Рыторыка
Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.
Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
Памер: 320с.
Мінск 1998
Гляджу сабе — аж гэта сівы, Кароткі, тоўсты, як чурбан, Плюгавы, дужа некрасівы, Крычыць, як ашалелы пан.
Во нешта разам зашумелі, Народ раздаўся на канцы, I, як бы птушкі, праляцелі Чатыры добрых малайцы.
Народ то быў ўжо не такоўскі: Сам Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі I Гогаль шпарка каля нас Прайшлі, як павы, на Парнас.
У іроніі — «смех перавагі», смех хаваецца пад маскай сур'ёзнага; так смяюцца найчасцей з таго,
179
што замінае руху жыцця. He толькі саркастычнай з'яўляецца легенда, якая склалася беларускім лю-дам у 30-я гады XIX ст. Уладзімір Караткевіч на-зваў яе «іранічнай і злой легендай»:
Бог дзяліў між народамі землі. Адным тое, другім — тое. Прыйшлі беларусы... Вельмі ж па-ну богу спадабаліся. Ён і пачаў нас надзяляць: «Рэкі вам даю поўныя, пушчы — нямераныя, азёры — нялічаныя. Спёкі ў вас ніколі не будзе, але і холаду — пагатоў. Зажэрціся на багатай зямлі не дам, каб былі ўвішныя, кемлівыя, але і голаду ў вас ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да вас прыхо-дзіць. He ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта. А яшчэ звяры і дзічына ў пушчах чародамі, рыбы ў рэках — касякамі, пчолы ў борцях — мільёнамі. А травы — як чай. He будзе голаду. Жанчыны ў вас будуць прыгожыя, дзе-ці — дужыя, сады — багатыя, грыбоў ды ягад — заваліся. Людзі вы будзеце таленавітыя, на му-зыку, песні, вершы — здатныя. На дойлідства — таксама. I будзеце вы жыць ды жыць, ну як...» Тут яго Мікола ў бок штурхае: «Пане божа, ды вы падумайце. Гэта ж вы ім рай аддаяце! Гэта ж вы, божа мой! Ды яны пры іхняй языкастасці ту-ды з сапраўднага раю ўсіх перавабяць! Яны ж языком менцяць — дай бог нам з вамі». Бог па-думаў, крактануў, але назад адбіраць не бу-дзеш. Сапраўды, ёсць ужо яна, зямля. Лані бя-гуць — лес варушыцца. Рыба чаўны з вады вы-ціскае. Дрэвы — да сонца. «Добра, — кажа, — зямля будзе — рай. А каб не занадта вы перад маім раем ганарыліся — дам я вам найгоршае ва ўсім свеце начальства. Яно вам таго раю трохі збавіць дый пыхі трохі-трохі вам саб'е. Гэ-та вам для раўнавагі».
У забаўляльнай прамове могуць прысутнічаць элементы і іроніі, і сатыры. Але галоўную ролю павінен адыграць гумар.
180
Як ствараецца гумар? Асноўныя прыёмы — гэта перабольшанне ў адносінах да прадмета прамовы (шарж), спалучэнне фантастычнага і рэальнага (гратэск), збліжэнне далёкіх або не-сумяшчальных паняццяў (дасціпны выраз).
Мастакі-шаржысты ў сваёй творчасці звычай-на адштурхоўваюцца ад вобраза, перабольшанасць якога добра выяўляецца, да прыкладу, у чэхаў-скай фразе: «Гэтымі днямі я вярнуўся з Піцера. Купаўся там у славе і нюхаў фіміямы» (калі да пісьменніка нечакана прыйшла слава).
У якасці ўзору дасціпнага выразу прывядзём таксама чэхаўскую фразу. Ён сказаў яе, калі стаў славутым пісьменнікам, калі яго палка расхваль-валі паклоннікі. У гэты час у Пецярбургу адкры-лася выстава карцін мастака Семірадскага, і ся-род усіх палотнаў шумны поспех мела адно, на якім была намалявана прыгажуня Фрына. Чэхаў: «У Піцеры цяпер два героі дня: голая Фрына Се-мірадскага і апрануты я». Тут збліжана лагічна несумяшчальнае: Фрына — Чэхаў.
Прыклад гратэску возьмем з рамана Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (гэта раман-прьхтча пра далёкія часы сярэднявеч-ча, калі прыгнечаныя згалелыя людзі марылі аб цудах, аб прышэсці Хрыста-збавіцеля, а царква пры дапамозе інквізітарскіх сродкаў вынішчала ерасі). У гэтым рамане шмат сітуацый гратэскных. Напрыклад, вобраз ката — рэальнасць для сярэд-нявечча, а вось думкі, светапогляд гэтага ката — фантастыка. У выніку спалучэння рэальнага і фан-тастычнага гратэскна гучыць прамова ката, які запрошаны пакараць смерцю Лжэхрыста:
Усясільны ён, усё ён можа, чалавечы мозг, калі з ім бог і царква, — ціха сказаў кат. — Ба-чыш, унь прыбор для здабывання мозгу цераз нос і даследавання яго на прадмет небяспечных думак. Бяда толькі, вымае добра, а вось назад уставіць, калі нічога не знайшлося, — гэтага
181
яшчэ не дабіўся. Нічога, даб'юся. Гэта доўбня з прываднымі коламі. Калі ўдала стукнуць год у трынаццаць — ніякіх думак і намераў у чала-века больш не застанецца, акрамя намеру мар-шыраваць і атрымоўваць за гэта хлеб.
