Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
294
...Мы спяшаемся да вас на дапамогу — Без хітрасці, без тайнай думкі,
3 сэрцам, якое магутна б'ецца, і з чыстай душой...
Адзінае ўсё чалавецтва, і мы з ім адно.
Мы пойдзем наперадзе, калі зможам. Мы будзем
Ісці ўслед і за вамі, як браты...
Падымем жа вышэй наш факел I разам пойдзем мы насустрач Новаму дню...
Каляровы чалавек — не прадмет гандлёвай здзелкі.
Незваротна адышоў час, калі цэлыя народы можна было закаваць у кайданы. Чым хутчэй мы прызнаем гэта, тым хутчэй займеем надзею на зрух у сусветнай грамадскай думцы на карысць нам і нашай справе.
ВЫСТУПЛЕННЕ
ІТАЛЬЯНСКАГА РЭЖЫСЁРА ДЖУЗЕПЕ ДЭ САНЦІСА НА ПАСЯДЖЭННІ РЭДКАЛЕГІІ КІНАСТУДЫІ «БЕЛАРУСЬФІЛЬМ» (26 ліпеня 1966 г.)
Усё, што я скажу, гэта мая асабістая думка. He думаю, што трэба ў мастацтве даваць парады, бо мастацтва — гэта нешта асабістае, індывідуальнае. Выкажу свае ўражанні.
Трэба разумець, што гэта меркаванні італьян-скага рэжысёра, творчасць якога фарміравалася ў мастацтве італьянскага неарэалізму. Я чалавек, народжаны італьянскім неарэалізмам. I тое, што я скажу, мае выключна асабістае бачанне. Ва ўсіх рэжысёраў свае недахопы. Яны разумеюць свае фільмы і не разумеюць іншых.
Я прачытаў сцэнарый 4—5 разоў. I вось мае ўражанні.
Тэма вельмі цікавая, сюжэтная лінія прываб-ная. Асноўная думка — што савецкі салдат і італь-
295
янка знаходзяцца ў нямецкім канцлагеры, потым уцякаюць і знаходзяцца ў складанай сітуацыі. Як думка гэта вельмі добра. Ёсць агульнае з фільмам «Скутыя адным ланцугом». Пазней я скажу, чаму я гэта прыгадаў.
Сцэнарый прафесійны, добра пабудаваны, чы-таецца на адным подыху, нарастае драматургія.
Што ж не падабаецца?
Магчыма, адчынім дзверы для дыскусіі.
Ідэя добрая, пабудова добрая. Аднак маецца нешта традыцыйнае. Пабудова нагадвае пабудову многіх іншых савецкіх фільмаў. Я лічу, што гэта недахоп. У вас вельмі многа гавораць аб рэалізме, але калі справа даводзіцца да канца, выходзіць рамантызм. Бачанне свету і дачыненні людзей развіваюцца не па лініі рэалістычнай, а па лініі рамантычнай.
Мяне не цікавяць ніякія «ізмы». Мастацтва мае адно імя — мастацтва. «Ізмаў» жа столькі, колькі на свеце мастакоў.
Тут не так сацыялістычны рэалізм, як раман-тызм. Гэты сцэнарый пабудаваны традыцыйна. Эфект паглыбляецца тым, што сцэнарыст малады. Уся задумка давала магчымасць для ломкі традыцыі.
Асноўны недахоп — адсутнасць канфлікту.
Двое бягуць разам. Адна мэта. Абодва каму-ністы. Любяць адно аднаго. I няма ні ценю сум-ненняў паміж імі.
Канфлікт з вонкавымі з'явамі. Канфлікт вонка-вы, а не ўнутраны. Нават немцы, ворагі, разгляда-юцца як элемент вонкавы. Гэта — асноўны недахоп.
Можа быць фільм і бесканфліктны, лірычны. Гэта і ёсць традыцыйнасць. Калі б традыцыйнасць была зламана, сюжэт даваў бы шмат магчымасцяў у сэнсе дыялектыкі: мы — камуністы і імкнёмся да саюзу з іншымі сіламі.
Адносіны паміж двума людзьмі можна буда-ваць на канфлікце поглядаў. Жанчына магла быць не камуністкай, а проста антыфашысткай. Калі б яна стаяла на іншых пазіцыях, узнік бы канфлікт
296
чалавечы, ідэалагічны, было б цікава. Яна магла быць каталічкай.
Цяпер у Італіі ідзе цікавы дыялог з католікамі, гэта вялікая сіла. Герой мог бы ёй многае растлумачыць.
