Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
185
хадзіў з ёю гуляць па начной Адэсе (там мы зды-малі большую частку карціны), расказваў ёй пе-рад сном казкі. За сем гадоў я паспеў забыцца на яе, а яна на мяне не забылася (Забаўныя гісто-рыі, расказаныя беларускімі кінематаграфістамі// Крыніца. 1993. № 3. С. 24).
ЗАПАВЕТНАЯ ПРАМОВА
Гэты від прамовы не прызначаны для шы-рокай публікі. 3 такой прамовай звяртаюцца да людзей, духоўна блізкіх, распавядаючы ім пра самыя запаветныя пачуцці. Такая прамова ствараецца ў хвіліны значных душэўных узру-шэнняў, перажыванняў глыбока асабістых і ў той жа час яны маюць дачыненне да пачуццяў іншых людзей. Адны і тыя ж пачуцці, думкі могуць ахопліваць многіх людзей, але не кож-ны здольны зразумець з усёй яснасцю і тым больш дасканала адлюстраваць у слове тое, што робіцца ў яго душы. Такая прамова дае магчы-масць усім, хто ахоплены адзіным пачуццём, спазнаць і асэнсаваць яго сутнасць, глыбіню, значэнне.
Запаветныя прамовы не складаюцца па заказу і не плануюцца загадзя. Яны — парыў душы, ахоп-ленай горам ці шчасцем.
...Многія — родныя, сябры, знаёмыя і незнаё-мыя людзі — у праніклівых словах выказалі па-чуццё смутку ў сувязі са смерцю Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Аднак у якасці прыкладу запаветнай прамовы мы прывядзём пісьмо Каця-рыны Андрэеўны Карамзіной (жонкі славутага рускага гісторыка і пісьменніка Мікалая Міхай-лавіча Карамзіна) да сына Андрэя. У ім таксама выказана пачуццё смутку ад панесенай страты. Гёсць у ім асаблівае: пачуццё выказана так даска-нала, глыбока і ўсеабдымна, што абстрагуецца ад канкрэтнага аўтара і дзякуючы менавіта даскана-
186
лай славеснай форме робіцца блізка ўспрыня-тым многімі людзьмі, як бы іх уласным пачуц-цём, якое яны толькі цяпер па-сапраўнаму зра-зумелі.
...Пішу да цябе з вачамі, поўнымі слёз, a сэрца і душа тугою і жалем; закацілася зорка светлая, Расія страціла Пушкіна! Ён біўся ў сераду на дуэлі з Дантэсам, і ён прастрэліў яго наскрозь; Пушкін бессмяротны жыў два дні, a ўчора, у пятніцу, адляцеў ад нас; я мела горкую слодыч развітацца з ім у чацвер; ён сам гэтага пажадаў. Ты можаш уявіць мае пачуцці ў гэтую хвіліну, асабліва калі ўведаеш, што Арндт з nep-man хвіліны сказаў, што ніякай надзеі няма!
Ён працягнуў мне руку, я яе паціснула, і ён мне таксама, а потым махнуў, каб я выйшла. Я, выходзячы, асяніла яго здалёк крыжом, ён зноў мне працягнуў руку і сказаў ціха: пера-хрысціце яшчэ; тады я зноў, паціснуўшы яшчэ раз яго руку, ужо яго перахрысціла, прыклад-ваючы пальцы на лоб, і прыклала руку да шчакі; ён яе ціхенька пацалаваў і зноў махнуў. Ён быў бледны, як палатно, але вельмі харошы; спакой адлюстроўваўся на яго цудоўным твары.
Пісьмо гераіні аповесці «Альпійская балада» Васіля Быкава італьянскай дзяўчыны Джуліі да жыхароў беларускай вёскі Цярэшкі — асабістае. Яно пра яе каханне да Івана, іх земляка, пра горыч страты, удзячную памяць у яе сэрцы. I ў той жа час пісьмо напоўнена жаданнем падзяліцца сваім пачуццём з жыхарамі Цярэшак, каб любоў і ўдзячнасць да загінуўшага ў ваенным ліхалецці Івана сагравалі не толькі яе і іх сына, а і землякоў каханага.
Добры дзень, родныя Івана, добры дзень, людзі, якія ведалі Яго, добры дзень, вёска Цярэшкі каля Двух Блакітных Азёраў у Бе-ларусі...
Гэта піша Джулія Навелі з Рыма і просіць вас не здзіўляцца, што незнаёмая вам сіньёра ведае
187
вашага Івана, ведае Цярэшкі каля Двух Бла-кітных Азёраў у Беларусі...
