• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    166
    пад сілу (затое, магчыма, пад сілу іншай фірме?). У палітыцы, дзе барацьба поглядаў, як правіла, вострая, прамоўцы на шляху да поспеху, зда-раецца, свядома апускаюць «нявыгадныя» факты. Да прыкладу, пераконваючы слухачоў у перавагах дэмакратычнай формы ўлады, прамоўца не гаво-рыць пра тое, што, як і любую іншую форму ўлады, дэмакратыю таксама можа падпільноўваць небяспека перараджэння: калі ўлада пачынае прадстаўляць інтарэсы не большасці насельніцтва, а пільнаваць толькі інтарэсы немаёмных. Але яшчэ Арыстоцель гаварыў, што дзяржава моцная і ўстойлівая тады, калі большасць у ёй складае сярэдні паводле дабрабыту слой насельніцтва. Гэ-тую думку пацвярджае сучасны вопыт высока-развітых краін Захаду. He шмат карысці прынясе такі прамоўца, нават і пераканаўшы слухачоў у перавазе дэмакратыі, таму што людзі, якія не атрымалі поўнай інфармацыі, не будуць ведаць, што сістэма дэмакратычных органаў кіравання па-вінна прадугледжваць наяўнасць заканадаўчых і іншых перашкод на шляху перараджэння.
    Аб'ектыўнасць, непрадузятасць — галоўнае патрабаванне да пераканальнай прамовы.
    Французскі пісьменнік Андрэ Сціль, звяртаю-чыся да французаў з артыкулам, прысвечаным ад-наму з правадыроў Вялікай французскай рэвалю-цыі — Рабесп'еру, выказаў пажаданне, каб фран-цузы не пракліналі тыя падзеі за рэвалюцыйны тэрор, а паглядзелі б на іх як на трагедыю, у якой жыццём паплаціліся і ахвяры, і іх мучыцелі, і каб ужо з гэтага, новага пункту гледжання яны бераглі ў сэрцы не помслівыя пачуцці, а памяць — перасцярогу ад гвалту. Пераканаць у гэтым пры дапамозе толькі фактаў «за» было б несумленна і нерэальна, таму што французы добра інфармава-ныя аб тых далёкіх падзеях і ў французскім грамадстве гэтая тэма дастаткова дыскутавалася.
    167
    Вырашыць спрэчнае пытанне, калі грамадская думка схільная верыць фактам «супраць», цяжка. Андрэ Сціль абапіраецца на пачуцці справядліва-сці і разважлівасці: перш чым судзіць, яшчэ раз падумаць, бо лёгка казаць «супраць», але не так проста падумаць над «за».
    Спачатку трэба пахіснуць слухачоў у тым, што іх пункт погляду — ісціна ў апошняй інстанцыі. Прамоўца звяртаецца да пачуцця справядлівасці, якое патрабуе аднолькава аб'ектыўна аднесціся да думак усіх бакоў:
    Супраць: Рабесп’ер — пачвара, якая праг-нула крыві. Ен першы, хто вінаваты ў тэроры. He знайшлося ні вуліцы, ні плошчы, каб назваць яго імем, і гэта тлумачыцца тым, што ўсюды, нават у муніцыпалітэтах1, на чале якіх стаяць мэры-камуністы, разумеюць, хто такі Рабесп'ер.
    За: Спачатку адвакат, затым суддзя, гэты малады чалавек быў адным з тых нямногіх, хто выступаў супраць смяротнай кары. Яшчэ 30 мая 1791 года2 — звярніце ўвагу на дату — ён пра-паноўваў адмяніць смяротную кару... I, аб'яў-ляючы Тэрор, Рабесп'ер не быў першым. Шмат у чым яго апярэдзілі яго праціўнікі. Першым быў контррэвалюцыйны Тэрор. На працэсе над кара-лём Рабесп'ер з чыстым сумленнем нагадае аб тым, як ён патрабаваў адмены смяротнай кары, і скажа, што ён шкадуе, што да яго думкі не прыслухаліся, і назаве непазбежны прыгавор Людовіку... жорсткім выключэннем.
    Супраць: Рабесп'ер заўжды здраджваў сваім сябрам і саюзнікам, праследаваў іх, пазбаўляўся ад іх: Дантон, якога Рабесп'ер называў сваім лепшым сябрам, самы красамоўны таму пры-клад.
    1 Муніцыпалітэт (ад ням. Munizipalitat) — выбарчы орган мясцовага самакіравання.
    2 Рэвалюцыя працягвалася ўжо трэці год (пачалася ў 1789 г.), а манарх будзе звергнуты Парыжскай камунай у 1792 г.
