• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    Стрыманасць патрэбна як у выяўленні па-чуццяў, так і пры іх апісанні.
    Якімі эпітэтамі магчыма перадаць аўдыторыі, напрыклад, значэнне самаахвярнай дзейнасці ча-лавека дзеля дабрабыту айчыны? Перадаць сут-насць і значэнне справы менавіта таго чалавека, каму прысвечана прамова? Словы вялікі, ге-ніяльны можна аднесці да многіх таленавітых людзей. Але кожны з іх паказаў сябе ў канкрэтнай справе, таму неабходна знайсці такі прыём, які
    141
    мог бы дапамагчы выказаць тое, чым адметны герой прамовы.
    Аўтар прамовы, прысвечанай 100-годдзю Мак-сіма Гарэцкага (адзначалася ў 1993 г.), не пры-бавіў да гэтага прозвішча ніводнага эпітэта, пра-вільна палічыўшы, што сама назва Максім Беларус не патрабуе вобразных дапаўненняў: «Сённяшні дзень дазваляе нам аб'ектыўна ацаніць жыццё і творчасць Максіма Беларуса, як называў сам сябе даволі часта М. Гарэцкі. I мне здаецца, што гэтымі словамі сказана ўсё». «Усё, г. зн. галоўнае, пра што хацеў сказаць аўтар прамовы, утрымліваецца ў саманазве Беларус: гэта беларускасць, нацыя-нальны дух і нацыянальная свядомасць у твор-часці і светапоглядзе Максіма Гарэцкага (гл. тэкст прамовы П. Краўчанкі, міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у 1990—1994 гг., на с. 144—146, заданне 2).
    Пафас прамовы, г. зн. яе эмацыянальны ўзро-вень, павінен адпавядаць значэнню таго, чаму прысвечана прамова. Празмернае ўсхваленне, аль-бо сентыментальнасць, альбо спрошчанасць па-чуццяў, прымітывізм — прыметы няўмення пра-моўцы належна ахарактарызаваць прадмет пра-мовы.
    Параўнаем два выказванні, якія без камента-рыяў даюць уяўленне аб тым, дзе пафас прамовы выяўляецца ў адпаведнасці са значэннем тэмы, дзе зведзены да спрошчанасці.
    На свеце няма малых народаў... Веліч народа зусім не вымяраецца яго колькасцю, падобна да таго, як веліч чалавека не вымяраецца яго ростам (В. Гюго).
    Любая краіна становіцца багацейшай і пры-гажэйшай, калі сэрцы яе народаў сагрэтыя дружбай да іншых народаў (М. С. Хрушчоў).
    Прамоўцу неабходна ўлічваць інтэлектуальны ўзровень аўдыторыі, накірунак яе інтарэсаў. Ад-нак пачуццё годнасці не павінна дазваляць непа-
    142
    важліва аднесціся да публікі, спрасціўшы прамову да прымітыўнага ўзроўню. Псіхолагі адзначаюць, што чым больш недалёкія людзі ў штодзённым жыцці, тым больш менавіта па гэтай прычыне яны не прабачаць прамоўцы намёку на іх някем-лівасць.
    КАНСУЛЬТАЦЫЯ
    Натхняльная прамова звернута да пачуццяў, таму неабходна ведаць, што:
    гаварыць пра пачуцці трэба ў той меры, у якой гэтага жадаюць слухачы. Людзі ж аддаюць пера-вагу тактычным, стрыманым адносінам да сферы пачуццяў;
    лепш звяртацца да фактаў, якія выклікаюць эмоцыі, чым да саміх эмоцый;
    калі прамоўца звяртаецца да благіх пачуццяў, жадаючы выклікаць агіду да іх, трэба ведаць, што нельга ўвесь час трымаць слухачоў у прыгнечаным стане духу; неабходна закончыць прамову ўпэўне-насцю, надзеяй, што светлы пачатак пераможа;
    калі прамоўца звяртаецца да добрых пачуццяў, ён таксама павінен адчуваць меру, не правакаваць слухачоў бачыць усё ў ружовым святле.
    ПЫТАННІ
    1.	Якая галоўная мэта натхняльнай прамовы?
    2.	Чым адрозніваецца выкарыстанне фактаў, прыкладаў у натхняльнай і інфармацыйнай пра-мовах?
    ЗАДАННІ
    1.	Вызначце, якія тэмы найбольш адпавядаюць натхняль-най прамове, якія — інфармацыйнай. Шсьмова выкладзіце аргументы.
    а)	Горад нашага дзяцінства.
    б)	Горад, у якім мы жывём.
