• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Пры выбары тэмы ўлічвайце, якія інтарэсы (агульныя ці групавыя) яна выказвае і, зна-чыць, для якой аўдыторыі можа быць пры-значана.
    Тэмы, што адлюстроўваюць групавыя інтарэсы, могуць набываць усеагульнае значэнне. Да пры-
    210
    кладу, на сходзе ў клубе аматараў жывёл пра-гучала прамова, прысвечаная праблеме росту коль-касці бяздомных, бадзяжных сабак, іх бядотнаму стану, канфліктаў з насельніцтвам. Члены клуба вы-рашаюць апублікаваць прамову ў друку, разумею-чы, што гэта не толькі іхняя праблема, што яна не пакіне раўнадушнымі вялікую частку людзей, якія захочуць прыняць удзел у клопатах членаў клуба. Пачуцці жалю, патрэба процістаяць злу выклічуць актыўную рэакцыю ў грамадстве, якое правільна ацэніць узнікшую праблему адносін да жывёлы як перасцерагальны сігнал аб небяспецы для грамадства любых праяваў насілля і лютасці.
    Гэты прыклад (проціборства міласэрнасці і бяз-літаснасці) выяўляе яшчэ адно патрабаванне, яко-га павінен трымацца прамоўца пры выбары тэмы. Жыццё працякае ў проціборстве характараў, мер-каванняў, пачуццяў — яно поўнае канфліктаў. Тое, як канфлікты вырашаюцца, ёсць найперш ма-ральны, духоўны вопыт, які людзі імкнуцца асэн-саваць.
    Правільны выбар тэмы залежыць ад таго, ці зможаце вы ўлавіць сутнасць канфлікту і пера-даць яго ў прамове ў адпаведнасці з інтарэсамі слухачоў.
    Канфлікт можа, як гавораць, ляжаць на па-верхні, ён адлюстраваны ў сюжэце. Прамоўца, вы-карыстоўваючы такі канфлікт, адразу авалодае ўвагай слухачоў: інтарэс нараджаецца з цікаўна-сці, якую заўсёды выклікаюць сутыкненні, ба-рацьба. Прывядзём прыклад з інфармацыйнай прамовы, разлічанай на шырокае кола слухачоў; яе тэма: «Вірус-мсцівец, альбо Што ж такое камп'ютэрны вірус, пра які так шмат і не заўсёды зразумела пішуць цяпер? »
    Уявіце такую сітуацыю.
    Фірма звальняе праграміста. Прыйшоўшы ў апошні дзень на працу, звальняемы гаротна да-
    211
    тыкаецца да клавішаў і адчужана глядзіць на дысплей, развітваючыся з працоўным месцам.
    Аднак будзьце пільныя.
    Менавіта ў гэты момант праграміст засылае ў памяць міні-праграму — «мсцівец», якая замрэ, затоіцца да пэўнага моманту.
    I вось надыходзіць дзень, калі наш прагра-міст ужо стаіць у чарзе на біржы працы, а ў гэ-ты ж час яго прозвішча знікае са спісаў зар-платы электроннага бюро фірмы. Гэта і ёсць сігнал вірусу да атакі. Ён актывізуецца і... Зрэшты, далей усё залежыць ад фантазіі аўтара «мсціўца». Напрыклад, пасля знікнення яго про-звішча ў спісе зарплаты замест імёнаў су-працоўнікаў фірмы будуць упісаны проста нулі. Зрабіўшы чорную справу, вірус сам сябе знішчае, гэта значыць сцірае з памяці, і пасля гэтага — шукай ветру ў правадах1 (Студенческнй мернднан. 1990. № 1).
    Як бачым, калі прамоўца «авалодае» канфлік-там, гэта знаходзіць адлюстраванне ў фармулёўцы тэмы: «Вірус-мсцівец». Калі б тэма была сфарму-лявана інакш (да прыкладу, так: «Паняцце «камп'ю-тэрны вірус», яго сутнасць»), прагучала б прамова навуковая, поўная спецыяльнай тэрміналогіі. Яна па-свойму перадавала б драматызм сітуацыі, але ён быў бы зразумелы толькі слухачам, што маюць спецыяльныя веды ў галіне камп'ютэрнай тэхнікі. У масавай аўдыторыі такая прамова цікавасці не выкліча.
    Капфлікт можа знешне ніяк сябе не выяўляць, калі ён не адлюстроўваецца ў сітуацыі, а пера-даецца праз унутраны свет: парыў душы, сутык-ненне пачуццяў, думак. Да прыкладу:
    Я — няверуючы. Яшчэ нядаўна я лічыў сябе перакананым атэістам, і рэлігія мне ўяўлялася духоўнай правакацыяй, закліканай апраўдаць існаванне гэтага свету, яго шматвяковае зло і несправядлівасць. Свет, які бяссэнсавы, нера-
    1 Шукай ветру ў правадах — з жаргону праграмістаў.
    212
    зумны, бязлітасны і банальны, неабходна зра-біць разумным і дасканалым. Неабходна змя-ніць... А калі змяніць яго немагчыма, то яго трэба было ўзарваць, бо ён не меў права на існаванне.
    Рэвалюцыя, мяцежны дух багаборніцтва мне ўяўляліся натуральнай і адзіна магчымай рэак-цыяй думаючага чалавека. Трэба быць падонкам або ідыётам, лічыў я, каб упісацца ў гэты свет, не заўважаць яго выродлівасці, не пратэставаць супраць яго, жыць у ім. Жыць азначала ўзнаў-ляць у кожным дні свайго існавання, у сваіх ад-носінах, пачуццях, учынках несправядлівасць на-вакольнага жыцця. Рана ці позна, гаварыў я са-бе, ты станеш прыдаткам гэтай бяздушнай сістэмы, пачнеш выконваць яе правілы гульні.
    Або трэба быць глыбока веруючым, думаў я, каб прымаць гэты свет такім, які ён ёсць, і не спрабаваць змяніць яго, бачачы ў ім сэнс Вы-шэйшы, які засланяе ўсю яго паўсядзённую бяс-сэнсавасць.
    Але я не быў веруючым... (Юность. 1991. № 5.)
    Называюцца гэтыя поўныя глыбокага душэўна-га проціборства разважанні «Дылема1 веры і сва-боды». Гэта значыць, у самой фармулёўцы тэмы перадаецца сутнасць таго, аб чым прамоўца хоча сказаць слухачам.
    Параўнаем тэмы, каб пераканацца, якія з іх — «канфліктныя» ці «бесканфліктныя» — найхутчэй зацікавяць слухачоў:
    I.	а) Аб шкодзе алкаголю (наркотыкаў, курэн-ня).
    б)	Праблемы выхавання ў сям'і і ў школе.
    в)	Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багда-новіча.
    II.	а) За тых, хто пацярпеў крушэнне, — у бой!
    б)	Курс выжывання для падлеткаў.
    в)	Святы ізумруд у пярсцёнку тваім, Бела-русь.
    1 Дылема — неабходнасць выбару між дзвюма магчыма-сцямі.
    213
    ПАДБОР МАТЭРЫЯЛУ. КАНСПЕКТАВАННЕ
    Чалавецтва назапасіла столькі звестак у розных галінах сваёй дзейнасці, што падбор матэрыялу па тэме прамовы ўяўляе значную складанасць. Каб умець арыентавацца ў гэтай інфармацыйнай раз-настайнасці і адшукваць патрэбны матэрыял, не-абходна валодаць пэўнымі пошукавымі навыкамі.
    У першую чаргу, трэба інфармацыю класіфі-каваць.
    Інфармацыю можна запазычыць:
    а)	з уласнага вопыту;
    б)	з вопыту іншых людзей;
    в)	з кніг, прэсы, радыё-, тэлеперадач.
    Калі прамоўца выбірае тэму, па якой мае пэўны ўласны вопыт, ён у такім выпадку перабірае ў па-мяці ўсе жыццёвыя сітуацыі, што мелі месца, і выбірае між іх тыя, якія, на яго погляд, найбольш адпавядаюць жанравым патрабаванням прамовы. Напрыклад, у аснову юбілейнай, забаўляльнага плана прамовы сатырык Міхаіл Жванецкі паклаў свае ўспаміны аб тым, як ён, аўтар-пачатковец, з пачуццём вялікай пашаны прыходзіў да вядомага артыста Аркадзя Райкіна і аддаваў на яго суд свае гумарыстычныя замалёўкі.
    Але, нават калі прамоўца мае вялікі ўласны вопыт, усё роўна для поўнага раскрыцця тэмы ад-ной гэтай крыніцы недастаткова. Якім бы цікавым і значным ні быў уласны вопыт, дзякуючы толькі яму нельга ахапіць увесь змест тэмы. Калі б Жва-нецкі проста распавядаў аб сваіх сустрэчах з артыстам, гэта былі б цікавыя звесткі, з якіх мы даведаліся б пра неардынарныя адносіны паміж гэтымі людзьмі. Аднак толькі гэтых звестак недас-таткова, каб скласці ўяўленне аб тым, які быў артыст наогул ва ўзаемаадносінах з калегамі, што гэта быў за характар, якой велічы асоба. Таму Жванецкі выкарыстоўвае свае ўспаміны як сродак на наглядным прыкладзе пераканаць слухачоў у тым, што намаляваны ім вобраз артыста сапраўды такі, бо сустрэчы з ім — жывы таму прыклад.
