• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Як тлумачыў прафесар, відаць з прыкладу, узятага намі з яго ж падручніка: «Ваш прадмет ёсць цэлае, раздзяліце яго на часткі, і колькі ду-мак! Дакажыце кожную частку паасобку, і ваша цэлае будзе цалкам справядлівае. Напрыклад:
    Уся Расія частуе Кацярыну Вялікую — Дзяр-жавін бярэ часткі: Сібір, акіяны, лясы; стэпы, Волгу, Таўр, Рыфей і інш., адухаўляе іх, дае ім дзеянне і вымушае частаваць Кацярыну (цудоў-на!). «Богатая Снбнрь, наклоннвшнсь над стола-мн» (таму што вялізная). «Рассыпала по ннх злато н сребро» (свой выраб). «Восточный, Западный (сышліся разам для Кацярыны) седые Океаны» (два старцы, пакрытыя сівою пенай). «Трясяся че-ламн (вы бачыце лядашчасць іх і гайданне вады), держалн редкнх рыб» «Чернокудрявый лес н бело-власы степн» (ад белай травы, кавылю. Вось эпітэ-ты!), «Украйна, Холмогор неслн тельцов н днчь. Венчанна класамн хлеб Волга подавала» (не кра-наючыся з месца, падавала цераз каналы), «С пло-дамн сладкнмн прннес кошннцу Тавр» (як юны нявольнік новай Уладарцы сваёй), «Рнфей, на-гнувшнся (чаго варта яму нагнуцца?) в топазы, аметнсты (яго ўласныя) лнл в кубкн мед» і інш.
    Выклад, як бачым, дастаткова жывы і ясны. Вўчыць перш за ўсё лагічна мысліць, будаваць
    57
    сказ, ланцугі сказаў і перыядаў, умець выказвац-ца ў пісьмовай і вуснай форме.
    Кашанскі надаваў вялікае значэнне перайман-ню і з гэтай мэты даваў ліцэістам заданні завуч-ваць на памяць Цыцэрона і Вергілія, Дзяржавіна і Карамзіна, а таксама прапаноўваў узоры тэм для сачьшенняў-апісанняў, апавяданняў, разважанняў.
    Прафесар Кашанскі быў выпускніком еўрапей-скага Гётэнбургскага універсітэта (Германія). Дэ-макратычны дух Еўропы фарміраваў светапогляд рускага студэнта, таму Кашанскі ставіўся адмоўна да пышнаслоўя і ўсхваленняў. Звернемся зноў да жывога, вобразнага прыкладу з кнігі Тынянава:
    «Лекцыю сваю ён [Кашанскі] пачаў з варта-сці стылю. Прафесар нездарма бяссоннымі начамі, калі думаў пра свой лёс і паўтараў любімыя вершы: Дзяржавіна і свае ўласныя, больш за ўсё раздумваў над тым, што такое вартасць стылю. Просты стыль быў спосаб пісаць так, як га-вораць. Некаторыя яго памылкова называлі нізкім толькі таму, што ён не быў высокі. Аднак выразы, словы, думкі ў гэтым стылі зусім не нізкія, яны звычайныя, але высакародныя.
    Ён дабіўся ўвагі. Кюхельбекер, рыпаючы пяром, запісваў. Больш таго, Пушкін, звычайна няўваж-лівы, з позіркам быстрым, але няўлоўным, гля-дзеў на яго, узважваючы і, відаць, запамінаючы.
    Прастаты думак, пачуццяў і стылю прытрым-ліваюцца ў пісьмах, размовах, аповесцях, рама-нах, вучоных сачыненнях, байках, казках, каме-дыях, сатырах, пастаральных і дробных вершах. Але дзе вучыцца простаму стылю?
    Ён цешыўся: яго слухалі старанна і на самай справе чакалі адказу на гэтае пытанне. Ілічэўскі пісаў байкі, а Пушкін, здаецца, камедыі і сатыры. Самае цяжкае было прастата, і юнакі ўжо адчувалі гэта: нездарма рвалі на шматкі па кутах свае рукапісанні, не ведаючы, што ім трэба, чаго не-стае. Неставала не думак, якіх яшчэ ім няма ад-куль узяць, не гукаў, якімі поўныя іх галовы, гу-каў запазычаных, — неставала прастаты.
    58
    Ён пачакаў.
    — He на плошчах трэба шукаць прастаты, бо ад гэтага стыль вулічны, а ў размовах вышэйшага кола людзей...»
    Гэта значыць вучыцца вытанчанасці маўлення неабходна ў людзей адукаваных, інтэлігентных.
