Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
3. Падрыхтуйце пераканальную прамову на тэму «Ці мела Беларусь сваю дзяржаўнасць?» Доказы прыводзьце згодна з прынцыпам: «супраць» — «за».
ЗАБАЎЛЯЛЬНАЯ ПРАМОВА
Забаўляльная прамова гучыць у вольнай сяб-роўскай гутарцы.
Мэта забаўляльнай прамовы — даць слуха-чам радасць, бадзёрасць, вучыць чалавека пры дапамозе ўсмешкі і смеху змагацца са сваімі недахопамі і слабасцямі.
3 жартам і рогатам слухач успрымае тое сур’ёз-нае, што змяшчае ў сабе забаўляльная прамова. Як правіла, у аснову забаўляльнай прамовы кла-дзецца жыццёвая сітуацыя, рэальная альбо пры-думаная прамоўцам, у якой заключаны кур'ёзы і парадоксы нашага побыту, што бяруць пачатак у недасканаласці чалавечай натуры (аднак не зла-мысныя, бо ў такім выпадку да месца будзе не жарт, а сарказм — злы смех, які дарэчы найхут-чэй у пераканальнай прамове). Прамоўца малюе сітуацыю такім чынам, каб выклікаць гумары-стычкыя, жартоўныя адносіны да яе.
Да прыкладу, пісьменнік Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч, распавядаючы пра малыя і вялікія беларускія гарады, вёскі, іх насельнікаў, у забаў-ляльных адступленнях трапна выяўляе некаторыя рысы характару беларуса:
173
Бываюць сем’і, у якіх нібы адвеку закладзена кансерватыўнасць. Дырэктар саўгаса «Мала-Мажэйкава» калісьці расказваў мне, што ў іх ся-ле была такая хата [курная]1 і ў ёй жыў чалавек. Саўгас вельмі багаты, з развітой эканомікай. Усе хаты, як званы, набудавана шмат новых цаг-ляных дамоў, і адна- і двухпавярховых. А тут жы-ве стары дзед у ледзь не двухсотгадовай хаце, прычым курнай, і не хоча нікуды ісці. Хата новая яму пабудавана — ну, псуе ж твар вёскі тая ха-лупа, хай сабе і з моцнага калісь дрэва! — амаль кожны дзень яго ледзь не на каленях моляць, сын, палкоўнік, і лісты пісаў, і прыязджаў.
Але — адзін адказ: «Тут здаравей, прывык за свой век, а як толькі заходжу ў новую, у мяне адразу галава пачынае балець».
Тады дырэктар у глыбокай тайне дамовіўся з трактарыстам, каб той, у час, калі дзеда не бу-дзе ў хаце, «незнарок» зачапіў трактарам рог. Той і зачапіў: «Ненаўмысна, дзед, дальбог, вы-падкова, каб мне вочы вылезлі, незнарок — ну вось грошы на!» (Грошы, ясна, былі дырэкта-равы.)
Дзед кляў так, што палова вёскі сабралася: «Зачапіў, каб цябе так за рэбры чаплялі; знёс, каб цябе так з машынай тваёй з моста знесла; села хата на кут, каб цябе так на покуць ніколі не садзілі і толькі раз галавою паклалі»2 — ну і г. д. Таямніцу яму адкрылі толькі тады, калі ён не толькі прывык да новай хаты, але і нахваліцца ёю не мог. Тут трэба, дарэчы, заўважыць, што яшчэ да параўнальна нядаўняга часу на Беларусі лаянкі амаль не ведалі, а замест яе існавалі вось такія «кленічы». Бывалі такія майстры-імправізатары, што і не хацеў бы, а спынішся паслухаць сварку. Вынаходлівасць у параўнан-нях — незвычайная (Караткев/ч У. Зямля пад бе-лымі крыламі. Мн., 1977. С. 85).
Асаблівасць забаўляльнай прамовы заключаец-
1 Курная хата — якая ацяпляецца печкай без коміна.
2 Гэта значыць, каб ніколі не садзілі, як ганаровага госця, а толькі раз паклалі ў кут галавою, як памрэ.
174
ца ў тым, што яна, як ніякая іншая прамова, разлічана на вуснае ўспрыманне. Толькі ў вуснах прамоўцы поўнасцю ажывае яе гумар. Нездарма такую прамову мы ўзнаўляем у сваёй памяці разам з інтанацыямі, мімікай, адметнасцямі вы-маўлення яе апавядальніка (на пісьме ўсё гэта, на жаль, перадаць немагчыма).