    в)	Стан грамадзянскіх свабод у нашай краіне.
    143
    г)	Што значыць свабодны грамадзянін у сва-боднай краіне.
    2.	Прааналізуйце тэкст з пункту погляду натхняльнай прамовы: а) якая пастаўлена мэта; б) асаблівасці выкары-стання фактаў, прыкладаў; в) які выраз, на ваш погляд, вы-конвае ролю апорнай дэталі; г) ці прымальнае для дадзенага тэксту патрабаванне: болей звяртайцеся да фактаў, якія вы-клікаюць эмоцыі, чым да саміх эмоцый (прамова П. Краў-чанкі, міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у 1990— 1994 гг.).
    Шаноўная грамада!
    Дарагія суайчыннікі!
    Спадарыні і спадары!
    Чацвёрты раз запар тут, у гэтай зале, пра-водзіцца нацыянальная вечарына, прысвечаная лепшым сынам нашай Бацькаўшчыны. У 1990 годзе мы заклалі падмурак гэтай традыцыі і не здрадзілі ёй. Спадзяюся, што не адмовімся ад яе і ў наступным годзе.
    Сёння нас сабраў тут і яднае выдатны сын Зямлі беларускай Максім Гарэцкі, залаты юбілей якога — 100-годдзе з дня нараджэння шырока адзначалася на Беларусі. У пачатку лістапада запланавана і будзе праводзіцца вечарына з вя-лікай мастацкай фотавыстаўкай у гонар Максіма Гарэцкага ў Парыжы, у штаб-кватэры ЮНЕСКА. Спадзяюся, што яна адбудзецца з маім удзелам і абавязкова з удзелам Радзіма Гарэцкага, старшыні Згуртавання беларусаў свету «Баць-каўшчына», віцэ-прэзідэнта АН РБ.
    Сённяшні дзень дазваляе нам аб'ектыўна ацаніць жыццё і творчасць Максіма Беларуса, як называў сам сябе даволі часта М. Гарэцкі. I мне здаецца, што гэтымі словамі сказана ўсё. Няхай гісторыкі літаратуры спрачаюцца наконт таго, кім быў М. Гарэцкі, да якога жанру, якой літа-ратурнай школы аднесці яго творчасць. Няхай ён будзе, як лічаць многія, роданачальнікам су-часнага экзістэнцыялізму ў нашай літаратуры, які магутна ўзвышаецца паміж славутымі фігу-рамі Альбера Камю і Акутагавы, якія ўступілі ў творчае жыццё значна пазней за яго. Для мяне галоўнае ў яго творчасці і светапоглядзе — бе-
    144
    ларускасць, нацыянальная свядомасць. Веліч Максіма Беларуса, на мой погляд, у тым, што, дзякуючы яго выдатным творам, ягб выдатным літаратурным і мовазнаўчым здольнасцям, па-ступова выспявала наша нацыянальная літара-турная мова і завяршыўся працэс яе канчаткова-га афармлення. Гэты працэс, які пачаўся ў другой палове XIX стагоддзя, быў паспяхова за-вершаны дзякуючы нашым духоўным настаў-нікам і павадырам у 20 — 70-я гады. У той жа час М. Гарэцкі захаваўся ў сэрцах многіх як адзін з лепшых горача любімых настаўнікаў Віленскай беларускай гімназіі. Я ўспамінаю, як некалькі гадоў назад, у гасцінных Бартулёў, з захапленнем расказвала пра яго наша выдатная паэтка Наталля Арсеннева, якая па-дзявочы шчыра была закахана ў свайго настаўніка бе-ларускай мовы. I хто яго ведае, каб не было Максіма Беларуса, магчыма, не было б і нашай нацыянальнай паэткі, 90-годдзе якой мы адзна-чалі літаральна некалькі дзён назад.
    I як не прыгадаць тут Вільню, якая стала ка-лыскай беларускай культуры, якая выгадавала не аднаго волата слова, і дзе зусім нядаўна, 1 верасня, я меў гонар прымаць удзел у ад-наўленні дзейнасці беларускай гімназіі.
    Веліч Максіма Гарэцкага ў тым, што ён ад-ным з першых закладваў цагліны ў падмурак бе-ларускай прозы. Ужо першы зборнік апавядан-няў «Рунь», які быў выдадзены ў 1914 годзе, па-казваў яго як самабытнага і глыбокага мастака.
