• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Пры выкарыстанні гэтага прыёму неабходна сачыць, каб прыводзіліся прыклады, якія адпавя-даюць таму, што сцвярджае рытарычнае пытанне. Так, прыклад з жыцця Тома Круза — гэта прыклад барацьбы і фарміравання ўпэўненасці ў сабе. Але калі прамоўца спакусіцца і захоча ўразіць слухачоў гучнымі імёнамі, прывядзе ў прыклад, як праваліўся на экзаменах Альберт Эйнштэйн, як быў 29-м у табелі паспяховасці Пушкін і якіх вяршыняў яны потым дасягнулі, — такія прыклады пры рэдагаванні трэба зняць. Няўдачы ў вучобе ў гэтых людзей былі не вынікам якіх-небудзь цяжкасцей для іх, а неразуменнем асаблівасцей развіцця таленту з боку настаўнікаў. Таму пачуцця няўпэўненасці ў сабе гэтыя людзі не
    237
    адчувалі. Характарыстыка, дадзеная ліцэісту Пушкіну дырэктарам ліцэя Маліноўскім, пацвяр-джае гэта: «Пад знакам nota bene: густ халодны, праніклівасць дасканалая, з насмешлівасцю, лю-боў да славеснасці зацішная і да славы — тайная».
    Іронія — у кантэксце выказванне набывае сэнс, процілеглы свайму літаральнаму значэнню, і гу-чыць насмешліва. Гэты прыём не толькі абвастрае цікавасць слухачоў, але і з'яўляецца эфектыўным сродкам пераканання. Напрыклад:
    ...Самая вялікая небяспека ў тым, што дзеці алкаголікаў і наркаманаў самі могуць стаць ал-каголікамі і наркаманамі.
    I вось яшчэ на што звярні ўвагу: больш за палову дачок алкаголікаў выходзяць замуж ме-навіта за алкаголікаў. Таму што яны выхаваны ў пэўнай сямейнай мадэлі, дзе жонка пастаянна няньчыцца са сваім мужычком і вывалаквае яго з дзярма. Такія жанчыны блытаюць каханне з жаласцю і нават не думаюць, што шлюб можа быць зусім іншым. Ды некаторыя з іх нават і прагнуць пастаянных непрыемнасцяў, звязаных з алкаголікам. He, ці ж гэта не здорава — выйсці замуж за алкаша?! У цябе ёсць шанс сустрэць цікавых людзей — уласнікаў вінных крам, наве-даць хвалючыя мясціны — лячэбніцы і пункты «хуткай дапамогі» і гэтак далей... (Дн Снайдер. Курс выжнвання для подростков).
    КАНСУЛЬТАЦЫЯ
    Навучыцца выкарыстоўваць адразу ўсе пра-вілы, рэкамендацыі па падрыхтоўцы прамовы вам наўрад ці ўдасца. Гэтыя навыкі прыйдуць паступова, разам з вопытам публічных выступлен-няў. Таму пачынайце з выбару тэмы. Для першых прамоў пажадана выбраць тэму, звязаную з ва-шым уласным вопытам, назіраннямі. Абдумайце, з якой мэтай вы хочаце звярнуцца да слухачоў (пераканаць? натхніць? інфармаваць? заклікаць? забавіць?) Парайцеся з настаўнікам, бібліятэкарам
    238
    аб тым, якія ёсць крыніцы інфармацыі па вы-бранай вамі тэме і як іх знайсці. Чытаючы літара-туру, рабіце неабходныя выпіскі (статыстычныя даныя, факты, прыклады, цытаты; не забывайце запісаць звесткі пра крыніцу: прозвішча аўтара, назву кнігі ці артыкула, часопіса, месца, год вы-дання, старонку). Затым перачытайце нашы рэка-мендацыі наконт складання канспекта і напішыце канспект сваёй прамовы.
    Тэксты першых прамоў пажадана запісваць па-драбязна, абавязкова рэдагаваць. Таксама пажада-ныя рэпетыцыі, лепш перад люстэркам. Для рэпетыцый выберыце час, калі ў пакоі вы адны і ніхто не зможа вам перашкодзіць. Аднак гава-рыце прамову не «ў нікуды», а ўявіце, што перад вамі слухачы. Уявіце твары сваіх аднакласнікаў, тое, якой можа быць іх рэакцыя на тыя ці іншыя моманты прамовы.
