наогул усякі, хто жадае пераканаць каго-небудзь у чым-небудзь.
Асноўным правілам для прамоўцы лічыў умен-не правільна выбраць стыль прамовы і правільна яе пабудаваць.
Стыль, паводле Арыстоцеля, ёсць спосаб пера-канальна выразіць думку. Нягледзячы на падзел прамоў на палітычныя, судовыя, апідактычныя, ім усім аднолькава павінна быць уласціва пачуццё меры: стыль «не павінен быць ні занадта нізкім, ні занадта высокім». Які гэта стыль? «Гэта стыль ясны, які выключае халоднасць, нехаатычны, у меру сціслы, у меру працяглы, адпавядае рэчаіс-насці». «Яснасць, — пісаў Арыстоцель, — галоў-
15
ная вартасць прамовы, бо відавочна, што няяснае слова не робіць сваёй справы».
Для таго, каб пазбегнуць халоднасці, даваў на-ступныя рэкамендацыі:
а) абмежаваць выкарыстанне складаных слоў;
б) выключыць недакладныя выразы;
в) не выкарыстоўваць неналежным чынам эпі-тэты;
г) не выкарыстоўваць няўдалых метафар.
Празмернае ўжыванне эпітэтаў Арыстоцель трапна ахарактарызаваў фразай: «Эпітэты выкары-стоўваюцца не як прыправа, а як страва». Прывёў прыклады з твораў свайго сучасніка Алкідаманта, які гаварыў не «пот», а «вільготны пот», не «за-коны», а «законы, уладары дзяржаў», не «хутка», а «хуткім парывам душы».
Прычыны недарэчнага ўжывання метафар Ары-стоцель бачыў у тым, што:
а) некаторыя метафары маюць смешны сэнс;
б) альбо вельмі ўрачыстыя;
в) альбо сэнсава няясныя;
г) узятыя здалёку, г. зн., каб зразумець іх сэнс, патрабуецца спецыяльны гістарычны экскурс.
Арыстоцель дае нагляднае ўяўленне аб тым, як утвараецца метафара, а менавіта — ад параўнання: сказаць пра каго-небудзь «Леў рынуўся» — гэта метафара, а сказаць «Ён рынуўся, як леў» — па-раўнанне.
Прыводзіць прыклады выкарыстання метафар, якія «маюць занадта паэтычны выгляд»: справы «бледныя і крывавыя», «ты ў гэтай справе пасеяў няславу і пажаў няшчасце».
У будове прамовы (кампазіцыі) Арыстоцель вы-дзяляў восем частак:
1. Прадмова ёсць пачатак прамовы, яшчэ не сама прамова, а уступ да яе (ён не абавязковы для ўсіх відаў красамоўства, у прыватнасці, можа быць не характэрны для палітычнага красамоў-ства, судовага, дзе прынята адразу распачынаць выклад тэмы). Задача прадмовы — выклікаць схільнасць аўдыторыі да прамоўцы. Яна, прадмо-
16
ва, павінна быць пачцівай, не сумнай, каб з самага пачатку рэакцыя слухачоў выклікалася пачуццём сімпатыі, любові, а не варожасці, антыпатыі. Прад-мову можна апусціць, калі прамоўца і публіка сустракаюцца не ўпершыню, паміж імі ўсталя-ваўся кантакт і публіка гатова адразу ўспрыняць прамову.
2. Называнне — абазначэнне тэмы, яе фарму-лёўка, якая павінна быць зразумелай слухачам.
3. Расповяд — характарыстыка прадмета пра-мовы ў развіцці. Выбар падзей павінен быць мэ-тазгодны і добра абгрунтаваны.
4. Апісанне — аналіз прадмета прамовы.
5. Доказ — розныя спосабы, пры дапамозе якіх дасягаецца асноўная мэта: пераканаць слухачоў. Па значэнні гэта цэнтральная частка. «Толькі до-казы валодаюць прыметамі, уласцівымі прамоў-ніцкаму мастацтву» (Арыстоцель).
Сярод спосабаў доказу Арыстоцель вылучае:
а) маральнае аблічча прамоўцы;
б) эмацыянальны стан слухачоў: прыхільнасць альбо пасіўнасць, задаволенасць прамоўцам альбо незадаволенасць, любоў альбо нелюбоў;
в) самі доказы, у прыватнасці прыклады, параў-нанні, сілагізмы.
Маральнае аблічча прамоўцы павінна адпавя-даць тром патрабаванням: розум, дабрачыннасць, уменне выклікаць прыязнасць публікі.
