• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    1)	Якія старажытныя плямёны былі нашымі продкамі?
    2)	Калі на беларускай зямлі з'явіліся курганы?
    3)	Якіх багоў шанавалі нашы продкі ў дахры-сціянскія часы?
    4)	Якія беларускія дзяржавы былі ў старажыт-насці?
    5)	Хто такія Рагвалод і Рагнеда?
    Рагвалод — першы беларускі князь, якога прыгадваюць старажытныя летапісы. Ён вала-дарыў у Полацку ў другой палове X стагоддзя. Пра яго летапіс кажа: «Рагвалод прыйшоў з-за мора», што дае пэўныя падставы лічыць князя выхадцам са Скандынавіі. Ужо пры Рагвалодзе Полацкае княства — моцная ўсходнееўрапей-ская дзяржава.
    У Рагвалода была дачка Рагнеда, ганарлівая і прыгожая князёўна. Так сталася, што да яе ад-начасова пасваталіся гаспадары суседніх княст-ваў: Яраполк з Кіева і Уладзімір з Ноўгарада (пазней названы Хрысціцелем). Рагнеда выбра-ла Яраполка. Абражаны Уладзімір пайшоў на Полацк вайной. Горад быў спалены, а Рагвалод, яго жонка і два сыны забітыя. Рагнеду Уладзімір гвалтам узяў за жонку, даўшы ёй імя Гары-слава...
    У прадмове да гэтай кнігі адзначана харак-тэрная рыса пытанняў як рытарычнага прыёму: «Справа іх [ведаў пра наша мінулае] папуляры-зацыі, на жаль, у нас вельмі занядбаная. I таму не дзіўна, што «сярэднестатыстычны» беларус ведае з гісторыі каго заўгодна — Дзмітрыя Данскога, Пят-
    5 Зак. 1874	129
    pa I, Суворава, урэшце Кромвеля, Напалеона, Піл-судскага, толькі не сваіх нацыянальных герояў. Вось для такога беларуса, з абрабаванай памяццю, але з жаданнем далучыцца да сваіх каранёў, і стваралася гэтая праца.
    Прызначэнне і абумовіла выбар жанру — «у пытаннях і адказах». Зразумела, гэтакі падыход у падачы гістарычнага матэрыялу мае свае хібы, найперш фрагментарнасць выкладу і, вядома ж, саступае сістэматычнаму агляду гісторыі, замінае панарамнаму ўспрыманню яе.
    Аднак, з другога боку, пэўнасць пытанняў, ла-канічнасць і даступнасць адказаў, засяроджанасць на ключавых момантах, падзеях і асобах дае істот-ныя перавагі такому падыходу, асабліва калі мець на ўвазе непадрыхтаванасць чытача».
    Пытанне выкарыстоўваецца і ў прамове-рас-повядзе. Яно дапамагае перайсці ад адной думкі да другой, актуалізаваць увагу слухачоў на ўспры-манні наступнай новай інфармацыі:
    Сёння мы з'яўляемся найбагацейшай дзяр-жавай пры, увогуле, не бедным народзе, і, можа быць, не варта ўжо так падаграваць страсці пра нашу ўбогасць і галечу. Дзе, у якіх дзяржавах такая вялізная дзяржаўная ўласнасць на душу насельніцтва? Пытанне ў іншым — як распара-дзіцца гэтай уласнасцю? Чым хутчэй уласнасць апынецца ў руках людзей, якія ўмеюць атрымаць з яе максімальную выгоду і прымножыць яе, тым лепей. Чым хутчэй значная частка дзяржаўнай уласнасці будзе прыватызавана (прададзена), тым лепш для народа. Ужо сёння нам трэба дакладна ўяўляць, як распарадзіцца сродкамі ад продажу дзяржаўнай уласнасці (Народная газе-та. 1993. 15 кастрычніка).
    Падвядзём вынікі. Інфармацыйная прамова — гэта паведамленне новых звестак. Звесткі павінны быць актуальныя, г. зн. цікавыя для слухачоў.
    Інфармацыйная прамова можа быць у форме расповяду, апісання, тлумачэння, прыёмы якіх 130
    выкарыстоўваюцца не ізалявана, а як дапаўненне адно да другога. Форма вызначаецца па даміную-чых прыметах, прыёмах.
    Мэта інфармацыйнай прамовы — пазнанне. Штуршком да пазнання служаць цікавасць і на-роджаная цікавасцю дапытлівасць.