    Першыя прамовы нявопытныя прамоўцы стараюцца завучваць на памяць, баючыся забыць, упусціць што-небудзь пры выступленні. Прамова «на памяць» губляе ў жывасці, непасрэднасці. Не-абходна пастарацца зменшыць залежнасць ад за-пісанага поўнага тэксту прамовы. Для гэтага змя-ніце змест рэпетыцыі: адкладзіце поўны тэкст прамовы, рэпетыцыю працягвайце з тэкстам, у якім выкладзены тэзісы — асноўныя моманты прамовы, ход вашых роздумаў (у гэтай ролі можа выступіць канспект прамовы). Вымавіце тэзіс, прыпыніцеся і ў думках уявіце, якім чынам вы будзеце раскрываць яго сутнасць.
    Асабліва старанна рэпеціруйце ўступную і за-ключную часткі прамовы. Недастатковая іх па-дрыхтоўка можа стварыць сітуацыю, калі вам спа-трэбіцца ўжыць экспромт, а ўступ і заключэнне цяжэй выкласці экспромтам.
    3 А Д A Н Н I
    1.	Выберыце тэму: 1) Як набыць упэўненасць у сабе; 2) Будучыня Беларусі; 3) Чым кіравацца пры выбары прафесіі;
    239
    4) Карысныя парады паступаючым на працу. Падрыхтуйце сціслае (чатыроххвіліннае) выступленне, у якім абгрунтуйце свой выбар. Пісьмова выкладзіце тэзісы выступлення.
    2.	Прачытайце пераканальную прамову, змешчаную ў Да-датку. Складзіце яе канспект. Прааналізуйце асноўныя пала-жэнні гэтай прамовы з пункту гледжання: а) актуальнасці ў нашы дні; б) змен, якія адбыліся за час існавання прамовы; в) як, на вашу думку, выглядаюць гэтыя палажэнні ў нашы ДНІ.
    ВОНКАВЫ ВЫГЛЯД ПРАМОЎЦЫ
    Аб знешнасці
    «Стыль [у адзенні] — гэта я!» — так аднойчы вызначыў паняцце «стыль» адзін вядомы лінгвіст. Сапраўды, з усёй разнастайнасці адзення кожны з нас выбірае тое, якое адпавядае яго ўяўленню аб прыгожым вонкавым выглядзе. Паслядоўна, мэта-накіравана, адпаведна сваёй індывідуальнасці вы-біраючы элементы адзення, чалавек стварае свой уласны стыль з мэтай падабацца іншым людзям.
    Якога-небудзь спецыяльнага «прамоўніцкага» стылю ў адзенні не існуе. Калі нехта аддае пера-вагу спартыўнаму стылю (джынсы, світэр), а не-хта — класічнаму касцюму, яны могуць у такім вы-глядзе выйсці да аўдыторыі. Але стыль — не за-стылае спалучэнне элементаў адзення. Ён патрабуе карэкціроўкі ў залежнасці ад шэрага фактараў, напрыклад: з якой нагоды сабралася аўдыторыя, у якіх абставінах праходзіць выступленне, перад якім кантынгентам слухачоў. Дапусцім, вы павін-ны сказаць прамову перад аднакласнікамі ў звы-чайных абставінах — можаце быць апрануты так, як гэта робіце заўсёды. Калі ж вам трэба высту-піць на якой-небудзь святочнай урачыстасці, вы павінны выбраць адпаведны дадзенаму моманту святочны ўбор. Касцюм можа адпавядаць вашаму стылю; да прыкладу, быць спартыўнага крою, ка-шуля — не белая, а любога светлага адцення, ці нават тонкі светлы «з горлачкам» світэр пад
    240
    пінжаком. Але гэта ўсё-такі павінен быць святоч-ны ўбор у вашым стылі.
    Добры густ не дапускае экстравагантнасці ў адзенні, крыклівых упрыгожанняў. Гэтыя эле-менты, безумоўна, адразу звяртаюць на сябе ўвагу навакольных. Аднак такая ўвага не сведчыць аб тым, што вы ўсіх зачаравалі сваім знешнім выгля-дам і на вас пазіраюць з прыемнасцю. Яна, хутчэй за ўсё, — знак таго, што навакольныя шакіраваны вашым знешнім выглядам, непрыемна здзіўлены тым, што вы рашыліся выйсці да публікі, не буду-чы знаёмы з правіламі добрага тону.
    Агульнае патрабаванне — ахайнасць. Прычоска павінна быць у парадку, абутак — начышчаны, сукенка ці касцюм — старанна адпрасаваныя і акуратна зашпіленыя. Адзенне не павінна за-мінаць рухам, кішэні павінны быць вызвалены ад непатрэбных рэчаў і не адтапырвацца.