Цудоўныя былі вусныя расповяды рускага пісьменніка Уладзіміра Галакціёнавіча Караленкі. «Невялікія — вычэрпваліся ў дзесяць — пятнац-цаць хвілін, але кожны быў так цудоўна расказа-ны, што я, бывала, — успамінае Карней Іванавіч Чукоўскі, — бягу хутчэй дамоў запісаць іх, па-куль яны захаваліся ў мяне ў галаве з усімі сваімі гарачымі фарбамі. Але менавіта фарбаў я і не мог перадаць: заставаліся нейкія бледныя схемы, якія былі так мала падобныя на арыгіналы, што ўрэш-це я спыніў свае запісы».
Забаўляльную прамову можна пачуць на сяб-роўскіх урачыстасцях, банкетах (у гонар імянін-ніка, пераможцы конкурсу, спаборніцтваў і г. д.), вечарынках, сустрэчах сяброў.
Забаўляльная прамова на банкеце, іншых па-добных урачыстасцях — гэта часцей за ўсё хва-лебная прамова. Адрозніваецца яна ад афіцыйнай урачыстай хвалебнай прамовы тым, што прамоўца не пералічвае заслуг імянінніка, не ўзнагароджвае яго эпітэтамі «вялікі», «надзвычайны» і да т. п., а ўспамінае «дробязі» жыцця: парадоксы, дзівацт-вы, кур’ёзы — менавіта яны кладуцца ў аснову сюжэта забаўляльнай прамовы. Іх гумарыстычная падача дазваляе адрадзіць у аўдыторыі галоўнае пачуццё, што ўзнікае пры зносінах з чалавекам, якога любіш. Радасць. Як у прамове сатырыка Міхаіла Жванецкага, якую ён казаў на юбілейнай вечарыне ў гонар 80-годдзя Аркадзя Ісаакавіча Райкіна (25 снежня 1989 года). Прывядзём пача-так прамовы:
Пяцьдзесят гадоў Тэатру мініяцюр.
Два гады без Райкіна.
36 гадоў без Сталіна.
175
25 гадоў без Хрушчова.
Сем гадоў без Брэжнева.
Чатыры гады без Чарненкі.
Эх, Аркадзь Ісаакавіч!
Пяцьдзесят гадоў Тэатру мініяцюр.
Аркадзь Ісаакавіч Райкін, як заўсёды, усё ра-біў да канца. Усе ўладкаваны. Адным даў тэатр, другім даў працу, трэцім даў пажытак для ўспа-мінаў. Мне даў кватэру, рэкамендацыю ў Саюз пісьменнікаў і імя, да яго пытанняў няма.
Адзінае: не трэба было выклікаць да сябе любоў, каб потым не было слёз.
Трымацца трэба незалежна і строга, што не-магчыма, асабіста да яго.
Улюбляешся і ходзіш так: значыць, слёзы no-634, ты ўжо ўздрыгваеш начамі, смаркаешся ў карункавую насоўку, любімыя духі адкінуты, не сочыш за сабой, паяўляешся перад ім у сініх кругах вакол вачэй, дыхаеш побач. Увесь час дыхаеш побач, пакуль дырэктар тэатра Чобур табе не скажа: «Міша, Аркадзь Ісаакавіч рашыў з табой развітацца».
— Як, — не верыш ты, — ён жа толькі што мя-не абдымаў рукой...
— Міша, — гаворыць ён, — Міша...
— Так, так, так...
I ты да апошняй мініяцюры падшпільваеш апошні лісток, дзе напісана: «Прашу мяне па ўласным жаданні...»
А Аркадзь Ісаакавіч, прачытаўшы і адрага-таўшы ўсё да апошняга, пачынае пудрыцца. Ён заўсёды пудрыцца, калі яму трэба выра-шыць...
Каб сказаць такую прамову, неабходны вопыт зносінаў з героем прамовы, добрае веданне яго не толькі ў сцэнічным, але і ў звычайным жыцці, дзе менавіта і здараюцца кур'ёзы і парадоксы, дзі-вацтвы паводзінаў (як гэтая, напрыклад, дэталь, заўважаная ў грымёрнай: «ён заўсёды пудрыцца, калі яму трэба вырашыць»).
176
Забаўляльная прамова мае яшчэ адно пры-значэнне: да яе звяртаюцца, каб адпачыць ду-шой.
Усюды, дзе збіраюцца людзі, каб прыемна ба-віць час, цэняцца майстры гумарыстычнага слова. Жыццё не толькі сур'ёзнае і цяжкае, у ім ёсць шмат вясёлага і смешнага. Ці пераканаюць вас у гэтым словы Льва Талстога? 3 гутаркі Максіма Горкага і Льва Талстога:
Аднойчы ў лесе Леў Талстой сказаў мне: «Вось на гэтым месцы Фет чытаў свае вершы. Смешны чалавек быў Фет». — «Смешны?» — «Ну так, смешны, усе людзі смешныя. I вы смешны, і я смешны — усе».
