• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Д э н: Зусім не...
    Д ж о ш у а: Бывае, вядома, што плацяць бацькі...
    Д э н: Я пазычыў грошы ва універсітэта, ча-стку выплаціў, але яшчэ вінен трынаццаць тысяч долараў. Выплаціць магу пасля заканчэння уні-версітэта, паступова. А калі пайду працаваць у дабрачынную ці няўрадавую арганізацыю, на-прыклад у ААН, дзе аклады маленькія, тады універсітэт возьме мой доўг на сябе.
    — Чаму?
    Д э н: Ну, не ведаю, напэўна, у гэтым уні-версітэт бачыць сваю грамадскую карысць. Але так не ва ўсіх універсітэтах... А ўсё-такі я думаю: добра, што ў мяне такі доўг, ён вымушае мяне быць адказным за тое, што я раблю.
    — Добра, грошы за адукацыю вы можаце вы-плачваць пасля універсітэта, працуючы па спе-цыяльнасці, але пакуль вы вучыцеся і жывяце асобна ад бацькоў, вам трэба куды больш грошай, чым школьніку. Бацькі, напэўна, дапа-магаюць?
    Д э н: Навошта? Я працую афіцыянтам у рэс-таране побач з універсітэтам...
    — Побач? А не бывае сорамна прыслужваць, скажам, студэнтам з малодшага курса? А калі
    204
    дзяўчына з паралельнага курса, якая табе пада-баецца, зойдзе і ўбачыць цябе з падносам?
    Дэн здзіўлены.
    Д э н: Але ж усе, таксама як я, дзе-небудзь працуюць. Афіцыянт не мая прафесія — гэта мой заробак.
    — I толькі? Табе не падабаецца гэтая работа?
    Д э н: Зразумела, не.
    — Значыць, ты там і не выкладваешся, увільваеш ад лішняй працы?
    Д э н: Я павінен рабіць усё, як належыць. Я павінен быць упэўнены, што да мяне няма за што прычапіцца. Мне плацяць.
    Д ж о ш у a: А мне бацькі гавораць: калі хо-чаш, працуй, вядома, але галоўнае, каб ты ву-чыўся. I я на першым курсе не працаваў. Але, напрыклад, я гуляю ў коннае пола, вельмі дарагі від спорту. Калі я не працаваў, мне прыйшлося пакінуць гэты спорт, таму што сорамна было прасіць у бацькоў столькі грошай. Цяпер я пра-цую настаўнікам на малодшым курсе і асістэн-там прафесара, дапамагаю яму ў падрыхтоўцы рукапісаў. Але праца — не толькі заробак. Калі я не працую, я раблюся лянівым, наогул нічога не раблю. А праца мяне стымулюе, дае ўпэўне-насць у сабе.
    Вось такія маладыя амерыканцы заходзілі да нас у рэдакцыю...
    (Ровесннк. 1989. № 2).
    Знаёмства з рознымі поглядамі, меркаваннямі пашырае наш кругагляд; з'яўляюцца падставы для далейшых роздумаў, патрэба глыбей унікнуць у праблему, лепш арыентавацца ў ёй.
    ДЭБАТЫ
    Згодна азначэнню, дэбаты — гэта публічнае аб-меркаванне (абмен думкамі або спрэчка) па пы-таннях з парадку дня сходу, парламенцкага пася-джэння.
    205
    3 самога азначэння бачна, што ў прамовах пад-час дэбатаў спалучаюцца абмен думкамі (дыскусія) і публічная спрэчка (дыспут).
    Абмен думкамі адбываецца ў тым выпадку, калі сама тэма не падлягае сумненню, абмяркоў-ваюцца шляхі яе найбольш мэтазгоднага выра-шэння.
    Спрэчка ўзнікае ў тым выпадку, калі паўстае пытанне па самой тэме. Так, напрыклад, праходзі-лі дэбаты ў беларускім парламенце (Вярхоўным Савеце) па пытаннях Дагавора аб калектыўнай бяспецы, прапанаванага Расіяй, і рублёвай зоны.