    Публіка збіраецца для таго, каб пачуць цікавыя думкі, а не для таго, каб палюбавацца на фрагмент з моднага часопіса. I таксама па знеш-няму выгляду прамоўцы публіка мяркуе аб тым, ці здольны ён сказаць што-небудзь слушнае.
    Аб манерах
    Веданне добрых манер дазваляе адчуваць сябе ўпэўнена ў розных абставінах і ўнушаць давер на-вакольным.
    Калі вы сарамлівыя, не думайце, што гэта дрэнная якасць і яна перашкодзіць вам паспяхова выступіць перад аўдыторыяй. Бар'ер сарамлівасці пераадольны. Для гэтага патрабуецца трэніроўка. Старайцеся часцей бываць у кампаніі. Пераканай-це сябе, што вам ёсць што сказаць іншым людзям. I таму не маўчыце, калі ідзе агульная гутарка. Важна зрабіць першыя крокі, наступныя дадуцца значна лягчэй.
    Выходзьце да публікі ў добрым настроі. Нават калі вам прыходзіцца выступаць у нязручны для вас час, вашы паводзіны не павінны паказваць,
    241
    што цяпер вы з задавальненнем апынуліся б у іншым месцы.
    He думайце, што публіка палічыць вас за разумнага, самавітага прамоўцу толькі таму, што паведзяце сябе пагардліва ці паблажліва.
    Адольваючы хваляванне перад выступленнем, не мітусіцеся, спакойна ідзіце да таго месца, ад-куль будзеце гаварыць. He перабірайце на хаду канспект прамовы, не зашпільвайце пінжак, не папраўляйце прычоску, гальштук. Усё гэта вы па-вінны былі зрабіць раней.
    Уся ваша ўвага ў час выступлення канцэн-труецца на слухачах. Таму прамоўцу нельга гля-дзець уніз, на ногі, рукі, па баках, у вокны, у столь, г. зн. адводзіць позірк ад слухачоў. Манера глядзець на аўдыторыю як у пустую прастору так-сама недапушчальная. Нельга глядзець увесь час на адных і тых жа слухачоў. Ваш упарты позірк іх бянтэжыць, а другая частка слухачоў адчувае сябе абдзеленай вашай увагай. Лепш павольна пераводзіць позірк з адной групы слухачоў на другую.
    Нявопытны прамоўца адчувае сябе няёмка ў нязвыклых абставінах і можа страціць кантроль за сваёй позай: стаяць перад слухачамі нерухома, быццам статуя, калывацца ці гайдацца на мес-цы. Неабходна трэніравацца і выпрацаваць звычку правільна і зручна стаяць перад аўдыторыяй. Ногі крыху расстаўленыя ў залежнасці ад росту, адна нага трошкі выстаўлена наперад. Упор пры руху цела прыходзіцца на наскі, не на пяткі. Любыя рухі прамоўцы павінны крыху апярэджваць ход думкі, а не адставаць ад яго.
    Правільная поза і пачуццё ўпэўненасці прый-дуць толькі пасля неаднаразовых практыка-ванняў.
    Аб жэстах
    Жэсты характарызуюць чалавека гэтак жа выразна, як і яго маўленне. Калі жэсты да месца,
    242
    яны падкрэсліваюць выказаную думку, пры-цягваюць да яе ўвагу.
    У абставінах натуральнага для прамоўцы хва-лявання нярэдка прыходзіцца стрымліваць між-вольныя жэсты, якія адцягваюць увагу публікі. Найчасцей міжвольныя жэсты звязаны з нашымі рукамі. Менавіта рукамі мы, хвалюючыся, перабіраем ці засоўваем іх у кішэні. Калі ўдаецца авалодаць рукамі, прыходзіць заспакаенне, прыем-нае пачуццё валодання сваім целам.
    Жэсты дапамагаюць больш ясна і эмацыяналь-на перадаць думку.
    Выразныя жэсты найбольш ужывальныя. Са-мыя яркія, кульмінацыйныя месцы прамовы (за-міранне, заахвочванне, пахвала, радасць) пад-крэсліваюцца выразнымі жэстамі.
    Апісальнымі жэстамі можна паказаць рух (хуткі, павольны, прамы ці закруглены), аб'ём, памер і г. д.
    Указальныя жэсты неабходны для ўказання рукой ці пальцам на месцазнаходжанне прадмета прамовы ці накірунак руху.
    Пераймальныя жэсты выкарыстоўваюцца для нагляднасці апісання прадмета прамовы.