• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Усё-такі сорам больш варты за нянавісць.
    Рональд Браўн
    АРЫФМЕТЫКА, АЛЬБО ХТО ВЫЖЫВЕ?
    (Р. Браўн — пераможца фінальнага спаборніцтва мужчынскай групы на конкурсе Міжштатнай асацыя-цыі прамоўцаў 1953 г., які быў арганізаваны Паўночна-Заходнім універсітэтам. Быў студэнтам каледжа Густава Адольфа, Сент-Петэр, Мінесота.)
    Мінулым летам я слухаў, як на летняй кан-ферэнцыі, прысвечанай сусветным падзеям, вы-ступаў адзін высокаадораны студэнт, які прыехаў з Далёкага Усходу да нас у парадку абмену наву-чэнцамі. Калі ён закончыў прамову — гэта было на адкрытым пасяджэнні, — з аўдыторыі пра-гучала пытанне, звычайнае пытанне: «А што вы думаеце пра Амерыку?» Я ўбачыў, як прамоўца адразу нібы застыў, як у яго ад глыбокага хваля-вання задрыжэлі губы. Я ўнутрана падрыхтаваўся пачуць поўнае драматызму выказванне. I яно прагучала: спакойнае, цвёрдае, размеранае. «ТТТто на мяне робіць надзвычайнае ўражанне ў вашай краіне — гэта непарушны спакой, калі абрушва-юцца асновы».
    Непарушны спакой, калі абрушваюцца асно-вы... Гэты культурны малады замежнік-студэнт
    10 Зак. 1874
    289
    зрабіў праніклівую заўвагу, якая глыбока адбілася ў маёй свядомасці. Як я ні стараўся пазбавіцца ад уражання, выкліканага гэтым выказваннем, я не мог адвязацца ад яго толькі як ад своеасаблівага стылістычнага звароту ўсходняй думкі. Было звыш маіх сіл адказаць на такое жудаснае мер-каванне адным поціскам плячэй. Я быў вымуша-ны перабудаваць свой спосаб мыслення.
    Наш час — час вялікіх узрушэнняў. Гэта ра-зумее кожны разумны чалавек. Вельмі ўжо шмат страляніны ў далёкіх кутках свету. Расія ўтрапё-ная і прыносіць нам нямала турботаў. Я, як і ўсе амерыканцы, быў азадачаны і збянтэжаны хуткім ходам і хуткай зменай падзей за апошнія пяць га-доў. Але недзе ў глыбіні маёй свядомасці жыла непахісная ўпэўненасць, што, калі карты будуць раскрытыя, калі мы станем твар у твар з Расіяй, амерыканская моц, амерыканская навука і амеры-канскі дзяржаўны геній будуць на вышыні па-трабаванняў, што дыктуюць абставіны. Я шчыра верыў — прыхільны да нас лёс накрэсліў у зорных прасторах, што Амерыцы, Злучаным Штатам Амерыкі, прадвызначана быць пераможцам і гас-падаром становішча.
    Сёння вечарам жахлівая думка, што, можа, я памыляўся, пранізала мяне. Вытрымкі, спакою, цвёрдай упэўненасці як не бывала. Сёння няма былой упэўненасці. Калі старанна прадумаць ста-новішча, якое склалася, я не вельмі ўпэўнены, што кантроль над сусветнай эканомікай, панаван-не ў галіне сусветных ідэй і форм быцця сапраўды ў руках Злучаных Штатаў і заходніх дэмакратый. Падабаецца нам гэта або не, але ў сучасны момант мы вядзём барацьбу з ледзь стрыманай раз'юша-насцю ўзбударажаных народаў ва ўсім свеце, і ма-тэматычны разлік паказвае, што шанцы не на на-шым баку.
    У сучасны момант на нашай планеце два з чвэрцю мільярды насельніцтва. 3 іх дзевяноста мільёнаў чырванаскурых, дзвесце мільёнаў чарна-скурых, шэсцьсот мільёнаў жаўтаскурых і дзе-
    290
    вяцьсот мільёнаў белых. Іншымі словамі, на кож-нага белага прыходзіцца трое нябелых. Простая арыфметыка абавязвае нас зрабіць вывад, што мы, белая раса, у меншасці. Па праву большасці мы заўсёды былі б забалаціраваныя1 з разліку тры да аднаго. Пры любой разумнай ацэнцы нашага су-светнага становішча гэты факт нам небходна прызнаць і прыняць.