    На Украіне вялікая любоў простага народа вы-казвалася філосафу, паэту, прапаведніку Грыго-рыю Савічу Скаварадзе (сярэдзіна XVIII ст.)- Адзін з яго біёграфаў піша: «Гэта была незвычайная асо-ба, незвычайнымі былі і яго жыццё і пропаведзь».
    Ён нарадзіўся ў сям'і беднага палтаўскага ка-зака. Чытаць пачаў з шасці гадоў, выявіўшы не-звычайную цікавасць да Слова. 3 16 гадоў ён сту-дэнт славутай Кіеўскай Акадэміі. Авалодвае лацін-скай, грэчаскай, яўрэйскай мовамі. Пасля закан-чэння акадэміі едзе за мяжу, знаёміцца з нямец-кай філасофіяй і багаслоўем. Вярнуўшыся на ра-дзіму, займаецца педагагічнай дзейнасцю, але не-працяглы час. Яго лекцыі палохаюць школьнае кіраўніцтва. «Увесь свет спіць, — гаварыў з ка-федры Скаварада, — спіць глыбока, выцягнуўшы-ся, быццам выцяты, і настаўнікі, якія пасуць Ізраіля, не толькі не абуджаюць, але яшчэ па-гладжваюць, глаголячы: ”Спі, не бойся: месца до-брае, чаго асцерагацца...“»
    Маецца на ўвазе сон духоўны. Спіць у няве-данні самога сябе, свайго прызначэння на Зямлі народ, спіць руцінным сном духавенства, спяць у пажадлівых уцехах памешчыкі, атэіснічаюць два-ране (ён называў іх «французскімі папугаямі»)...
    Скаварада становіцца вандроўным прапавед-нікам. Ён пераходзіць з месца на месца. Высокі, худы, велічны, з адной торбай цераз плячо, з жа-лейкай, з любімай Бібліяй вандруе, прапаведуючы Слова Божае. Яго гутаркі, выслоўі, крылатыя сло-вы запісваліся, перапісваліся. Аб ім яшчэ пры жыцці складаліся легенды як аб украінскім Са-краце.
    Чалавек — малы свет; ад сваёй вялікай любо-ві да чалавека Бог падараваў яму ўсё неабходнае.
    69
    Прычым усё патрэбнае зрабіў лёгкім, а ўсё цяж-кае — непатрэбным, нават шкодным для душы. «Той бліжэй за ўсіх да неба, каму ў жыцці меней трэба», — гаварыў Скаварада. He трэба шукаць шчасце дзесьці, шчасце блізкае да ўсіх, яно — у кожным чалавеку. Яно — у тым, што чалавек мо-жа пазнаць сябе, сваю сутнасць, свой вобраз Божы.
    Памёр Скаварада ў семдзесят два гады. Смерць была лёгкая, смутак па нябожчыку — светлы.
    ...Пасля вандровак па Арлоўшчыне Скавара-да вяртаецца на Украіну і прыпыняецца ў доме сябра. Самы дзень яго смерці апісаны вучоным I. I. Сразнеўскім. «У час абеду Скаварада быў вя-сёлы і гаваркі, распавядаў пра мінуўшчыну, пра свае вандроўкі. Пасля абеду непрыкметна выйшаў з дому. Доўга блукаў па ваколіцах. Мінуў дзень. Надвячоркам пайшлі шукаць Скавараду і знайшлі яго пад вялікай ліпай. Скаварада капаў магілу. Сябрам сказаў: «Час, друзн, кннчатн блукання, бо й так усе волосся злетнло з бндной головы. Час датн спокнй...» Усе пайшлі дадому. Скаварада на-кіраваўся ў свой пакой, змяніў бялізну, памаліўся Богу і, паклаўшы пад галаву Біблію, сшыткі сваіх твораў і шэрую світку, лёг, склаўшы накрыж РУКІ.
    Так закончылася зямное жыццё Г. С. Скава-рады».
    Як бачым, прамоўніцкае майстэрства на далу-чаных да Расіі ўкраінскіх землях вызначалася ўвагай да духоўнага жыцця чалавека і было звер-нута да асобы. Скаварада вучыў людзей зямное жыццё будаваць не па ўказцы якога-небудзь пра-віцеля, а па запаведзях, дадзеных чалавеку Богам.
    Беларусь развівалася ў іншых грамадска-палі-тычных абставінах, ва ўмовах прынцыпова іншай дзяржаўнасці параўнальна з Расіяй.
