• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рыторыка Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Рыторыка

    Для 10—11 кл. агульнаадук. шк.

    Выдавец: ТАА «АРАКУЛ»
    Памер: 320с.
    Мінск 1998
    114.32 МБ
    103
    камуністы. Мы не павінны стаяць склаўшы рукі і даваць хаосу развівацца куды хочаш. Мы павінны зусім планамерна кіраваць гэтым працэсам і фарміраваць яго вынікі...»
    У пытаннях кіравання духоўным станам гра-мадства Луначарскі як бальшавік быў цвёрды.
    Чукоўскі ўспамінае: «Неяк у Зімнім палацы адзін прафесар кансерваторыі, выйшаўшы з асвет-леным тварам з кабінета Анатоля Васільевіча, ска-заў Ціханаву-Сераброву, які сядзеў побач са мной у прыёмнай, што Луначарскі (як ён упэўніўся за-раз) — душа наросхрыст, багема, дабрак, падат-лівы, мяккі, як воск.
    — Воск? — ухмыльнуўся Ціханаў, які ведаў Луначарскага з даўніх часоў. — Ці не больш правільна будзе: крэмень?
    Такое ж, помню, было і маё адчуванне: крэ-мень, можа быць і пакрыты васковай абалонкай, але ўсё ж нязломны і моцны.
    Вельмі хутка ў гэтым пераканаліся нават тыя, хто першыя часы быў гатовы прыняць «наймі-лейшага Анатоля Васільевіча» за праставатага да-брака, ліберала, на падатлівасць якога яны ўскла-далі нямала надзей.
    Надзеям гэтым не суджана было збыцца: да па-чатку 20-х гадоў, калі Луначарскі пераехаў у Ма-скву, «крэмень» выявіўся ў ім яшчэ больш вы-разна. Аб цвёрдасці гэтага «крэменю», — няхай і ў васковай абалонцы, — аб яго баявой разбураль-най сіле сведчаць лепш за ўсё незлічоныя арты-кулы Луначарскага, напісаныя ім у тыя самыя га-ды, калі ён узначальваў наркамат асветы...
    У гэтых таленавітых (хаця і вельмі няроўных) артыкулах няма ніводнай старонкі, дзе праявіўся б хоць цень той уступчывай лагоднасці, той мяк-касардэчнасці, той ліберальнай «гуманнасці», якую спачатку так ахвотна прыпісвалі яму інтэлігенты старарэжымнай эпохі.
    Наадварот, ва ўсіх сваіх тагачасных артыкулах ён выкрываў гэтую «гуманнасць» як найвялікшую загану, у кім бы ні заўважыў яе — нават у тых, каго шанаваў і любіў.
    104
    Колькі старонак, поўных захаплення, было на-пісана ім, напрыклад, для таго, каб узвялічыць Рамэна Ралана! I ўсё ж, калі гэты так усхвалены ім і блізкі па духу пісьменнік выступіў з лібераль-на-пацыфісцкай трагедыяй «Гульня кахання і смерці», дзе ў імя ціхай любові да чалавецтва быў асуджаны рэвалюцыйны тэрор, Луначарскі ў пал-кім артыкуле аб'явіў свайго любімага аўтара ліберальным угоднікам баязлівых мяшчан, рыца-рам тупой абывацельшчыны, ворагам сапраўднага разняволення мас. Ён уступае ў палеміку з Горкім, які ў першыя месяцы пасля рэвалюцыі пісаў аб памылках пралетарскай рэвалюцыі. Шалёна аба-раняе рэвалюцыю і рэвалюцыянераў у сваім адка-зе на «адкрытае пісьмо» Караленкі, які абвіна-вачваў бальшавікоў у фанатызме...»
    Да канца сваіх дзён Луначарскі заставаўся вер-ным ідэям сацыялізму, дыктатуры пралетарыяту: «Як ні шмат шлакаў і памылак у тым, што мы зрабілі, — мы гордыя нашай роляй у гісторыі і без страху аддаём сябе на суд нашчадкаў, не маючы ні ценю сумнення ў яго прыгаворы».
    КАНСУЛЬТАЦЬІЯ
    Пры падрыхтоўцы да выступлення вырашыце пытанне аб мэце прамовы. Жадаеце проста вы-класці вядомы вам матэрыял? Альбо хочаце пера-канаць слухачоў, схіліць іх далучыцца да вашага погляду? У першым выпадку вы будзеце казаць інфармацыйную прамову, у другім — агітацый-ную. Наша парада — прыпыніцеся на першым ві-дзе прамовы. Інфармацыйная прамова, аб'ектыў-ная, непрадузятая: яна найбольш адпавядае па-важлівым адносінам, якіх патрабуе да сябе Гісто-рыя і дзе Гісторыя мае найлепшыя магчымасці выканаць сваю функцыю — быць крыніцай жыц-цёвага вопыту для наступных пакаленняў. Агіта-цыйная прамова на гістарычную тэму, калі пра-моўца заклікае слухачоў разумець гісторыю так, як, яму здаецца, будзе правільным, тоіць у сабе
    105
    небяспеку ператварыць гістарычныя факты з кры-ніцы жыццёвага вопыту ў сродак, з дапамогай якога можна маніпуляваць свядомасцю людзей.