Калі розум даецца ад Бога і набываецца вучэн-нем, дабрачыннасць — выхаваннем, самаўдаскана-леннем, то прыязнасць публікі патрабуе ад пра-моўцы ведаў аб самой публіцы. Арыстоцель га-варыў: каб выклікаць прыхільнасць слухачоў, прамоўцу неабходна ведаць, калі, у якіх абста-вінах, па якіх прычынах чалавекам авалодваюць пачуцці — гнеў альбо пакора, любоў альбо няна-вісць, зайздрасць, страх і г. д. Гэтыя фактары прамоўцу неабходна ўлічваць, каб падчас выступ-лення па няведанні не справакаваць публіку на непажаданыя эмоцыі. Маючы на мэце выклікаць прыхільнасць публікі, прамоўца павінен таксама
ўлічваць склад слухачоў, асаблівасці паводзін, характэрныя для аўдыторыі, якая складаецца, на-прыклад: а) з людзей сталага ўзросту, б) шляхет-нага паходжання, в) багатых людзей, г) магутных (якія знаходзяцца пры ўладзе), д) шчаслівых (удачлівых).
Для кожнага віду красамоўства характэрна свая асаблівасць у выкарыстанні спосабаў доказу. Так, у палітычнай прамове часцей ужываюцца прыклады: прамоўца прыводзіць факты, якія мелі месца ў жыцці, альбо ўзятыя з літаратуры (прытчы, байкі); у судовай — сілагізмы, а такса-ма законы, паказанні сведкаў, дагаворы, клятвы і г. д.; у апідактычнай — параўнанне, пераболь-шанне (прамоўца надзяляе прадмет свайго высту-плення веліччу і прыгажосцю).
Разгледзім найбольш цяжкі ў авалоданні спосаб доказу — складанне сілагізмаў. Сілагізм мае дзве пасылкі — большую і меншую, лагічна звязаныя між сабой; на падставе гэтай сувязі будуецца вы-вад (заключэнне). Большая пасылка выконвае ў вывадзе ролю дзейніка, меншая — выказніка. Да прыкладу: Чалавецтпва шануе веды (большая па-сылка), кніга — крыніца ведаў (меншая пасыл-ка), таму людзі шануюць кнігу.
Тым, хто вучыцца складаць сілагізмы, трэба абавязкова сачыць, ці пакладзены ў аснову сі-лагізма лагічна суадносныя паняцці. Напрыклад, вайна і мір як два станы грамадства — паняцці суадносныя, а вось вайна і, дапусцім, шчасце — несуадносныя; вайна можа суадносіцца з паняц-цем няшчасце.
Арыстоцель рэкамендаваў: не варта складаць сілагізм, запазычваючы пасылкі з далёкай гісто-рыі альбо беручы для пасылак вельмі шырокія, абстрактныя паняцці. Сілагізм атрымаецца рас-цягнуты, падобны проста да балбатні, — у гэтым, падкрэсліваў Арыстоцель, прычына таго, чаму людзі неадукаваныя ў вачах натоўпу здаюцца больш пераканальнымі, чым адукаваныя: таму што гавораць пра рэчы, блізкія слухачам.
18
6. Абвяржэнне — доказ ад процілеглага. Можа быць у форме:
— лагічнага доказу (Калі розум просты і не прычыняецца да пакут, як сцвярджае Анаксагор (процілеглае), то як ён мысліць, калі мысленне ёсць па-свойму пакутны стан? (вывад) (параўнаем прамы доказ у форме сілагізма: Мысленне — гэта пакутны стан. Розум мысліць, значыць, ён пры-чыняецца да пакут);
— палемікі (пытанні аўдыторыі — адказы пра-моўцы);
— эрыстыкі (спрэчкі) — умацаванне ў ходзе дыялога свайго інтарэсу. Самы просты прыклад эрыстыкі — уменне весці торг на базары. Вынікам эрыстычнай спрэчкі павінна быць пагадненне, якое ў пэўнай ступені задавальняе абодва бакі. Эрыстыка рэдка выкарыстоўваецца ў публічнай прамове. Здараецца, эрыстычная спрэчка ўзнікае, калі сярод слухачоў знаходзіцца чалавек, які імкнецца «паказаць сябе», выглядаць перад пуб-лікай больш разумным, чым прамоўца.
7. Заклік — прамы зварот да слухачоў з мэтай выклікаць пэўны эмацыянальны настрой (рэдка сустракаецца ў публічнай прамове).
8. Заключэнне — кароткі напамін аб усім, што было сказана.
«...На працягу вякоў аўтарытэт Арыстоцеля да таго шанаваўся, што калі адзін з удзельнікаў дыс-путу цытаваў урывак з твораў гэтага філосафа, то чалавек, які адстойваў процілеглы тэзіс, не ас-мельваўся сказаць traseat (абвяргаю)» (П. Бейль, філосаф XVII ст.).