    Другая група фактаў таксама не пазбаўлена не-каторага матэматычнага значэння. Белыя падзя-ліліся на два лагеры, і абодва яны рыхтуюцца да барацьбы. У адным лагеры мы маем прыблізна ча-тырыста пяцьдзесят, у другім — трыста пяцьдзе-сят мільёнаў. Такім чынам, здарылася, што на нашым баку — на баку дэмакратычнага блоку — большасць. Гэты факт нельга не адзначыць з па-чуццём задавальнення.
    I вось, калі прыйдзецца сутыкнуцца твар у твар на ратным полі, я кажу, калі адбудзецца ад-крытае суткненне з Расіяй, то якія ў цвярозых лічбах нашыя шанцы на тое, каб уцалець? Калі рознагалоссі, якія раздзяляюць нас, можна вырашыць толькі сілай зброі і на пераканальнай мове колькасных суадносін, павінны перамагчы мы. Але ў гэтую формулу мы не ўключаем ка-ляровыя народы, гэта значыць тры чвэрці чала-вецтва. ,Калі яны палічаць неабходным прыняць удзел у схватцы, то пры іншых роўных умовах яны маюць магчымасці, якія ў залежнасці ад іх меркавання зменяць зыход; іншымі словамі, цэнтр цяжару ў суадносінах сіл, што вызначаюць вя-лізную перавагу і, такім чынам, вынікі, — на іх баку.
    У нашы дні студэнту каледжа лёгка спрасціць да крайнасці складаную сусветную сітуацыю з яе шматлікімі фактарамі, якія заблытваюць агуль-ную карціну ў такой ступені, што яна ставіць у тупік нашы лепшыя розумы. Але простая яна ці складаная, бясспрэчна адно — у наш час ваенныя
    1 Забалаціраваць — не абраць пры галасаванні.
    291
    патэнцыялы абодвух белых варагуючых бакоў прыкладна настолькі роўныя, што апошнюю старонку ў гісторыі гэтай тытанічнай схваткі 'да-пішуць не белыя народы. У гэтым можна быць упэўненым. Кітай з яго чатырмастамі мільёнамі перайшоў ужо на бок Расіі і адстойвае яе справу. А што можна сказаць аб Афрыцы? Аб Мадага-скары? Аб Індыі, Іране, Іраку, Малаі і Пакіста-не? Аб Індакітаі? Аб Інданезіі і іншых краінах? Тут, — не рабіце памылак на гэты конт, — толькі тут, з матэматычнага пункту гледжання, знахо-дзіцца наша надзея застацца ў жывых, калі су-пярэчнасці, супярэчнасці сусветнага значэння, вы-бухнуць громам вайны. Арэну барацьбы ў той час, як белыя рыхтуюцца да смяротнай схваткі, акружаюць тры чвэрці чалавецтва. Яны адступа-юць назад, як гледачы, але яны чакаюць, калі на-ступіць іх час. I калі надыдзе час нанесці ўдар, яны нанясуць яго, і гэта будзе азначаць канец дэ-макратыі ці дыктатуры: Амерыка ці Расія.
    Я стаўлю пытанне наступным чынам: ці можам мы разлічваць на падтрымку трох чвэрцяў чала-вецтва? Многія выдатнця амерыканцы адправіліся ў Азію шукаць адказу на гэтае пытанне. Нека-торыя вярнуліся дамоў з абнадзейлівымі весткамі. Знаходзячыся ў Азіі, яны арганізавалі цэлыя штаб-кватэры ў еўрапеізаваных гатэлях. Яны інтэрв'юіравалі лідэраў, многія з іх закончылі Кембрыджскі і Оксфардскі універсітэты. Яны па-вінны былі пагадзіцца, што спецыялісты Усходу валодаюць абяззбройліва цудоўнымі манерамі. Ад-казы на пытанні даваліся ў бездакорнай форме. Але калі б амерыканцам прыйшлося, як д-ру Карлу Б. Шпету, папасці ў сапраўдную Азію, у краіны, дзе кішаць мільёны, — яны прыйшлі б да вельмі несуцяшальных вывадаў. Сказаць прама, справа ў тым простым факце, што нас нена-відзяць, нам не давяраюць, і пры гэтым нянавісць і недавер да нас глыбока затоеныя.
    А цяпер я пастаўлю другое пытанне. Чаму ка-ляровыя народы Азіі і Афрыкі поўныя недаверу да
    292
    нашых планаў у справах міжнароднага значэння? На дадзенае пытанне ёсць шмат адказаў. Па-спрабую іх абагульніць. Некаторыя адказы ня-правільныя. Некаторыя — нелагічныя. На нека-торых адбіваецца ўплыў каварнай рускай пра-паганды. Але некаторыя правільныя. Галоўнае, яны адлюстроўваюць меркаванне звычайнага сярэдняга чалавека каляровай расы і таму вельмі характэрныя.
