Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Атручаная такою «навукаю», беларуская мала-дзеж, як толькі станавілася на ўласныя ногі, старалася як найхутчэй уцякаць куды небудзь з Бацькаўшчыны: у Маскоўшчыну, Польшчу, Сы-бір. А і тыя, якія заставаліся ў краі, працавалі найбольш для свайго толькі кутка, бо бачылі, які ён прыгожы, які багаты, як непадобен да казён-ных апісаньняў. Для ўсяго-ж краю працаваць бая-ліся, бо не маглі паверыць, успамінаючы школь-ную навуку, што гэты край можа быць здольным да самаістнага жыцьця.
Вось-жа, калі-б тыя беларусы, што прачытаюць гэтую кнігу, зацікавіліся сваёй Бацькаўшчы-наю, каб узяліся самі за глыбейшае навуковае пазнаньне яе, ці асобных праяваў яе жыцьця, каб заахвоціліся шукаць і бачыць яе арыгінальнае хараство, дык-бы аўтар лічыў сваю працу дай-шоўшай мэты. А калі-б у іх хоць крыху паболь-шала замілаваньня да свае роднае многапакутнае стараны, такой простай і разам цудоўнай, навет у часы заняпаду свайго поўнай велічу і схаваных сілаў, каб яны паверылі ў яе вялікую будучыню і дзеля будучыны гэтай шчыра працаваць і змагац-ца пачалі, тады-б аўтар быў папраўдзе шчасьлівы.
ВЫСТУПЛЕННЕ Я. ЛЁСІКА НА ВЫПУСКУ СЛУХАЧОЎ ЛЕКТАРСКА-ІНСТРУКТАРСКІХ КУРСАЎ (1922 г.)
Вы ўжо не тыя, што былі, бо пакаштавалі пла-доў з таго дрэва, што называецца беларускай
301
справай (падкрэслена ў тэксце. — Л. М.), бела-рускім адраджэннем. Вы былі ўведзены ва святое святых беларускае справы, і адчыніліся вам вочы вашы, і пазналі вы таямніцы ўваскрасення айчы-ны нашай, маці-Беларусі... Вашы свечкі запалены, і вы становіцеся апосталамі беларускае справы. Цяпер, як ясныя зоркі, разыдзецеся вы па Бела-русі, каб панесці з сабою вялікую радасць аб ува-скрасенні Беларусі. Вы скажаце народу беларус-каму, што айчына яго ўваскрэсла, піто ўжо разбіта дамавіна яго і далёка адкінут камень ад гробу яго. Вы скажаце яму, што Беларусь жыла, жыве і жыць будзе і што недалёка ўжо «Абяцаная Зямля» яе. А калі знойдзецца Хама няверны, што ўсумніц-ца ў праўдзе слоў вашых, дык скажыце яму, што вы самі бачылі яе, сваю маці-Беларусь, і ўкладалі пальцы свае ў раны яе. А калі і гэта не паможа, то адыйдзецеся ад яго прэч, а паспяшайце туды, дзе ждуць вас, дзе слова ваша не будзе голасам, гу-каючым у пустэчы. Але бойцеся, каб не пагасла свечка ваша, бо не раз бура захопіць вас у дарозе, і не адну навальніцу давядзецца перажыць вам у часе свае падарожы. Пільнуйце і бойцеся, каб не пагасла свечка замілавання вашага да свае многа-пакутнае маці-Беларусі. Пільна сачыце за сабою і не забывайце падліваць алею ў свяцільні вашы, каб было з чым сустрэць яе, сваю Белую Русь, калі яна прыйдзе судзіць нас ва ўсёй славе сваёй.
ПРАМОВЫ, ЯКІЯ ЗАКЛІКАЮЦЬ ДА ДЗЕЯННЯ
Янка Купала
ВЫШЭЙ СЦЯГ БАРАЦЬБЫ ЗА СВАБОДУ I НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ!
(10 і 11 жніўня 1941 г. у Маскве адбыўся ўсеславянскі мітынг салідарнасці славянскіх народаў, што ўзняліся на ба-рацьбу супраць фашысцкіх захопнікаў. 11 жніўня з прамовай на мітынгу выступіў Янка Купала. Гаварыў па-руску; пераклад прамовы на беларускую мову зроблены намі.)
302
Браты славяне!
Звяртаюся да вас ад імя беларускага народа са словам гарачага прывітання і закліку да бязлітас-най барацьбы супраць агульнага нашага ворага, супраць крывавага фашызму.
На вялікую сям'ю славянскіх народаў, звяза-ную між сабой не толькі старажытнай кроўнай роднасцю, але і гістарычнымі лёсамі, абрушыліся полчышчы сучасных канібалаў1, якія з нечуванай лютасцю знішчаюць культуру, назапашаную ста-годдзямі ў нашых краінах, і пагражаюць фізічным вынішчэннем нашым народам.
