• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Вадаспад Учан-су
    Як страшная з нябёс пагрозных кара...
    Як звоны срэбных крылаў у агні...
    Як быццам сотні, тысячы ікараў
    3 пачатку дзён... 3 зеніту... Аб граніт.
    Якая веліч, сіла і... журбота!
    Як добра, ўзняўшы дымны, зорны смерч, Ў імгненне найвышэйшага узлёту
    У лікаванні раптам стрэнуць смерць.
    (У. Караткевіч)
    Купляйце... Хопіць чырвонцаў...
    He хопіць — абчысціце храм...
    А дзе ж вы купіце сонца, Што ўсё-ткі належыць нам?
    (У. Караткевіч)
    Эмацыянальныя функцыі мелодыі
    Уважліва ўслухайцеся ў мелодыю маўлення. Вы заўважыце, што ў спакойнай гутарцы эмоцыі не імкнуцца да панавання і ўздымы і падзенні го-ласу не рэзкія. Але вось прамоўца выказвае боль-шую зацікаўленасць у суразмоўцы — тут жа гэтыя ўздымы і падзенні робяцца больш прыкметнымі, больш рэзкімі. Параўнайце фразы:
    258
    Я бачыў Валодзю (маўленне спакойнае, мело-дыя роўная);
    Валодзю?! Ты бачыў Валодзю! (маўленне эма-цыянальнае, мелодыя ўзыходзячая).
    Эмацыянальныя функцыі шэмпу
    Узрастаючая эмацыянальнасць маўлення пры-водзіць да паскарэння тэмпу. Напрыклад, фраза Добра! Я гэтага не забуду! можа быць вымаўлена ў замаруджаным тэмпе пры пагрозе, у больш хуткім тэмпе — пры запальчывасці.
    КАНСУЛЬТАЦЫЯ
    Парады, рэкамендацыі, з якімі вы пазнаёміліся ў раздзелах «Аблічча прамоўцы» і «Голас», пры-нясуць карысць толькі ў тым выпадку, калі вы будзеце выкарыстоўваць іх на справе. Як бы добра ні былі засвоены правілы добрага тону або па-трабаванні да прыгожага голасу, без практычных дзеянняў яны мала што значаць. Прамоўніцкае майстэрства патрабуе не толькі добрых ведаў, але і карпатлівай працы над сабой: паводзінамі, звыч-камі, недахопамі, унутранымі ўстаноўкамі. Дапа-мога настаўніка неабходная, асабліва падчас працы над голасам. Але яна дасць вынікі толькі ў тым выпадку, калі вы самі мэтанакіравана імкняцеся валодаць прамоўніцкім майстэрствам.
    П Ы Т А Н Н I
    1.	Аблічча прамоўцы можа выклікаць прыхіль-насць слухачоў, а можа канцэнтраваць на сабе іх увагу і адцягваць яе ад зместу прамовы. Чаму так здараецца?
    2.	Якія элементы ўтвараюць голас і ў чым іх сутнасць?
    3.	Якімі якасцямі павінен характарызавацца голас прамоўцы?
    259
    4.	У чым значэнне маўленчай і эмацыянальнай інтанацыі?
    ЗАДАННІ
    1.	Для трэніроўкі дыхання карысна чытанне гекзаметра ці вершаў іншых размераў з доўгім радком. Прачытайце ўголас фрагмент з «Балады аб трыццаць першым сярэбраніку» Ула-дзіміра Караткевіча, робячы ўдых строга ў канцы кожнага радка. Кантралюйце дыханне наступным чынам: пакладзіце далонь левай рукі на верхнюю частку жывата, а далонь пра-вай рукі — на рэбры (збоку, вышэй таліі). Пры правільным дыяфрагмальна-рэберным тыпе дыхання вы павінны адчуць рух: расшырэнне на ўдыху, уцягванне жывата на выдыху. Сачыце, каб не перапаўняліся лёгкія паветрам, старайцеся не аслабляць голасу к канцу радка і не рабіць рэзкіх выдыхаў.
    I прадаў ён Хрыста. I яму адвалілі за гэта
    Трыццаць срэбных дынараў. А Кайяфа яшчэ
    падарыў
    Трыццаць першы сярэбранік, звонкай і важкай манетай, Толькі-толькі адлітай на царскім манетным двары.
    Hi за што. Проста так. Падарунак не
    падарунак, — А хутчэй ад свайго дабрадушша накінуў на чай За мужчынскі, суровы і стрыманы той
    пацалунак, На які адказаў Пётр-апостал ударам мяча.