    Радавы жыхар Азіі ці Афрыкі ніяк не можа зразумець, чаму белая Амерыка палічыла магчы-мым кінуць атамную бомбу на жоўтую Хірасіму і не скінула такую ж бомбу на белы Берлін. Гэтага ён не зразумее і не забудзе.
    Нябелы ж можа спасцігнуць, чаму пасля кож-нага кровапралітнага знішчэння мясцовага на-сельніцтва англійскімі, французскімі і галандскімі войскамі ён бачыць людзей, апранутых у амеры-канскую ваенную форму, са стрэльбамі амерыкан-скага ўзору, перавозімых на амерыканскіх грузавіках і самалётах. Правільна ці памылкова, але ў яго свядомасці ўяўленне аб нас звязана з думкай аб увекавечанні каланіялізму на Усходзе. У XIX стагоддзі і першай палове XX еўрапейцы маглі яшчэ ўкараняць правапарадак сярод на-паўдзікага насельніцтва Азіі. Але прайшоў той час. Людзі зняліся з лагера, і насельніцтва зямно-га шара ў паходзе. He можа больш нябелы чалавек стаяць убаку і глядзець, як багацці яго радзімы раскрадаюцца прагнымі чужаземцамі. Няўмольнай сілай абставін мы пастаўлены ў становішча, калі з уяўленнем аб нас непазбежна звязана думка аб бязлітаснай праграме эксплуатацыі і заняволення.
    Далей, у каляровых народаў існуе глыбокае па-дазрэнне, што наша непасрэдная цікавасць да Ус-ходу вынікае не з чыстых меркаванняў, што цікавасць да іх караніцца не ў высакародным імкненні вызваліць іх, а ў нашым жаданні мець саюзнікаў у барацьбе з Расіяй. 3 чыста ўсходняй пагардай яны адхіляюць магчымасць стаць аб'ектам дзіцячай, на іх погляд, прапаганды. Яны
    293
    гавораць, што мы недаацэньваем сілу іх інтэлекту. Што нам здаецца заканамерным, ім уяўляецца поўным супярэчнасцяў і нават пэўнай прыметай слабасці. Яны не могуць зразумець, чаму мы аб-німаем Ціта і ў той жа час абвяшчаем анафему нябожчыку Сталіну і камунізму яго ўзору. Яны не могуць салідарызавацца з намі ў асуджэнні пры-мянення вета, паколькі яны ведаюць, што права вета ўключана ў Статут ААН па нашым патраба-ванні. Яны не бачаць нічога, акрамя крыва-душнасці, у нашай пазіцыі сяброў чалавецтва, калі мы ў сябе дома не дазваляем вядомым мен-шасцям есці ў адкрытых для ўсіх рэстаранах, карыстацца грамадскім транспартам, спаць у гатэ-лях, наведваць амерыканскія тэатры і нават ма-ліцца ў амерыканскіх цэрквах. Так ідуць справы.
    А цяпер маё апошняе пытанне. Што мы можам зрабіць, каб вярнуць сабе павагу і прыхільнасць каляровай часткі чалавецтва? Што сказаць на гэ-та? Прызнацца, калі б у мяне быў гатовы адказ, я не быў бы тут сёння. Нашу задачу значна прасцей выкласці, чым рашыць. Мы павінны быць на роўнай вышыні з Расіяй ва ўменні аказваць уплыў на рэвалюцыі, якія выходзяць з-пад нашай улады. Як гэта зрабіць? Я не прашу прабачэння за тое, што прапаноўваю ў якасці рашэння зусім прак-тычны, рэальны план, які накрэслены ў паэме, ча-сткова высечаны на пастаменце статуі ля ўвахода ў Нью-Йоркскую гавань. Дазволю сабе перафраза-ваць некалькі вершаў з гэтай паэмы, якія гучаць як формула плана, што прапаноўваецца мною сён-ня ў якасці адказу, амерыканскага адказу на вера-ломства Расіі на Усходзе і ў Афрыцы:
    «Вы ў сусвеце, хто стаміўся, Вы, хто загразлі ў беднасці, Вы, у бесперапыннай збянтэжанасці, Шукальнікі, дзе б свабодна ўздыхнуць, Слухайце, вы, няшчасныя бежанцы, Без прытулку і прыстанішча, гнаныя шквалам, — Мы спяшаемся да вас, не як медны гігант, А як маці на чужыне».