    Звярніце ўвагу на параду А. Ф. Коні: прамоўца павінен добра ведаць прадмет свайго выступлення. У дадзеным выпадку ваш прадмет — гісторыя ры-торыкі Новага часу. Добрыя гістарычныя веды бу-дуць залежаць ад таго, наколькі ясныя для вас асноўныя паняцці: манархія, тыранія, дыктатура, таталітарная дзяржава, тэрор, прававая дзяржава, рэспубліка (буржуазная, сацыялістычная), кан-стытуцыйная манархія, прадстаўнічы орган ула-ды — парламент, выканаўчы орган улады (урад, прэзідэнт), незалежны суд як «трэцяя ўлада» ў дэмакратычнай дзяржаве, рэвалюцыя, пераварот, рэформы, капіталізм, сацыялізм (альбо, па словах У. I. Леніна, дзяржаўны капіталізм), камунізм. Зрабіце для сябе невялічкі палітычны слоўнік, карыстаючыся матэрыялам Энцыклапедычнага слоў-ніка (М., 1993) альбо іншых даведнікаў апошніх га-доў выдання.
    Гэты гістарычны перыяд насычаны падзеямі, нярэдка супярэчлівымі, многія з іх знаходзяцца на стадыі асэнсавання чалавецтвам, над зборам матэрыялу па многіх з іх працягваюць працаваць вучоныя. У сувязі з гэтым асноўная ваша задача пры складанні прамовы — зберагчы аб'ектыў-насць, аперыраваць толькі фактамі, данесці інфар-мацыю, пазбягаючы нават міжвольных спроб пра-пагандаваць уласнае меркаванне.
    П Ы Т A Н Н I
    1.	3 якімі падзеямі грамадскага значэння звя-заны пачатак эпохі Новага часу?
    2.	Калі і як надыходзіла гэта эпоха ў розных краінах? Якія яе асаблівасці ў Расіі?
    3.	Як звязаны працэс дэмакратызацыі і асаб-лівасці развіцця рыторыкі ў Новы час (а менаві-та — жанравыя асаблівасці)?
    4.	Чаму «абавязаны» сваім поспехам судовыя прамоўцы Расіі другой паловы XIX ст.?
    106
    5.	Якія асноўныя патрабаванні для судовага прамоўцы сфармуляваў А. Ф. Коні?
    6.	Чаму ў пачатку XX ст. у СССР спыніла існа-ванне судовае красамоўства?
    7.	Чым тлумачыцца ўздым бальшавіцкага кра-самоўства?
    8.	Якія мэты. задачы прамоўцаў-бальшавікоў?
    9.	Якія фактары прывялі да адраджэння ў Расіі старажытнага жанру — пропаведзі?
    3 А Д А Н Н I
    1. Падрыхтуйце выступленне на адну з тэм: «Судовая рэформа 1864 г. — поспех рускага судовага красамоўства», «Судовы прамоўца А. Ф. Коні — роўны суд роўным перад за-конам грамадзянам».
    107
    2.	Кандыдат праў Васіль Пратапопаў, заняўшы пасаду земскага начальніка Харкаўскага павета, шырока ўжываў гвалтоўны прымус. Такія дзеянні справакавалі хваляванні сялян, і ўладам прыйшлося выклікаць войска. Харкаўская судовая палата ўгледзела ў дзеяннях Пратапопава гвалт і злоўжыванне ўладай. Пратапопаў звярнуўся з апеляцыяй, сцвярджаючы, што ён па маладосці і нявопытнасці проста заўзята выконваў службовыя абавязкі. Пракурорам (абвіна-ваўцам апеляцыйнага суда) быў А. Ф. Коні. Перш чым вы-кладаць факты злачынства, абвінаваўца робіць адступленне, характарызуючы матывы злачынства. Дакладнае азначэнне матываў злачынства дазваляе суду сфармуляваць вывад: гэта заўзятая служба (калі матывы высакародныя) альбо злоўжы-ванне ўладай (калі матывы амаральныя).
    Як ахарактарызаваў абвінаваўца матывы дзеянняў зем-скага начальніка Харкаўскага павета кандыдата праў Васіля Пратапопава, які абвінавачваўся ў службовым злачынстве?
