Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Сфармулюем тэму інакш: «Прыватная школа: прэстыж або веды?» У нашай краіне, як і ў іншых былых сацыялістычных краінах, прыватнае наву-чанне толькі нараджаецца, і таму на сёння гэтае пытанне з'яўляецца пакуль што праблемным, г. зн. наконт яго існуюць розныя меркаванні: з аднаго боку — у прыватную школу запісваюць дзяцей з заможных сем'яў дзеля прэстыжу, з дру-гога — каб атрымаць грунтоўныя веды і выхаван-не. Якое з меркаванняў правільнае? — пытанне для пошуку ісціны. Значыць, гэтая тэма можа вы-носіцца на дыспут.
Мэта дыспуту: выявіць моцныя і слабыя ба-кі розных пунктаў погляду, вызначыць, у якім стане знаходзіцца вырашэнне праблемнага пы-тання.
Само ж рашэнне (якое меркаванне правільнае, а якое няправільнае) на дыспуце звычайна не пры-маецца. «У спрэчцы нараджаецца ісціна» — зусім не значыць, што кожны канкрэтны дыспут закан-чваецца нараджэннем ісціны; можа прайсці не адзін дыспут, перш чым грамадская думка прый-дзе да пэўнага рашэння. Прымаўка ж азначае, што, спрачаючыся, г. зн. у працэсе спрэчкі, мена-віта такім шляхам, мы шукаем ісціну.
Дыспут можа праходзіць арганізавана, а мо-жа — стыхійна.
192
Арганізаваны дыспут адбываецца па ініцыяты-ве каго-небудзь. Напрыклад, настаўніца прачытала сачыненні вучняў, і яе асабліва зацікавілі два: у адным даказвалася, што п'еса Аляксандра Грыба-едава «Гора ад розуму» — камедыя (высмейваецца тып людзей — маўчаліны, скалазубы, фамусавы), у другім — што гэта трагедыя (таму што здоль-насці чалавека, які мысліць прагрэсіўна, грамад-ства не запатрабавала). Настаўніца прапаноўвае правесці дыспут на тэму: «Гора ад розуму» — ка-медыя ці драма?» Зусім верагодна, што ў працэсе спрэчкі сфарміруецца думка, а менавіта: праўду гаворыць аўтар аднаго сачынення, але не ўсю, бо ў сваім доказе зыходзіць толькі з камедыйных воб-разаў. Праўду гаворыць і аўтар другога сачынен-ня, але таксама не ўсю, бо зыходзіць толькі з трагедыйных вобразаў. Нельга будаваць доказ, абапіраючыся на адны факты і ігнаруючы другія. Калі ж аналізаваць іх у сукупнасці, то прыходзім да вываду, што «Гора ад розуму» — трагікамедыя.
Правілы правядзення (працэдура) арганізава-нага дыспуту простыя. Выбіраецца вядучы. Рых-туючыся да дыспуту, ён збірае звесткі пра ўдзельнікаў дыспуту, адбірае сярод іх тыя, што сведчаць аб характары, светапоглядзе, адносінах да праблемы, якая выносіцца на дыспут. У думках прагназуе магчымы ход развіцця дыспуту, тое, як могуць развівацца падзеі на дыспуце, калі можа спатрэбіцца дапамога вядучага: дадатковае пытан-не, каб выступаючы паўней выказаў думку; так-тычная заўвага, каб прамоўца не выходзіў за рам-кі тэмы, не гаварыў болей часу, чым адведзена па працэдуры; не падпадаў пад уладу эмоцый. Але вядучы не можа сам уступаць у спрэчку, г. зн. выказваць свой пункт погляду на.праблему, да-ваць ацэнку выступленням, рабіць шматслоўныя заўвагі па ходу дыспуту і займаць такім чынам час, які належыць яго ўдзельнікам.
Вядучы адкрывае дыспут. Называе слухачам тэму, акцэнтуе іх увагу на тым моманце, які за-ключае ў сабе праблему. Сцісла характарызуе
7 Зак. 1874 1 93
ўдзельнікаў дыспуту і рознасць іх падыходу ў разуменні праблемы. Затым задае пытанне аднаму з удзельнікаў, з гэтага і пачынаецца непасрэдна дыспут. Калі дыспут падыходзіць да завяршэння, вядучы коратка падводзіць вынікі, дзякуе пра-моўцам, слухачам за ўдзел у дыспуце.
