Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
312
жанчыне боль. Велізарны, неабсяжны свет прыціх у салодкім чаканні — няма межаў, знікла варо-жасць, толькі гучыць у бязмежнай прасторы труба Армстранга, усё дыхае адзінствам і роднасцю, усё і ўсе чакаюць, бо толькі ў гэтай хвіліне і мінулае, і сённяшняе, і будучае. Бо гэта і ёсць адзіны Божы дар — вышэйшая асалода жыцця вечнага. Гоіць душу толькі першы радасны крык дзіцяці, толькі ён — вечная надзея, вера і любоў. Запаволіўся час. Хвіліна, другая... I ўсё здарылася. Усе пачулі го-лас новага жыцця чалавечага, і адразу радасна ўздыхнулі, і абнялі адно аднаго, і ўзрадаваліся, і заплакалі ад шчасця. Схілілі свае сівыя галовы ў знак падзякі Платон, Дэмакрыт, Сенэка, Гегель, Бэкан, якія зрэдку да гэтае хвілі ўсміхаліся. Міцкевіч, Райніс, Шаўчэнка першыя прывіталі народжанага. He, не дарма было ўсё і былі ўсе яны. Ён, народжаны, не адзінокі, і яны не адзі-нокія. Ён, народжаны, панясе часцінку іх душ да-лей. Усе, хто прыйшоў да дома, застаюцца яшчэ на нейкую хвіліну ў гэтым сонечным сакавіцкім дні, усім хочацца дакрануцца нябачнай рукою да дзіцяці і блаславіць яго перад тым, як пачуюць новы покліч — вестку, што недзе далёка-далёка і так блізка-блізка маладая жанчына ўпершыню чакае Божага дара. Дапаможам Ёй усім светам, як дапамагаюць нам тыя, хто жыў да нас з надзеяй на любоў і дабро і хто гэтую надзею сцвярджаў і перадаў нам.
Ніл Гілевіч
Слова на адкрыцці помніка Адаму Міцкевічу ў Наваградку
РЫЦАР СВАБОДЫ I БРАТЭРСТВА
Паважаныя землякі паэта і шаноўныя госці, нашы браты і суседзі!
Дарагія людзі!
Нас сабрала тут сёння падзея зусім не радавая ў духоўным жыцці як беларускага, так і польскага народаў. Падзея значная і радасная, якая свед-чыць, што і ў складаных, нават цяжкіх умовах сучаснай рэальнасці мы здольныя не паступіцца сваёй чалавечай і нацыянальнай годнасцю і краса-
313
моўна пацвердзіць нашу непахісную вернасць ідэа-лам свабоды і справядлівасці міру і дружбы паміж людзьмі і народамі. Мы адкрываем помнік вя-лікаму рыцару гэтых ідэалаў, іх таленавіцейшаму песняру і палымянаму абаронцу паэту Адаму Міц-кевічу. Паэту сусветнай свядомасці і славы, асаб-ліва прызнанаму ў вялікім славянскім свеце, а най-болей любімаму, вядома ж, у Польшчы і Беларусі.
«О Літва! Ойчызна моя!» — пачынае ён свой найслынны спеў-гімн у гонар Бацькаўшчыны — паэму «Пан Тадэвуш». Думаю, што сёння нікога не павінна бянтэжыць гістарычная тэрміналоія: імем Літва ў часы Міцкевіча традыцыйна называлася наша Радзіма, вось гэта беларуская зямля, гэты край, дзе мы з вамі знаходзімся. Зрэшты, не гэта галоўнае. Галоўнае, што ёсць паэт і — які паэт! A паэт ён такі, што належыць усім — і палякам, і беларусам, і рускім, і літоўцам, і ўсяму чалавец-тву. I калі мы ўсё ж гаворым пра гэту тэрміналагічную блытаніну, то толькі таму, што надта ж доўга чытачоў свету ўводзілі ў зман, нібыта Міцкевіча Літва — гэта не Наваградчына, не Гародзеншчына, а край, які недзе далёка. Прыйшоў час, калі давядзецца развітацца з мно-гімі недарэчнымі міфамі. Абразай для памяці і справы вялікага паэта было б хітраванне па-літыкаў, якія ў першую чаргу адказваюць за до-брасуседскія адносіны паміж народамі.