    Як ужо гаварылася раней, у XV—XVI стст. бе-ларускія і літоўскія княствы аб'ядналіся ў адну дзяржаву — Вялікае княства Літоўскае. Пазней да
    60
    іх далучылася і Кіеўскае княства. У Вялікім кня-стве Літоўскім захаваліся свабоды і прывілеі даў-ніны: веча, самакіраванне гарадоў, князь не ва-лодаў усёй зямлёй у княстве і г. д., што было перашкодай для пераўтварэння манархіі ў тыра-нію. Асоба ў княстве была абаронена законам і мела пэўныя правы і свабоды.
    Спрыяльныя грамадска-палітычныя ўмовы са-дзейнічалі развіццю беларускай культуры: з'явілі-ся буквары, граматыкі, слоўнікі. Быў створаны прызнаны ў Еўропе ў якасці ўзору звод законаў — Статут Вялікага княства Літоўскага (Першы — 1529 г., Другі — 1566 г., Трэці — 1588 г.). У такіх абставінах і рыторыка развівалася не ў ролі слу-жанкі манарха — яе мэтай быў дабрабыт чалаве-ка, што бачылася ў асвеце народа, у выхаванні годнасці. Рыторыка адраджала антычныя трады-цыі: вера ў чалавека духоўнага і актыўнага ў жыцці, фізічна і маральна здаровага, не агрэсіў-нага, які з годнасцю бароніць сваю зямлю.
    Гэты гістарычны перыяд прыкметны асобай Францыска Скарыны. Вучоны-энцыклапедыст (ву-чыўся філасофіі, медыцыне ў Кракаве, Заходняй Еўропе, Італіі), першадрукар сярод усходніх сла-вян, ён пераклаў на беларускую мову і выдаў у 1517—1519 гг. у навучальных мзтах (для чытання людзям паспалітым, г. зн. простым) Біблію, на-пісаў да яе кніг прадмовы і пасляслоўі, якія най-перш і цікавяць нас з пункту гледжання рыто-рыкі.
    Тады ж з'явіліся на Беларусі брацкія і пратэ-станцкія школы. Адна з іх — Слуцкая гімназія (адкрыта 20 мая 1617 г.), у ёй у праграму наву-чання ўключалася рытарская падрыхтоўка. У гім-назіі кожны тыдзень праводзіліся дыспутацыі — своеасаблівыя практыкаванні па развіцці маўлен-ня; заключаліся яны ў абмене думкамі паміж гімназістамі (пры ўдзеле настаўніка) з доказамі і абвяржэннямі.
    Паводле статуту гімназіі: «...Мэта нашых нама-ганняў заключаецца ў тым, каб прывіць моладзі,
    61
    па магчымасці, у поўнай меры здольнасць даска-нала ўспрымаць пачутае, мець уласнае меркаванне і ўмець непасрэдна выказвацца...
    Вучні павінны разгледзець галоўныя вывады тэзісаў і выразіць іх у тэрмінах, прыроду азначэн-няў абгрунтаваць, вывесці адпаведныя правілы і такім чынам і метадам будаваць свае аргументы... альбо належыць мець пад рукой доказы перад-умоў, дзеля гэтага належыць рыхтаваць практы-каванні дома, перш чым выступаць публічна ў прысутнасці эрудытаў. Вучні павінны ўявіць сабе бакі, якія пярэчаць і якія кажуць у адказ, і затым прапанаваць прадуманае дома не па-дзіцячы, па паперцы, а па памяці, свабодна і з належнымі па-водзінамі».
    Захаваўся падручнік па рыторыцы — Слуцкі кампендыум1 (XVII ст.), надрукаваны ў Любчы над Нёманам. Гэта першая работа па рыторыцы ва Усходняй Еўропе. «Краткое руководство к красно-речню» М. В. Ламаносава, якое з’явілася праз ста-годдзе, шмат у чым пераклікаецца са слуцкім па-дручнікам.
    Аўтарам кампендыума лічаць Рэйнгольда Ада-мі, аднаго з рэктараў гімназіі.
    Задача падручніка — даць узор нестандартнага падыходу да навучання рыторыцы.
    У канцы XVI ст. (1569 г.) грамадска-палітыч-ныя ўмовы на Беларусі мяняюцца. Вялікае княст-ва Літоўскае ўваходзіць у склад Рэчы Паспалітай. Але гэта было аб'яднанне не роўнага з роўным, як у беларуска-літоўскай дзяржаве. У Рэчы Паспа-літай на долю Беларусі выпала роля васала. Адбы-лося гэта не адразу. Нейкі час Вялікае княства Літоўскае працягвала мець суверэнныя правы. Яшчэ паспеў убачыць свет звод законаў — Трэці Статут Вялікага княства Літоўскага (1588 г.)- Ад-нак змены не прымусілі доўга чакаць. Нішчыліся дэмакратычныя свабоды, асоба (за выключэннем