    Аднак мала, вельмі мала часу падараваў Максіму Гарэцкаму лёс. У дваццаць адзін год ён выдае зборнік «Рунь», і тут жа выбухае першая сусветная вайна. Кровапралітныя баі ва Усход-няй Прусіі, цяжкае раненне, бясконцыя шпіталі. Яго запіскі таго часу «На імперыялістычнай вай-не» (1926 г.), твор, які можна паставіць на адну паліцу з сусветна вядомымі раманамі Рэмар-ка, Барбюса, Хэмінгуэя, прысвечанымі той жа вайне.
    Прыходзіцца нават сёння здзіўляцца фено-мену Максіма Гарэцкага. Ён быў бадай што са-
    145
    мым адукаваным чалавекам сярод нашых ста-рэйшых пісьменнікаў.
    Выкарыстоўваючы ўсе мастацкія жанры, ён піша крытыку, тэорыю і гісторыю літаратуры, са-стаўляе хрэстаматыі, першыя беларуска-рускія слоўнікі, выдае газеты і фальклорныя зборнікі, піша крытычныя артыкулы, літаратуразнаўчыя працы, чытае лекцыі, збірае народныя песні.
    Убачыць Беларусь незалежнай дзяржавай было запаветнай марай Максіма Гарэцкага, як і мы сёння, ён хацеў, каб яго старонка была «нараўні» з іншымі «крэпчайшымі» народамі, сапраўды верыў, што ў хуткім часе «ачуняе» яго родны край і «закрасуецца прад відамі другіх народаў сваімі арыгінальнымі, самабытнымі, вы-разнымі прыгажосцямі». Ён не губляў надзеі на дасягненне Беларуссю паўнацэннай дзяржаўнай суверэннасці. Сродкамі літаратуры здзяйсняў сапраўды грамадзянскі подзвіг, імкнуўся пака-заць іншым народам, «што за народ такі бе-ларускі ёсць», жадаў, каб беларуская літаратура несла свой дар усяму чалавецтву.
    Кароткае жыццё гэтага шматбакова надзеле-нага талентамі чалавека, якога знішчыла жор-сткая таталітарная сістэма сталінізму, — суцэль-ны подзвіг. Высокі подзвіг служэння радзіме, народу, сваёй «Матцы-зямлі Беларусі». I таму сёння ён па праву сярод тых, хто складае наш залаты нацыянальны іканастас, сярод сваіх вя-лікіх сяброў-паплечнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна. Ён вялікі сын нашага народа, вялікі беларускі пісьменнік, які паказвае нам сваёй сама-ахвярнасцю, як трэба ісці па шляху незалеж-насці. Па тым шляху, пра які цудоўна сказаў Рамэн Ралан: «Круты гэты шлях, камяністы, але насуперак усяму цудоўны. Было б з-за чаго крывяніць ногі». I мы будзем гэта рабіць, коль-кі ў кожнага будзе сіл, дзеля нашай святой Беларусі.
    Жыве і векі вечныя будзе жыць Беларусь!
    1993 г.
    146
    ПРАМОВА, ЯКАЯ ЗАКЛІКАЕ ДА ДЗЕЯННЯ
    Кожны чалавек і грамадства ў цэлым узаемна зацікаўлены ў тым, каб іх жыццё было аргані-завана разумна і вяло да дабрабыту. Працэс арга-нізацыі можа адбывацца ў дырэктыўнай форме (указы, распараджэнні органаў улады, кіраўні-коў прадпрыемстваў, устаноў, бацькоўскія заба-роны або дазволы).
    У прыняцці пэўных рашэнняў людзі могуць быць незалежныя ад дырэктыў. Задача пра-моўцы ў падобных сітуацыях — схіліць слуха-чоў да сваёй думкі, заклікаць іх зрабіць мена-віта тое, аб чым просіць, да чаго заклікае.
    Бадай, найбольш часта ў грамадстве гучаць за-клікі з вуснаў камерсантаў. Асноўная мэта ка-мерцыйных заклікаў — рэклама, задача якой: вы-клікаць у чалавека патрэбу купіць, купіць мена-віта ў дадзенай фірмы тўю ці іншую рэч, прадукт, укласці грошы ў дадзены банк, карыстацца па-слугамі дадзенага турыстычнага агенцтва і г. д. 3 рэкламнымі прамовамі-заклікамі камерсанты выступаюць у прэсе, па радыё і тэлебачанні. Гэ-тыя прамовы, як правіла, невялікія па аб'ёму. Заклік у іх перадаецца часцей за ўсё не прама (купіце, набудзьце і г. д.), а праз кідкую характа-рыстыку тавару і паслуг, выстаўленне іх «у леп-шым выглядзе», падкрэсліванне надзейнасці, вы-гаднасці здзейсненай менавіта з імі здзелкі: