• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Праз самы вадаспад перакінут вісячы жалезны мост, і мы па ім маглі пераходзіць на абедзве стараны бушуючай Іматры і, чапляючыся па вос-трых засеках каменнай скалы, узірацца ўніз, ус-лухоўвацца ў клакатанне разбуяўшых вод. Гля-дзіш, слухаеш, і штосьці незразумела-зводнае прыкоўвае цябе да гэтай апраметнай. Забываешся на свет, на людзей, на жыццё, на долю, а ўсё глядзіш і слухаеш, слухаеш і глядзіш. Да позняй ночы мы так праседзелі тут, і калі надышла ўжо пара падумаць і аб спачынку і аб павароце дамоў, то так не хацелася расставацца, як бы тут нешта сваё, дарагое, роднае кідаў.
    Купіўшы сабе на памятку ў фінскіх хлопчыкаў гладка абточаных, як бы адшліфаваных вадой Іматры, рознай формы каменьчыкаў і назбіраўшы на паблізкай сенажаці кветак, каторыя акурат такія самыя, якія растуць у нас на Беларусі, мы пайшлі шукаць сабе начлегу. Гэты апошні нам каштаваў трохі болей, як яда на станцыі ў Вы-барзе, бо роўна па 2 маркі ад душы, і то яшчэ чуць нашлі. Што праўда, ёсць тут нават некалькі
    271
    гасцінец, але цягам аглядаць вадаспад прыязджае шмат народу, асабліва перад святам, і праз тое трудна бывае з месцам.
    Назаўтра раніцай былі мы ўжо на ст. Іматра, і грохат вагонных колаў змяніў нам магутныя шу-мы грознага вадаспада. Білеты мы ўзялі толькі да Выбарга, бо меліся там даўжэй астанавіцца і аг-ледзець горад. У гадзіне 10-й раніцы былі мы ўжо ў ім і зведвалі яго асаблівасці.
    Горад Выбарг і крэпасць пабудаваны над Фін-скім залівам на гарыстай каменнай мясцовасці. Ваколіцы яго вельмі прынадныя і маляўнічыя. Занімае ён прасцяг абшару немалы, толькі будоўлі яго не вельмі згушчаны і вуліцы параскіданы. Стары гэта ўжо горад, многа ў сабе мае памятак даўно ўгасшага ваяўнічага жыцця і на каменных узгорах выглядае, як бы каменныя рукі яго тут выкавалі, узнеслі. Драўляных домікаў, права, ня-ма. Вуліцы забрукаваны ўсе. Кругом чыста, пара-дак, спакой. Піўной, тракціра, жабрака і п'янага хулігана не знойдзеш; калі дзе які рэстаран і ёсць, то і той без гарэлкі. Затое мы часта спатыкалі над дзвярыма такія напісы, як, напрыклад, школа, гімназія, рэальнае вучылішча, хаўрусная крама, хаўрусны банк і г. д. Аглядаючы горад, зайшлі мы ў фінскі музей. Тут мы за невялічкую плату, па 25 пені (каля 10 кап.) з чалавека, агледзелі ўсе ў ім сабраныя фінляндскія асаблівасці ад най-даўнейшага часу да нашых дзён. Бачылі мы там апраткі, узбраенне, грошы старыя, абразы пекныя, вырабы з камення, гліны, медзі, жалеза і т. п. Цікавы вельмі аддзел, дзе сабраны ўсе патрэбныя прылады дамашняга вясковага жыцця фінскіх ся-лян. Многа спаткалася рэчаў, схожых вельмі з вырабамі нашых беларускіх хлебаробаў, як, на-прыклад, начоўкі, ступа, кросны, лыжкі і др., не відаць было толькі сахі і бараны. Сам музей вы-страен пекна, мураваны, у тры этажы (пентры).