Смяёмся — значыць, усведамляем свае слабасці і недахопы і спадзяёмся, што яны не адолеюць нас.
У забаўляльнай прамове апавядальнік можа выкарыстаць як уласны вопыт, так і назіранні над незнаёмымі яму людзьмі; можа быць блізкі да рэальнасці, а можа звярнуцца да вымыслу. Леп-шыя апавядальнікі, напэўна, — пісьменнікі, таму што гэта яны надзелены дарам пазнання чалавеча-га характару, назіральнасцю, фантазіяй і даскана-ла валодаюць словам.
Распавядае Максім Горкі:
Іду ў Самары берагам Волгі позна ноччу — раптам чую: — Ратуйце, бацюхна!
Цёмна, неба ў хмарах, на рацэ стаяць вя-лізныя баржы. Паміж берагам і бортам адной з іх у чорнай вадзе нехта плюхаецца. Улез я ў Ba-fly, дабраўся да тапельца, узяў яго за валасы і вывалак на зямлю. А ён мяне — за каўнер.
— Ты, — кажа, — якое права маеш за валасы людзей драць?
Здзівіўся я.
— Дык ты ж тапіўся, — кажу, — ты ж крычаў «ратуйце!».
177
— Чортава галава! Дзе ж я тапіўся, калі ўсяго па плечы ў вадзе стаяў ды яшчэ за канат трымаўся? Сляпы ты, ці што?
— Але ты крычаў «ратуйце!»
— Ці мала як я магу крычаць? Я закрычу, што ты дурань, паверыш ты мне? Давай рубель, a то ў паліцыю завяду! Ну, давай...
Паспрачаўся я з ім некалькі — бачу: мае рацыю чалавек па-свойму. Даў яму, што было ў мяне — трыццаць пяць капеек, — і пайшоў да-дому разумнейшы, чым быў.
Гумар — аснова забаўляльнай прамовы
Слова «гумар» англійскае (humour), яно азна-чае — 'смешнае'. Сатыра (лац. satira) і іронія (грэч. еігопеіа — прытворства) таксама абазна-чаюць смешнае. Аднак смех ва ўсіх іх розны.
У сатыры «разбуральны смех», так смяюцца з благога ў нашым жыцці: благіх страсцей (класіч-ны прыклад з твораў Гогаля: «сапраўдная брыдо-та» скнара Плюшкін, аматар лёгкай нажывы Чы-чыкаў, прагная Каробачка), амаральнасці (тыпу гогалеўскага Ляпкіна-Цяпкіна, які прачытаў усяго пяць ці шэсць кніг, але не сумняваецца ў сваім праве займаць пасаду суддзі) і г. д.
Між іншым, беларуская літаратура ў першай палове XIX ст., вяртаючыся да жыцця пасля шматгадовага прымусовага маўчання, пачыналася з гарэзлівага, дзёрзкага, па-сапраўднаму смешнага гумару: анаяімных паэм «Энеіда навыварат» і «Та-рас на Парнасе». Гумар межаваў з сатырай. 3 гу-марам пісьменнік Уладзімір Караткевіч распавя-дае пра гэты этап у гісторыі беларускай літара-туры:
Герой (паэмы «Тарас на Парнасе») палясоў-шчык Тарас, служака, якога і пан шануе і пані любіць, ідзе з першымі пеўнямі біць цецерукоў і, уцякаючы ад мядзведзя — дубальтоўка дала асечку, — падае ў яму і трапляе ці то ў рай, ці то
178
ў шчаслівую Аркадыю. «Хлапчына нейкі кругла-лікі, увесь кучаравы, як баран», з лукам і калча-нам (Амур) кажа яму, што гэтая дарога з таго свету і вядзе на Парнас. Тарас ідзе. Бачыць гару, а пад ёй — цэлы кірмаш народу.
Прыйшоў я бліжай, што за ліха, Народ не просты, ўсе паны. Хто дужа шпарка, хто паціху Ўсе лезуць на гару яны.
Аж кішкі выціскаюць адзін аднаму. I вось з натоўпу піск:
«Памалу, братцы, не душыце Мой фельетон вы і «Пчалу», Мяне ж самога прапусціце I не дзяржыце за палу!
А не, дык, дадушы, ў газеце Я вас аблаю на ўвесь свет, Як Гогаля у прошлым леце, — Я ж сам рэдактар ўсіх газет!»
Гэта Булгарын, літаратар-даносчык, асабісты вораг Пушкіна, правакатар, агент III аддзялення імперскай яго вялікасці канцылярыі.