    Зыходзячы са сказанага, можна меркаваць аб тым, якія віды прамоў гучаць у дэбатах. Найчас-цей — інфармацыйныя і пераканальныя. Але ў залежнасці ад сітуацыі могуць выкарыстоўвацца і іншыя віды прамоў. Напрыклад, пры рашэнні пы-тання аб так званай рублёвай зоне дэпутат, народ-ны пісьменнік Беларусі Ніл Сямёнавіч Гілевіч вы-ступіў з прамовай, якая не толькі пераконвае, але і заклікае:
    Што нам перашкаджае гандляваць з Расіяй, з іншымі дзяржавамі, супрацоўнічаць, устанаў-ліваць і развіваць эканамічныя сувязі? Нічога не перашкаджае. Калі ласка! Давайце дамовімся — і аб рэсурсах, і аб цэнах, і аб усім іншым. Я не веру, што няма іншага выхаду, акрамя як раты-фікаваць сёння гэтае пагадненне. Для чаго нам сёння гэтае аб'яднанне грашовых сістэм? I не трэба галасаваць за яго. He трэба. Устрымаем-ся сёння, паважаныя дэпутаты. Калі мы сёння ўступім на гэты шлях, час пакажа і ўпэўніць, што гэты шлях прывядзе да прадажніцтва нацыя-нальных інтарэсаў, да страты эканамічнай су-верэннасці і дзяржаўнай незалежнасці.
    I што гэта, скажыце, за такі лёс, калі мы самі, самі адмаўляемся ад здабытых правоў? Усе людзі на свеце, ва ўсіх краінах радуюцца здабы-таму праву самастойна вырашаць свой лёс, га-нарацца гэтым правам, змагаюцца за ўзмац-ненне гэтага суверэнітэту. А мы? А мы, як
    206
    апошнія няўклюды, хочам бяздумна пазбавіцца суверэннасці, хочам добраахвотна стаць да-мініёнам магутнай суседняй дзяржавы! I гэта та-ды, калі ўвесь свет прызнаў Рэспубліку Беларусь як незалежную дзяржаву! Я пакідаю трыбуну з надзеяй, што ў вашых сэрцах у гэты момант пераможа хваляванне за лёс Беларусі і пачуццё нацыянальнай годнасці!
    КАНСУЛЬТАЦЫЯ
    Поспех выступлення на дыспуце, у дыскусіі, дэбатах у значнай ступені залежыць ад вопыту ўдзелу ў такіх мерапрыемствах. Шлях дэмакра-тызацыі нашага грамадства — гэта фарміраванне свабоднай асобы, з самастойным мысленнем, інта-рэсы якой вышэй за інтарэсы дзяржавы. Аднак во-пыту жыцця ў новых умовах у нашага грамадства яшчэ нестае. Таму асноўную рэкамендацыю мы можам сфармуляваць пакуль што толькі так: вы-вучайце вопыт правядзення дыскусій у розных краінах і выкарыстоўвайце яго ў сваёй прак-тыцы.
    > Мы не задаём вам кантрольных пытанняў і за-данняў. Калі вы выкарыстаеце нашы рэкаменда-цыі і распачняце практычную работу, вы проста вымушаны будзеце добра ведаць тэарэтычны ма-тэрыял. Заданні мы не фармулюем яшчэ і па той прычыне, каб не звязваць вас сваімі тэмамі, ука-заннямі па іх рэалізацыі. Бо ніхто лепей за вас саміх не ўяўляе вашых праблем, спрэчных пытан-няў.
    ПРАКТЫЧНЫЯ ПАРАДЫ
    ВЫБАР ТЭМЫ
    Тэма — гэта тое, пра што вы будзеце га-варыць слухачам.
    207
    Ваша прамова павінна зацікавіць слухачоў, a гэта залежыць у першую чаргу ад таго, ці ўмееце вы правільна выбраць тэму. Для вельмі многіх людзей выбар тэмы з’яўляецца складанай задачай. Нават тыя, для каго ўменне весці гутарку — важ-ная частка прафесійнай дзейнасці, адзначаюць гэ-тую складанасць, напрыклад зорка італьянскага кіно Сафі Ларэн:
    Вам ніколі не здаралася зведаць страх перад тым, што вам няма чаго будзе сказаць у раз-мове? У некаторых людзей такое свабоднае маўленне, што яны, напэўна, не могуць і ўявіць сабе, што з імі такое здарыцца. Для іншых жа — і я належу да іх ліку — мінімальная падрыхтоўка да сустрэчы аблягчае справу. У дарозе перад люстэркам вы можаце падумаць аб магчымых тэмах размовы. Гэта можа вам здацца некалькі штучным, але сапраўды гаворка ідзе проста аб разумным сэнсе. Я мяркую, што вельмі многія так і робяць, проста не прызнаюцца ў гэтым. Ня-даўна прачытаны артыкул, кніга, якая вам спада-балася ці не спадабалася, — усё гэта можа стаць прадметам абмеркавання і ажывіць гутарку.
    Чым кіравацца пры выбары тэмы?