Безумоўна, вы не забылі той страшны час у Еўропе — чорную ноч чалавецтва, калі, пры-ходзячы часта ў адчай, тысячамі паміралі людзі. Адны, пакідаючы жыццё, прымалі смерць як бла-гаславёнае вызваленне ад пакутаў, прызнача-ных ім фашызмам, — гэта давала сілы з годна-сцю сустрэць фінал і не пераступіць сумлення. Другія ж у гераічным адзінаборстве самі ставілі смерць на калені, паказваючы чалавецтву ўзор мужнасці, і гінулі, здзіўляючы нават ворагаў, якія, перамагаючы, не адчувалі задавальнення — гэтакай адноснай была іх перамога.
Такім чалавекам аказаўся і ваш суайчыннік Іван Цярэшка, з якім воля лёсу звяла мяне на цяжкіх шляхах няроўнай барацьбы і страт. Мне прыйшлося раздзяліць з Ім апошнія тры дні Яго жыцця — тры вялікіх, як вечнасць, дні кахання, пазнання і шчасця. Праўда, Богу пажадана было не даць раздзяліць з Ім і смерць — лёс ці звы-чайны нерасталы сумёт снегу перашкодзілі мне разбіцца ў бездані, якой я аддала перавагу перад крэматорыем. Потым мяне падабраў ча-лавек, не пазбаўлены добрага сэрца ў грудзях. Вядома, гэта здарылася пазней, а ў тое першае імгненне ў бездані, калі я расплюшчыла вочы і зразумела, што жывая, Івана ў жывых ужо не было. Уверсе пад аблокамі сціхала выццё сабак, і толькі рэха апошніх двух стрэлаў, аддаляючы-ся, грукатала ў цясніне.
Паступова я вярнулася да жыцця, якое без Яго напачатку здавалася мне пазбаўленым уся-лякага сэнсу. Доўгія месяцы маёй адзіноты поў-ніліся толькі трыма журботнымі і шчаслівымі днямі, пражытымі з Ім. Я б магла апісаць вам, які гэта быў чалавек, але, думаю, вы лепш за мяне ведаеце Яго. Я хачу толькі сказаць, што ўсё маё далейшае жыццё праходзіць у яркім святле, выпрамененым сустрэчай з Яго асобай, таксама як і мая сціплая грамадская дзейнасць у Саюзе барацьбы за мір, у выданні прафсаюз-най газеты, нарэшце, у выхаванні сына Джыа-вані, якому ўжо 18 гадоў і які рыхтуецца стаць
188
журналістам. (Між іншым, гэта ён пераклаў на рускую мову маё пісьмо, хаця і я вывучыла гэтую мову, але, безумоўна, не так дасканала, як сын.) Яшчэ ў маім кабінеце вісіць карта Беларусі, краіны, так сардэчна любімай Іванам. На жаль, я не магу знайсці на ёй вёскі Цярэшкі каля Двух Азёраў — спадзяюся, вы мне велікадушна дапа-можаце ў гэтым. I яшчэ — фота... Хаця б якое-небудзь: дзіцячае, юнацкае альбо чаго лепей — салдацкае...
Падчас, успамінаючы Яго, скаланаюся ад думкі, што магла б папасці ў іншы лагер альбо не ўбачыць яго схваткі з камандафюрэрам і не пабегчы за Ім пасля памятнага выбуху — прайсці ў жыцці недзе блізка ад Яго і не сутыкнуцца з Ім. Але гэтага не здарылася, і цяпер я кажу дзякуй боскай волі, дзякуй усім выпрабаванням, выпаўшым на маю долю, дзякуй усім закана-мернасцям і выпадку, што звялі мяне з Ім.
Вось і ўсё. Фініта.
Бывайце, незнаёмыя землякі Яго, бывайце, Яго родныя, бывайце, далёкія Цярэшкі каля Двух Блакітных Азёраў, жыць ля якіх вельмі за-паветна хацела і я. He забывайце свайго земля-ка, як не забываем Яго мы.
3 падзякай усім — нарадзіўшым, выхаваўшым і ведаўшым Чалавека, сапраўды рускага па да-браце і вартага захаплення ў сваёй мужнасці.
Дзякуй, дзякуй за ўсё.
Паважаючая вас Джулія Навелі з Рыма.
У словах Джуліі «Не забывайце свайго земля-ка, як не забываем Яго мы» адлюстравалася сут-насць запаветнай прамовы: падзяліцца з іншымі людзьмі вялікім душэўным узрушэннем, якое б ахінула сваім святлом і іх сэрцы, і радніла, і зблі-жала іх.
