• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    160
    Маладзёжныя лідэры нястомна падкрэсліваюць у сваіх выступленнях, што, калі праблемы моладзі не рашаць, старэйшае пакаленне будзе растрач-ваць апошнія сілы, дапамагаючы моладзі справіц-ца з матэрыяльнымі цяжкасцямі, але не заўсёды зможа дапамагчы, а грамадства сутыкнецца з не-паўнацэннымі ў культурных адносінах нашчад-камі і будзе дзівіцца: чаму яны такія? У гэтай думцы заключана сутнасць пераканальных прамо-ваў, прысвечаных маладзёжнай палітыцы, у пры-ватнасці ў постсацыялістычных дзяржавах. Пера-канальнасць прамове надаюць факты, іх прамоўца выбірае такім чынам, каб пераканальна паказаць: усё сапраўды так, і яго вывады не надуманыя, a заснаваныя на фактах. Прывядзём у якасці пры-кладу прамову венгерскага маладзёжнага лідэра. Карціна праблем моладзі, намаляваная ім, тыпо-вая для былых сацыялістычных грамадстваў. Адрознівацца яна можа некаторай разбежкай у лічбах (дзесьці яны трошкі меншыя, дзесьці трошкі большыя, але ў цэлым праблемы ўсюды тыя ж):
    ...Я вылучыў бы сем найважнейшых для мо-ладзі праблем. Першая — з 1980 года насель-ніцтва Венгрыі скарацілася амаль на 90 тысяч чалавек. За гэты ж час колькасць моладзі (калі ўстанавіць узроставы цэнз 30 гадоў) паменшы-лася на 360 тысяч чалавек! Прагнозы не абяца-юць, што да канца стагоддзя дэмаграфічная сітуацыя палепшыцца.
    Другая — адукацыя. Хвалі, узнятыя школьнай рэформай, хутка ўлягліся. Традыцыйная хваро-ба — недахоп матэрыяльных сродкаў у сферы адукацыі прывёў у рэшце рэшт да таго, што кожны дваццаты выкладчык зараз не мае спе-цыяльнай адукацыі. Штогод усяго 24 тысячы ма-ладых людзей атрымліваюць вышэйшую адука-цыю, а каля 10 тысяч не заканчваюць і абавяз-ковых васьмі класаў.
    Трэцяя — працаўладкаванне. У 1987 годзе, упершыню за многія дзесяцігоддзі, колькасць
    6 Зак. 1874 161
    працоўных месцаў, якія прапаноўваюць гаспа-дарчыя органы выпускнікам навучальных уста-ноў, у цэлым па краіне стала меншай за лічбу саміх выпускнікоў. Такая сітуацыя на сёння, a працэс жа структурных змяненняў у эканоміцы, па сутнасці, толькі пачаўся.
    Чацвёртая — дзе жыць маладым? Вядома, што 20 працэнтаў маладых сем'яў і праз пяць гадоў пасля вяселля не маюць уласнага жылля. Цэны на жыллё растуць такімі тэмпамі, што за год кошт невялікай кватэры ў новым мікрараёне павялічваецца якраз на сярзднюю гадавую зарплату маладога работніка.
    Тут мы выходзім на праблему аплаты працы маладых. Існуючая сістэма заработнай платы ўлічвае не столькі прадукцыйнасць работніка, колькі яго стаж і ўзрост. Інакш як можна вытлу-мачыць той факт, што рэальная зарплата мала-дых работнікаў з канца 70-х гадоў не павялі-чылася, тады як пяцідзесяці-шасцідзесяцігадо-выя атрымліваюць цяпер удвая больш, чым ра-ней.
    Яшчэ адна вострая праблема — усё цяжэй робіцца расціць дзяцей. Пасля нядаўняга фан-тастычнага ўзлёту цэн на дзіцячае адзенне і абутак гэты артыкул расходаў забірае да чвэрці бюджэту маладых сем'яў. Наводзіць на невясё-лыя разважанні і такая лічба: з 1980 года доля дзяржаўных датацый на выхаванне дзяцей ска-рацілася ў грамадскіх фондах спажывання на 20 працэнтаў.