    Каб выкладаць тэму з веданнем справы, каб прамова была змястоўнай (іначай вас проста не стануць слухаць), вы павінны мець добрыя веды па выбранай тэме, гэтыя веды павінны зацікавіць вас саміх. I, безумоўна, тэма павінна быць цікавай для слухачоў. Напрыклад, вы захопленыя фізікай, вы дасведчаны чалавек у дадзенай галіне навукі, і вы падрыхтавалі даклад на тэму «Вялікі Эйн-штэйн і яго тэорыя адноснасці». Даклад будзе мець поспех, калі вы выступіце з ім у класе, дзе паглыблена вывучаецца фізіка і вашы слухачы захоплены гэтай навукай. Аднак вы пацерпіце няўдачу, калі выступіце ў класе, дзе вучацца ама-тары літаратуры, ці гісторыі, ці музыкі — любой гуманітарнай дысцыпліны.
    208
    Такім чынам, выбірайце тэму, цікавую для вас саміх і цікавую для вашых слухачоў.
    Але сказанае не азначае, што вы заўсёды па-вінны ісці на повадзе ў слухачоў, падладжвацца пад іх густы.
    Калі гуманітарыям нецікавы аповяд аб тэорыі адноснасці, таму што проста незразумелы, а вы жадаеце, каб пра любімую вамі навуку ведала як мага больш людзей, змяніце змест тэмы. Так, гу-манітарыяў, безумоўна, не пакіне раўнадушнымі тэма, сфармуляваная наступным чынам: «Геніяль-ны Эйнштэйн: у імя навукі і ў імя шчасця чала-века».
    Калі вы выбралі тэму аб класічнай музыцы, але ведаеце, што давядзецца выступаць перад слуха-чамі, якія захоплены рок-музыкай і не прызнаюць класікі, не варта мяняць тэму, каб дагадзіць іх густу. Адсутнасць у вашай аўдыторыі добрага гус-ту — не віна яе, а бяда, якую слухачы, праўда, не асэнсоўваюць. Таму пастарайцеся сфармуляваць тэму такім чынам, каб усё-такі выклікаць у іх цікавасць. Да прыкладу: «Пра музыку, якая па-ляпшае памяць». (Вучоныя адзначаюць, што пра-чытанае лепш запамінаецца ва ўмовах, калі ціха гучыць класічная музыка.)
    У паўсядзённых зносінах выбар тэмы таксама бывае праблемай. Калі людзі сустракаюцца ўпер-шыню і нічога не ведаюць пра інтарэсы адзін ад-наго, ім цяжка знайсці тэму для гутаркі. Наконт такіх сітуацый чалавек бывалы ў мастацтве гу-таркі Сафі Ларэн гаворыць наступнае:
    Вельмі часта, знаёмячы сваіх гасцей, гаспа-дары абмяжоўваюцца тым, што называюць іх імёны. Гэта не дазваляе людзям завязаць паміж сабой размову. Яны тупа глядзяць адзін на ад-наго, як фарфоравыя статуэткі, і пачуваюць сябе страшэнна скавана. Я асабліва добра гэта адчу-ваю, калі мяне знаёмяць з людзьмі, якія веда-юць пра мяне ўсё, але пра якіх я не ведаю
    209
    нічога. Зусім жа іншая справа, калі гавораць: «Гэта Марыя, яна толькі што вярнулася з Ган-конга» альбо: «Гэта Джон, ён нядаўна стаў бацькам». Тады адкрываюцца неабсяжныя прас-торы для гутаркі. Калі вы будзеце трымацца гэ-тага правіла і знаёміць сваіх гасцей у самым па-чатку вечарыны, усе яны будуць адчуваць сябе ў вас свабодна.
    Адны тэмы могуць зацікавіць практычна любо-га слухача, другія — больш вузкае кола людзей. I гэта натуральна. Напрыклад, тэмы, прысвечаныя пытанням жыццёвага дабрабыту, прафесійнага і сацыяльнага прэстыжу, экалогіі, палітыкі, ма-ральнасці, адпавядаюць агульным інтарэсам. Пра-мовы такой тэматыкі ўспрымае любая аўдыторыя.
    Тэмы могуць выражаць групавыя інтарэсы і, значыць, успрымацца пэўнай аўдыторыяй, дастат-кова вузкім колам людзей. Як правіла, гэта тэмы, прысвечаныя прафесійным альбо злабадзённым са-цыяльна-палітычным пытанням, што ўзнікаюць у жыхароў якога-небудзь горада, якой-небудзь мяс-цовасці. Напрыклад, прамова на тэму «Як дасяг-нуць поспеху ў вучобе» зацікавіць тых, хто ву-чыцца, але пакіне раўнадушнымі працоўную мо-ладзь; прамова на тэму «Вызначэнне трывання дзеясловаў» сустрэне паразуменне ў асяродку за-хопленых навукай аб мове; прамова на тэму «Чаму мы супраць прапанаванага праекта будаўніцтва завода па вытворчасці хімічнай прадукцыі» вы-кліча асаблівую зацікаўленасць у жыхароў той мясцовасці, дзе плануецца будоўля.