Запаветная прамова патрабуе асаблівай шчыра-сці пачуццяў, што не кожнаму ўдаецца адлюстра-ваць у славеснай форме. Задача гэта цяжкая, не існуе для яе вырашэння спецыяльных правілаў і прыёмаў. У такіх выпадках людзі гавораць пра
189
асобы душэўны дар. Па гэтай прычыне мы толькі знаёмім вас з запаветнай прамовай, але, на жаль, навучыць складаць гэты від прамовы ні мы, ні хто-небудзь іншы не ў сілах. Вучоба прадугледж-вае прагназаванне сітуацыі, уяўлення сябе, сваёй ролі ў ёй; аднак гэта недапушчальна ў дачыненні да запаветнай прамовы.
ДЫЯЛАГІЧНЫЯ ВІДЫ ПРАМОВЫ
Дыспут (лац. disputare — разважаць, спра^ чацца) — публічная спрэчка па якім-не-будзь пытанні.
Дыскусія (лац. discussio — разгляд, даследа-ванне) — публічнае абмеркаванне якога-не-будзь пытання.
Дэбаты (фр. debats — спрэчка) — публічнае абмеркаванне альбо публічная спрэчка па
пытаннях з парадку дня сходу, парла-менцкага пасяджэння.
Працэдура (лац. procedere — рухацца напе-рад) — агульнапрыняты (афіцыйны) пара-дак вядзення публічнага абмеркавання. /
ДЫСПУТ
У дыспуце ўдзельнічаюць ад двух да васьмі-дзесяці чалавек, якія спрачаюцца (славесна спа-борнічаюць) перад аўдыторыяй. Кожны з удзель-нікаў дыспуту даказвае сваю думку, сваю правату. Такім чынам, на дыспут выносяцца тыя пытанні, па якіх існуюць розныя, нярэдка супрацьлеглыя, меркаванні. Часта і сама тэма дыспуту афарм-ляецца як пытанне:
а) Кумір у тваім жыцці: добра гэта ці дрэнна?
б) «Гора ад розуму» — («Хто смяецца апош-нім») — камедыя ці драма?
в) Школьная форма: насіць альбо не насіць?
190
Аднак пытальная форма не абавязковая, калі рознасць думак адлюстравана ў самой фармулёўцы тэмы:
«Дзве праграмы рэфармавання школы».
А таксама тады, калі слухачы інфармаваны аб тым, што дадзеная тэма праблемная і існуюць роз-ныя меркаванні наконт яе вырашэння:
«Паходжанне жыцця на Зямлі».
Ці ўсякае пытанне, па якім маюцца розныя думкі, можа быць вынесена на дыспут?
Па-першае, дыспут — гэта спрэчка публіч-ная. .Значыць, пытанне павінна мець грамад-скае значэнне, быць цікавым для публікі.
Спрэчка «Школьная форма: насіць ці не на-сіць?» — праблемная не толькі для тых, хто спрачаецца, але і для ўсіх школьнікаў, іх бацькоў, педагогаў (да прыкладу, выхаваўчы аспект: ці не прывядзе нашэнне «хатняй вопраткі» да таго, што ў адных разаўецца пачуццё перавагі, выключнасці сваёй асобы, у другіх — зайздрасці, комплексу не-паўнацэннасці, ліслівасці?). Пытанне спрэчкі пуб-лічнае, значыць, яго можна вынесці на дыспут.
Параўнаем: «Ці заўсёды трэба гаварыць нраў-ду?» Вырашэнне гэтага пытання — вельмі часта асабістая справа чалавека і залежыць ад мараль-ных якасцей, а таксама ад абставін, характараў. Так, аднаму хвораму ўрач можа сказаць аб нядо-брым дыягназе, хворы збярэ ўсю волю і будзе энергічна змагацца з хваробаю. А другому казаць праўду нельга, бо хворы адгукнецца адчаем і згу-біць усялякую волю, што толькі паспрыяе развіц-цю хваробы.
Па-другое, згодна з прымаўкай, ісціна нара-джаецца ў спрэчцы. Значыць, пытанне, выне-сенае на дыспут, павінна быць пытаннем аб тым, што праўдзіва, а што непраўдзіва.
191
«Куды пайсці вучыцца?» Гэтае пытанне ціка-віць многіх, значыць, яно публічнае. Але ці шука-ецца пры яго вырашэнні ісціна? Кожны прамоўца будзе адстойваць свой пункт погляду на перавагі навучання ў той ці іншай навучальнай установе. Аднак ісціну, што навучанне неабходна чалавеку, прамоўцы ні сцвярджаць, ні абвяргаць не будуць (бо ў іх іншая задача). А калі так, то гаворка па-вінна весціся не аб спрэчцы (дыспуце), а пра абмен думкамі (дыскусію).