    3 музея пайшлі мы на ўзбярэжжа Фінскага за-ліва, праходзячы, убачылі мы вежу касцёла на ад-нэй вуліцы, у каторым цяпер знаходзіцца арсенал
    272
    расійскі. Паказалі нам фінляндцы дом, у каторым дэпутаты першай Думы падпісалі Выбаргскую адозву да народа. Спаткалі па дарозе колькі-колькі салдат расійскіх са штыкамі; гэта з войска кра-паснога гарнізона. Ад наберажнай палезлі мы на каменны ўзгорак, дзе нядаўна, у памяць 200-лецця здабыцця расійскімі войскамі Выбарга, паставілі расійцы памятнік цару Пятру I. Каля яго ходзіць з вінтоўкай салдат. Мы абышлі памятнік кругом і ўжо маніліся варочацца, калі тут аднаму з нас зра-біў салдат замячанне, што не з должным уважэн-нем аглядаем памятнік. Можа, ён і меў слушнасць (праўда, мы курылі ў той час папяросы), але нам пасля гэтага адпала ахвота аглядаць далей горад, і, кінуўшы яшчэ раз вокам на той дом, дзе дэпута-ты першай Думы падпісалі адозву да народа, праз якой паўгадзіны сядзелі мы ўжо ізноў у вагоне і аглядалі загародныя выбаргскія ваколіцы, пакуль зусім не скрыўся горад з нашых вачэй.
    3 намі села ў вагон трох нейкіх пецярбургскіх жыцеляў. Бойкі гэта аказаўся народ; многа смяя-ліся, жартавалі, зроўніваючы расійскія парадкі з фінляндскімі, гаварылі весела, свабодна, бадай, занадта свабодна. Але [калі пад'ехалі] да Тэрыёк, калі ўбачылі ў дзвярах станцыі жандарма, нашы грамадзяне запелі на другі лад: як камень у ваду, прапала бойкасць і свабода. Мінуўшы Тэрыёкі, на другой станцыі ў Белаастраве (па-фінску Валкса-ры), затрымліваецца поезд даўжэй. Тут праходзіць граніца Расіі з Фінляндыяй, і тут распаложана руская таможня. Калі затрымаўся поезд, пры кожным вагоне стаў жандарм, а па нейкім часе і ў вагон прыйшлі таможныя чыноўнікі са стражай правяраць рэчы падарожных. Сталі выцягваць клумкі, адчыняць куфэркі, паказваць свае ма-наткі; адзін з падарожных так шчыра паказваў, што нават пачак запалак фінляндскіх, каторыя меў пры сабе, выняў з кішэні і, раскрыўшы, па-лажыў на відавоку. Пасля ён нам гаварыў, што летась нашлі ў яго карты фінляндскія і сказалі заплаціць 15 рублёў штрафу. А як прыехалі дамоў
    273
    мы, то яшчэ даведаліся, што п. К., з каторым па-знаёміліся мы ў вагоне, аставіў на таможні рэвальвер, хоць і меў пазваленне ад начальства ва-зіць яго пры сабе.
    Калі ва ўсіх ужо ўсё перагледзелі, а ў нека-торых і пашпартоў запыталіся, поезд рушыўся, і мы сталі набліжацца к расійскай сталіцы. Паказа-ліся фабрычныя коміны, заблішчэлі стрэхі цэркваў, прамчаўся поезд непадаль ад нейкага чырвонага дома, у каторым мы ўбачылі жалезныя краты, і г. д. Нарэшце, вось мы і ў Пецярбурзе. Ідзём па вуліцы: над дзвярыма на першым месцы напісы — тракцір, піўная, піўная, тракцір, казён-ная вінная лаўка... Абарваны басяк працягнуў да нас руку, а сам гарэлкай так і чуцён.
    Цяжка і сумна на душы. Здаецца, тыя камен-ныя горы, што ляжаць у Фінляндыі на зямлі, тут падняліся ўверх і гнятуць цябе неміласэрна, гня-туць к балоту, к процьме. Успамінаюцца фінскія дзеткі, каторыя, і назад як мы ехалі, махалі нам кветкамі і быццам гаварылі: «Бывайце здаровы, пілігрымы з далёкага і невядомага нам краю, не забудзьце і аб нашай сягоння вольнай і шчаслівай Суомі (Фінляндыі)».