    Панове сенатары! Кандыдат праў і былы земскі начальнік Харкаўскага павета Пратапопаў скар-дзіцца на несправядлівасць прыгавору судовай па-латы і з фактычнага і з юрыдычнага пункту гле-джання. Няправільна вытлумачыўшы паняцце аб перавышэнні ўлады і аб парушэнні правілаў пры пазбаўленні свабоды ў прымяненні да недаказа-ных абставінаў, палата, па яго заяве, пастанавіла надзвычай суровы прыгавор, губячы яго службо-вую кар'еру і не прымаючы пад увагу яго мала-досць і нявопытнасць. Таму перш за ўсё прыхо-дзіцца звярнуцца да фактычнага боку справы і ўзважыць ступень даказанасці пастаўленых пад-суднаму ў віну абставін. Пратапопаў, прызначаны на пасаду земскага начальніка 1 верасня 1890 г., заняўшы яе 8 верасня, 23 лістапада быў ужо з яе звольнены. Нам вядома ўся яго дзейнасць за гэты кароткі час, але з верагоднасцю можна сказаць, што ў невялікі пачатковы прамежак яе, з 8 па 27 верасня, на працягу ўсяго 19 дзён, падсудны ў падведамасных яму мясцовасцях азнаменаваў ся-бе службовымі дзеяннямі, энергічны характар якіх меў вынікам адданне яго, па пастанове савета міністраў унутраных спраў, суду, і цесна звяза-ны... з беспарадкамі ў слабадзе Доўжыку, вынікам якіх былі выклік войскаў для аднаўлення парад-ку, суд над 18 сялянамі гэтай слабады, які
    108
    прыгаварыў 10 з іх у арыштанцкія аддзяленні з пазбаўленнем правоў і 4 да ўтрымання ў турме. На ўласную думку падсуднага, усе яго дзеянні насілі адбітак энергіі чалавека, які ўступіў у новую дзей-насць натхнёным лепшымі і самымі гарачымі жа-даннямі выкараніць беспарадкі, назапашаныя ў апошнія дзесяцігоддзі. Інакш глядзіць на гэтыя дзеянні Харкаўская палата, якая бачыць у іх гвалт і злоўжыванне ўладай. Сярэдняга шляху па-між гэтымі двума поглядамі няма, і, па вывучэнні сутнасці справы, я далучаюся не да погляду Пра-тапопава, а да погляду палаты.
    Улада мае сама ў сабе шмат прывабнага. Яна дае надзеленаму ёю ўсведамленне сваёй сілы, яна вылучае яго з асяроддзя безуладных людзей, яна стварае яму становішча, з якім трэба лічыцца. Для самалюбства спакуслівая магчымасць загад-ваць, рашаць, прыводзіць у выкананне сваю волю і, хаця б у вельмі вузкай сферы, караць і міла-ваць; для марнай ганарлівасці ўцешны від стрыма-най трывогі, дрэнна ўтоенай апаскі, ліслівых і збянтэжаных позіркаў... Таму людзі, якія адно-сяцца сур'ёзна да ідэі аб уладзе, атрымаўшы гэтую ўладу ў свае рукі, абыходзяцца з ёю асцярожна, у высакароднай сарамлівасці трымаюць у памяці не толькі свае правы, але таксама свае абавязкі і маральныя задачы. Аднак бываюць і іншыя лю-дзі. Спакушаныя перш за ўсё сузіраннем сябе ў поўным узбраенні адмеранай ім улады, яны толькі аб ёй думаюць і турбуюцца — і ўзбу-джаюцца ад асэнсавання сваёй адноснай сілы. Для іх улада ператвараецца ў салодкае пітво, якое хутка прыносіць шкодныя для службы наступ-ствы. Віно ўлады кінулася ў галаву і Пратапо-паву...
    3.	Па справе Пратапопава пракурор А. Ф. Коні выказаў апеляцыйнаму суду сваё меркаванне: Пратапопаў учыніў амаральныя дзеянні, а амаральная асоба не можа займаць дзяржаўную пасаду. Такім чынам, прымаючы канкрэтнае за-бараняльнае рашэнне, дзейнічае трэцяя ўлада ў дэмакра-тычнай дзяржаве — судовая. Але ёсць яшчэ чацвёртая ўла-
    109
    да — улада прэсы (грамадскай думкі). Як супрацьстаіць яна злоўжыванням дзяржаўных чыноўнікаў? Складзіце на тэму «Улада і дэмакратыя» інфармацыйнае выступленне (дайце сціслую характарыстыку функцыям усіх відаў улады ў дэма-кратычным грамадстве: заканадаўчай, г. зн. парламенту; вы-канаўчай, г. зн. кабінету міністраў, ураду; судовай і ўладзе прэсы, г. зн. стану галоснасці. Вывады пажадана падма-цоўваць прыкладамі. якіх багата ў перыядычным друку.