    I нарэшце, сёмая праблема: у маладых усё меней шанцаў стаць кіраўнікамі, роля моладзі ў грамадскім жыцці падае. Сярод дэпутатаў альбо работнікаў апарату рэдка сустрэнеш чалавека маладзей за 30. Гэта і не дзіўна — у органах кіравання з 80-х гадоў доля моладзі ўпала на 60 працэнтаў. «Пастарэла» інтэлігенцыя — у параў-нанні з тымі ж сямідзесятымі маладых у гэтым асяроддзі зараз на 20 працэнтаў менш. Цяпер супаставім гэтыя лічбы з іншымі: сёння ў Венг-рыі кожны трэці працаўнік маладзей за трыц-цаць гадоў, а ў найноўшых прагрэсіўных галі-нах — такіх двое з трох.
    162
    Факты гэтыя выклікаюць трывогу. Але, не ве-даючы іх, цяжка адказаць на пытанне: «Чыя гэта моладзь?» (Ровесннк. 1989. № 2).
    Пераканальныя прамовы гучаць у розных сфе-рах дзейнасці чалавека.
    Палітыкі з такімі прамовамі звычайна высту-паюць у парламенцкіх дэбатах, адвакаты — у су-дзе, камерсанты, кіраўнікі прадпрыемстваў — пры абмеркаванні пераваг і недахопаў здзелак, праграм развіцця вытворчай дзейнасці, сацыяльнай сферы. Ды і ў паўсядзённым жыцці пераканальныя пра-мовы гучаць нярэдка. Бацькі пераконваюць дзя-цей, як трэба жыць правільна (што такое добра і што такое дрэнна). Сябры пераконваюць адно ад-наго, якія музыка, кінафільм вартыя, а якія не, і г. д.
    Пераконваць доказна
    У якасці доказаў выкарыстоўваюцца факты, статыстычныя даныя, меркаванні аўтарытэтных людзей, аналагічныя прыклады, якія мелі месца ў мінулым, і таму вынікі якіх ужо вядомыя.
    Прамоўца можа спачатку аналізаваць асоб-ныя факты і затым на іх аснове рабіць абагуль-няючае заключэнне. Гэта — індуктыўны шлях лагічныга доказу.
    Прамоўца можа спачатку прывесці заклю-чэнне, вывад, а затым выкладаць факты. Гэ-та — дэдуктыўны шлях лагічнага доказу.
    Асноўнае патрабаванне да лагічнага доказу: сярод асобных фактаў не павінна быць выпадко-вых, усе факты, якія прыводзіць прамоўца, па-вінны быць тыповымі, характэрнымі для той з'явы, якой прысвечана прамова. Напрыклад, у школьнай суполцы «зялёных» ідзе абмеркаванне кандыдатуры на пасаду кіраўніка летняй экспеды-
    163
    цыі па абследаванні вадаёмаў. Прамоўца прыво-дзіць наступныя аргументы, імкнучыся перака-наць слухачоў у тым, што на гэтую пасаду най-больш падыходзіць кандыдатура, прапанаваная ім:
    — дысцыплінаваны,
    — добра вучыцца,
    — захапляецца праблемамі экалогіі,
    — добры і чулы.
    На падставе гэтых фактаў нельга зрабіць за-ключэнне аб тым, што менавіта гэты кандыдат варты быць кіраўніком, і, значыць, прамоўцу не ўдасца пераканаць у гэтым слухачоў. Прычына бачыцца ў тым, што сярод прыведзеных доказаў толькі адзін цалкам адпавядае патрабаванню, якое прад'яўляецца да кіраўніка: захопленасць прабле-мамі экалогіі. Усе астатнія характарызуюць кан-дыдата як добрага, сімпатычнага чалавека, але не яны вызначаюць здольнасці да кіруючай працы. Прамоўца павінен быў прывесці доказы таго, на-колькі кандыдат добры арганізатар, адданы ідэі захавання навакольнага асяроддзя, мае байцоўскі характар і не адступіць перад цяжкасцямі, вопыт-ны турыст і плывец і заўсёды гатовы дапамагчы іншым набыць гэтыя неабходныя ў экспедыцыі ўменні, дэмакратычны ў зносінах, умее лічыцца з чужой думкай і здольны яе ўлічваць пры прыняц-ці рашэння.
    У пераканальнай прамове могуць выкарыстоў-вацца і псіхалагічныя прыёмы доказу: уздзеянне прамоўцы на пачуцці, якія не дазволяць слухачам быць пасіўнымі наглядальнікамі, «падштурхнуць» іх да ўспрымання пачутага.
    Прааналізуем пісьмо Кастуся Каліноўскага1 бе-ларусам. Яно напісана ў турме, у чаканні смя-ротнай кары (пасля разгрому паўстання 1861 — 1864 гг., накіраванага супраць расійскага ца-рызму).