    П'ер Асулін (французскі пісьменнік)
    У сярэднявечным будынку палаца Біржы, штаб-кватэры Шведскай акадэміі навук, пануе тайна. Абсалютная. Варта толькі паспрабаваць што-небудзь выведаць пра ход абмеркавання кан-дыдатур прэтэндэнтаў, і вы будзеце расстраляны на месцы знішчальным «Не!», пакараны фразай, вострай, як нож гільяціны, a то вас і проста прыкуюць да спінкі крэсла ледзяным позіркам. Мая першая гутарка ў гэтых сценах закончылася, не пачынаючыся, ледзь толькі я заікнуўся пра Но-белеўскую акадэмію:
    — Ніколі не кажыце — Нобелеўская акадэмія. Толькі Шведская акадэмія. Нобелеўская — адна з многіх прэмій, якія мы прысуджаем.
    274
    Гэты ўрок я засвоіў. У далейшым усім акадэ-мікам, пісьменнікам, універсітэцкім прафесарам, літаратурным крытыкам, перакладчыкам, дыпла-матам я задаваў адно і тое ж пытанне:
    — Скажыце мне толькі, як гэта адбываецца — Нобелеўская прэмія?
    He магу сказаць, што ў выніку таямніц стала меней. Бадай што, нават больш. Аднак... па парадку.
    Дык вось, Шведская акадэмія навук была створана каля двухсот гадоў назад па ўзору Фран-цузскай акадэміі. У яе склад уваходзяць 18 чле-наў, якія выбіраюцца пажыццёва. Пяць з іх на-значаюцца ў Нобелеўскі камітэт, які абнаўляецца кожныя тры гады. Да іх дабаўляецца шосты чала-век — сакратар камітэта. Адзін раз у месяц усе шасцёра збіраюцца ў рэстаране «Залаты свет», які з'яўляецца ўласнасцю Нобелеўскага фонду. Пачы-наючы з восені, члены камітэта рассылаюць па ўсім свеце каля 600 аднатыпных лістоў. Гэтыя лісты адрасаваныя як прыватным асобам, так і арганізацыям. Іх просяць даць кандыдатуру і сціс-ла матываваць свой выбар. Каму выпадае гэты го-нар? Членам Акадэміі навук Швецыі і іншых краін, прэзідэнтам прадстаўнічых пісьменніцкіх саюзаў, прафесарам па гісторыі літаратуры універсітэтаў і вышэйшых школ і, нарэшце, лаўрэ-атам Нобелеўскай прэміі мінулых гадоў.
    Прапановы павінны быць дасланыя ў Нобелеў-скі камітэт да канца студзеня. А з 1 лютага разам з сартыроўкай пошты пачынаецца першы адсеў. Камітэт атрымлівае ў сярэднім 300—400 прапаноў. Імёны паўтараюцца ў сакратара даволі хутка, і за-стаецца спіс, у якім фігуруюць 100—150 імёнаў. 3 гэтага моманту пачынаецца сапраўды сур'ёзная праца.
    На працягу ўсяго года (акрамя летніх ка-нікулаў) акадэмія спецыяльна збіраецца кожны чацвер a 17 гадзіне, каб заслухаць прапановы Но-белеўскага камітэта. Так адбываецца з лютага да канца лета. Акадэмікі робяць бязлітасны адбор.
    275
    Падаюць першыя галовы: тых пісьменнікаў, хто яшчэ недастаткова многа стварыў, тых, чые імёны прапануюцца з відавочна палітычных меркаван-няў. Застаецца прыблізна 50 імёнаў. Для таго каб у канчатковым спісе іх было пяць ці шэсць, ка-мітэт звяртаецца да экспертаў ва ўсім свеце. Іх імёны і званні зберагаюцца ў найстражэйшай тай-не, каб пазбегнуць любога роду «подкупу». Звы-чайна гэта універсітэцкія прафесары, вядомыя спецыялісты па творчасці канкрэтнага аўтара ці па літаратуры пэўнай краіны. Эксперт павінен прадставіць падрабязнае паведамленне аб пісьмен-ніку, аналіз яго творчасці, звесткі аб яго ўплыве на літаратуру роднай краіны і за мяжой. Гэты тэкст аплачваецца, як артыкул у паважаным літаратурным часопісе.
