Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Але самай галоўнай крыніцай інфармацыі для прамоўцы з'яўляецца літаратура. За тысячагоддзі свайго існавання чалавецтва стварыла вялікую колькасць літаратуры па розных галінах ведаў. Зберагаецца літаратура ў бібліятэках. Пошук не-абходнага матэрыялу патрабуе ўмення карыстацца бібліятэкай.
216
Уся літаратура, якую мае бібліятэка, заносіцца ў картатэку. У картцы ўказваецца аўтар, назва кнігі, год выдання, выдавецтва, колькасць тамоў, старонак.
Карткі сістэматызуюцца па каталогах. Каталогі ў асноўным бываюць трох відаў: алфавітны, прад-метны, сістэматычны.
У алфавітным каталозе вы адшукаеце патрэб-ную кнігу па прозвішчы аўтара або па назве кнігі; у прадметным — па тым пытанні, якому прысве-чана кніга; у сістэматычным — па галіне навукі. Напрыклад, кнігу «Сто пытанняў і адказаў па гісторыі Беларусі» вы павінны шукаць у алфа-вітным каталозе на літару «С», у прадметным — там, дзе картатэка мае назву «Агульныя пытанні гісторыі Беларусі», у сістэматычным — дзе карта-тэка мае назву «Гісторыя Беларусі».
Асабліва часта наведвальнікі бібліятэк кары-стаюцца сістэматычным каталогам. Арыентавацца ў яго раздзелах вам заўсёды дапамогуць работнікі бібліятэкі.
Калі вы знайшлі ў сістэматычным каталозе па-трэбны раздзел, не спяшайцеся выпісваць увесь спіс літаратуры. Спачатку ўважліва прачытайце назвы кніг і пастарайцеся па назвах вызначыць кола разглядаемых у іх пытанняў, а таксама тое, наколькі гэтыя пытанні адпавядаюць вы-бранай вамі тэме. Да прыкладу, вам неабходны матэрыял для тэмы «Гербы нашых гарадоў». Спа-чатку вы знаёміцеся з артыкулам «Геральдыка»1 ў энцыклапедычным слоўніку. 3 артыкула вы даве-даецеся, што беларуская геральдыка фармірава-лася з часоў Вялікага княства Літоўскага. Затым звяртаецеся ў бібліятэку і праглядаеце спіс літа-ратуры ў раздзеле «Геральдыка Беларусі» сістэма-тычнага каталога. Спіс там значны:
Лакйер А. Русская геральдпка. СПб., 1855. Кн. 1—2;
1 Геральдыка — гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гербы.
217
Вйнклер П. П. Гербы городов, губернйй, облас-тей й посадов Россяйской нмперйй. СПб., 1900.
Белйнскйй В. Русскяй геральдйческйй словарь. СПб., 1912—1913. Вып. 1—2;
Арсеньев Ю. В. Геральдйка. М., 1908;
Он же. Вступчтельная лекцня по геральдйке. Вятебск, 1911;
Лукомскйй В. К., Тйпольт Н. А. Русская ге-ральднка. Пг., 1915;
Каменцева Е. Н., Устюгов Н. В. Русская ефра-гнстйка й геральдйка. М., 1963;
Оршанскяй гербовнйк. Вйтебск, 1900; Гербов-ннк Вйтебского дворянства. В кн.: Heraldica: Нс-торяческйй сборнчк. СПб., 1900. Т. 1;
Большаков A. М. Вспомогательные йсторйче-скке дйсцйплйны. 4-е йзд. Л., 1924;
Лаўрэнцьеў А. Гербы нашых гарадоў. «Мала-досць». 1966. № 1.
У першую чаргу выбірайце літаратуру, якая непасрэдна тычыцца тэмы вашай прамовы: гэта артыкул А. Лаўрэнцьева ў часопісе «Маладосць». Заўсёды карысная даведачная літаратура, зна-чыць, выпішыце даныя карткі «Русскйй гераль-днческйй словарь» В. Бялінскага. Вам неабходна мець уяўленне ў цэлым аб навуцы «геральдыцы». Кнігі Лакіера, Вінклера, Лукомскага, Каменцава прысвечаны толькі рускай геральдыцы, кнігі ж Арсеньева — геральдыцы наогўл як навуцы. Зна-чыць, вы выбіраеце «Геральдыку» і «Вступйтель-ную лекцйю по геральдяке» Арсеньева.