    168
    За: Рабесп’ер стараўся пераадолець знач-ныя'рознагалоссі паміж ім і Дантонам, толькі б не разбурыць іх жыццёва неабходны саюз. Пры-суд свайму «сябру» ён рашыўся аб’явіць толькі пад націскам іншых членаў Камітэта грамадскага выратавання... Мянялася жыццё, у Рэвалюцыі паяўляліся новыя ворагі.
    Супраць: Рабесп'ер імкнуўся да абсалютнай улады. Доказ: ён да яе прыйшоў або амаль прыйшоў. Бязлітасная дыктатура — узор усіх бу-дучых таталітарных рэжымаў.
    За: Мала дзяржаўных дзеячаў, хто б, як Ра-бесп’ер, з такой пагардай адносіўся да ўлады. Ушанаванні, званні — ён адмаўляўся ад іх ляг-чэй, чым іх прымаў. Але пры гэтым ён не ад-маўляўся — і гэта яшчэ адна яго станоўчая якасць — ад адказнасці.
    Цяпер, калі слухачы ў імкненні быць справяд-лівымі задумаліся, супастаўляючы «супраць» і «за», яны з большай доляй развагі аднясуцца да меркаванняў аўтара. Магчыма, Рабесп'ер так і не заваюе іх сімпатый, але, можа быць, знойдзе разу-менне? Нездарма артыкул Андрэ Сціля заканч-ваецца рытарычным пытаннем: «Будзем разбірац-ца з Рабесп’ерам і астатнімі?».
    Калі не разбірацца, значыць, пастарацца зра-зумець. Андрэ Сціль спрабуе тлумачыць, як, на яго погляд, можна разумець дзеячаў французскай рэвалюцыі:
    Пераход ад юнацкага парыву, які і не можа абысціся без ілюзій, да рэальнасці Рэвалюцыі цяжкі і высакародны. Усё, што цягне назад ма-ладых людзей, цяжка адрозніць ад таго, што штурхае іх уперад, падчас нават паперадзе іх Рэвалюцыі. Быць паперадзе тады, калі Рэвалю-цыя была на ўздыме, азначала перамагаць... і быць пераможанымі, калі час ім шапнуў: далей ні кроку... I ў гэтым пакутлівым адрыве ад зямлі, у гэтым палёце яны спалілі свае крылы — не га-лубіныя, канешне, але і не ястрабіныя... Тэрор, народжаны з імкнення абараняць радзіму і Pa-
    169
    валюцыю, ёсць інструмент зняважанай улады, якая была ў адчаі... Ім па трыццаць гадоў, і пражывуць яны не намнога больш, і жыццё іх нясецца ў шалёнай спешцы, і смяротная не-бяспека падпільноўвае кожнага з іх і ўсіх ад-разу, і не дадзена ім дзейнічаць у строгай адпа-веднасці з прадуманымі ў ціхіх кабінетах тэо-рыямі...
    КАНСУЛЬТАЦЫЯ
    Толькі легкаверныя ці наіўныя слухачы хутка мяняюць свае погляды. Чалавек з крытычным, са-мастойным мысленнем аналізуе пачутае. Яму па-трэбны пэўны час для асэнсавання. Па некаторых момантах прамовы ў яго могуць узнікнуць сум-ненні, якія б ён хацеў удакладніць.
    Пераканальная прамова часцей, чым іншыя прамовы, мае працяг, як правіла, у форме гутаркі (або публічнай, або, нярэдка, прыватнай). Калі з пераканальнай прамовай прамоўца выступае ў прэ-се (па радыё, тэлебачанні), ён звычайна атрым-лівае лісты чытачоў і ўступае з імі ў перапіску. Калі прамоўца выступае ў аўдыторыі, тады гу-тарка пачынаецца пасля выступлення. Ён альбо атрымлівае запіскі з пытаннямі, альбо слухачы падыходзяць да прамоўцы і задаюць пытанні аса-біста. Гэта значыць, што не толькі прамоўца ўплывае на погляды сваіх слухачоў, але і слухачы сваімі дэталёвымі пытаннямі і заўвагамі могуць паўплываць на пазіцыю прамоўцы. Прамоўца па-вінен праявіць павагу і гатоўнасць прыслухацца да думкі апанента1.
    П Ы Т A Н НI
    1.	У якіх сітуацыях узнікае патрэба ў перака-нальнай прамове?
    2.	Якая мэта пераканальнай прамовы?
    1 Апанент — праціўнік у спрэчцы.
    170
    3.	Каб пераканаць, трэба аргументаваць, дака-заць сваю думку. Якімі могуць быць спосабы до-казу?
    4.	Чаму патрабаванне аб'ектыўнасці асноўнае для пераканальнай прамовы?