    Заключэнні зкспертаў становяцца вядомыя акадэмікам, і толькі ім адным. Затым адбываецца лютае абмеркаванне параўнальных вартасцяў кан-дыдатаў і ў адзін з чацвяргоў кастрычніка — гала-саванне. Шчасліваму выбранніку рашэнне аб’яў-ляецца тэлеграмай, а публіцы — падчас прэс-канферэнцыі, якая склікаецца адразу ж пасля га-ласавання. Прэмія ўручаецца самім каралём Шве-цыі на ўрачыстай цырымоніі нязменна 10 снеж-ня — у дзень смерці Альфрэда Нобеля.
    Ну вось і ўсё. Мой першы субяседнік лічыць, што гэтай афіцыйнай інфармацыі дастаткова, каб зразумець механізм магутнай машыны — прэ-стыжнага і загадкавага інстытута, які змог зберагчы сваю прэмію ад інфляцыі...
    ШТО ТАКОЕ КОНСТЫТУЦЫЯ1
    Пракламацыя Беларускай Сацыялістычнай грамады (1905 год, сакавік)
    Ужо даўно усякій мужык жалнцца, што кепска жыць на свецн бедным людзям: усякій дзярэ, уся-кій бярэ, усякій крыудзпць. He знайдзеш ннгдзе
    1 Захоўваем арфаграфію арыгінала.
    276
    нн суда, нн справедлнвосцн. Падаткн на землю ды усякіе акцызы зоуснм нас заелн, а тут ніце пача-лася гэта праклята война — н хоць памнрай. Сколькн работннкоў павыбнралн з віосок, сколькн кармнльцоу павысылалн на убой, сколькн новых падаткау панакладалн, а гэтаж ніце толькн пача-так: цар н яго чыноуннкн кажуць, што людзей многа — «людзн растуць, а земля не расце», кажэ цар. Бо н чагож нм шкадаваць — сванх галоу яны пад кулп не падстауляюць. От н цяпер кажуць, што хутко возьмуць апалчэніе, бо надто много на-шых солдат выбнлн японцы. Скажыце, людзе, за што мы ваюем? За што мы сван головы нясем? Нашто нам патрэбна гэто Манчжурія, н якая была бы нам карысць, каб мы ж сваею кроую заваева-лн? Зямлн у нас колькн хочэш, толькн не у бед-ных людзей, а н у нас на Белой Русн цэлые сотнн тысяч дзесяцнн належаць да казны, катора гэту землю раздае усякнм царэнятам н крыудзнцелям беднага народу. Так само было бы з гэтою Манч-журіею, каб мы яе заваевалн. Манчжурія патрэбна не нам, а толькн правнцельству н багачам, кото-рые хочуць сосаць кроу з таго працуюгцага народу, што жыве на той землн. He мы хацелн гэтой вай-ны: цар н царенята н усіо правнцельство хоцелн пожывнцца, та н пажывнлнся. Гэта вайна каштуе ужо две ті^сячы мнльоноу рублноу, н гэтые грошы выцнснулн з народу; а чыж вы думаеце, што усе тые грошы на праудзе пашлн на вайну? Ой не! Па-лавнна паразходзнлася па кншэнях царскнх свая-коу чыноуннкоу; так чамуж нм не ваеваць, для ннх гэто война-жннво! Ну н скажыце, людзе, ча-муж гэто так? Чаму мы на усіо гэто пазваляем, чаму мы так цяжка працуем, зннмаем з сябе апошнюю кашулю, пасылаем на смерць сваіх сы-ноу н братоу, чаму пазваляем, каб нас абкрадыва-лн ды іііцэ здековалнсь над намн? — А муснць та-му, што мы народ ціомны н дурны: каб мы былн разумнейшне, то мы бы ведалн, што за намн снла. Пасчнтайце, сколько нас, а сколько царскнх чы-ноуннков, гэтож у царевом войске нашы сыны н