Стыхійны дыспут не мае папярэдняй падрых-тоўкі. Яго не плануюць і не арганізоўваюць. Най-часцей такі дыспут узнікае ў асяроддзі вучоных. Напрыклад, адзін вучоны публікуе ў часопісе артыкул, у якім выкладае меркаванні адносна на-вуковай праблемы і прыводзіць свае доказы. Артыкул чытае другі вучоны, які разглядае гэтую праблему з іншых пазіцый і мае доказы свайго пункту погляду. Ён дасылае ў рэдакцыю часопіса свой артыкул з просьбай надрукаваць яго — у на-вуковым асяроддзі павінны пазнаёміцца і з яго поглядам на праблему. Такім чынам, стыхійна паміж вучонымі завязваецца спрэчка на старонках часопіса. За спрэчкай уважліва сочаць зацікаўле-ныя гэтай праблемай чытачы, г. зн. такая спрэчка таксама публічная.
У дыспуце прамоўцы карыстаюцца ў асноўным пераканальным відам прамовы.
Аснову пераканальнай прамовы складае доказ-насць, якая дасягаецца рознымі сродкамі: пры да-памозе статыстычных даных, прыкладаў, узятых з жыцця, выказванняў аўтарытэтных людзей. Усе гэтыя сродкі выкарыстоўваюцца і тады, калі пера-канальная прамова гучыць у маналогу, і тады, калі з ёй выступаюць у дыялогу, у прыватнасці на дыспуце. Аднак ёсць і тое, што адрознівае пера-канальную прамову ў дыялогу і ў маналогу. Гэ-та — асаблівасці ў спосабе пабудовы доказу.
Даказаць, зрабіць пэўны вывад можна спосабам індукцыі альбо дэдукцыі. Напомнім: індукцыя — гэта шлях ад асобных аргументаў да агульнага вы-ваду; дэдукцыя — гэта шлях ад агульнага (гіпотэ-зы, аксіёмы) да асобных аргументаў, на аснове якіх робяцца вывады, якія альбо падтрымліваюць гіпотэзу (аксіёму), альбо адхіляюць. Пры дэдукцыі
194
доказы будуюцца або спосабам сцверджання, або спосабам адмаўлення.
У маналагічнай пераканальнай прамове могуць выкарыстоўвацца ўсе спосабы доказу. Але, як правіла, кожны раз прамоўца выбірае які-небудзь адзін спосаб.
Ніжэйпрыведзены ўрывак толькі знешне падоб-ны да дыялога. Па сутнасці, гэта — маналог: ге-рой разважае ўслых аб тым, як ён прыйшоў да пэўнай высновы. Яго субяседнік фактычна выкон-вае ролю, якая звычайна належыць слухачам: па іх рэакцыі прамоўца робіць для сябе вывад, на-колькі пераканальныя яго доказы.
[3 запіскі вынікала, што скарб князёў Альшан-скіх знаходзіцца пад адной з замкавых вежаў; пазначана яна ў запісцы літарай 1 (з цітлам, які паказвае, што літара абазначае лічбу). Запіска напісана кірыліцай.]
— ...Мы шукалі пад трэцяй вежай.
— Правільна. МД'й трэцяя літара, што ў кі-рылічным алфавіце, што ў глагалічным.
— Так. I ў глагалічным... АЗ’ЬД.Т — першая літара і мае пад цітлам значэнне адзін, БОуК’Ы»БД мае значэнне — два, а Б'кД'Ь,В,¥ мае значэнне — тры... і нас ледзь не засыпала і не забіла пад трэцяй вежай.
— Та-ак. He бачу нічога смешнага. Своеасаб-лівы гумар.
— Справа ў тым, што Т, £ і V — сапраўды адзін, два і тры. Так у глаголіцы. Але ў кірыліцы БОукгі.Б — не мае лічбавага значэння. I ніколі не мела, як Ж, як дзвервь (Н) , як Ш, ІЦ, Ю і іншыя. He мела.
— Як-як?
— А вось так. I значыць, S ступ уніз, гэта азначае 6, а не восем ступ уніз. Б і Ж не мелі ў старажытнай Беларусі лічбавага значэння, A —
195
першая вежа, Б— ніякая, разумееш ты, ніякая. Afi— гэта другая вежа ад кутняй...
(Караткевіч У. Чорны замак Альшанскі.
36. т. у 8 тт: т. 7, с. 493)
Доказнасць гэтай, па сутнасці маналагічнай, пераканальнай прамовы здзяйсняецца спосабам ін-дукцыі — ад асобных фактаў да агульнага вываду: літара fi — трэцяя літара ў старажытных сла-вянскіх алфавітах, але цітла над літарай паказвае, што літара абазначае лічбу; у глаголіцы літара fi абазначае лічбу 3, у кірыліцы яна будзе абазна-чаць лічбу 2, таму што літара Б лічбы не абазна-чае. Такім чынам, гэта можа быць другая вежа ад вугла.
