• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Прашу... сачыць, каб у суды і трыбуналы вы-біраліся людзі не толькі дасведчаныя і добрыя, але набожныя і дабрадзейныя, якія б не для ўласнай выгады і на шкоду чалавеку з-за сваёй хцівасці і за хабар законы парушалі, а выключна праду-гледжаным парадкам дзейнічалі, зберагаючы свя-тую праўду і справядлівасць.
    Аркадзь Смоліч
    3 уступу да кнігі «Географія Беларусі» (1919 г.)1
    ГЕОГРАФІЯ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ
    Навука географіі апісуе ўсю зямлю і краіны, на якія яна дзеліцца, іхні выгляд, прыроду, нася-леньне і іншыя спатыканыя на паверхні зямлі зьявішчы; пры гэтым яна стараецца вытлумачыць
    1 Захоўваем арфаграфію арыгінала.
    283
    кожнае зьявішча яго сувязьзю з іншымі, ды такім чынам разгадаць тыя законы, якія кіруюць разьмяшчэньнем гэтых усіх зьявішчаў па паверхні зямное кулі. Як і кожная з навукаў, яна роўна цікавіцца і вёскамі роднае для таго ці іншага гео-графа старонкі, і далёкімі акеанічнымі астравамі.
    Чалавек, аднак, пазнае далёкае і незнаёмае, раўнуючы яго да блізкога і знаёмага. Затым-жа навет той, хто цікавіцца толькі географіяю чужых краёў, павінен уперад добра ведаць географію найбліжэйшае мяйсцовасьці; павінен ведаць, да-лей, географію свае роднае стараны, дзе ён радзіўся, вырас, працуе, дзе ляжаць косьці яго дзядоў, дзе жыць і працаваць будуць дзеці і ўнукі яго самога, дзе жыве той народ, з якога ён пахо-дзіць, адным словам — географію Бацькаўшчыны. Знаючы географію свае Бацькаўшчыны, ён ужо шмат лягчэй зразумее географічныя зьявішчы якога хаця краю.
    Але з паняцьцем Бацькаўшчыны ў нас зьвязу-ецца яшчэ і нейкае цёплае, а іншы раз і вельмі гарачае пачуцьце да нашае роднае стараны. Ко-жын чалавек любіць сваю Бацькаўшчыну, незалеж-на ад велічу і хараства яе прыроды, ад яе багацьця і славы, ад таго дабрабыту, якім яна дарыць сваіх сыноў. Брадзячы жыхар паўночнае тундры любіць сваю суровую Бацькаўшчыну ня менш, чым жы-хар яскравага, поўнага жыцьця і фарбаў, багатага паўдня. А гэткае замілаваньне змушае нас ціка-віцца родною стараною, яе рэкамі, гарамі, лясамі, местамі, як цікавіцца кожным прадметам, якога любяць.
    Урэшце, гатуючйся да практычнага жыцьця, мы, у большасьці, зьбіраемся правесці яго ў родным краі, ахвяруючы Бацькаўшчыне свае сілы. Адны з нас будуць працаваць на зямлі, другія — на фабрыцы, трэція — у школах дый у навуцы; але кожын будзе грамадзянінам свайго краю і сы-нам свайго народу. Знаць прыроду краю ды іншыя яго асаблівасьці кожнаму абавязкова патрэбна ха-ця-бы дзеля чыста практычных меркаваньняў.
    284
    3 гэтага мы бачым, як чалавеку патрэбна наву-ка географіі Бацькаўшчыны. Кожын ведае, што для нас, беларусаў, Бацькаўшчынаю ёсьць Бе-ларусь, край, дзе мы самі жывем, дзе жыве Народ Беларускі, да якога мы належым. Географія Баць-каўшчыны для нас гэта — географія Беларусі.
    Васіль Быкаў
    Прамова на Рымскім кангрэсе літаратараў1 (кастрычнік 1990 г.)
    He бяруся рабіць вывады, заканамернасць гэта ці гістарычны казус, але факт, што галоўнай эма-цыянальнай сілай нашага грамадства, яго свое-асаблівай нацыянальнай рэлігіяй стала нянавісць.