    214
    Акрамя ўласнага вопыту, Жванецкі выкарыстоў-вае і вопыт узаемаадносін артыста з іншымі лю-дзьмі (гэта маглі быць аповяды, пачутыя ад ка-лег, пэўныя звесткі маглі быць узяты з кніг, артыкулаў, радыё-, тэлеперадач, прысвечаных артысту).
    Нявопытны прамоўца, захоплены звесткамі з уласнага вопыту, можа пры падрыхтоўцы прамовы абмежавацца імі. Тэма не будзе раскрыта поўна-сцю, і прамоўца не дасягне канчатковай мэты. Да прыкладу, прамоўца хоча паведаміць слухачам пра скаўтаў, каб выклікаць цікавасць да гэтага руху моладзі. Ён распавядае аб тым, як адпачываў разам са скаўтамі ў іх летнім палатачным лагеры. Інфармацыя новая, захапляе і ўспрымаецца аўды-торыяй з цікавасцю. Але яе будзе відавочна недас-таткова для таго, каб у слухачоў сфарміравалася цэласнае ўяўленне аб тым, што гэта за арганізацыя, якая ў яе гісторыя, якія ідэалы. Значыць, акрамя ўласнага вопыту, прамоўца павінен звярнуцца да кніг, артыкулаў, прысвечаных скаўцкаму руху.
    Аднак, хаця на адным уласным вопыце прамо-вы не пабудаваць, ён вельмі цэніцца сярод майст-роў слова. Асабліва ў тых выпадках, калі ставіцца мэта раскрыць тэму як мага больш пераканальна, не толькі праінфармаваць, але і ўсхваляваць, абу-дзіць актыўныя адносіны да актуальнай прабле-мы, якой прысвечана прамова.
    «Ва ўсіх відах мастацтва неабходна самому зведаць тыя пачуцці, якія хочаш выклікаць у іншых» (Стэндаль).
    Нярэдка ў прэсе можна прачытаць паведамлен-не аб тым, як на пэўны час журналіст мяняе пра-фесію: рыхтуючы артыкул аб праблемах маракоў, ён бярэ камандзіроўку і падаецца ў плаванне ра-давым матросам; збіраючы матэрыял для арты-кула пра беспрацоўе, ён ператвараецца ў беспра-цоўнага — вызначае сабе пражытачны мінімум,
    215
    які б адпавядаў дапамозе па беспрацоўі, кожную раніцу накіроўваецца на пошукі працы; вывучаю-чы праблемы цяжкіх падлеткаў, ён угаворвае ўчастковага міліцыянера даць згоду папрацаваць разам з ім у якасці стажора, і г. д.
    Ва ўсіх выпадках, калі тэма прамовы дапускае магчымасць атрымаць уласны вопыт, пагарджаць гэтым нельга. Напрыклад, вы выбралі тэмай вы-ступлення гісторыю парламентарызму ў нашай краіне. Асноўнай крыніцай звестак будзе, безу-моўна, спецыяльная літаратура па дадзеным пы-танні. Аднак звесткі, узятыя з кніг, стануць больш зразумелымі, і вы дакладна і пераканальна выкладзеце іх слухачам, калі будзеце мець улас-нае ўяўленне аб прафесіі парламентарыя. Най-больш даступны спосаб пазнаёміцца з працай дэ-путата — наведанне яго сустрэч з выбаршчыкамі (такія сустрэчы перыядычна праходзяць у кожнай выбарчай акрузе).
    Аддаючы належнае ўласнаму вопыту, неабход-на цаніць і іншыя крыніцы інфармацыі і ўмець карыстацца імі. Да прыкладу, у некаторых вы-падках без кансультацый, парад спецыяліста про-ста не абысціся. Вы выбралі тэму: «Сучасныя па-літычныя партыі ў Беларусі», але на сённяшні дзень гэтая тэма не забяспечана спецыяльнай літа-ратурай. Навука паліталогія, якая займаецца вы-вучэннем палітычнай будовы грамадства, у нашай дзяржаве яшчэ толькі нараджаецца. Можна звяр-нуцца за парадай да настаўніка гісторыі, ён альбо сам дасць вам неабходныя матэрыялы, альбо пад-кажа, дзе і як іх можна адшукаць. Такую інфар-мацыю могуць мець рэдакцыі грамадска-палітыч-ных газет, часопісаў.