Як і вашы краіны, частка маёй роднай Бе-ларусі таксама зведала дзікае нашэсце варвараў-фашыстаў, гнаных на разбой і рабунак шайкай звар'яцелых ад крыві і згубіўшых чалавечае аб-лічча гітлераўскіх катаў і забойцаў.
Бамбардзіроўка мірных гарадоў, зверскае вы-нішчэнне старых, дзяцей і жанчын, спальванне вёсак — усё гэта прыйшлося зведаць майму народу. Але ніякія зверствы не маглі зламіць яго гераічнага супраціўлення нахабным захопнікам, ніякія здзекі не маглі пахіснуць яго веры ў тое, што пад ударамі Чырвонай Арміі хутка настане час адплаты катам. Кожная кропля нашай крыві і кожная сляза нашых дзяцей у сто разоў адпомс-цяцца фашыстам, гэтым ворагам роду чалавечага.
Беларускі народ разам з іншымі народамі Са-вецкага Саюза не толькі змагаецца ў шэрагах слаўных байцоў Чырвонай Арміі, але ён вядзе не-прымірымую і бязлітасную барацьбу з ворагам у яго тыле, арганізоўвае ўсё больш шматлікія атрады партызан. He пакідаючы ворагу ні крошкі хлеба, ні кроплі вады, сяляне спустошаных вёсак падаюцца ў лясы, смела нападаюць на ворагаў, адбіваюць у іх зброю, знішчаюць іх жывую сілу, танкі, разбураюць камунікацыі, ні ноччу, ні днём не даюць спакою. Пад бесперапыннымі ўдарамі
1 Канібал (фр. cannibale з ісп.) — 1) людаед, 2) (пера-носнае) надзвычай жорсткі, люты чалавек.
303
партызан вораг адчувае, што захопленая зямля — гэта яшчэ не ёсць зямля заваяваная, што свабода-любівы беларускі народ ніколі яму не скарыцца.
Браты славяне! I вашы родныя краіны зазналі ўсе жахі фашысцкага нашэсця. I вы, як мой народ, не хочаце здавацца і не здадзіцеся шалё-ным вылюдкам.
Вялікай радасцю напаўняецца наша беларускае сэрца, калі мы чуем, што і палякі, і чэхі, і сербы з кожным днём усё больш грозна ўзнімаюцца на барацьбу з агульным нашым ворагам — гітлераў-шчынай.
У грозную часіну выпрабаванняў славянскія народы дружна ўзнімаюцца на барацьбу з агульным ворагам, аб'яднаўшыся ў адну вялікую сям'ю, у якой ніхто не прэтэндуе на першынство і панаванне.
Гераічная Чырвоная Армія грудзьмі абараняе кожную пядзю савецкай зямлі, даючы адпор на-ціску азвярэлага ворага. 3 кожнай часінай мацне-юць яе магутныя ўдары па варожых радах.
Будзем жа і мы да канца мужнымі і самаадда-на смелымі ў барацьбе з гэтым ворагам! Агульнымі сіламі даб’ёмся поўнага разгрому фашызму, каб ніколі больш ні ў адной краіне не магло быць мес-ца пачварным злачынствам і нялюдскаму зверству гітлераўшчыны.
Няхай жыве раўнапраўная дружба ўсіх сла-вянскіх народаў!
Няхай жыве барацьба за вашу і нашу свабоду, за вашу і нашу незалежнасць, за вашу і нашу перамогу!
УРАЧЫСТЫЯ ПРАМОВЫ
Сяргей Грахоўскі СТЭФАНП СТАНЮЦЕ Ў ДЗЕНЬ ТВОРЧАГА ПАЎНАЛЕЦЦЯ
Стэфанія, Стэфанія, Зірніце хоць на міг, Якая ў Вас кампанія, А Вы мудрэй за ўсіх,
Бо маладосць — аснова Пачуццяў, жэстаў, слова, Што з Вамі не старэе I весяліць і грэе.
304
Вам у ігры і ў танцы Зайздросцяць выхаванцы, Гляджу на тонкі стан і я: Якая ў нас Стэфанія!
Сучасная і ранняя Стэфанія! Стэфанія!
I кім Вы толькі ні былі, Жабрачкаю і паняю, Вас шанавалі каралі I мужыкі, Стэфанія.
Нібы французскае віно
У крышталёвай чашы Вы ўпрыгожвалі кіно I наша, і не наша.
Да тытула — НАРОДНАЯ Дадаць патрэбна — РОДНАЯ!