Зададзім сабе рытарычнае пытанне1: «Калі на працягу многіх стагоддзяў імя Арыстоцеля гэтак многа значыць для людзей, ці не варта і нам з на-лежнай стараннасцю аднесціся да вывучэння таго, над чым разважаў і чаму вучыў антычны мыс-ліцель? »
1 Рытарычнае пытаннр — гэта сцверджанне ў форме пы-тання: Ці не ты гэта зрабіў? Ці ж табе не гаварылі гэтага?
19
МАРК ТУЛІЙ ЦЫЦЭРОН (106—43 гг. да н. э.)
Вядомы ў Старажытным Рыме палітычны дзе-яч, прамоўца, пісьменнік. Нарадзіўся ў сям’і, якая належала да саслоўя «коннікаў», у горадзе Арпінуме (сучасны Гаэта, 150 км ад Рыма). Яшчэ хлопчыкамі бацька адвёз Марка і малодшага сына Квінта ў Рым, каб даць ім адукацыю. Рыхтаваўся Марк Тулій Цыцэрон да прафесіі судовага прамоў-цы. Вывучаў рыторыку, грамадзянскае права, філасофію, прысутнічаў на выступленнях лепшых прамоўцаў (напрыклад, Луцыя Краса), вучыўся дэкламацыі ў выдатнага акцёра Росцыя. Хаця і паходзіў з саслоўя «коннікаў», да вайсковай служ-бы не адчуваў схільнасці. Праслужыўшы каля rofla ў войску Пампея Страбона, вярнуўся да сваіх ранейшых заняткаў.
«Коннікі» былі прывілеяваным саслоўем рым-скага грамадства, яны валодалі буйнымі грашо-вымі сродкамі. Пераважна з «коннікаў» камплек-таваўся камандны састаў рымскай арміі. Але ў палітычных адносінах прывілеі «коннікаў» былі нязначныя. Яны маглі займаць дзяржаўныя паса-ды толькі ў правінцыях (напрыклад, быць прэ-фектам — кіраваць правінцыяй, пракуратарам — загадваць фінансамі імператара ў правінцыі). Праўда, з II ст. да н. э. «коннікі» атрымалі права быць абранымі ў вышэйшыя органы кіравання дзяржавай. Аднак гэтае права існавала толькі дэ-юрэ1. Фактычна працягвалі дзейнічаць ранейшыя саслоўныя абмежаванні, прабіцца ў вышэйшыя эшалоны ўлады «конніку» было не так проста. У той жа час выхадцы з сапраўды прывілеяванага як у маёмасных, так і ў палітычных адносінах саслоўя патрыцыяў займалі пасады ў вышэйшым дзяржаўным органе — сенаце. Таму, калі ў 63 г. да н. э. «коннік» Цыцэрон быў абраны на вышэй-шую дзяржаўную пасаду консула і ўзначаліў
1 Дэ-юрэ (лац. de jure) — юрыдычна; дэ-факта (лац. de facto) — фактычна.
20
рымскую рэспубліку, то як палітык атрымаў характарыстыку «новага чалавека».
«Новага», таму што ў палітычнай кар'еры Цы-цэрон усім быў абавязаны толькі сабе, свайму та-ленту — не паходжанню. Консулам ён быў абраны за свае прамовы ў абарону рэспублікі, супраць першай антырэспубліканскай змовы, і ў прыват-насці яе кіраўніка Каціліны, які прагнуў стаць дыктатарам. Прамовы Цыцэрона атрымалі вядо-масць, а сам прамоўца набыў папулярнасць, аўта-рытэт у рымскім народзе. Яшчэ двойчы ўчыняліся змовы супраць рэспублікі. У выніку апошняй змо-вы пала Рымская рэспубліка; хоць фармальна се-нат працягваў існаваць, фактычна ўлада перайшла да імператара. У ліку першых ахвяр рэпрэсій за-гінуў у 43 г. да н. э. Марк Тулій Цыцэрон. Забой-цы былі падасланыя адным са змоўшчыкаў — Ан-тоніем, які помсціў Цыцэрону за яго «філіпікі» (так назваў, пераймаючы Дэмасфена, сам Цыцэрон свае прамовы супраць Антонія). Забойцы пад-пільнавалі Цыцэрона каля Кайты, дзе ў яго быў маёнтак. Яму адсеклі галаву і правую руку і, згодна загаду Антонія, выставілі ў Рыме на фо-руме2. Люты здзек над целам забітага «бацькі ай-чыны» (гэта ганаровае званне было дадзена Цы-цэрону сенатам пасля падаўлення змовы Каціліны) выклікаў абурэнне ў многіх гісторыкаў, паэтаў на-ступных часоў.