Чытаючы выбраную літаратуру, абавязкова ра-біце выпіскі: занатоўвайце тыя звесткі, якія, на ваш погляд, дапамогуць раскрыць тэму. Мерка-ванні, вывады спецыялістаў — вучоных, пісьмен-нікаў, журналістаў — з'яўляюцца для вас, безу-моўна, аўтарытэтнымі. Аднак імкніцеся захаваць здольнасць аналізаваць і вельмі аўтарытэтныя меркаванні: шукайце ў іх тое, што пацвярджае вашы думкі, разважайце над тым, дзе вашы по-гляды разыходзяцца.
218
Калі матэрыял падабраны, можна перахо-дзіць да складання канспекта. Канспект неаб-ходны для таго, каб арганізаваць, прывесці думкі ў парадак.
Уводзіны. Яны неабходны для ўсіх відаў пра-моў і адрозніваюцца толькі памерамі. У інфарма-цыйнай, пераканальнай прамовах аб'ём уводзінаў можа быць значны, у той час як у забаўляльнай, заклікальнай, натхняльнай прамовах — складаец-ца з некалькіх радкоў.
Асабліва ўважліва трэба аднесціся да выбару першых фраз прамовы. Менавіта яны — залог кантакту са слухачамі, сімпатыі да прамоўцы і цікавасці да зместу прамовы. Звярніце ўвагу на выбар першых фраз у прамовах, што змешчаны ў нашым Дадатку (стар. 266—318), і вы ўпэўніцеся, што гэта скаданая справа.
Ва ўводзінах традыцыйна адлюстроўваюцца на-ступныя моманты:
а) напамін пра тэму прамовы;
б) пастаноўка мэты і тлумачэнне, чаму выбрана менавіта такая мэта;
в) сціслы агляд асноўных пытанняў, якія бу-дуць разглядацца ў галоўнай частцы прамовы.
Перш чым складаць канспект уласнай прамо-вы, паспрабуйце набыць пэўныя навыкі, канспек-туючы гатовую прамову — прамову-ўзор. Напры-клад, заканспектуем прамову «Вірус-мсцівец»:
Уводзіны.
А. Напамін аб тэме: зносіны з прагра-містамі — праца, якая прыносіць радасць.
У зносінах з праграмістамі я для сябе падзяляю іх на фанпраграмістаў (фа-наты) і рабпраграмістаў. Апошнія — тыя, для каго праграміраванне — абавяз-ковая праца, якая часта не прыносіць радасці. Сам я праграміст-аматар.
219
Б. Мэта: камп'ютэр і людзі, якія з ім працуюць, — гэта свет чароўны, зай-мальны.
В. Сціслае акрэслен-не асноўнага пы-тання, якому пры-свечана прамова: цудоўнаму кам-п’ютэрнаму свету пагражае сіндром камп'ютэрнага імунадэфіцыту (СКІД).
На шчасце, я знаёмы больш з фанпраі’рамістамі і іншы раз у вольны час акунаюся ў іх свет, бяс-конца займальны яркасцю дысплейных фарбаў, гуль-нямі і разнастайнымі не-абходнымі камп'ютэрнымі рэчамі тыпу рэдактараў, мастакоў, складальнікаў радыёсхем і іншых.
Калі пападаеш у царства дыскет і працэсараў, апы-наешся ў чароўным свеце, дзе многія рэчы цудоўным чынам матэрыялізуюцца. 3 неадчувальных ваганняў электрычнага току і ня-бачных успышак на экра-не электронна-прамянёвай трубкі ўзнікаюць вобразы і паняцці, якія, будучы рэальнымі, прымушаюць чалавека рэальна думаць, адчуваць, захапляцца. У прынцыпе гэта цэлы свет, які аб'ядноўвае велізарную колькасць людзей на пла-неце. I гэтаму свету сёння пагражае СКІД!
Галоўная частка. У гэтай частцы павінна быць усебакова развіта тэма прамовы. Таму галоўная частка канспектуецца больш дэталёва:
А. Што такое СКІД і што з'яўляецца яго ўзбуджальні-кам?
СКІД расшыфроўваецца як сіндром камп'ютэрнага імунадэфіцыту, а ўзбу-джальнікам яго з'яўляецца КВ — камп'ютэрны вірус. Што гэта такое? Проста га-
220
Б. Узбуджальнікі СКІД: вірус 648, вірус 1701, вірус 1813, італьянскі вірус, ві-русы-мсціўцы.
Уявіце такую сі-туацыю. Фірма звальняе прагра-міста... (I далей раскрываць тэму на прыкладах).
ворачы, шкодніцкія міні-праграмы, якія паводзяць сябе аналагічна біялагіч-ным вірусам. На жарго-не фанпраграмістаў такія праграмы падзяляюцца на: уласна вірус-праграмы, здольныя да тыражаван-ня саміх сябе, і траян-цы — міні-праграмы, знеш-не карысныя, аднак пры пэўным збегу абставін яны робяць чорную справу.