    Выхаваная і пешчаная на працягу многіх гадоў нашай гісторыі, яна дасягнула свайго максімаль-нага, класічнага адлюстравання ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, хаця і пасля іх не выявіла схільнасці паменпіыцца. Ленінізм як ідэалогія і палітыка з моманту свайго нараджэння ўзялі ня-навісць у якасці галоўнага і асноўнага сродку для хуткага дасягнення разбуральных мэтаў. Сталінізм цудоўна развіў гэта пачуццё ў народных масах, сублімаваў яго ў якасці універсальнага сродку ажыццяўлення нечуванай па маштабах тата-літарнай палітыкі. Нянавісць стала амаль арганіч-най часткай у вялізнай усёахопнай ідэі тата-літарнага заняволення чалавека. На ўдасканаленне і развіццё гэтай заалагічнай ідэі былі накіраваныя вялікія матэрыяльныя і духоўныя сілы грамадст-ва. Бальшавікі вельмі рана і добра зразумелі ўсёзнішчальную перавагу гэтага пачуцця і, за-хапіўшы ўладу, устаранілі перш-наперш рэлігію, як галоўную маральную перашкоду на шляху пераможнай нянавісці. I гэта зразумела: бальша-вікі і хрысціянства аказаліся ўзаемавыключаль-нымі ідэямі, адна з іх павінна была знікнуць. Ста-
    1 Прамова гаварылася па-руску; пераклад на беларускую мову наш.
    285
    новіцца ўсё больш відавочным, што больш чым паўвекавое ўстараненне з нашага жыцця хрысці-янскай рэлігіі — катастрофа, можа быць, самая значная з усіх калі-небудзь напаткаўшых нашу краіну.
    3 пачаткам перабудовы шмат што ў краіне змянілася, знікае страх як магутнае арганізуючае і гнятучае пачуццё нацыі. Але нянавісць засталася. Яна раз'ядноўвае народы, нацыянальнасці, класы, пазбаўляе людзей маральных арыенціраў, усяляе разброд і хістанні ў розумы інтэлігенцыі. I ўсё гэта праз нашу зацягнуўшуюся ў гісторыі несвабоду, наша застарэлае рабства, якім мы бязлітасна прыдушаныя на працягу стагоддзяў і не можам ад яго пазбавіцца нават к канцу XX стагоддзя. I быццам не спяшаемся гэта рабіць. Таму што, дзе ёсць свабода, там аб свабодзе шмат не гавораць. А мы ўсё — аб свабодзе. Правільна: уся наша гісторыя ёсць імкненне да свабоды. Але ў такім выпадку чаго мы каштуем як народ, як нацыя са сваім марным шматвяковым імкненнем? Ці наша паднявольнае становішча нам падабаецца, таму што іншае нам проста невядома. Ці таму, што ў нас быццам бы асобы шлях, дзе ўсё перавернута з ног на галаву. Пазбаўленыя маралі і творчай сва-боды, мы згубілі смак да працы і, здаецца, губля-ем смак да самога жыцця. Наша свядомасць, вы-зваленая ад старажытных хрысціянскіх догматаў, восьмае дзесяцігоддзе заняволена антычалавечымі догмамі, у аснове якіх — усё тая ж, ледзь прыкрытая рабская нянавісць. Менавіта наша ня-навісць, класавая. Ідэалагічная, дзяржаўная, акрамя іншага, даўно і шчодра сілкуе сусветнае зло ва ўсіх яго разнастайных сучасных відах і формах. Праклятая ўсім чалавецтвам, яна па-гражае існаванню чалавечага роду.
    Можа ўзнікнуць пытанне: чаму так адбываец-ца? Ці не глупства гэта — наша праклятае пачуц-цё, як і прычыны, што яго параджаюць? Але ўся справа ў тым, што не глупства. Наша гісторыя і наша паўсядзённае існаванне безупынна генеры-
    286
    руюць пажыўнае асяроддзе для ўсёраз'яднальнай нянавісці, усё новыя пакаленні захопліваюцца ў яе арбіты. Зразумела, што ў такіх умовах не можа існаваць дабро, яно проста не ў стане прыжыцца.