У многіх і многіх самых выдатных творах Ада-ма Міцкевіча — у яго паэмах, баладах, вершах — мы бачым Беларусь, яго і нашу Радзіму. I гэта зразумела. Усякі сапраўдны паэт, нават самых смелых фантазій, не можа абысціся без жыццёвых рэалій, без апоры ў сваёй творчай працы на кан-крэтныя ўражанні сваіх дзіцячых, юнацкіх і паз-нейшых гадоў. Адам Міцкевіч і сваім нараджэн-нем і творчым станаўленнем абавязаны Беларусі, вось гэтаму краю. Паэтам ён стаў тут, на гэтай чароўна прыгожай старажытнай зямлі. Адсюль усе яго першыя і самыя моцныя ўражанні, ад гэтых цудоўных краявідаў, ад беларускіх легенд і падан-няў, казак і песень, сярод якіх ён рос, і, канешне ж, — ад мовы гэтай зямлі, у стыхіі якой ён з ма-ленства знаходзіўся...
Я прамовіў гэта родавае і роднае нам імя Міцкевіч, і ў каторы раз — зноў і зноў — з пачуц-
314
цём першароднага здзіўлення падумаў пра адну з самых дзівосных загадак у гісторыі сусветнай літаратуры. Я падумаў пра яшчэ аднаго вялікага паэта, які нарадзіўся на нашай беларускай зямлі, дый не дзе-небудзь далёка адсюль, а зусім блізка, па-суседству, і які таксама быў з роду Міцкевічаў і насіў гэтае ж, ужо стаўшае славутым да яго нараджэння, імя. Я кажу пра Канстанціна Міцке-віча, вядомага ў свеце пад псеўданімам Якуб Ко-лас. Ён нарадзіўся на 84 гады пазней за Адама і мог бы свабодна даводзіцца яму ўнукам ці ў крайнім выпадку — праўнукам. Але здзіўляе не толькі факт узрастання на адной і той жа зямлі двух сусветнага маштабу паэтаў. Неймаверна здзіўляе і роднасць іх талентаў, іх божага дару, выяўленага Міцкевічам Адамам у «Пане Тадэву-шу», а Міцкевічам Канстанцінам — Якубам Кола-сам — у «Новай зямлі» — гэтай найвялікшай кнізе ў паэзіі беларускай і адной з самых унікаль-ных кніг у паэзіі сусветнай. Праўда, гэты наш па-этычны эпас пачатку XX стагоддзя недастаткова вядомы сусветнаму чытачу, як і само імя яго аўтара, але гэта ўжо рэч іншая, гэта ўжо хада гісторыі так прадвызначыла, гэта ўжо — трагічная асаблівасць гістарычнага лёсу нашага народа. Эпохі гісторыі не паўтараюцца, мінаюць беспа-варотна. Эпоха найвышэйшага ўзлёту эпічнага — не калектыўна-фальклорнага, а індывідуальнага эпічнага мыслення дала сусветнай культуры такія праявы нацыянальнага паэтычнага генія, як «Фауст» Гётэ, як «Яўгеній Анегін» Пушкіна, як «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча, а на зыходзе гэ-тай эпохі, як бы замыкаючы гэты рад зіхоткіх па-этычных вяршынь, і ўпоравень з імі паўстала «Новая зямля» Якуба Коласа.
Я не ведаю іншых кніг, якія ў паэтызацыі бе-ларускай зямлі і яе людзей, беларускай прыроды і чалавечых характараў, побыту нашага народа і яго духоўнага свету маглі б параўнацца з «Панам Та-дэвушам» Міцкевіча і «Новай зямлёю» Коласа.
Дык шаноўныя і даргія людзі! Калі гэта зямля, на якой мы з вамі жывём, — паленая-перапаленая пажарамі, мытая-перамытая крывёю, таптаная-ператаптаная калясніцамі войнаў, — калі гэта зям-ля падарыла чалавецтву такіх волатаў творчага
315
духу, як Адам Міцкевіч і Якуб Колас, як Янка Купала і Максім Багдановіч, як Францішак Скарына і Мікола Гусоўскі, як Леў Сапега і Сы-мон Будны, як Міхал Агінскі і Станіслаў Манюш-ка, як Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноў-скі, — то ці не пара нам, гаспадарам гэтай зямлі, на ўсю глыбіню душы задумацца — што ж гэта за зямля такая цудоўная і як жа трэба клапаціцца пра яе, як трэба яе шанаваць і песціць, як трэба даражыць ёю, каб і заўтра, і паслязаўтра, і ў да-лёкай будучыні яна магла нараджаць і ўзгадоў-ваць дзівосна прыгожыя таленты і на ўвесь свет ганарыцца імі! А прыклад таго, як трэба любіць Бацькаўшчыну, той куток, дзе ты нарадзіўся, і як трэба быць удзячным роднаму краю, якраз і даюць нам лепшыя, выдатнейшыя сыны і дочкі радзімы. Такім высокім прыкладам быў, ёсць і застаецца для нас Чалавек, Паэт і Грамадзянін, імя і памяць якога мы так урачыста сёння ўшаноўваем, не-смяротнаму творчаму плёну якога мы прынеслі паклонны вянок нашай любові і ўдзячнасці.