    КАНСУЛЬТАЦЫЯ
    Праца над інфармацыйнай прамовай вымушае мець справу з мноствам фактаў, звестак (г. зн. інфармацыяй). Адны факты супадаюць з вашым уяўленнем аб прадмеце гаворкі, другія не супярэ-чаць вашаму меркаванню. У такім выпадку цяжка пазбегнуць міжвольнай суб'ектыўнасці, г. зн. вы-карыстання тых звестак, якія сугучныя ваша-му меркаванню. Гэта можа прывесці няхай і да міжвольнага, але няпоўнага, а можа быць, і ска-жонага асвятлення тэмы. Таму пастарайцеся кан-траляваць сябе, каб аднесціся з роўнай увагай да таго, што «падабаецца» ці «не падабаецца» асабі-ста вам.
    ...Вы любіце фізіку, дзе думка не ведае пера-шкод. I таму ў прамове, прысвечанай энергетыч-най сістэме Беларусі, аперуеце лічбамі, наколькі прадукцыйная атамная электрастанцыя, колькі дзякуючы ёй эканоміцца традыцыйных відаў па-ліва, як не забруджваюцца атмасфера і наваколь-ны ландшафт... I міжволі апускаеце звесткі пра тое, колькі каштуе грамадству перапрацоўка і за-хаванне адходаў атамнай электрастанцыі...
    П Ы Т A Н Н I
    1.	Што з’яўляецца ключавым у вызначэнні па-няцця «інфармацыйная прамова»?
    2.	Што ўяўляе сабой інфармацыйная прамова па форме?
    3.	Якая мэта інфармацыйнай прамовы?
    4.	Якімі спосабамі, прыёмамі гэта мэта дасяга-ецца?
    131
    3 А Д A H H I
    1.	Прачытайце тэксты, вызначце, які (ці якія) з іх інфар-мацыйны (-ыя), і дакажыце.
    I. ...Мы, дэлегаты з'езда, звяртаемся да самых высокіх інстанцый, прамысловых арганізацый, ка-мерцыйных і фінансавых структур, да ўсяго на-сельніцтва рэспублікі: усямерна падтрымаць нашу просьбу і пачаць збор сродкаў на будаўніцтва дзіцячай клінікі, якая будзе аснашчаная найноў-шым абсталяваннем і з'явіцца цэнтрам па аднаў-ленні здароўя нашых дзяцей (Са звароту VI з’езда дзіцячых урачоў Беларусі, 1993 г.).
    II.	...Матч беларускія спартсмены пачалі так, як быццам сабраліся яны не за дзень да гульні, a трэніраваліся разам добрых гадоў пяць. Вопытныя «легіянеры» закруцілі каля варотаў Пончы Перы-боніо такую карусель, што апошні нават некалькі сумеўся — 3:0 на карысць беларусаў ужо на пер-шых хвілінах сустрэчы. Затым жа для нашых гандбалістаў пайшла паласа нявыкарыстаных маг-чымасцяў. Адзін за другім парыраваў выпады хар-вацкі галкіпер, а яго калегі па камандзе няўмоль-на павялічвалі разрыў у ліку. 11:14 пасля пер-шага тайма, вядуць госці...
    III.	...Парэчкі саджаюць нахілена, пад вуглом 30—45 градусаў, заглыбляюць на 6—8 см вышэй карэнішча, распраўляюць карані і засыпаюць зям-лёй, паступова ўтоптваюць яе па краях.
    Калі карані будуць засыпаны зямлёй, але ямы яшчэ не запоўнены, кусты паліваюць (вядро вады на два кусты). Затым ямы засыпаюць поўнасцю, злёгку ўтрамбоўваюць глебу.
    2.	Прааналізуйце тэкст з пункту погляду прымет інфар-мацыйнай прамовы (навізна, актуальнасць звестак, форма выкладу, прыёмы, спосабы абуджэння цікавасці). Тэзісна ў пісьмовай форме выкладзіце вынікі свайго аналізу.
    Калі перагартаць пецярбургскія газеты канца 80-х — пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, зве-стак пра Пятра Францавіча Лесгафта і яго дзей-насць амаль не выявіць. Зрэшты, улічваючы ня-
    132
    даўняе апальнае мінулае, ён у рэкламе не быў за-цікаўлены, ды і не адчуваў патрэбы ў ёй. Вестка аб тым, што гэты дзівосны чалавек зусім бес-карысліва чытае ў сваёй кватэры, што каля Цап-нога моста, лекцыі па анатоміі, цудоўна распаў-сюджвалася па жывой чалавечай сувязі. Быць за-лічаным на курсы П. Ф. Лесгафта лічылася вялі-кай удачай.