Палітычна яны маглі б жорстка спрачацца. Але ў адносінах асноўнай праблемы — ратаваць жыц-цё, любіць, яны былі б згодны. Калі ў людзей розных напрамкаў адна мэта, яны могуць дамо-віцца. He ведаю, лічылі б вы магчымым зараз змяніць гэта. Для перапрацоўкі патрэбна было б нямнога. Але хаця б адна рэч павінна быць улічана. Трэба пазбавіцца цэлай часткі, калі жан-чына многа і хораша гаворыць аб СССР. Тут фільм становіцца нацыяналістычным. Калі яна цалуе раны — непрыемна. I атрымліваецца занадта па-прапагандысцку. Трэба было б развіваць дзею ў асабістым, лірычным напрамку. Крыху падрэзаць, і фільм будзе праўдзівым. I італьянская жанчына не змагла б гэта зрабіць — цалаваць раны. Гэта немагчыма псіхалагічна.
Я люблю парадоксы і гіпербалы, але тады трэба было б ствараць агульную структуру, дзе б яны былі ў цэнтры. А тут яны ўзнікаюць нечакана.
Гэта агульнае ўражанне.
Падабаецца пачатак. Выбух бомбы.
He падабаецца:
Немец, якому чысцяць боты. Шмат падобнага мы бачылі. Трэба пашукаць нешта больш арыгінальнае.
Сцэна з сабакам. Таксама прымільгалася. Я па-думаў пра варыянты. Замест двух сабак — адзін. Яго ён [Іван] можа параніць. У сабакі і ў яго адна сітуацыя, адно становішча. Калі б ён аддаў увагу сабаку, гэта ўнесла б навізну і надало б яму [Івану] гуманныя рысы. He падабаецца яшчэ, калі ён душыць сабаку. Сцэна набывае рэальную сілу. Да месца, калі ён праяўляе сілу ў больш значных момантах, а тут гэта залішне.
Хораша — сустрэча з дзяўчынай. Добрая сцэна, калі ён дае ёй поўху. Добра б, каб пасля паўзы яна
297
вярнула б яму поўху. Ад гэтага яму стала смешна, ён смяецца.
Ёсць сітуацыя, недастаткова распрацаваная. Калі яна [Джулія] выцягвае стрэмку [у Івана]. Сцэна напісана вельмі павярхоўна. Аголеная нага мужчыны ў руках у жанчыны заўсёды стварае ўражанне. Гэта выклікала б у яго [Івана] праяву пяшчоты. Ногі інтэлігента, рабочага і селяніна — розныя. Гераіня па назе можа зразумець, хто герой. Аб гэтай назе на першым плане можна мно-га гаварыць. Гэтую сцэну трэба было б развіць. I пра тое, што ён калгаснік, ён можа сказаць тут. Гэтая сцэна вельмі важная.
Наплывы і зацямненні сёння не да месца. Гэта не сучасна.
Ёсць яшчэ цікавая тэма, недастаткова развітая. Калі ў дождж ён кажа ёй схавацца пад скалой. Тут пачынаецца непаразуменне. Гэтая сцэна недастат-кова паглыблена. Яна [Джулія] магла б сказаць ад-паведныя словы, вырашыўшы, што ён хоча заняц-ца каханнем. А яму смешна — каханне ў такім становішчы! [Іх шукаюць ахоўнікі канцлагера]. Яны могуць пасварыцца. I гэта будзе праўдзіва.
У фільме ёсць сны. Я не супраць усякіх сноў. Фінал даволі добры. Іншыя неапраўданы. Першы сон — [Іван] бачыць у трызненні ўцёкі. Гэта нічога новага не ўносіць. Гэта ўсё мы ўжо ведаем. Калі першыя сцэны можна пакінуць дзеля фіналу, каб кампазіцыйна мець магчымасць даць апошні сон, лепей нам даведацца з іх новае пра героя. Я нічога новага з гэтых сноў не даведваюся.
He падабаецца размова пра калгас. Саладкава-та. Калі ўжо гаварыць аб гэтым, то мацней.
Дыялог: — «Ты фашыстка». — «Не, камуніст-ка». Гэта дрэнна. Гэта не тэма фільма. Калі б гэта была тэма, тады з ёй тварам у твар трэба было б стаць з самага пачатку і распрацоўваць яе мацней.
Падае снег. «Я пайшоў» [кажа Іван]. Ён ідзе, яна застаецца. I ідзе паўтарэнне першай сцэны, калі Джулія ўжо сказала «Бывай». Тут ірвецца стыль.