Такім чынам, узбуджаль-нікі СКІД: вірус 648 (лічбы абазначаюць даўжыню ў байтах). Характэрныя пры-меты: паразітуе на прагра-мах-носьбітах. Падчас за-пуску шукае новага кліен-та — заражае яго.
Вірус 1701. Выяўлены напрыканцы мінулага го-да. Тыповыя прыметы за-хворвання — асыпаюцца лі-тары з экрана. Асабліва-сці: калі камп’ютэр выраб-лены фірмай IBM, вірус бяздзейнічае, калі не, пра-яўляе актыўнасць.
Вірус 1813. Вельмі за-маруджвае працу камп'ю-тэра. Асаблівая прымета: пры «фатальным» збегу абставін (пятніца, ды яшчэ і 13 чысло) вірус сцірае ўсё, што змяшчае памяць камп'ютэра.
Італьянскі вірус. У пэў-ны момант па экране пачы-нае бегаць шарык ці мор-
221
В. Наколькі небяспеч-ныя вірусы? Сі-туацыя ў нас і ў іншых краінах. Прагноз на буду-чыню.
Г. Універсальны сро-дак— гігіена. Пра-грамы, якія рас-пазнаюць камп'ю-тэрны вірус. Дара-гоўля такіх пра-
дачка. Шкоды гэта ніякай не прыносіць, аднак вельмі замінае працы.
У краінах, дзе папяро-вая вытворчасць цалкам або часткова заменена кам-п’ютэрамі, існуюць вірусы-мсціўцы.
Вось, так сказаць, асноў-ныя віды вірусаў, якія гу-ляюць у камп'ютэрным све-це. Трэба сказаць, што яны не настолькі агрэсіўныя, каб прыносіць вялікую шкоду, ды і ў нашых умо-вах гэта цяжка зрабіць па адной прычыне. Занадта ж мала камп'ютэраў, ды і абмен праграмамі адбы-ваецца з рук у рукі, з дыс-кеты на дыскету. Аднак за мяжой вірусы свабод-на распаўсюджваюцца па камп'ютэрных сетках, і можна сабе ўявіць, што будзе, калі раптам вірус трапіць у банк даных кош-там мільён долараў. Хутка, па логіцы рэчаў, і ў нас з'явяцца камп'ютэрныя сеткі. Заканамернае пы-танне: як абараніцца ад камп'ютэрнага віруса?
Універсальны сродак, як і пры СНІДзе, — гігіе-на. Аднак гэта не заўсёды выканальна! Тады можна купіць імунітэт, гэта зна-чыць праграмы, якія рас-
222
грам. У нас па-куль што невялі-кая патрэба ў та-кіх праграмах, але яна будзе расці.
Д. Сімптомы росту патрэбы ў прагра-мах, якія распа-знаюць і нейтралі-зуюць КВ. (Канк-рэтныя прыкла-ды.)
пазнаюць КВ і нейтралі-зуюць яго.
На замежным рынку такія праграмы каштуюць ад 5 да 100 долараў. У нас іх вырабам займаюцца фанпраграмісты і каапера-тывы. Але цэны пакуль што неапраўдана вялікія, ды і, як гаварылася, у нас у краіне патрэбы ў такіх праграмах не адчуваецца. Пакуль! I ўсё ж ліхаманка пачалася.
У адным падведамным ВЦ сталыя наведвальнікі-дзесяцікласнікі разам з гульнямі занеслі вірус у сеткі гэтага ВЦ, пасля чаго дзве трэці праграмнага за-беспячэння аддалі Богу ду-шу. Цяп^р гэта ВЦ ахоў-ваецца, як звышсакрэтны бункер.
Яшчэ адзін красамоў-ны факт. Фанпраграмісты, якія добра разабраліся ў прыродзе вірусаў і скла-даюць проціяддзе да іх, лі-чаць за лепшае не расказ-ваць аб сваіх ведах. Тлу-мачыцца гэта проста. Вель-мі часта фанпраграмісты раз'язджаюць па краіне і наведваюць камп’ютэрныя цэнтры, дзе абменьваюцца праграмамі. Ну, а кіраўні-кі цэнтраў, разумеючы, якімі незвычайнымі ведамі валодае кліент, у мэтах бяспекі могуць проста не
223
пусціць яго за клавіятуру сваіх камп’ютэраў.
Е. Небяспеку КВ не- Калі паглядзець уперад, абходна прадба- то няцяжка ўявіць, якую
чыць. небяспеку могуць несці
шкодніцкія праграмы ў грамадстве, тэхналогія вы-творчасці якога будзе цал-кам залежаць ад камп'ю-тэраў.