    Каб у тыя часы ў Іудзеі вадзіліся свінні — Узнагародаю лепшай была б яму іх чарада... Справа, ясна, не ў тым, што прадаў ён
    «гасподняга сына».
    Чалавека прадаў ён, паршывец. Жывое прадаў.
    Усё адно нібы зайца, што, гнаны крывавай
    пагоняй, Паратунку шукае ў нагах тваіх, бо не ўцячэ, Выдаць людзям са стрэльбай, а тыя рабрынай,
    далонню, —
    За вушамі яго, каб, канаючы, ён завішчэў.
    I распяты сканаў. I тады фарысеям і катам Крыкнуў здраднік: «Крывёю абмылася грэху
    гара!
    260
    Кроў прадаўшы нявінную, што нарабіў я, пракляты?!»
    Бразнуў змаху грашмі, і яны пакаціліся
    ў гразь.
    Пад дажджом ачышчальным — сухі —
    ён адчуў, што загінуў, I вяроўку дастаў, і яе у пякельнай журбе Завязаў на суку ад агіды дрыжачай асіны, I ударам нагі шар зямны адштурхнуў ад сябе.
    2.	Прачытайце ўголас тэкст, робячы ўдых у пазначаных месцах.
    (удых) Вецер, вецер, вецер... (удых) Было хо-ладна. (удых) Але ў хату ўсё адно не хацелася ісці. (удых) Ён баяўся патрапіць на вочы дзеду: (да-датковы ўдых) той бы адразу здагадаўся, (дадат-ковы ўдых) што ён пакрыўджаны нечым, (дадатко-вы ўдых) здагадаўся б, што плакаў, (дадатковы ўдых) і пачаў бы распытваць, (дадатковы ўдых) і ён, Іванка, мусіў бы прызнацца ва ўсім, (дадатко-вы ўдых) але яму не хацелася гэтага, (дадатковы ўдых) не хацелася жаліцца дзеду, (дадатковы ўдых) хоць і не здолеў бы растлумачыць чаму. (удых) Можа нават таму, (дадатковы ўдых) што ён ужо неяк несвядома адчуваў: (дадатковы ўдых) дзед спатрэбіцца яму яшчэ некалі, (дадатковы ўдых) у больш важных выпадках, (дадатковы ўдых) і пакідаў гэтую магчымасць на пасля, (дадатковы ўдых) думаў пра дзеда, як пра самае надзейнае сваё апірышча (дадатковы ўдых) і як пра абаронцу.
    (удых) Маці ён таксама бачыць не хацеў. (удых) Можна было б паціху прашмыгнуць на печ і стаіцца там, (дадатковы ўдых) думаючы сваё. (удых) Але ён ведаў: (дадатковы ўдых) гэта і будзе самае падазронае для яе, (дадатковы ўдых) яна адразу здагадаецца, (дадатковы ўдых) што нешта з ім не так, (дадатковы ўдых) што недзе ён ці не правініўся ў чым, (дадатковы ўдых) і пачне на-перад, агулам, наракаць на яго і гразіцца не пус-каць больш з хаты, (дадатковы ўдых) а потым ужо
    261
    неяк незаўважна пачне шкадаваць сябе (дадатковы ўдых) і клясці сваю долю. (удых) I гэта будзе горш за ўсё. (удых) I ён баяўся гэтага (М. Стральцоў).
    3.	Вызначце ў дадзеным тэксце і пазначце ў дужках тыя месцы, дзе трэба зрабіць паўзу для ўдыху ці дадатковага да-бору паветра. Прачытайце тэкст уголас у адпаведнасці з па-пярэдне зробленай разметкай.
    ТАЙНЫ ПІРАМІДЫ ХЕОПСА
    Шмат загадак і дзівосаў у гэтым грандыёзным збудаванні вышынёй 137 метраў. Калісьці яно бы-ло яшчэ вышэйшым. Складзена піраміда з 2 мільё-наў вялікіх камянёў па паўтары — дзве тоны кожны. Якім жа чынам яе пабудавалі? Так ніхто і не ведае.
    У пірамідзе ёсць пакой. А ў ім — акенца ў не-ба. Дык вось, калі ў ім пакажацца пэўная зорка, значыць, Ніл хутка выйдзе з берагоў. Як так вы-лічылі месца для такога акенца?
    У пірамідзе шэсць месяцаў не псуецца мяса і малако. А нажы, калі іх пакінуць у ёй, становяц-ца вострымі.
    Даследчыкі Японіі і Еўропы спрабавалі адга-даць загадкі Хеопса, ды не змаглі.