    Гады перабудовы выявілі новыя заканамернасці нашага побыту, калі адна, так сказаць, агульна-дзяржаўная нянавісць распалася на мноства іншых нянавісцей — нацыянальных, партыйных, кар-паратыўных, групавых. Ксенафобія1, русафобія2, антысемітызм3... Ад таго, што нянавісць зрабілася драбнейшай, лепшай яна не стала. Ненавідзяць усё і ўся. Народ ненавідзіць партыю і парткіраў-ніцтва, якія завялі краіну ў бязвыхадны тупік. Губляючы ўладу, партыя гатова ўзненавідзець перастаўшы яе абагаўляць народ. Інтэлігенцыя ў спрадвечным выбары паміж ісцінай і разлікам раскалолася на два лагеры, якія ненавідзяць адзін адно. Ва ўмовах усёнарастаючых матэрыяльных нястач краіну ахапіла нікчэмная барацьба за прывілеі, гэтыя мізэрныя крошкі са збяднелага панскага стала. Ветэраны мінулай вайны поўныя непрыязнасці да маладых, змучаных ваеннай авантурай «афганцаў», а тыя ў сваю чаргу — да састарэлых пераможцаў нямецкага фашызму. Усімі імі разам ціха, але глыбока пагарджае су-часная моладзь, якую і тыя і другія пнуцца выха-ваць у духу патрыятызму. У адрозненне ад даўнейшых часоў, калі выхаваныя людзі імкнулі-ся скрыць гэта ганебнае, нехрысціянскае пачуццё, цяперашнія ім адкрыта ганарацца. Як ганарацца сваёй нецярпімасцю да ўсяго, што не наша, што не так, як у нас. Таму, бачыце, што ў нас свой асобы гістарычны шлях, свая мараль і свой своеасаблівы характар. Чужы, нават самы станоўчы вопыт для
    1 Ксенафобія (...фобія, грэч. phobos — страх: другая част-ка складаных слоў, якая абазначае ’варожасць’, ’не-цярпімасць’) — нянавісць, нецярпімасць да каго-небудзь ці чаго-небудзь чужога, незнаёмага, нязвыклага.
    2 Русафобія — варожыя, нецярпімыя адносіны да рускіх.
    3 Антысемітызм — адна з формаў нацыянальнай нецярпі-масці, што выяўляецца ў варожых адносінах да яўрэяў.
    287
    нас — не прыклад, нам патрэбны свой. Аднак свой ужо быў, былі дзесяцігоддзі нечуваных экс-перыментаў з іх сумнымі, трагічнымі вынікамі. Дзіўна, што, будучы не ў стане вынайсці што-небудзь вартае, мы з упартасцю маньякаў ад-маўляем не толькі заходні побыт, лад жыцця, культуру, але заадно і здаровы сэнс, які ляжыць у аснове ўсіх эканамічных дасягненняў Захаду.
    Дык што — мы не выспелі для разумнага чала-вечага жыцця ва ўмовах дэмакратыі? Выходзіць, аднак, што не выспелі. Відаць, нельга адразу, калі гэта дазволена, пераскочыць ад тыраніі да свабо-ды — занадта вялікая бездань, што іх падзяляе. Яе не адолець за адзін скачок. А за два таксама не атрымаецца. У гэтым увесь трагізм моманту, які перажывае краіна.
    Галоснасць і шматпакутная перабудова дала нам магчымасць ледзь-ледзь расплюшчыць вочы і ўпершыню за шмат гадоў незамутнелым позіркам паглядзець на сябе. Паглядзець і жахнуцца ад нашай недарэчнасці. Жахнуўшыся, некаторыя тут жа залямантавалі: навошта? Так добра было жыць у створаным партыйнай прапагандай ілюзорным' свеце, не бачачы сябе, іншых, і бясконца га-нарыцца — сваёй нацыянальнасцю, партыяй, арміяй, КДБ. Сродкі масавай інфармацыі раз-бурылі нашу ціхамірнасць, дык што цяпер: адмя-ніць галоснасць? Зрабіць гэта проста: цэнзура ліквідавана, але цэнзары ўсе на месцах, армія ў пастаяннай баявой гатоўнасці, да позняй ночы гарыць святло ў палацах КДБ. Так што ранейшы стан можна аднавіць у адну цудоўную раніцу, і многія з цяперашніх праблем знікнуць.
    Аднак што будзем есці?
    Дык што нам рабіць? Калі мець на ўвазе нас, тут сабраўшыхся, а таксама творчую інтэлігенцыю краіны, то нашыя магчымасці ў эканоміцы роў-ныя нулю, маральнасць таксама нам не падулад-ная. Выхаваць будучыя пакаленні, як нам хацела-ся б, мы не ў стане, таму што даўно збанкруціліся ў якасці выхавацеляў. Відавочна, трэба пачынаць
    288
    з малога: паспрабаваць разбудзіць у сабе сумленне як першасны элемент маральнасці. Без карыслівасці, без эгаізму, без хітрасці ўпусціць у душу нейкую крыху дабрыні і цярпімасці. Хаця б да свайго блізкага, да сабрата-пісьменніка. Нават калі ён думае і піша інакш, чым ты, калі ён разумнейшы за цябе ці тым больш дурнейшы. Калі ён іншай крыві і не можа ганарыцца сваёй прыналежнасцю да вялікага народа. А, дапусцім, належыць да малога ці малалікага. Стрымаць свой выхаваны за дзесяцігоддзі ўсёненавісніцкі спрыт, паглядзець адзін аднаму ў вочы, і, можа, пас-прабаваць засаромецца.