<...>
Я, брат, чалавека ведаю да апошняга. Як ніхто больш. Работа ў мяне старадрэўняя, па-чэсная, ганаровая. 3 усімі вялікімі людзьмі, ужо не кажучы пра ўсіх разумных, знаёмы.
Але работа ў мяне няўдзячная. Гандляр, ска-жам, дагодзіць пакупцу — яму рукі ціснуць, у на-ступны раз да яго прыйдуць. А да мяне? Лекару ад таго, хто ачуняе, — падарункі. — Кат усхліп-нуў. — А я стараюся, начэй не сплю для агуль-най, для грамадскай карысці, а мне — ну хоць бы хто. Айцы царквы, вядома, не ў лік, іх можна не браць пад увагу. Але нічога я так не хачу, як чалавечай падзякі. Мне — ад людзей бы дзякуй. Ну сказаў бы хаця адзін: вось, братка, здорава ты з мяне галаву знёс. Я проста цяперака на сёмым небе. Дык не...
Слухай, яму ж усё адно ўваскрасаць — можа і пахваліць?
Шарж, гратэск, дасціпны выраз выкарыстоў-ваюцца як асобныя прыёмы ў забаўляльнай пра-мове. Сюжэт жа развіваецца, як правіла, па зако-нах парадоксу (ад грэч. paradoxos — нечаканы, дзіўны): мяркуючы па падзеях, чакаем адзін вы-нік, а ён атрымліваецца зусім іншым. Да прыкла-ду, распавядае Уладзімір Караткевіч:
Значэнне загарадак вакол вялікіх загонаў, дзе ходзіць частка зуброў, чыста сімвалічнае. Зубр лёгка разбівае лобам іхнія бярвенні дыя-метрам у 15—20 см. Егер казаў мне: «Як кінецца на агароджу — не ўцякайце далей. Усё адно не ўцечаце».
I вось які выпадак здарыўся з намі, калі мы здымалі там фільм аб пушчы. Ці то зубра раз'ят-рыў строкат «Конваса», ці проста мы яму аб-
182
рыдлі — кішыць вакол нейкая драбяза! — але ён раптам з цалкам спакойнага стану адразу пе-райшоў у атаку. Мы, ясна ж, кінуліся хто куды, урассыпную. Добра, што гэта быў проста дэ-марш: бык хацеў папалохаць, а не дагнаць. Але рэзультат атрымаўся такі, што мы пасля не маглі апамятацца ад здзіўлення.
Я паспеў скочыць цераз агароджу, асістэнг аператара, уцякаючы, наляцеў на сук і выбіў са-бе пярэдні зуб. А аператара доўга не маглі знайсці, і толькі потым, як з неба, даляцеў да нас ягоны голас. А адбылося вось што.
Штатыў нашага апарата важыць нешта каля васьмі кілаграмаў, апарат — таксама некалькі кілаграмаў, ды яшчэ акумулятары. Кідаць казён-ную маёмасць не рэкамендуецца. Ды й дарагая дужа, пасля не расплоцішся. I вось аператар з усім гэтым грузам... узляцеў на вяршыню стога, вышыня якога была некалькі метраў. А стог, як вядома, мае форму яйка, пастаўленага на тупы канец. Значыць, спачатку даводзіцца лезці пад вострым кутам да зямлі, ледзь не спінаю ўніз, а гэта немагчыма, і захацеў бы — не ўлезеш. Як гэта атрымалася ў аператара, ён пасля і сам не мог растлумачыць...
КАНСУЛЬТАЦЫЯ
Умець да месца выкарыстаць гумар — гэта та-лент, якім вызначаецца не кожны. He дарэмна ж мы прыводзілі ў гэтым раздзеле ў якасці прыкла-даў імёны пісьменнікаў, сатырыкаў. Але разумець гумар, развіваць у сабе пачуццё гумару павінны ўсе. Бо сумнае жыццё ў чалавека, які не разумее жарту, і цяжкі з-за крыўдлівасці ён у зносінах.
Улічвайце гэта пры падрыхтоўцы да практыч-ных заняткаў і не адчайвайцеся, калі стварыць забаўляльную прамову вам не ўдасца. Выбірайце заданні, якія дапамогуць навучыцца разумець гу-мар.
ПЫТАННІ
1. 3 якой нагоды гавораць забаўляльную прамо-ву? 3 якой мэтай?
183
2. Чым адрозніваюцца гумар, сатыра, іронія?
3. На чым грунтуецца, як правіла, сюжэт за-баўляльнай прамовы?
ЗАДАННІ
1. Параўнайце выказванні пісьменніка У. Караткевіча: а) «Уменне іранізаваць не толькі над кімсьці, але і над самім сабой — адна з самых, па-мойму, вартых рыс беларускага на-цыянальнага характару»; б) «Самасуцяшэнне, спалучанае з гумарам і стойкасцю, знаходзіць выйсце, хай маральнае, з самага, здавалася б, безнадзейнага становішча». Суаднясіце гэтыя выказванні з ніжэйпрыведзеным расповядам пісьмен-ніка. На ваш погляд, якое з выказванняў найбольш дакладна раскрывае падтэкставую інфармацыю расповяду?
Раней пры кожнай хаце на задворках было гумно, а то і два з «ёўняю» (сушыльняй) — земля-ным, гладка ўбітым токам. Адсюль вымалачаны хлеб ішоў у засекі клуні. Гумно было нібы сім-валам гадавой працы селяніна. I я ўспамінаю адзін з самых сумных і, аднак, самых аптымістычных беларускіх анекдотаў.
Згарэла гумно, поўнае снапоў. Згарэла праца за цэлы год. Гаспадар стаіць на папялішчы і бядуе: «Ой, і пагарэў ты, Яўхім! Вой, і пагарэў жа!! Ну й пагарэў!!! — I раптам. — Але ж затое і мышэй ляснула!!!»
2. «Аднойчы, — успамінае К. Чукоўскі, — для нейкай літаратурнай даведкі Горкі прынёс на наша пасяджэнне ча-сопіс «Шут». Адзін з «сусветных літаратараў» доўга перагорт-ваў яго і сумна сказаў: «Мала гумару ў рускіх людзей». Аб-вергніце гэтае выказванне шляхам аналізу ніжэйпрыведзе-ных расповядаў М. Горкага; вызначце, як створаны гума-рыстычныя сітуацыі, пры дапамозе якіх прыёмаў.
Злітуйцеся, рускія такія гумарысты. Неяк прыйшла да мяне адна правакатарша, каялася, плакала, слёзы цяклі нават з вушэй, а сёння су-стракаю яе ў адной установе і як нічога і не было: «Добры дзень, кажа, Аляксей Максімавіч!» — «Добры дзень, кажу, добры дзень...»
A то прыйшла да мяне нядаўна барыня, на ёй фунты чатыры срэбра, фунты два золата, і просіць
184
за двух сваіх мужоў, якія папалі ў астрог «па па-мылцы». Я абяцаў высветліць, пахадайнічаць, a яна пытаецца: «Колькі ж вы за гэта возьмеце?» Ну ці ж не гумарысты?
3. Выберыце тэму, якая адпавядае забаўляльнай прамове, і паспрабуйце развіваць яе. Калі ў вас узнікае свая тэма, рэалізуйце яе.
а) Як пазбавіцца ад ляноты.
б) Новыя факты з гісторыі нашай дзяржавы.
в) Mae любімыя святы.
г) ПІто мы хочам вывучаць у школе?
д) Прамовы з нагоды заканчэння навучальнага года.
4 . Прааналізуйце, як развіваецца сюжэт у забаўнай гісто-рыі кінарэжысёра Уладзіміра Вычкова. Чаму парадокс не ад-быўся, хаця падставы для гэтага былі: слон павінен быў за-таптаць рэжысёра, але чамусьці беражліва паставіў яго на зямлю?
У маёй кінематаграфічнай практыцы вельмі за-баўнымі бывалі сустрэчы з жывёлінамі, якіх мы здымалі ў фільмах. Ніколі не забудуся на гісто-рыю, якая здарылася ў час здымкаў маёй карціны «Палёт у краіну пачвар». Было гэта на Каўка-зе. Для аднаго эпізода нам спатрэбіўся быў слон. У такіх выпадках мы звычайна бярэм жывёліну ў цырку. На наша шчасце, у гэты час у Сочы высту-пала трупа вядомага дрэсіроўшчыка Мсціслава За-пашнага. Гэта мой прыяцель. Мы з ім не раз працавалі на карцінах, таму дазвол узяць слана быў атрыманы хутка, і мы ўсе разам вялікай гра-мадою накіраваліся ў сланоўнік. Слон у першую хвіліну ні на кога не зважаў, але раптам нешта ў нас яго зацікавіла. Ён вельмі цяжка ўздыхнуў, працягнуў да мяне хобат, абхапіў за талію і ўзняў пад столь. Я ўжо развітаўся ў думках з жыццём, але слон беражліва паставіў мяне на зямлю. I тут я ўспомніў. Сем гадоў назад у фільме «Цыркачо-нак» гэтая сланіха па мянушцы Рані ўжо здыма-лася ў нас, і мы пасябравалі. Я яе клаў спаць,