    3 А Д A Н Н I
    1.	Піць або не піць? Курыць або не курыць? Вам адказвае амерыканскі рок-музыкант Дзі Снайдэр у сваёй кнізе «Курс выжывання для падлеткаў»1. Раскажыце аб тым, як ён да-казвае свой пункт погляду, які доказ для вас асабліва пераканальны. (Адказ пісьмовы.)
    Для многіх падлеткаў выпіўка з'яўляецца свай-го роду дзейнасцю, спосабам парушыць манатон-насць існавання, а расповяды аб тым, як нарко-тыкі і выпіўка здабываліся, робяцца галоўнай тэ-май размоў.
    «Ваенныя гісторыі»
    «Іду я па Вашынгтон-парку, і тут да мяне пад-вальвае нейкі казёл і шыпіць у вуха: «Гашыш трэба?». Мы заходзім у алею, і ён заломвае такую цану, што я пачынаю цягнуцца! Ты што, кажу, зусім збрэндзіў?! Ну, ён зразумеў, што не на таго нарваўся, і здаў мне два «касякі» нават дзеша-вей, чым у нас на «пятаку». Мы і «падкурыліся» разам».
    Рэакцыя слухачоў, канешне, — сумесь захап-лення і здзіўлення: «Во дае!».
    Адмаўляючыся ад наркотыкаў і алкаголю, ты тым самым пазбаўляеш сябе права на «ваенныя гісторыі».
    «Быў учора на вечарынцы. Падыходзіць да мя-не адзін тып з бутэлькай мексіканскай гарэлкі і кажа: «Прамочым горла?»
    «Ну а ты?»
    А я кажу: «Не, дзякуй, я не п'ю».
    1 Кнігу Дзі Снайдэра друкаваў часопіс «Ровесннк» у 1989—1990 гг.
    171
    Зусім не той эфект, ці не так?
    Прыгоды з наркотыкамі і алкаголем — невы-чэрпная крыніца для «ваенных гісторый», якія звычайна зводзяцца да падрабязнасцяў пра тое, як «герой» зламаўся, у якім стане ачухаўся, куды папаў і як ён нічога не памятае. Во дае!
    Зразумела, ты маеш усе магчымасці зрабіцца кумірам мясцовых дэгенератаў1, якія будуць заха-пляцца тым, як цудоўна ты ствараеш сабе праблемы і як спрытна пакуль з іх выкручваешся. Але няўжо гэта самае цікавае, што ты можаш распавядаць пра сябе? Дзе тваё ўяўленне, дзяцел? Штогод недапечаныя накшталт цябе трацяць сотні мільярдаў долараў на наркотыкі і алкаголь. Чаму б замест таго, каб траціцца на ўсякае дзярмо на-кшталт віскі і марыхуаны, — і тое і другое вы-парваецца, толькі галаўны боль застаецца, — табе не купіць электрагітару, навучыцца на ёй іграць, сабраць групу, стаць рок-зоркай, а потым яшчэ крыху падвучыцца, каб ведаць, куды лепш за ўсё ўкладваць свае даходы? Навучыся катацца на каньках, займіся фатаграфіяй. Ствары, у рэшце рэшт, якую-небудзь арганізацыю, займей хобі, займіся справай, дубіна! Няхай яна стане тваім наркотыкам. Як стала для мяне мая група. (Калі б у мяне было больш месца, я б загнуў такую «ваенную гісторыю» пра «Твістэд сістэр», што ў тваіх свістуноў-наркаманчыкаў з аднаго месца дым пайшоў! Во я даю!)
    2.	Пытанне «Каму служыць урад?» Кастусь Каліноўскі вырашае наступным чынам: урад — слуга народа; не народ існуе для ўрада, а ўрад для народа. Якім можа быць пункт погляду апанентаў і якім чынам гучала б іхняя пераканаль-ная прамова? (Адказ пісьмовы.)
    Для таго, каб была справядлівасць і праўда на свеце, а злыя людзі не свавольнічалі і крыўду другім не рабілі, ёсць урад, што бярэ падаткі, ро-біць школы, навучае кожнага, каб жыў па праў-
    1 Дэгенерат — чалавек з прыметамі псіхічнага ці фізічна га выраджэння.
    172
    дзе, становіць суд; а калі гэта не памагае і робіцца несправядлівасць, то наймае войска і так сцеражэ кожнага ад ліха і разарэння. От на што ўрад па-трэбны. I як добры слуга глядзіць худобы гаспа-дарскай і слухае свайго гаспадара, так добры ўрад глядзець павінен шчасця людзей, слухаць народу і рабіці так, як народу лепей. I не дзіва, бо не народ зроблены для ўраду, а ўрад для народу. (Мужыц-кая праўда. 1862. № 4)