У дыялогу, і ў прыватнасці ў дыспуце, доказ-насць пераканальнай прамовы, як правіла, здзяйсняецца спосабам дэдукцыі — ад агульнага (гіпотэзы, аксіёмы) да прыватных вывадаў. Пры гзтым на дыспуце ў працэсе доказу адначасова і сцвярджаецца і абвяргаецца сапраўднасць гіпотэ-зы (аксіёмы): адзін прамоўца сцвярджае, другі аб-вяргае. У гэтым заключаюцца адметныя асабліва-сці пераканальнай прамовы, якая гучыць на дыс-пуце.
Доказнасць спосабам дэдукцыі патрабуе ўмен-ня разважаць, у прыватнасці, у форме сілагізмаў, з якімі мы знаёміліся пры вывучэнні старажыт-нагрэчаскай рыторыкі. Законы пабудовы сілагіз-маў распрацаваныя старажытнагрэчаскім мыслі-целем Арыстоцелем. Прыклад сілагізма:
Людзі павінны быць міласэрныя (вялікая па-сылка);
Я — чалавек (малая пасылка);
Значыць, я павінен быць міласэрны (прыватны вывад).
Дыспут прыцягвае ўвагу слухачоў спаборнасцю прамоўцаў у здольнасці лагічна мысліць. Гэтую асаблівасць дыспуту выкарыстаў пісьменнік Ула-дзімір Караткевіч у рамане «Чорны замак Аль-
196
шанскі». Ён не стаў апісваць спрэчку, якая ўзнік-ла паміж героямі рамана з нагоды пошуку скар-бу. Каб паказаць, наколькі спрэчка была вострай, пісьменнік прывёў прыклад сярэднявечнага дыс-путу (у тыя часы дыспуты праводзіліся часта):
Гамарня была як на кірмашы. Атрымалася нешта накшталт сярэдневяковага дыспуту: кож-ны высоўваў свой тэзіс, а ўсе накідваліся на яго са сваімі антытэзамі, кожны быў як бы «адва-катам д’ябла», асобай, неабходнай на кожным сярэдневяковым дыспуце (не выключаючы і Бе-ларусі), асобай, якая павінна была абвяргаць кандыдата, скажам, у бакалаўры, рознымі пад-ступнымі і нават недазволенымі, ерэтычнымі пы-таннямі. Дапусцім, кандыдат высоўваў тэзу аб тым, што зачатак Марыяй Хрыста быў незаганны і нявінны і што ў дзень успення (15-га, значыць, а па-новаму 28 жніўня) яе, яна адышла цнат-лівай. На гэта «адвакат д'ябла» ставіў яму не-дазволеную падножку, за якую, каб гэта не на дыспуце, — гарэць бы «адвакату» на вогнішчы або сядзець у каменным мяху год і шэсць ты-дняў1 (вядома, калі ў месцы суда быў каменны мех, a то пайшоў бы бяскарна). Дыялог між іх мог бы адбыцца такі:
Дыспутант: «... і ва ўспенні была цнат-лівай».
Адвакат д'ябла: He, былі ўяе пасля браты Хрысту. «Маці і браты яго стаялі вонкі ля дома, жадаючы гаварыць з ім»... (Мацея 12, 46).
Д ы с п у т а н т: Тут маюцца на ўвазе адна-думцы, браты па ідэі.
1 За рэдкім выключэннем (чалавек быў «сцягам» нейкай апазіцыйнай групы ці руху) чалавека нельга было ў сярэдне-вяковай Беларусі замкнуць больш як на год і шэсць тыдняў. Езуітызм суддзяў часам выяўляўся ў тым, што пакараць смерцю па тых ці іншых прычынах нельга было, а год і nay-Tapa месяца так званай горнай вязніцы было замала. Калі злосць была асабліва вялікай — садзілі ў вязніцу — яму ў два-наццаць локцяў ад акна, праз якое спускалі вязня, а пасля — скупую ежу. Голад, вільгаць, вечная цемра рабілі тое, што чалавек выходзіў адтуль праз год і шэсць тыдняў часцей за ўсё зламаны здароўем, часам звар’яцелы, а бывала — сляпы.
197
А д в а к a т: He, ілюстрысіме. Крыху далей «I паказаўшы рукою... на вучняў сваіх, сказаў: Вось маці Мая і браты Мае» (Мацея 12, 49).