Васіль Быкаў
Выступленне на ўрачыстым юбілейным вечары ў гонар 50-годдзя Рыгора Барадуліна (люты 1985 г.)
Барадулін — гэта чараўнік.
Найперш — чараўнік паэтычнай стыхіі, якая жыве ў ім, мабыць, з дня яго нараджэння і які сам жыве ў ёй, вольна і радасна, як жыве птушка ў палёце, рыба ў вадзе, самаадданая жанчына ў каханні. Паэзія для Барадуліна — не варштат, не тачка, не прафесія ўрэшце. Паэзія для яго — бо-ская стыхія, у якой ён нявольнік і ўладар адна-часна. Віртуоз і маэстра! Вобразы ягонай паэзіі, гнуткія і хлёсткія, нечаканыя і вытанчаныя, — грацыёзныя служкі яго бязмежнай фантазіі і яго думкі — афарыстычнай і парадаксальнай, мужнай і чалавечнай.
Барадулін — дзіця народнай стыхіі, ён увасаб-ляе яе без знарочыстасці і натугі — проста, на-туральна і лёгка, бо тая яго народнасць — сапраўды ад народа, з якога ён выйшаў і якім жыве. Увесь барадулінскі розум — ад глыбіннага сялянскага рацыё, ажыўленага і аздобленага шчы-
316
рым, трапяткім, чыста барадулінскім эмоцыё. У ягонай народнасці — спрадвечна сялянскае, амаль язычніцкае адчуванне прыроды, уласнага кутка і жытла, мілай несамавітай Ушаччыны, сардэчныя гімны якой, не перастаючы, гучаць у ягонай паэзіі.
Для каго паэзія — гэта космас і гмахі, веліч і гучнасць, для Барадуліна ж гэта найперш спрадвечная існасць: лес, поле, залева, прыпар, золак, дасвецце. Але таксама і драма жыцця і смерці, вайна, чалавек, каханне. Ягоныя вершы поўняцца пошумам дрэў, травянымі пахамі, сель-скімі радасцямі...
Барадулін — чараўнік народнага слова.
Пэўна, як ні ў каго іншага з ягоных сучаснікаў, паэтычнае слова ў Барадуліна зіхаціць і пераліваецца ўсімі колерамі, гучыць, як бубен, і спявае, бы скрыпка. I ўсё з такім спрытам і гус-там, на якія толькі і здольна сапраўды паэтычнае слова. Нават самыя непаслухмяныя, каструбава-тыя словы нашае мовы, усе гэтыя празаізмы, дыя-лектызмы, варварызмы і няўклюдныя неалагізмы, трапіўшы ў барадулінскі радок, дзівосна пераўтва-раюцца, робяцца надзіва зграбныя і гнуткія...
У Барадуліна роднае слова гучыць так на-туральна і мілагучна, як спрадвеку гучаць у сус-ветнай паэзіі італьянскае, французскае, расейскае словы. Бо яно, гэтае слова, набывае мілосці і пек-наты з самых глыбіняў закаханага ў яго майстра, сапраўды народнага паэта Беларусі.
Пра паэзію Барадуліна і яго самога можна га-варыць бясконца, ды ўсё роўна сказанае не вы-чарпае ягонай сутнасці. Барадулін як чалавек і паэт невычэрпны. Бо ён арганічна таленавіты. I яшчэ ён зменлівы. Зменлівы, як кожная жывая істота, як талент, які бярэ ад жыцця на шматпакутнай святой зямлі пад сонцам любае Бацькаўшчыны.
I гэта выдатна. Толькі жывы талент здольны нарадзіць жывую паэзію, якая ў сваю чаргу жы-віць культуру, народную самасвядомасць. Паэзія Барадуліна напэўна ж будзе з таго нешматлікага, што, наспатоліўшы духоўную прагу часу, пяройдзе парог стагоддзяў.
Пяройдзе нашаю класікай...
317
3 М Е С Т
ГІСТОРЫЯ РЫТОРЫКІ............................3
Кароткі агляд................................3
Прамоўніцкае майстэрства Старажытнай Грэцыі і
Старажытнага Рыма...........................10