    Лекцыі чыталіся ў самым вялікім з пакояў, насычаным невытыхальным пахам анатамічных прэпаратаў. Ён жа служыў гаспадару для прыёму хворых. Побач знаходзіўся кабінет, дзе ён спаў на канапе. Пакойчык быў увесь застаўлены кніжнымі шафамі, тут жа захоўваліся прэпараты. Толькі шчасліўцам даставаліся сядзячыя месцы, боль-шасць жа тых, хто прыйшоў, стаялі ў пярэдняй, у калідоры і нават у кабінеце.
    П. Ф. Лесгафт прымушаў слухачоў глыбока за-глядваць у саміх сябе, шукаць прычыны сваіх няўдач у саміх сабе. Аб'ектыўныя адносіны да ся-бе, уменне абмяжоўваць самавольства ў сваіх дзе-яннях ён лічыў самымі магутнымі рухавікамі са-маўдасканалення.
    Толькі адно прыватнае пытанне. П. Ф. Лесгафт адзначаў, што ў штодзённасці чалавек абавязкова сутыкаецца з рознымі «дадатковымі ўзбуджаль-нікамі», да якіх ён адносіў не толькі тытунь, гарэлку і розныя «вострыя і атрутныя» рэчывы, якія прымаюцца нярэдка і з лячэбнымі мэтамі, але таксама і розныя спагнанні, узнагароды, ордэ-ны, чыны. Ён з запалам даказваў шкоднасць і марнасць гэтых узбуджальнікаў і любіў паўтараць: «Спачатку цукерка, потым цукерка з ромам, по-тым ром з цукеркай і, нарэшце, чысты ром» (Мітрафанаў Н. Лектар Пётр Лесгафт: сто гадоў назад: Майстры красамоўя. М., 1991).
    3.	Нагадайце інфармацыйную прамову, якую вы чулі па радыё, тэлебачанні, чыталі ў прэсе, якая вас зацікавіла. Пад-
    133
    рыхтуйце сціслае выступленне — адказ на пытанне: чаму яна вас зацікавіла.
    НАТХНЯЛЬНАЯ ПРАМОВА
    Калі сутнасць інфармацыйнай прамовы — да-несці да слухачоў новую інфармацыю, г. зн. уздзей-нічаць на розум, замацаваць новыя звесткі ў па-мяці, то натхняльная прамова звернута перш за ўсё да пачуццяў, жаданняў людзей. Яна павінна абуджаць глыбінныя, лепшыя душэўныя парывы, схіляць слухачоў да асэнсавання першаснасці аба-вязку перад уласнай выгадай.
    У натхняльнай прамове не прыводзяцца но-выя звесткі, факты. Яе мэта — звярнуць увагу слухачоў на ўжо вядомае, але не да канца асэн-саванае, уздзейнічаць у першую чаргу на па-чуцці, актывізаваць духоўнае жыццё.
    Да прыкладу, выступаючы перад шляхтай у Сойме Рэчы Паспалітай, канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега прысвячае сваю прамову выданню зводу законаў — Статута. Ён не паведам-ляе новых звестак, якія тычацца права, грама-дзянскіх ці палітычных свабод. Яго мэта іншая: падкрэсліць значэнне дадзенага прававога акта для суграмадзян, натхніць іх ідэяй свабоды, замацава-най законам, паказаць, чым нацыя можа гана-рыцца, што яна павінна рабіць, каб захаваць гэты набытак:
    Абачывалі то ўсіх вякоў людзі мудрыя, што ў каждай рэчы паспалітай чалавеку пачціваму ні-чога не маець быці дарожшага над вольнасці...
    <...>
    I слушна за праўду маем, за што Пану Богу дзякаваці, што пад панаваннем каралёў іх мі-ласцяў і вялікіх князёў паноў нашых, тую ўладу і вольнасць у руках сваіх маем, а правы, самі са-бе творачы, яко найбольш можам вольнасці сваёй ва ўсім пасцерагаем; бо не толькі сусед, a
    134
    спольны наш абывацель у айчыне, але і сам гаспадар, пан наш ніякае зверхнасці над намі зажываці не можаць, адно толькі, сколькі яму права дапушчаець.
    <...>
    ...Маючы вольнасці свае правам добра абароненыя, таго пасцерагаці, абы вы да судоў і трыбуналаў не толькі людзей добрых, а тых праў нашых добра ўмеетных абіралі, але баячыхся Пана Бога і цнатлівых, каторыя бы не для па-жытку свайго ані ку шкодзе бліжняга, для ла-комства свайго і для падаркаў права выкручалі, але, простым трыбам ідучы, святой праўды і справядлівасці пасцерагалі, а тую вольнасць, каторай цешымся, уцэласці нам захавалі.