Калісьці і ў наступны час У храме Мельпамены I ў дваццаць першы век для Вас
He знойдзецца замены!
Работа Ваша спорная, Актрыса непаўторная.
Каб хмары назаўжды сплылі 3 вясноваю вадою, Такою будзьце, як былі, Заўсёды маладою.
На старасці ўсё ж саграшу... I пацалую светлую душу. Яна, як хваля у рацэ, Ў гарачай плешчацца руцэ. А каб рука дужэйшай стала, Уся цалуе зала.
ПАХВАЛА ВЯЛІКАМУ КНЯЗЮ ВІТАЎТУ
3 «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх»
Таямніцу цара захоўваць пахвальна, а пра справы вялікага гаспадара паведамляць пахваль-на. Хачу вам расказаць пра вялікага князя Аляк-сандра, гэтак званага Вітаўта, літоўскіх і рускіх і шмат іншых земляў гаспадара. Але спачатку па пісанаму: «Братва, бога бойцеся, а князя шануй-це». Гэтак і я хачу вам расказаць пра гэтага слаўнага гаспадара. Але немагчыма ні расказаць, ні апісаць справы вялікага князя Вітаўта. Калі б было магчыма спасцігнуць вышыню неба і глы-біню мора, то можна было б выказаць сілу і храбрасць гэтага слаўнага гаспадара.
Вялікі князь Вітаўт валодаў Вялікім княствам Літоўскім і Рускім і шмат якімі іншымі землямі, проста кажучы, усёю Рускаю зямлёю. Ды не толькі ўся Руская зямля [была яму падуладная]. Яшчэ і гаспадар Венгерскай зямлі, гэтак званы
305
цэзар рымскі, у вялікай любові жыў з ім. Адной-чы быў гэты слаўны гаспадар у сваім горадзе Вя-лікі Луцк і паслаў сваіх паслоў да венгерскага караля, гэтак званага цэзара рымскага, і загадаў яму прыбыць да яго. Ён жа паслухмяна неўзабаве прыехаў да яго са сваёю каралеваю і пашану вя-лікую выказваў, і падарункі шматлікія падносіў яму. I з таго часу вялікая любоў умацавалася паміж імі.
Як не дзівіцца славе вялікага гаспадара [Вітаў-та]. Няма земляў ні на ўсходзе, ні на захадзе, ад-куль не прыходзілі б пакланіцца гэтаму слаўнаму гаспадару. Калі нават ёсць цар над усёю зямлёю, і той, прыйшоўшы, кланяўся слаўнаму гаспадару, вялікаму князю Аляксандру, гэтак званаму Вітаў-ту. Яшчэ і турэцкі цар пашану вялікую выказваў і падарункі шматлікія падносіў [гэтаму] слаўнаму гаспадару. У вялікай любові жыў з ім і прававер-ны, і хрысталюбны цар царградскі. Таксама і Чэс-кае каралеўства з вялікаю пашанаю ставілася да [нашага] слаўнага гаспадара. А яшчэ дацкі кароль пашану вялікую выказваў і падарункі шматлікія падносіў слаўнаму гаспадару, вялікаму князю Вітаўту.
У тыя ж гады брат яго Ягайла, па-ляшску на-званы Уладзіславам, валодаў Кракаўскім кара-леўствам, і ён з ім [таксама] у вялікай любові жыў. Калі слаўны гаспадар Вітаўт на якую зямлю гневаўся і хацеў пакараць, кароль Уладзіслаў заўсёды даваў яму дапамогу. Служылі яшчэ яму і ўсходнія цары.
Таксама вялікі князь маскоўскі ў вялікай лю-бові жыў з ім. Служылі яму яшчэ і іншыя: вя-лікія князі нямецкія з усімі сваімі гарадамі і зем-лямі, па-нямецку называныя магістрамі; гаспадар зямлі Малдаўскай і Бесарабскай, па-валашску на-зываны ваяводаю; таксама і гаспадар зямлі Бал-гарскай, па-балгарску называны дэспатам. Яшчэ і іншыя вялікія князі [служылі вялікаму князю Вітаўту]: вялікі князь цвярскі, вялікі князь разанскі, вялікі князь адоеўскі, і Вялікі Ноўгарад,
306
і Вялікі Пскоў. Проста кажучы, не знойдзецца ва ўсім памор'і ні горад, ні край, якія б не слухаліся гэтага слаўнага гаспадара Вітаўта.
Гэтыя вялікія гаспадары, вялікія князі, вялікія землі, пра якія мы тут пісалі, адны ў вялікай лю-бові жылі з ім, а іншыя моцна служылі яму, слаўнаму гаспадару, пашану вялікую і падарункі шматлікія прыносілі яму не толькі кожны год, але і кожны дзень.