    1 Амаль усе арыгіналы пісьмаў К. Каліноўскага, якія атрымалі назву «Пісьмы з-пад шыбеніцы», загінулі ў Варшаве ў гады другой сусветнай вайны. Захаваўся арыгінал толькі аднаго, трэцяга, пісьма.
    164
    У пачатку пісьма аўтар прызнаецца ў пачуцці любові да Айчыны і да людзей, яе насельнікаў. Гэта любоў — не толькі на словах, яна падмацава-на дзеяннямі кіраўніка паўстанцаў. Таму аўтар мае права разлічваць на давер і ўзаемнае пачуццё:
    Мужыкі, браты мае родныя!
    Спад шыбеніцы маскоўскай прыходзіцца мне пісаць да вас і можа астатні раз. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мне народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, але ня жаль загінуць за тваю праўду1.
    Пачуццё любові з'яўляецца своеасаблівым до-казам: як не верыць чалавеку, калі ён жадае нам дабра і даказаў гэта, ахвяруючы жыццём. Тым больш звяртаецца ён у такія хвіліны свайго жыц-ця, калі з чалавекам застаюцца толькі самыя за-паветныя думкі, усё штодзённае пакінута, яно ўжо неістотнае:
    Прымі, народзе, да шчырасці маё слова прадсмяротнае, бо яно як бы з таго свету толькі для дабра твайго напісана.
    Калі б аўтар выкарыстаў статыстычныя даныя аб тым, як уплывае адукацыя на жыццё чалавека, прывёў выказванні на гэтую тэму аўтарытэтных пісьменнікаў, вучоных, такая інфармацыя дастат-кова доўга зберагалася б у памяці людзей. Сло-ва ж, якое абуджае пачуццё, западае ў душу, хва-люе яе да самай смерці чалавека і ажывае ў душах яго нашчадкаў.
    У апошнія хвіліны жыцця для Каліноўскага найважнейшай думкай было пераканаць свой на-род у неабходнасці адукацыі, у тым, што сапраўд-ная адукацыя магчыма ў свабодным грамадстве:
    Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым све-це, як калі чалавек мае розум і навуку. Тады ён
    1 Тут і далей у цытуемых пісьмах К. Каліноўскага за-хоўваецца арфаграфія крыніцы.
    165
    толькі ўрадзе жыць у дастатку, і тады толькі, па-маліўшыся Богу, заслужыць неба, бо, узбага-ціўшы навукай розум, разаўе сэрца і народ свой цэлы шчыра палюбіць. Але як дзень з ноччу не ходзяць разам, так і навука праўдзівая не ідзе разам з няволяй маскоўскай1. А пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе. He будзе праўды, не будзе багацця і ніякае навукі, адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, а на пагібель нашу. (Цыт па кн.: Кароткі агляд гісторыі Беларусі. Кліўленд; Нью-Морк; Талін, 1990. С. 63),
    Пераконваць сумленна
    Прамоўцу падпільноўвае небяспека маніпуля-вання фактамі: згадванне «станоўчых» і замоўч-ванне «негатыўных». Нярэдка гэта робіцца міжво-лі (з-за любові да прадмета прамовы), але, зда-раецца, і наўмысна (у мэтах асабістай ці карпара-тыўнай2 выгады).
    Напрыклад, прамоўца (майстар па горным турызме) пераконвае слухачоў заняцца менавіта гэтым відам спорту: горны турызм — лепшы від адпачынку, бо чалавек мужнее не толькі фізічна, але і духоўна. Аднак прамоўца апускае тое, што займацца гэтым відам спорту можна людзям, якія маюць добрае здароўе, г. зн. не ўсім. Як прафе-сіянал ён ведае гэта, значыць, яго замоўчванне — вынік страты самакантролю пад уплывам пачуцця любові да гор. Сапраўды, не павядзе ж ён у горы чалавека, якому горы супрацьпаказаны па стане здароўя.
    Да маніпулявання звяртаюцца і свядома. У ка-мерцыі, калі фірма пераконвае партнёра ў неаб-ходнасці выгаднага супрацоўніцтва менавіта з ёй і прыводзіць у доказ толькі тыя факты, якія свед-чаць на яе карысць, і маўчыць аб тым, што ёй не
    1 Так у дарэвалюцыйныя часы нярэдка называлі Расій-скую імперыю на Беларусі ды, напрыклад, і на Украіне.
    2 Карпарацыя — сукупнасць асоб, якія аб'ядноўваюцца дзеля дасягнення сваіх мэтаў.