Сцэна, калі ён нясе яе. Гэта самая лепшая сцэ-на. Рэжысёру тут трэба параіць. Трэба даваць буй-298
нымі планамі адны галовы і — ручной камерай. Hi фон, ні месца тут — не галоўнае. Гэта першая любоўная сцэна, трэба дайсці да душы. Вялікае намаганне мужчыны і бездапаможная жанчына. Няхай будуць тэхнічныя недахопы. Як быццам [здымка] схаванай камерай. Няхай нават камера дрыжыць. Сцэна вельмі добрая, але для рэжысёра шмат небяспечнага. Трэба, каб не было сіропу.
Трызненні, дзе ён, дзяўчынка і маці; а ён по-тым прачынаецца сярод цудоўнага краявіду з ма-камі. Атрымліваецца сон у сне. Сіла макаў — само па сабе чарадзейства. Наступная сцэна з макамі забіваецца. Трэба або зняць летуценні, або сцэну з макамі зрабіць больш рэальнай і сумнай. Неабход-ны кантраст.
У сцэне з макамі ўсё добра да купання [герояў]. Затым фільм спыняецца, запавольваецца і асядае. Асабліва [недарэчы] сцэна з песнямі. Трэба яе або перагледзець, або зняць.
Пасля суніц [яны частуюцца] трэба заняцца каханнем. Гэтага ўжо чакае публіка.
Усё астатняе вельмі падабаецца. I фінал добры. Зроблена з добрай рамантыкай.
Хачу, каб малады рэжысёр унікнуў недахопаў «Іванава дзяцінства». Адзін малады рэжысёр не павінен быць падобным да другога рэжысёра. Ён можа быць падобным да настаўніка.
А. Куляшоў [супрацоўнік кінастудыі]:
— Калі Джулія даведваецца ад Івана, што не ўсё добра ў СССР, як гэта ўспрымаецца?
Дэ Санціс:
— He падабаецца. Яе амаль фанатычнае бачан-не СССР не адпавядае фільму і персанажу. Гэта [бачанне] павінна прайсці праз прызму канфлікт-най размовы. А так, як зроблена, не падабаецца.
Я не супраць гэтай лініі. Але тады гэтая лінія павінна быць цэнтральнай. А гэты фільм — лю-боўная гісторыя. Гэта і ёсць гуманізм у мастацтве: два чалавекі могуць зразумець адзін аднаго.
Калі б палітычная лінія прасочвалася ад пачат-ку да канца, было б добра. Але калі яна ўзнікае нечакана, гэта прапаганда.
299
Трэба даручыць рэжысёру здымаць ігравыя сцэны па ходзе сцэнарыя. Тут можна было б знайсці канфлікты ў нюансах. Розныя погляды на жыццё, але перад тварам небяспекі яны сціраюц-ца. Тут трэба шукаць канфлікт. Гэта праблема-тыка вельмі сучасная.
Заўвага пра лаянку Джуліі. «Порка мадонна» — жанчына сказаць не можа. Трэба «порка мізэрыя».
НАТХНЯЛЬНЫЯ ПРАМОВЫ
НАКАЗ ПОЛАЦКАЙ КНЯЗЁЎНЫ РАГНЕДЫ СЫНУ ІЗЯСЛАВУ
(3 паэмы Лявона Случаніна «Рагнеда»)
За высокімі гарамі,
За глыбокімі марамі, Дзе цяпер лютуюць зімы, — Землі нашае радзімы.
Там гібеюць палачане, Бацька твой у іх мячамі Адабраў зямлю і волю, Абняславіў нашу долю. Плачуць цёмнымі начамі У няволі крывічане.
Дні жыцця на пальцах лічаць,
Да сябе яны нас клічуць, Падрастай, сынок любімы, Будзь збавіцелем радзімы. Хай загіне стан варожы! Хай цвіце наш край прыгожы!
Аркадзь Смоліч
3 прадмовы да першага выдання (1919) кнігі «Географія Беларусі»1
Беларуская школа і курсы беларусазнаўства ня маюць ніякіх падручнікаў па географіі Бацькаў-шчыны. Нацыянальны рух, шырокай ракою разь-ліўшыся па Беларусі за апошнія два гады, ужо
1 Захоўваем арфаграфію арыгінала.
300
шмат церпіць ад таго, што ня толькі шырокая публіка, а навет шмат хто з маладых беларускіх працаўнікоў, ня маюць аб родным краі найпатраб-нейшых ведамасьцяў і часта навет ня ведаюць, скуль іх могуць узяць. Урэшце масы беларусаў, прайшоўшых расейскія ды іншыя школы, яшчэ і дагэтуль глядзяць на родны край вачамі казённых вучэбнікаў. Беларуская маладзеж даведавалася ў школе толькі аб тым, што яе Бацькаўшчына — гэта нейкае адно балота; самае важнае ў ёй — гэта хвароба «каўтун», а па-за гэтым больш няма нічога цікаўнага.