    Каля пірамід можна пакатацца на вярблюдзе альбо сфатаграфавацца з ім. Для паслуг турыстаў цэлы статак стэпавых коней (А. Пятроўскі, спе-цыяльны карэспандэнт «Народнай газеты»).
    4.	Гэта практыкаванне — крок на шляху выпрацоўкі са-бранасці гуку. Вымавіце некалькі разоў фразу Гукамі поўна сутонне такім чынам, каб на гуку [о] губы ўтваралі падабен-ства да авальнага рупара.
    5.	Прачытайце тэкст ціха, так званым «тэатральным шэп-там», накіроўваючы гук як мага далей і захоўваючы даклад-насць і акуратнасць артыкуляцыі; галосныя пры гэтым крыху расцягвайце. Гэта практыкаванне на выпрацоўку палётнасці голасу.
    Я — рыба.
    Я толькі што выкінута з вады.
    262
    Кругі гарачыя ліюцца прад вачамі. Травой мне пахне.
    0, як пахне мне травою!
    Мне здаецца: Я — чалавек I на траве ляжу. Ад сонца змогся. Але я рыба I —
    Я паміраю...
    (М. Стральцоў)
    6.	Прачытайце, як характарызаваў пісьменнік У. Г. Кара-ленка маўленне калегі, пісьменніка Г. I. Успенскага. Адзнач-це месцы, дзе неабходныя лагічныя паўзы (/ — больш кароткая паўза, // — больш працяглая). Звярніце ўвагу на выпадкі несупадзення лагічных паўз і знакаў прыпынку, дай-це такім прыкладам тлумачэнні. Прачытайце тэкст уголас адпаведна зробленай разметцы.
    Бываюць размовы, у якіх зместу менш, чым у поўным маўчанні, і бываюць маўчанні, у якіх ход думкі адчуваецца выразней, чым у іншай, нават разумнай размове. Такое менавіта шматзначнае маўчанне адчувалася ў паўзах Г. Успенскага.
    Яго маўленне і яго паўзы працягвалі адно адна-го. Думка яго ішла, як рака, якая то цячэ па па-верхні, то знікае пад зямлю, каб праз нейкі час зноў бліснуць ужо ў іншым месцы. Раз услухаўшы-ся ў асноўны змест ахапіўшай яго думкі, вы ўжо былі ў залежнасці ад гэтай плыні, падчас саміх паўз ужо адчувалі гэтае «маўчанне аб многім» і міжволі чакалі, дзе гэтая думка, што не адпачы-вае, зноў блісне на паверхні якім-небудзь нечака-ным паваротам, вобразам, карцінай, часам у адной кароткай фразе і нават у адным толькі слове.
    7.	Падчас конкурсу ў музычным вучылішчы выкладчык робіць заўвагу адной з вучаніц: «Ваша ігра як бы гаворыць: «Я іграю Шапэна!» Сваіх студэнтаў я вучу другому: «Я іграю Шапэна!»» Ці можна па пісьмовай форме гэтага выказвання зразумець, у чым жа заключаецца, на думку педагога, неда-хоп ігры? Якія варыянты расстаноўкі лагічнага націску да-пушчальныя ў дадзеным кантэксце і як зменіцца ў залеж-
    263
    насці ад выдзялення таго ці іншага слова сэнс заўвагі вы-кладчыка?
    8.	Уявіце сабе, што вам неабходна растлумачыць камусьці матэрыял пэўнага параграфа (на ваш выбар) дадзенага па-дручніка. Вызначце з тэксту тры цытаты: ключавую думку, важную і менш значную. Як змяніўся б тэмп вашай прамовы пры пераходзе ад адной думкі да другой. Прачытайце ўсе тры фразы ў выбраным вамі тэмпе.
    9.	Вывучыце на памяць верш Максіма Багдановіча «Пагоня». Як мяняецца тэмп верша згодна з эмацыянальным малюнкам?
    Толькі ў сэрцы трывожным пачую
    За краіну радзімую жах, — Ўспомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях.
    У белай пене праносяцца коні, — Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні
    He разбіць, не спыніць, не стрымаць.
    У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню спяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
    Мо яны, Беларусь, панясліся
    За тваімі дзяцьмі уздагон,
    Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?
    Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, He давайце чужынцамі быць!
    Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...
    Маці родная, Маці-Краіна!
    He усцешыцца гэтакі боль...
    Ты прабач, ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь!..
    264
    Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срзбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разбіць, не спыніць, не стрымаць.